Панядзелак, 26 Люты 2024 08:35

27 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Дудука (1929–2009), Героя Сацыялістычнай Працы (1986), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР

 

Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся 27 студзеня 1929 г. у в. Нарашэвічы Несвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Клецкага раёна Мінскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў 7 класаў. У час вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З верасня 1943 г. – партызан спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

У 1944–1945 гг. Аляксандр Дудук працаваў сакратаром Краснаслабодскага сельсавета Клецкага раёна. Потым вучыўся ў Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме Слонімскага раёна, з 1949 г. працаваў аграномам Баранавіцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1950 г. прызваны ў Савецкую армію, служыў у Іркуцкай вобласці.

Пасля дэмабілізацыі выкладаў у вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі № 36 у в. Новая Мыш Баранавіцкага раёна, працаваў галоўным аграномам Брэсцкай абласной канторы «Сортсемовощ», намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Баранавіцкага райвыканкама. У 1962 г. паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую паспяхова закончыў. Са студзеня 1967 г. па ліпень 1972 г. – дырэктар саўгаса «Чырвоны сцяг» Баранавіцкага раёна. Яму ўдалося падняць гэтую адстаючую гаспадарку.

Заснавальнік і кіраўнік першага і адзінага ў БССР буйнога жывёлагадоўчага комплексу «Мір» Баранавіцкага раёна. Буйная новабудоўля была задумана і здзейснена пры ўдзеле першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава. У ліпені 1972 г. А. М. Дудук узначаліў будаўніцтва комплексу, якое ішло на базе калгасаў «Рассвет» і «Кастрычнік» за в. Казлякевічы. У ліпені 1973 г. А. М. Дудук назначаны дырэктарам саўгаса-камбіната «Мір». На гэтай пасадзе працаваў да 1 красавіка 1995 г., потым яшчэ тры гады працаваў у саўгасе пчаляром.

За час яго кіраўніцтва саўгасам-камбінатам «Мір» пагалоўе буйной рагатай жывёлы вырасла з 10 да 15 тысяч, сярэднесутачны прывес бычкоў дасягнуў 1200 грамаў. Дзесяткі тон мяса здавалі кожныя 10 дзён. У 1987 г. ад кожнай каровы надаілі па 4500 кг малака. Пабудаваны пасёлак «Мір» з жылымі дамамі і неабходнымі сацыяльнымі аб’ектамі. У 1985 г. была пабудавана каняводчая племянная ферма на 700 коней. Прадпрыемства стала рэнтабельнай шматгаліновай гаспадаркай жывёлаводчага накірунку.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 7ліпеня 1986 г. А. М. Дудук удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Саўгас-камбінат «Мір» станавіўся пераможцам Усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва, узнагароджваўся пераходзячым Чырвоным Сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК УЛКСМ, заносіўся на Усесаюзную дошку пашаны ВДНГ СССР.

Аляксандр Мікалаевіч вёў вялікую грамадскую работу. Быў дэлегатам ХХVI з’езда КПСС (1981). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1981, 1986), ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975), «Знак Пашаны» (1974), медалямі. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (1978).

А. М. Дудук памёр 13 чэрвеня 2009 г., пахаваны ў Баранавічах. У ліпені 2012 г. на адміністрацыйным будынку камбіната «Мір» устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар першага кіраўніка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Цэйка Яна Ўладзіміраўна, бібліёграф

 

  1. Дудук Александр Николаевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда. Минск, 2014. С. 92.
  2. Дудук Александр Николаевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 360.
  3. Дудук Аляксандр Мікалаевіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 596.
  4. Дудук, А. Н. Барановичский комбинат говядины : [совхоз-комбинат «Мир» Барановичского района] / А. Н. Дудук, И. Г. Малков, Л. А. Яковлев. Минск : Ураджай, 1978. – 96 с. : ил.
  5. Дудук, А. Н. Совхоз-комбинат «Мир»: самая дешевая говядина / А. Н. Дудук, И. Г. Малков, Л. А. Яковлев ; [худож.: М. Ф. Борздыко, П. Ф. Борздыко ; лит. запись А. Т. Тилькова]. – 2-е изд., доп. и перераб. – Минск : Ураджай, 1983. – 151 с. : ил.
  6. Литвинович, Е. Человек борьбы и труда / Евгений Литвинович // Заря. 2024. 17 февраля. С. 14.
  7. Гончар, И. «Он был удивительным человеком» : [к 90-летию со дня рождения А. Н. Дудука] / Инна Гончар // Наш край. Барановичи, 2019. 30 января. С. 3.
  8. Часовитина, Н. «Мир» Александра Дудука – это целая Вселенная  / Наталья Часовитина // Сельская газета. 2017. 27 мая. С. 22–23.
  9. Сороковик, З. Первый в «Мире» : [открытие мемориальной доски А. Н. Дудуку в п. Мир] / Зоя Сороковик // Наш край. Барановичи, 2012. 21 июля. С. 3.
  10. Дудук Александр Николаевич : [некролог] // Наш край. Барановичи, 2009. 16 июня. С. 4.
  11. Альгерчик, В. Результат венчает дело / В. Альгерчик // Белорусское сельское хозяйство. 2009. № 6. С. 64–65.
  12. Альгерчик, В. Дело жизни : [о А. Н. Дудуке] / В. Альгерчик // Белорусская нива. 2004. 29 января.
  13. Бутько, И. Вершина совершенства : [о директоре совхоза-комбината «Мир» А. Н. Дудуке] / И. Бутько // Заря. 1986. 15 октября.
  14. Дудук, А. На индустриальной основе : [о совхозе-комбинате «Мир» Барановичского района] / Александр Дудук // Сельское хозяйство Белоруссии. 1986. № 8. С. 12–13.
  15. Захарчук, В. Твой ход, директор… : [штрихи к портрету директора совхоза-комбината «Мир» А. Н. Дудука] / В. Захарчук // Сельская газета. 1986. 9 июля.
  16. Дудук, А. Слава – ноша беспокойная / Александр Дудук ; беседовали А. Бывалин, Ю. Майоров // Труд. 1983. 4 февраля.
  17. Дудук, А. Резервы не исчерпаны / А. Дудук // Знамя коммунизма. Барановичи, 1983. 26 января.
  18. Дудук, А. Наращиваем производственные мощности / А. Дудук // Знамя коммунизма. Барановичи, 1982. 6 апреля.
  19. Дудук, А. На дешевых кормах / А. Дудук // Заря. 1982. 24 марта.
  20. Бутько, И. Изыскивать резервы : [о встрече с делегатом ХХVI съезда КПСС А. И. Дудуком] / И. Бутько // Заря. 1981. 28 марта.
  21. Дудук, А. Превзойти достигнутое / Александр Дудук // Правда. 1981. 17 февраля.
  22. Бутько, И. Черта творческая : [о А. Н. Дудуке] / И. Бутько // Сельская газета. 1981. 6 февраля.
  23. Черняк, А. Такой характер : [о А. Н. Дудуке] / А. Черняк // Правда. 1981. 11 января.
  24. Дудук, А. На договорных началах / Александр Дудук // Сельское хозяйство Белоруссии. 1980. № 2. С. 25.
  25. Черняк, А. День как жизнь : [о А. Н. Дудуке] / А. Черняк // Партийная жизнь. 1978. № 12. С. 63–68.
  26. Дудук, А. Глубокий след : [о первых годах работы совхоза-комбината «Мир»] / А. Дудук // Знамя коммунизма. Барановичи, 1975. 29 ноября.
  27. Дудук, А. Качественно, в лучшие сроки : [о закладке сенажного корма] / Александр Дудук // Сельская газета. 1975. 27 мая.
  28. Дудук, А. Успехи и помехи : [о работе совхоза-комбината «Мир»] / Александр Дудук // Сельская газета. 1975. 9 января.
  29. Малков, И. Р. Где и как строить комплексы / И. Р. Малков, А. И. Дудук // Сельское хозяйство Белоруссии. 1974. № 9. С. 6–7.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 256 разоў