Аўторак, 06 Люты 2024 12:42

2024 г. — 60 гадоў з часу заснавання Маларыцкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў (1964)

 

Гісторыя Маларыцкай дзіцячай музычнай школы бярэ свой пачатак у 1964 г., калі яна функцыянавала як філіял Кобрынскай дзіцячай музычнай школы і адразу ж прыцягнула 20 навучэнцаў.

Афіцыйна школа ў г. Маларыце была адкрыта рашэннем Брэсцкага аблвыканкама з 1 верасня 1965 г. На той час ужо было 67 навучэнцаў. Першым дырэктарам быў Л. П. Вінаградаў. Для размяшчэння ўстановы быў выдзелены былы будынак Дома піянераў і школьнікаў. Былі створаны класы баяна, акардэона і фартэпіяна.

У 1969 г. у школе ўжо займалася больш за 100 чалавек, пастаянна функцыянавалі два аддзяленні: народнае (баян, акардэон) і фартэпіянае. Колькасць навучэнцаў узрасла да 150 чалавек. У 1973 г. адкрыліся філіялы ў вёсках Олтуш і Макраны. У гэтым годзе выпушчана 50 навучэнцаў, 20 з іх працягвалі займацца ў музычных і культурна-асветніцкіх вучылішчах.

У 1975 г. дырэктарам школы стаў Леанід Феафанавіч Несцераў. З яго прыходам школа пашырылася, адкрыліся класы домры, духавых інструментаў, цымбалаў, балалайкі, скрыпкі. У 1977 г. школа перайшла ў новы будынак па вул. Піянерскай, 5.

Пад кіраўніцтвам Л. Ф. Несцерава ў 1979 г. з ліку выкладчыкаў быў створаны аркестр народных інструментаў. Першапачатковы склад аркестра налічваў 17 чалавек, затым колькасць удзельнікаў павялічылася да 30, цяпер – 20. Калектыў адразу творча праявіў сябе на раённай сцэне, актыўна ўдзельнічаў у конкурсах і фестывалях. Ужо праз два гады пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР № 128 ад 21 ліпеня 1981 г. аркестру народных інструментаў было прысвоена ганаровае званне «Народны самадзейны калектыў». Аркестр з’яўляецца лаўрэатам Усесаюзнага агляду мастацкай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Вялікай Перамогі, узнагароджаны дыпломам Саюза кампазітараў СССР і інш.

Таксама ў школе быў створаны дзіцячы баянны аркестр, які з 1988 г. узначаліла Валянціна Раманаўна Калоша. У 1999 г. баянны аркестр атрымаў званне «Узорны самадзейны калектыў». У склад аркестра ўваходзяць больш за 20 навучэнцаў аддзялення баяна – акардэона. Калектыў займаецца актыўнай творчай дзейнасцю, з’яўляецца ўпрыгожваннем кожнага значнага гарадскога і раённага мерапрыемства.

Вялікая ўвага надаецца развіццю калектыўных форм музыцыравання, у якіх прымаюць удзел і навучэнцы, і педагогі. Сёння дзейнічаюць ансамблі настаўнікаў «Cantabile» (Хаціслаўскі філіял), «Элегія», вакальны ансамбль настаўнікаў; вучнёўскія калектывы: ансамбль лыжкарэй «Задоринка» (Хаціслаўскі філіял), танцавальны калектыў «Задорный каблучок», ансамблі скрыпачэй «Вясёлыя смычкі», балалаечнікаў «Кураж», цымбалістаў «Калейдаскоп», піяністаў «Созвучие», хары навучэнцаў малодшых і старэйшых класаў, вакальны ансамбль «Искорки» і інш.

З 1993 г. музычную школу наведвалі 220 навучэнцаў, працавалі 28 выкладчыкаў. Школа атрымала будынак былога вучылішча, заняткі праводзяцца ў двух будынках – вул. Савецкая, 7 і вул. Піянерская, 5. Рамонт асноўнага будынка завершаны ў 1998 г., набыта новая мэбля і абсталяванне. Цяпер школа размяшчаецца ў прыгожых, добраўпарадкаваных памяшканнях.

Са студзеня 1998 г. школай кіруе Ірына Эдуардаўна Горбік – выпускніца Маларыцкай музычнай школы, Брэсцкага музычнага вучылішча і Беларускай акадэміі музыкі. У 1999 г., рашэннем райвыканкама дзіцячай музычнай школе прысвоены статус дзіцячай школы мастацтваў, дзе разам з музычным адкрылася мастацкае аддзяленне, а ў 2000 г. – харэаграфічнае аддзяленне. У цяперашні час пры школе функцыянуюць два філіялы ў аграгарадках Хаціслаў і Чарняны.

За дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці па выніках работы 2011 г. Маларыцкая дзяржаўная дзіцячая школа мастацтваў прызнана пераможцам у спаборніцтве сярод устаноў культуры Брэсцкай вобласці, узнагароджана Ганаровым дыпломам і занесена на абласную Дошку пашаны.

Сёння ў Маларыцкай школе мастацтваў, якая з’яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, навучаюцца больш за 400 дзяцей. Навучанне ажыццяўляецца на мастацка-эстэтычным кірунку дзейнасці, інструментальным, харэаграфічным, выяўленчым, эстрадным, вакальным і тэатральным аддзяленнях. З 2016 г. у школе працуе Цэнтр эстэтычнага развіцця для дзяцей 4–7 гадоў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 458–461.
  2. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск : Брестская типография, 2019. С. 222–223.
  3. Навумчык, М. І. Тут пачынаецца мастацтва, ці У гармоніі з дзіцячай душой / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 13 снежня. С. 3.
  4. Навумчык, М. І. Стаць музыкантам і ездзіць з гастролямі па свеце! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 14 чэрвеня. С. 6.
  5. Навумчык, М. І. «Любоўю да Радзімы дыхаючы» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 7 мая. С. 12.
  6. Навумчык, М. І. Прызнаны талент / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 20 красавіка. С. 8.
  7. Навумчык, М. І. Натхненне «ВдохNOWения» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 6 красавіка. С. 6.
  8. Навумчык, М. І. Выступленні на «БІС» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 23 сакавіка. С. 6.
  9. Навумчык, М. І. Таленты школы мастацтваў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 16 лютага. С. 5.
  10. Навумчык, М. І. Зарапад узнагарод / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 12 лютага. С. 10.
  11. Навумчык, М. І. Феерверк узнагарод / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 22 студзеня. С. 9.
  12. Навумчык, М. І. Дыпломы – ад «Завірухі» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 12 студзеня. С. 6.
  13. Навумчык, М. І. Музычны талент Марка / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 15 снежня. С. 5.
  14. Максімук, С. «Белавежская зорка – 2021» / Святлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 8 снежня. С. 5.
  15. Навумчык, М. І. «Салодкія сны» Сафіі Галавач / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 10 лістапада. С. 6.
  16. Пятрухіна, І. Э. Творчыя заняткі / [Ірына Пятрухіна ; гутарыў] Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 2 кастрычніка. С. 10.
  17. Навумчык, М. І. Узнагароды з музычных конкурсаў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 29 мая. С. 10.
  18. Навумчык, М. І. На вышыні «Міленіума» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 13 мая. С. 6.
  19. Навумчык, М. І. Сыграй, акардэаніст! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 3 красавіка. С. 4.
  20. Навумчык, М. І. Поспех на «Інтанацыі» і «Львяняці» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 13 сакавіка. С. 4.
  21. Боцвіч, М. Ш. Музыка жыцця Мадзіны / [Мадзіна Боцвіч ; гутарыў] Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 6 сакавіка. С. 9.
  22. Навумчык, М. І. Для творчых дзяцей каронавірус – не перашкода! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 6 лютага. С. 9.
  23. Навумчык, М. І. Майстар выразнага чытання / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 23 снежня. С. 4.
  24. Навумчык, М. І. На шляху да тэатральных падмосткаў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 19 снежня. С. 9.
  25. Навумчык, М. І. Палескі агеньчык / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 9 снежня. С. 4.
  26. Навумчык, М. І. Дыпломы – за творчыя поспехі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 2 снежня. С. 2.
  27. Навумчык, М. І. «Я памятаю! Я ганаруся!» / Міхаіл Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 18 лістапада. С. 3.
  28. Навумчык, М. І. Прыступкі да поспеху / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 28 кастрычніка. С. 6.
  29. Навумчык, М. І. Выступленне ў «Гранд-леце» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 18 ліпеня. С. 4.
  30. Навумчык, М. І. Выступленне на «Планеце музыкі» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 4 ліпеня. С. 10.
  31. Сацута, А. Дипломы Амины и Эльзы / Алена Сацута // Заря. 2020. 18 июля. С. 8.
  32. Навумчык, М. І. На «Алеі зорак» маларытчане / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 1 ліпеня. С. 6.
  33. Навумчык, М. І. Узнагароды з «Планеты талентаў» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 27 чэрвеня. С. 10.
  34. Навумчык, М. І. Яркая зорачка / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 20 чэрвеня. С. 3.
  35. Навумчык, М. І. Кааператыўнае вучылішча – дзіцячая школа мастацтваў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 3 чэрвеня. С. 8.
  36. Навумчык, М. І. Феерверк узнагарод / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 11 красавіка. С. 10.
  37. Навумчык, М. І. Поспех на «Міленіуме-ІІ» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020.   18 сакавіка. С. 4.
  38. Навумчык, М. І. «Белавежскія зоркі» – у маларытчан / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 14 снежня. С. 4.
  39. Навумчык, М. І. На творчай вышыні / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 4 снежня. С. 4.
  40. Навумчык, М. І. Я намалюю свет! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 30 лістапада. С. 4.
  41. Навумчык, М. І. Талісманы ўдачы у маларытчан / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лістапада. С. 4.
  42. Навумчык, М. І. У пошуках цудоўнага / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 27 лістапада. С. 6.
  43. Навумчык, М. І. Прыгажосць Божага свету вачамі маларытчан / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта. 2019. 23 лістапада. С. 10.
  44. Навумчык, М. І. «Зорны праект» Вольгі Краско / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 13 лістапада. С. 5.
  45. Навумчык, М. І. «Сустрэчы» Соф’і Міранюк / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта. 2019. 13 лістапада. С. 5.
  46. Навумчык, М. І. Пяцідзясяты выпуск / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 8 чэрвеня. С. 4.
  47. Навумчык, М. І. Маларытчане на «Вясновым кубку-2019» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 4 мая. С. 10.
  48. Навумчык, М. І.  На малюнках – прыгажосць роднага краю / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 6 красавіка. С. 12.
  49. Навумчык, М. І. «Золак» сабраў сяброў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 3 красавіка. С. 3.
  50. Навумчык, М. І. Поспех вучняў школы мастацтваў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 20 сакавіка. С. 3.
  51. Навумчык, М. І. Восень вачамі юных мастакоў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 лістапада. С. 2.
  52. Навумчык, М. І. Узнагароды ад «Золака» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 4 красавіка. С. 2.
  53. Навумчык, М. І. Іграй, баяніст! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 31 сакавіка. С. 3.
  54. Навумчык, М. І. Шлях да прыгажосці / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 10 лютага. С. 10.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 281 разоў