Аўторак, 26 Снежань 2023 10:09

17 сакавіка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Багуслава Багданавіча Вільчкоўскага (1928–1964), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)

Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі нарадзіўся 17 сакавіка 1928 г. у в. Пагулянка Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У чатырнаццаць гадоў Багуслаў (з восені 1942 г.) стаў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады «ХХV год БССР». Збіраў звесткі і перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгункі і варожых эшэлонаў.

 

З 1950 г. Багуслаў Вільчкоўскі працаваў у сельскай гаспадарцы, быў паляводам, калгасным конюхам, потым назначаны брыгадзірам. З сакавіка 1959 г. – старшыня калгаса «17 Верасня» (з 1961 г. «Іскра»). Калгас тады меў больш за 2 тысячы га зямлі, у тым ліку ворнай 1694. Вырошчвалі збожжа, цукроввыя буракі, бульбу і іншыя культуры. Умацоўвалі кармавую базу для жывёлы.

На пасту старшыні Б. Б. Вільчкоўскі павёў рашучую барацьбу з п’яніцамі, лежабокамі, парушальнікамі працоўнай дысцыпліны. У цяжкіх умовах разгарнуў будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў. За племяннымі каровамі ездзіў нават у Кастрамскую вобласць. Калгас «Іскра» пайшоў у гару, станавіўся лепшым у раёне і вобласці. Па надою малака ад адной каровы ў 1963 г. заняў першае месца ў вобласці і другое – у рэспубліцы. Палепшылася аплата працадня, павысіўся жыццёвы ўзровень калгаснікаў.

Як таленавіты арганізатар Б. Б. Вільчкоўскі ў 1963 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання. Член рэвізійнай камісіі Брэсцкага абкама КПБ.

Вечарам 27 лістапада 1964 г. у час выступлення на партыйным сходзе ў памяшканні праўлення калгаса Багуслаў Вільчкоўскі быў забіты. Злачынца выстрэліў у яго з цемры, з вуліцы цераз акно. Гэта было надзвычайнае здарэнне не толькі рэспубліканскага, але і ўсесаююзнага маштабу. У выніку следства забойца быў знойдзены, прызнаны вінаватым у свяршэнні тэрарыстычнага акту і 8 верасня 1965 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

Б. Б. Вільчкоўскі быў пахаваны на могілках в. Соргавічы Моўчадскага сельсавета Баранавіцкага раёна.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 г. за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павялічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек і іншай прадукцыі Б. Б. Вільчкоўскаму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы пасмяротна.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі «За боевые заслуги» (1948), «За трудовое отличие» (1958). Яго імя было прысвоена калгасу «Іскра», які ён узначальваў (цяпер сельгаскааператыў «Зарэчанскі»), і адной з вуліц г. Баранавічы. На цэнтральнай сядзібе калгаса, у в. Малая Сваротва, устаноўлены бюст, створаны музей.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Вильчковский Богуслав Богданович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда. Минск, 2014. С. 63.
  2. Вильчковский Богуслав Богданович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 233.
  3. Вільчкоўскі Багуслаў Багданавіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, С. 594–595.
  4. Вильчковский Богуслав Богданович // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 112.
  5. Вильчковский Богуслав Богданович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 2. С. 113.
  6. Вільчкоўскі Багуслаў Багданавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 124–125.
  7. Вільчкоўскі Багуслаў Багданавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 90.
  8. Памятник Вильчковскому Богуславу Богдановичу // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 100.
  9. Могила Вильчковского Богуслава Богдановича // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 108.
  10. Вильчковский, Б. Б. Взят курс на специализацию / Б. Б. Вильчковски ; [литературная запись В. Татун]. – Минск : Урожай, 1964.
  11. Тарас, Н. Да вас я прыеду : [верш, прысвечаны Б. Вількоўскаму] / Н. Тарас // Праз вятры-завеі : вершы / Н. Тарас. Мінск, 1986. С. 137–138.
  12. Татун, В. Горизонты поиска / В. Татун // Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области. Минск, 1978. С. 55–62.
  13. Айзенштадт, Г. И. И поздоровались, как старые друзья! : [о Б. Вильчковском] / Г. И. Айзенштадт // Имени героя / Г. И. Айзенштадт. Минск, 1978. С. 38–40.
  14. Хліманаў, В. Усё засталося людзям : [пра Б. Вількоўскага] / В. Хліманаў // Сцяганосцы новага, перадавога. Мінск : Ураджай, 1967. С. 98–109.
  15. Смирнова, Н. Оставаться человеком : [о Б. Б. Вильчковском] / Наталья Смирнова // Наш край. Барановичи, 2023. 22 марта. С. 6.
  16. Часовитина, Н. По улице Богуслава Вильчковского : [о жизни и трудовой деятельности Б. Б. Вильчковского] / Наталья Часовитина // Сельская газета. 2017. 6 мая. С. 22–23.
  17. Сороковик, З. Музей имени председателя колхоза / Зоя Сороковик // Наш край. Барановичи, 2014. 11 июля. С. 1.
  18. Щербаченя, Н. Пуля для председателя : [о Б. Б. Вильчковском] / Н. Щербаченя // Белорусская нива. 2010. 12 августа ; 13 августа.
  19. Бутько, И. Подвиг и преступление : [о Б. Вильчковском] / И. Бутько // Заря. 2004. 28 августа.
  20. Михан, А. Выстрел из темноты / А. Михан // Наш край. Барановичи, 2002. 26 ноября.
  21. Строцкая, Г. Музей старшынi : [пра музей Б. Б. Вiльчкоўскага ў в. Малая Сваротва Баранавiцкага раёна] / Галiна Строцкая // Газета для вас. Iвацэвiчы, 2000. 5–11 лютага. С. 1.
  22. Бутько, И. Памяти председателя : [о музее Б. Вильчковского в. д. Малая Сваротва] / И. Бутько // Заря. 2000. 27 января.
  23. Сузін, Л. Подзвіг камуніста / Л. Сузін // Чырвоная змена. 1988. 19 кастрчніка. С. 6.
  24. Літвінчук, С. Калгас носіць імя Вільчкоўскага / С. Літвінчук // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1987. № 12. С. 14–15.
  25. Андрушкевич, А. Все доброе – людям : [о Б. Вильчковском] / А. Андрушкевич // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 24 октября.
  26. Корякин, В. Колхозному вожаку : [установлен памятник в д. Малая Сваротва Барановичского района] / В. Корякин // Заря. 1983. 4 октября.
  27. Ференц, В. Г. Жизнь, отданная людям / В. Г. Ференц // Сельское хозяйство Белоруссии. 1979. № 2. С. 39.
  28. Татун, В. Горизонты поиска : [о Б. Вильчковском] / В. Татун // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 26 декабря.
  29. Татун, В. И назвали колхоз именем героя / В. Татун // Сельская газета. 1978. 9 июня.
  30. Хлиманов, В. Послесловие к жизни : [памяти Б. Вильчковского] / В. Хлиманов // Сельская газеита. 1966. 10 августа.
  31. Добровицкий, Н. Выстрел в окно / Н. Добровицкий // Знамя коммунизма. Барановичи, 1966. 31 июля.
  32. Памятник колхозному вожаку : [об открытии памятника Б. Вильчковскому] // Заря. 1965. 7 ноября.
  33. Б. Б. Вильчковский : [некролог] / Киселев Т. Я., Козлов В. И., Мазуров К. Т. [и др.] // Заря. 1964. 29 ноября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 333 разоў