Аўторак, 06 Люты 2024 12:39

17 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Іванавіча Ганчука (1954), журналіста, фотакарэспандэнта, паэта

 

Аляксей Іванавіч Ганчук нарадзіўся 17 студзеня 1954 г. у в. Навасёлкі Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Тэвельскую пачатковую школу, затым працягнуў вучобу ў Стрыгаўскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў сямі кіламетрах ад дома.

Служыў у Савецкай арміі (1974–1976) ў Мінску, падчас службы скончыў школу ваенных карэспандэнтаў пры Доме афіцэраў. Пасля дэмабілізацыі Аляксей Ганчук уладкаваўся фатографам у камбінат бытавога абслугоўвання ў Жабінцы, куды на той час пераехалі бацькі Іван Міхайлавіч і Марыя Васільеўна з малодшымі дзецьмі Галінай і Дзімай.

У 1982–1991 гг. Аляксей Ганчук займаў пасаду карэспандэнта жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». У 1990 г. закончыў кінафотафакультэт Маскоўскага завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў. У 1990-я гг. працаваў рабочым на Жабінкаўскім цукровым заводзе, фотакарэспандэнтам маларыцкай раённай газеты «Голас часу», абласной газеты «Народная трыбуна», газеты «Брестский вестник», загадчыкам гаспадаркі Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Паэзіяй захапіўся ў школе, першы свой верш надрукаваў падчас вайсковай службы ў 1975 г. у дывізіённай газеце. Працуючы ў жабінкаўскай «раёнцы», пачаў пісаць вершы на роднай мове. Прыняў удзел у рэспубліканскім семінары маладых пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1984 г. Друкаваўся ў раённай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Першацвет» і «Маладосць», зборніках «Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны» і «Берасцейскія карані», альманахах «Дзень паэзіі», «Жырандоля».

Першая самастойная кніга Аляксея Ганчука «Белы ганак» убачыла свет у 2010 г. Назва зборніка сімвалізуе шчырасць, чысціню пачуццяў, вернасць роднаму кутку, даверлівасць да суразмоўніка-чытача. У 2019 г. выйшаў другі зборнік «Берагі», дзе сціплы і нешматслоўны па натуры паэт дзеліцца з чытачамі тым балючым, што непакоіць сумленне, вярэдзіць душу, прымушае хвалявацца за лёс дзяцей і ўнукаў.

З юных гадоў Аляксей Ганчук захапляўся фатаграфіяй, першыя навыкі па якой даў яму мясцовы фатограф-аматар. Пасля дзевяці класаў яны з братам Дзмітрыем уладкаваліся ў ПМК грузчыкамі. Атрымаўшы першы ў жыцці заробак, хлопчык купіў фотаапарат «Смена». З тых часоў Аляксей Іванавіч у пошуках добрага сюжэту гатовы падняцца досвіткам, пешшу або на веласіпедзе адправіцца на «фотапаляванне». З’яўляецца аўтарам шматлікіх персанальных фотавыстаў, удзельнікам і дыпламантам абласных і рэспубліканскіх фотаконкурсаў, лепшым фотакарэспандэнтам Брэсцкай вобласці за 2013 і 2015 гг.

Удзельнічаючы ў 1996 г. у рэспубліканскім фотаконкурсе «Факт і вобраз – 96», аб’яўленым газетай «Рэспубліка», А. І. Ганчук стаў яго прызёрам. У 2013 г. – пераможца рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» у намінацыі «Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ». У 2017 г. заняў першага месца ў у намінацыі «Беларуская чыгунка. З XIX веку – у век XXI» з работай «У век хуткасцяў» рэспубліканскага фотаконкурсу «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечаным 155-годдзю айчыннай чыгункі. У 2019 г. здымак Аляксея Іванавіча «У чаканні аўталаўкі» атрымаў першае месца ў намінацыі «Землякі» рэспубліканскага фотаконкурсу «Мой родны кут».

У лютым – сакавіку 2014 г. у Жабінкаўскім гарадскім Доме культуры праходзіла персанальная фотавыстава А. І. Ганчука, у работах якога адлюстраваны прыгажосць прыроды і сучаснікі самых розных узростаў. У лютым 2019 г. у ГДК адбылася выстава фотаработ «Фарбы і iмгненнi» і прэзентацыя зборніка вершаў «Берагі» фотамайстра і паэта.

26 сакавіка 2023 г. Аляксей Іванавіч прысутнічаў у Жабінкаўскай раёнай бібліятэцы на бібліяквартэрніку «Радкоў залаты россып…», прымеркаваным да Міжнароднага дня паэзіі. Выступіў не толькі ў ролі фатографа, але і прадставіў публіцы вершы са свайго зборніка «Берагі». Паэт-фатограф, паэтычная натура, ён па-свойму цікава ўзбагачае беларускую паэзію ўласным разуменнем і асэнсаваннем жыцця, вершаваным выказваннем думак. На пранікнёныя радкі, як і на «фотаiмгненнi», яго натхняюць беларуская прырода і някідкая прыгажосць землякоў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф

 

Творы А. І. Ганчука

  1. Берагі : [вершы] / Аляксей Ганчук. – [Б. м. : б. в., 2019]. – 43 с.
  2. Белы ганак : зборнік вершаў / Аляксей Ганчук. – Брест : Альтернатива, 2010. – 111, [1] с.
  3. «Досвітак нявыспелым віном…» ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…» ; Маленькая радзіма ; «Нічым нікога ўжо не здзівіш сёння…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2021. № 13. С. 22–23.
  4. «У спіну дзень не гоніць, і рабі... » ; «Татава зязюля адкувала... » ; «З мегаполіса ты, з-пад трухлявай страхі…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2018. № 9. С. 11–12.
  5. Фотанавела : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2016. № 8. С. 16–18.
  6. «Нічым нікога ўжо не здзівіш сёння...» ; « А лета коціца з гары…» ; Восеньскае ; Лодка ; «На вяршыні лета, на Купалле…» ; «Заўтра будзе раса…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2015. № 7. С. 17–19.
  7. Белы ганак ; Чорныя спісы ; «Прыляціш туды, дзе веснічкі рыпелі…» ; «Хапаюся за родную травінку…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 184–185.
  8. Яднанне ; «Хацелася рамантыкі, кахання…» ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…» ; Імгненні : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2013. № 5. С. 91–92.
  9. Сустрэча ; Журавы над горадам ; «Прыадчынім маленькія сенцы...» : Алесю Каско ; 50 ; «Дзень за днём патанае ў гульбе і нудзе...» ; Два словы : [вершы] / Аляксей Ганчук // Жырандоля : літаратураны альманах. Мінск : Кнiгазбор, 2008. № 1. С. 148–151.
  10. «Я слышу: не очень серьезный…» ; «Вечер. Дождь. Начало мая…» ; Сельский этюд : [стихотворения] / Алексей Ганчук // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца / [сост. и пер. с белорусского Валерия Гришковца]. Брест : Академия, 2005. С.157–158.
  11. Паміж змрокам будзённасці і святлом недасяжных памкненняў / Алексей Ганчук // Голас : зборнік / Васіль Гадулька. Мінск : Литература и искусство, 2004. С. 37–39.
  12. З нас кожны дарогу сваю выбіраў : «Хоць бы крышачку волі птушынай…» ; Згадка пра старца ; Правінцыя ; «Мне кажуць: не дуже сур’ёзны…» ; «Плыў вечар сіні веснавы…» ; «З нас кожны дарогу сваю выбіраў…» ; Вясковы эцюд ; «Вечар. Дождж. Пачатак мая…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С. 178–180.
  13. «З нас кожны дарогу сваю выбіраў…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст : [б. и.], 1993. С. 151.
  14. «Дагараюць у вокнах познія агні…» ; «Як быў малы, не разумеў…» ; «У заморскія княствы штогод…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. 2024. 20 января. С. 17.
  15. «Сіні водбліск трымлівых...» ; «Заўтра будзе раса...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. 2023. 17 июня. С. 17.
  16. Конь : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. 2023. 27 апреля. С. 24.
  17. «Хацелася рамантыкі, кахання...» ; «Стамлёны прысеў, дзе с прыскокам хадзіў...» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. 2022. 26 марта. С. 14.
  18. «Не ў вёсцы і не ў горадзе жыву...» : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. 2021. 16 октября. С. 24.
  19. Палескія цуды : [верш] / Аляксей Ганчук // Заря. 2021. 1 сентября. С. 24.
  20. «Досвітак нявыспелым віном...» ; Маленькая радзіма : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. 2021. 30 апреля. С. 14.
  21. «Заўтра сяду на ровар стары…» ; «Хоць бы крышачку волі птушынай…» ; Паляшук ; «Як быў малы, не разумеў…» ; «Кавярню нагойдвае дым…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Брестский вестник. 2018. 22 марта. С. 20.
  22. «Скалеюць рукі, ногі – пад пагрозай…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 25 кастрычніка. С. 5.
  23. «Не зайздрошчу, не крыўдую…» ; «Аўчаркі, байцы ад прыроды…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. 2017. 28 сентября. С. 18.
  24. «Не зайздрошчу, не крыўдую…» ; «Аўчаркі, байцы ад прыроды…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 21 чэрвеня. С. 5.
  25. «У спіну дзень не гоніць, дык рабі…» ; «Татава зязюля адкукавала…» ; «З мегаполіса ты, з-пад трухлявай страхі…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. 2017. 10 июня. С. 18.
  26. «У спіну дзень не гоніць, дык рабі…» ; «Татава зязюля адкукавала..» ; «З мегаполіса ты, з-пад трухлявай страхі…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 22 лютага. С. 5.
  27. «Агністых цярпець не магу…» ; «Як мошкі, пазлятаемся да хлеба…» ; «Нічым нікога ўжо не здзівіш сёння…» ; «Хацелася рамантыкі, кахання…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Заря. 2017. 21 января. С. 10.
  28. У прыгарадным цягніку ; «Старэнькі, адзіны ў акрузе…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 28 верасня. С. 5.
  29. У дарозе : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 27 ліпеня. С. 5.
  30. «На сіта прасейваю шум гарадскі…» : [верш і фота] / Аляксей Ганчук // Народная трыбуна. 2016. 22 красавіка. С. 12.
  31. Голас мой ; «Завоблачным коштам здаволены ўласнік…» : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 27 студзеня. С. 5.
  32. «Які ні быў вясной адважны я…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 18 лістапада. С. 5.
  33. «Цёплыя фарбы. Халодныя ночы…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 28 кастрычніка. С. 8.
  34. Лодка ; Восеньскае : [вершы] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 9 верасня. С. 5.
  35. «На вяршыні лета, на Купалле…» : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 22 ліпеня. С. 5.
  36. Вокны : [верш] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 25 сакавіка. С. 5. 
  37. «Свет не застыў, не змоўк і не аглух…» : [фотаэцюд] / Аляксей Ганчук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 28 студзеня. С. 4.

 

Аб жыцці і творчасці А. І. Ганчука

  1. Валасюк, Л. «Белы ганак» Аляксея Ганчука / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2014. С. 184.
  2. Ганчук Аляксей Іванавіч // Слово, озаренное вечностью : сборник конкурсных работ / [отв. за вып. Л. В. Бедуля]. Брест, 2013. С. 37.
  3. Бяляк, С. У друку фотаслова застаецца : [у Жабінкаўскім ГДК адбылася выстава работ і прэзентацыя зборніка вершаў «Берагі» фотамайстра і паэта А. Ганчука] / Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 23 лютага. С. 1–2.
  4. За лепшае фота – планшэт : [пісьменнік і фатограф з г. Жабінка А. Ганчук заняў першае месца ў намінацыі «Землякі» ў рэспубліканскім фотаконкурсе «Мой родны кут», які аб’яўлены рэдакцыяй газеты «СБ. Беларусь сегодня»] // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 6 лютага. С. 2.
  5. Римошевская, Е. Краски и эмоции Алексея Ганчука : [о выставке фоторабот А. Ганчука «Краски и эмоции» в Брестской центральной городской бібліотеке им. А. С. Пушкина] / Елена Римошевская // Брестский вестник. 2019. 10 января. С. 6.
  6. Марынін, В. Узнагарода за трапны фотавыстрал : [А. Ганчук заняў першае месца ў рэспубліканскім фотаконкурсе «Мая родная Беларусь з акна цягніка», прысвечаным 155-годдзю айчыннай чыгункі] / Васіль Марынін // Сельская праўда. Жабiнка, 2017. 29 ліпеня. С. 2.
  7. Каўтанюк, М. Фарбы і эмоцыі : [пра адкрыццё фотавыставы А. Ганчука ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»] / Марына Каўтанюк // Народная трыбуна. 2014. 28 сакавіка. С. 4.
  8. «Фарбы і эмоцыі» : [пра фотавыставу А. Ганчука ў Жабінкаўскім ГДК] // Народная трыбуна. 2014. 21 лютага. С. 2.
  9. Пракаповіч, М. З «Белага ганку» – у «Лістападаўскія сны» : [пра зборнікі вершаў А. Ганчука] / Мікола Пракаповіч // Брестский курьер. 2014. 23 января. С. 21.
  10. Як птахі, у руху бясконцым… : Аляксею Ганчуку – 60 // Сельская праўда. Жабiнка, 2014. 18 студзеня. С. 8.
  11. Дыплом за фота : [А. Ганчук – пераможца рэспубліканскага творчага конкурсу] // Сельская праўда. Жабiнка, 2013. 13 ліпеня. С. 2.
  12. Ганчук, А. Мелодыi краю, або Сорак гадоў з фотаапаратам / Аляксей Ганчук ; гутарыў Алесь Каско // Сельская праўда. Жабiнка, 2011. 29 чэрвеня.
  13. Тураў, У. «Белы ганак» Аляксея Ганчука / Уладзімір Тураў // Заря. 2011. 24 мая. С. 17.
  14. Михайлов, В. Поэзия пейзажа : [о фотохудожнике А. Ганчуке из Жабинки] / Виктор Михайлов // Заря. 2011. 14 мая. С. 16.
  15. Аксенін, С. Муза на белым ганку : [аб зборніку вершаў А. Ганчука «Белы ганак»] / Сымон Аксенін // Сельская праўда. Жабiнка, 2011. 29 студзеня. С. 2.
  16. Каско, А. «Прырастае да неба душа... » : [пра творчасць паэта А. Ганчука] / Алесь Каско // Лiтаратура і мастацтва. 2009. 13 лютага. С. 8.
  17. Каско, А. Аляксей Ганчук: «Вечар мой не настаў…» : [да 55-годдзя А. Ганчука] / Алесь Каско // Народная трыбуна. 2009. 17 студзеня. С. 12.
  18. Каско, А. Іван ды Мар’я : нарыс : [пра бацькоў А. Ганчука] / Алесь Каско // Сельская праўда. Жабiнка, 2007. 22 жніўня. С. 2.
  19. І артыкулы, і фота, і вершы : [да 50-годдзя А. Ганчука] // Сельская праўда. Жабiнка, 2004. 17 студзеня. С. 4.
  20. У нас у гасцях – Аляксей Ганчук // Камуністычная праца. Кобрын, 1987. 13 червеня.

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 203 разоў