Пасля вызвалення Беларусі быў дырэктарам школ у Баранавіцкай вобласці. У 1948 г. завочна закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Працаваў выкладчыкам Бабруйскага педагагічнага вучылішча, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. Даследаваў эканамічную гісторыю Беларусі, пытанні развіцця беларускай прамысловасці ў дарэвалюцыйны перыяд.
У 1962 г. М. Ф. Болбас абараніў кандыдацкую дысертацыю «Формы і стадыі развіцця прамысловасці ў дарэформенай Беларусі». З 1968 г. працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У 1979–1984 гг. – загадчык кафедры палітычнай эканоміі. Ажыццявіў сістэмную рэканструкцыю гісторыі прамысловасці Беларусі ў дарэвалюцыйны перыяд.
У 1984 г. у Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава абараніў доктарскую дысертацыю «Развіццё прамысловасці ў Беларусі (1795–1900 гг.)». Доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1985). Выступіў піянерам ў вылучэнні спецыфікі вотчыных мануфактур на беларускіх землях. Упершыню дакладна падлічыў, якая ж доля прамысловай прадукцыі выраблялася мануфатурнымі рабочымі ў апошні дарэформены год.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені (1985), Ганаровымі граматамі Міністэрства асветы БССР і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
М. Ф. Болбас памёр 1 красавіка 1997 г.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства
Працы М. Ф. Болбаса
- Помнікі навукі і тэхнікі Беларусі / М. Ф. Болбас, А. Л. Кіштымаў. – Мінск : Полымя, 1990. – 12 с.
- Прамысловасць дарэвалюцыйнай Беларусі / аўтар-складальнік М.Ф. Болбас. – Мінск, 1988. – 320 с. : іл.
- Развитие промышленности в Белоруссии (1795–1900 гг.) : диссертация … доктора экономических наук : (08.00.03) / М. Ф. Болбас ; Московский институт народного хозяйства им. Г. Плеханова. – Брест, 1982. – 377 с.
- Промышленность Белоруссии. 1860–1900 / М. Ф. Болбас. – Минск : БГУ, 1978. – 312 с.
- Развитие промышленности Белоруссии (1795–1861 гг.) / М. Ф. Болбас. – Минск : Наука и техника, 1966. – 256 с.
- Формы и стадии развития промышленности в дореформенной Белоруссии : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук / М. Ф. Болбас. – Минск, 1962.
Аб жыцці і дзейнасці М. Ф. Болбаса
- Болбас Максім Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 208–209.
- Болбас Максим Федорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2020. Т. 6, кн. 1. С. 92.
- Болбас Максим Федорович // Брэст. Брест. Brest : 1000 : энциклопедия. Минск, 2019. С. 359–360.
- Болбас Максим Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 438.
- Болбас Максім Фёдаравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 644.
- Болбас Максім Фёдаравіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 120.
- Болбас Максім Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 55.
- Стралец, М. В. Максім Фёдаравіч Болбас : партрэт навукоўца і педагога / М. В. Стралец // Образование и наука в ХХI веке : сборник научных трудов БГПУ. Минск, 2019. Вып. 2. С. 157–160.
- Стралец, М. В. Дыверсант, які стаў навукоўцам : [аб творчай і навуковай дзейнасці М. Ф. Болбаса да 100-годдзя з дня нараджэння] / Міхаіл Стралец // Культура. 2018. 30 чэрвеня (№ 26). С. 14–15.
- Васильев, М. Учёный, педагог, партизан, патриот... : [биография М. Ф. Болбаса к 95-летию со дня рождения] / Михаил Васильев // Брестский вестник. 2013. 5 июля (№ 27). С. 19.