Аўторак, 23 Студзень 2024 15:25

28 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

Пасля Мазырска-Калінкавіцкай аперацыі (студзень 1944 г.) 61-я армія Беларускага фронту за зіму і вясну 1944 г. прасунулася ўздоўж правага берага ракі Прыпяць і на захад да г. п. Ратна (Украіна). Тут савецкім войскам супрацьстаяла 2-я нямецкая армія, асноўныя сілы якой замацаваліся на левым беразе Прыпяці. На гэтым участку, асабліва ў сакавіку 1944 г., вяліся баі мясцовага значэння, у тым ліку на тэрыторыі паўднёвых раёнаў Брэстчыны.

Да 14 сакавіка 269-ы і 692-і палкі 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Д. К. Малькоў) кантралявалі некалькі населеных пунктаў на поўдні Пінскага раёна: Востраў, Парэ, Трушава, Боркі, Ладараж. 16 сакавіка ў выніку імклівай атакі савецкія воіны вызвалілі Ласіцк і Жоўкіна Пінскага раёна – першыя населеныя пункты цяперашняй Брэсцкай вобласці.

Сучасная тэрыторыя Брэсцкай вобласці створана ў 1954 г. далучэннем тэрыторыі Пінскай вобласці і шэрагу раёнаў Баранавіцкай вобласці. Пінская, Баранавіцкая і Брэсцкая вобласці былі вызвалены ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў ходзе Беларускай наступальнай аперацыі («Баграціён»), якая пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ліпені войскі 1-га Беларускага фронту (камандуючы Маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі) у выніку Баранавіцка-Слонімскай (пачалася 5 ліпеня) і Люблінска-Брэсцкай аперацый (пачалася 18 ліпеня і працягвалася да 2 жніўня) вызвалілі Брэстчыну.

Значную дапамогу Чырвонай арміі аказалі партызаны. З 21 лютага па 30 сакавіка ішлі баі партызанскіх атрадаў з буйной групоўкай праціўніка на Дняпроўска-Бугскім канале. За тры дні да Беларускай аперацыі партызаны ў рамках аперацыі «Рэйкавая вайна» нанеслі масавы ўдар па чыгуначным камунікацыям ворага. Партызаны Пінскага злучэння дапамаглі часцям Чырвонай арміі вызваляць Лагішын, Лунінец, Пінск. У разгроме варожай групоўкі ў Маларыцкім раёне і ў баях за вызваленне Брэста ўдзельнічалі партызаны брыгады імя Леніна.

5 ліпеня вызвалены Ляхавічы. 7 ліпеня – Ганцавічы, Столiн. 8 ліпеня – Баранавічы. 9 ліпеня – Давыд-Гарадок. 10 ліпеня – Лунінец. 12 ліпеня – Івацэвічы. 13 ліпеня – Косава, Ружаны. 14 ліпеня – Пінск. 15 ліпеня – Бяроза. 16 ліпеня – Іванава. 17 ліпеня – Драгічын, Пружаны. 20 ліпеня – Кобрын, Маларыта. 21 ліпеня – Жабінка. 22 ліпеня – Камянец. 28 ліпеня – Брэст, Высокае. Вызваленнем Брэсцкага раёна 29 ліпеня было завершана поўнае вызваленне Беларусі.

У Маскве ў гонар вызвалення гарадоў Брэстчыны былі дадзены салюты 20 залпамі з 224 гармат: 8 ліпеня ў гонар вызвалення Баранавiчаў, 14 ліпеня – Пінска, 28 ліпеня – Брэста. Дзясяткі воінаў атрымалі званні Герояў Савецкага Саюза, сотнi ўзнагроджаны ордэнамі і медалямі. За вызваленне гарадоў Баранавічы, Брэст, Кобрын, Лунінец, Пінск вайсковым злучэнням і часцям былі прысвоены ганаровыя найменні Баранавіцкія, Брэсцкія, Кобрынскія, Лунінецкія, Пінскія. 21 ліпеня ў Пінску прайшоў партызанскі парад, пасля якога большасць партызан былі прызваны ў Чырвоную армію і адправіліся на фронт вызваляць Польшчу, завяршаць разгром гітлераўскай Германіі.

Пасля Вялікай Перамогі пачалі ўзводзіць мемарыялы, памятныя знакі, курганы славы ў гонар воінаў-вызваліцеляў, помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан. У Брэсце на пл. Свабоды ў 1965 г. адкрыты помнік Вызвалення ў гонар войск 1-га Беларускага фронту. У многіх месцах запальваюць і падтрымліваюць Вечны агонь. Самы вядомы Вечны агонь Брэстчыны запалены ў Брэсцкай крэпасці 19 верасня 1965 г. Пасля будаўніцтва мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Вечны агонь запалены на пл. Цырыманіялаў 25 верасня 1971 г.

Памяць аб героях вызвалення захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі абароны Брэсцкай крэпасці, музеі Беларускага Палесся ў Пінску, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава, Драгічынскім ваенна-гістарычным музеі імя Д. К. Удовікава, Столінскім раённым краязнаўчым музеі, Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі, Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі, шматлікіх грамадскіх музеях баявой славы.

За актыўны ўдзел у партызанскім руху, мужнасць і стойкасць працоўных у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, за поспехі ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі 17 ліпеня 1967 г. Брэсцкая вобласць узнагароджана ордэнам Леніна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Беларусь: памятное лето 1944 года : материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 70-летию освобождения Беларуси от нем.-фашист. захватчиков (Минск, 19–20 июня 2014 г.). – Минск : Беларуская навука, 2015. – 568 с.
  2. Габец, Я. К. Люблін-Брэцкая аперацыя 1944 / Я. К. Габец // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 310.
  3. Ермаловіч, В. І. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх акупантаў / В. І. Ермаловіч // Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945) / В. І. Ермаловіч. Мінск : Беларусь, 2014. С. 78–107.
  4. Освобождение Беларуси, 1943–1944 : [материалы и документы]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 943 с., ил. – Из содерж.: Освобождение западных областей Белорусской ССР. С. 141–166.
  5. Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии. – Москва : Олма-Пресс, 2004. – 488 с., [16] л. ил. – (Архив).
  6. Брэсцкая вобласць // Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга. Мінск, 2005. С. 74–145.
  7. Літвін, А. М. Вызваленне / А. М. Літвін // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 282.
  8. Акімачкіна, Р. В. Вызваленне / Р. В. Акімачкіна // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 294–296.
  9. Курсаў, В. Вызваленне / В. Курсаў // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 296–299.
  10. Рассіхін, В. П. Вызваленне / В. П. Рассіхін // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 237–239.
  11. Бойков, И. И. На Брестском направлении : [об освобождении Брестчины] / Иван Иванович Бойков // Буг в огне : [сборник]. 3-е изд., доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 346–352.
  12. Мальков, Д. К. От Пинска до Бреста : [воспоминания командира 12-й гвардейской стрелковой дивизии] / Дмитрий Кузьмич Мальков // Буг в огне : [сборник]. 3-е изд., доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 413–420.
  13. Камінскі, М. І. Баранавіцкія вайсковыя злучэнні і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 60.
  14. Камінскі, М. І. Брэсцкія вайсковыя злучэнні і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 102.
  15. Камінскі, М. І. Кобрынскія вайсковыя часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 270.
  16. Камінскі, М. І. Лунінецкія вайсковыя злучэнне і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 308.
  17. Камінскі, М. І. Пінскія вайсковыя злучэнні і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 496–497.
  18. Званне героя за вызваленне Брэста // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мнск, 2001. Кн. 2. С. 150–154.
  19. Сухляк, Г. И. Памятник Освобождения : [г. Брест] / Г. И. Сухляк, И. М. Елатомцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 78.
  20. Богушевич, Н. А. Памятник Освобождения : [г. Барановичи] / Н. А. Богушевич, А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 88–89.
  21. Дулебо, А. И. Мемориальный комплекс освободителям : [г. Пинск] / А. И. Дулебо, Б. В. Миролюбов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 321–322.
  22. Памятник в честь 40-летия освобождения Пинска // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 325–326.
  23. Герои-освободители / подготовила Жанна Елизарова по материалам Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова // Кобрынскі веснік. 2023. 29 ліпеня. С. 15.
  24. Яраховіч, М. Вызваленне... : [г. Лунiнца ў 1944 г.] / Марыя Яраховіч // Лунінецкія навіны. 2022. 8 ліпеня. С. 6.
  25. Литвинович, Е. Люблинско-Брестская операция / Евгений Литвинович // Заря. 2021. 7 августа. С. 14.
  26. Граник, С. 12-я стрелковая дивизия: дорогами освобождения / Сергей Граник // Драгічынскі веснік. 2021. 2 ліпеня (№ 26). С. 18.
  27. Курашова, Л. Долгожданное освобождение : [г. Кобрина в 1944 г.] / Лидия Курашова // Заря. 2019. 20 июля. С. 9.
  28. Стрелец, М. Люблинско-Брестская операция / Михаил Стрелец // Брестский вестник. 2019. 18 июля (№ 29). С. 13.
  29. Шляжко, Н. Как освобождали Брест / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2019. 11 июля (№ 28). С. 19.
  30. Стрелец, М. Могли ли Брест освободить раньше? / Михаил Стрелец // Брестский вестник. 2019. 28 февраля (№ 9). С. 6.
  31. Зайцев, К. Битва за Беларусь : освобождение Полесья : [Брестская область] / Константин Зайцев // Белорусская военная газета. 2018. 27 июля. С. 7.
  32. Дядичкина, Н. «Преследуя врага, мы вышли на государственную границу...» : [об освобождении Брестского района] / Наталья Дядичкина // Заря над Бугом. Брест, 2018. 26 июля (№ 30). С. 1, 7–8.
  33. Артюшевский, В. «Части 70-й армии, ведя ожесточённые бои, вышли на Государственную границу СССР, на реку Западный Буг...» : [об освобождении Брестского района] / Виктор Артюшевский // Заря над Бугом. Брест, 2016. 28 июля (№ 30). С. 1–2.
  34. Бушик, Ю. О чём молчат памятники... : [об освобождении г. Пинска] / Юрий Бушик // Пінскі веснік. 2015. 8 мая. С. 4, 9.
  35. Этот день в истории Бреста. Что о нем писала газета «Правда» 29 июля 1944 года? // Брестский курьер. 2014. 24 июля (№ 30). С. 8.
  36. Гибок-Гибковский, А. Пиский десант : [освобождение г. Пинска] / А. Гибок-Гибковский // Полесская правда. Пинск, 2010. № 55. С. 1–2.
  37. Колосов, Л. Не смолкнет слава... : [освобождение г. Лунинца в 1944 г.] / Лев Колосов // Лунiнецкiя навiны. 2009. 10 ліпеня. С. 4.
  38. Маркаў, В. Свабода на промнях сонца : [аб вызваленні Маларыцкага раёна ў 1944 г.] / В. Маркаў // Голас часу. Маларыта, 2008. 19 ліпеня. С. 2.
  39. Как это было : [об освобождении г.Иваново в 1944 г.] // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 18 ліпеня. С. 4.
  40. 10 фактов об освобождении города Барановичи : 8 июля 1944 г. / подготовил Р. Горбачев // Intex-press. Барановичи, 2008. 3 июля (№ 27). С. 8.
  41. Бучык, А. Вызваленне: як гэта было : [вызваленне г. Пінска ў 1944 г.] / А. Бучык // Мясцовы час. Пiнск, 2005. 14 ліпеня. С. 6.
Чытаць 297 разоў