Аўторак, 05 Сакавік 2024 14:20

8 красавіка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Ігара Васільевіча Соўпеля (1949), вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара

 

Ігар Васільевіч Соўпель нарадзіўся 8 красавіка 1949 г. у в. Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выпускнік Гарадзецкай сярэдняй школы (1966). У 1971 г. скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Матэматыка».

Працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР. У 1976–1978 гг. – аспірант кафедры матэматычнага забеспячэння аўтаматычнай сістэмы кіравання (АСК) БДУ. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1980). З 1981 г. І. В. Соўпель – дацэнт кафедры МЗ АСК. У снежні 1991 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Автоматизированная переработка текста на основе воспроизводящего моделирования лингвистических объектов и процессов». З 1992 г. – прафесар кафедры МЗ АСК. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1994 г.

У 1997 г. І. В. Соўпель абраны на пасаду загадчыка кафедры матэматычнага забеспячэння АСК факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З’яўляецца навуковым кіраўніком лабараторыі інтэлектуальных інфармацыйных сістэм. Ім сфармулявана і развіта канцэпцыя новага навуковага напрамку ў галіне штучнага інтэлекту – узнаўленчага мадэліравання лінгвістычных аб’ектаў і працэсаў. Яго навуковыя і прыкладныя інтарэсы цесна звязаны з праектаваннем, распрацоўкай і ўкараненнем сістэм аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў, уключаючы сістэмы лінгвістычных баз ведаў, семантычнага аналізу тэкстаў, аўтаматычнага рэферыравання, машыннага перакладу, інтэлектуальных інтэрфейсаў карыстальніка, інжынерыі ведаў, інтэлектуалізацыі інфармацыйных сістэм.

І. В. Соўпель з’яўляецца аўтарам шэрагу вынаходніцтваў у галіне штучнага інтэлекту, якія запатэнтаваны ў міжнародных патэнтных фондах. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны такія знакамітыя ў сучаснай інфарматыцы інтэлектуальныя інфармацыйныя сістэмы, як Cobrain, Knowledgist, Vedy, Goldfive Intelligence, а таксама шэраг сістэм у межах важнейшых рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграм, якія забяспечваюць і развіваюць камп’ютарную форму існавання беларускай мовы.

Ігар Васільевіч чытае для студэнтаў ФПМІ агульныя курсы: «Автоматизированные системы управления», «Модели и методы искусственного интеллекта», «Интеллектуальные информационные системы». Стварыў камп’ютарную сістэму беларуска-рускага і руска-беларускага машыннага перакладу тэкстаў. З’яўляецца адным са стваральнікаў праграмы для праверкі работ на плагіят, якая была распрацавана ў 2014 г.

На працягу шэрагу гадоў Ігар Васільевіч працаваў на пасадзе намесніка дэкана па навуцы ФПМІ, з’яўляецца членам Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, вучоным сакратаром Савета па абароне доктарскіх дысертацый у БДУ, членам рэдакцыйнага савета часопіса «Веснік БДУ». Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, 

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы І. В. Соўпеля

1.      Голяк, Ю. Д. Автоматическое дополнение русскоязычных пользовательских запросов на основе подсказок типа «глагольная группа», «грамматическая основа предолжения» и «лексикон» / Голяк Ю. Д., Совпель И. В. // Вестник МГЛУ. Серия 1. Филология. 2021. № 4. С. 84–93.

2.      Рубашко, Н. К. Компьютерный фонд белорусского языка и перспективы создания белорусского лингвистического портала / Н. К. Рубашко, Г. П. Невмержицкая, И. В. Совпель // Слово и словарь : сборник научных трудов по лексикографии. Гродно, 2007. С. 44–46.

3.      Инженерно-лингвистические принципы, методы и алгоритмы автоматическй переработки текста / И. В. Совпель. – Минск : Вышэйшая школа, 1991. – 116 с. : ил.

4.      Автоматизированная переработка текста на основе воспроизводящего моделирования лингвистических объектов и процессов : диссертация … доктора технических наук : 05.25.05 : защищена 25.12.1991 : утверждена 24.01.1992 / И. В. Совпель.  Минск, 1991.

5.      Автоматизированная переработка текста на основе воспроизводящего моделирования лингвистических объектов и процессов : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.25.05 / Совпель И. В. – Харьков, 1991. – 35 с.

6.      Математика для поступающих в БГУ и не только… : [пособие] / И. В. Совпель. – Минск : НП «Информбанк», 1990. – 83 с.

7.      Информационно-поисковая система пословно-оборотного перевода текстов / И. В. Совпель // Математическое обеспечение ЕС ЭВМ. Минск, 1981.

8.      Вопросы реализации систем автоматического анализа текстов естественных языков : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : 01.01.10 / И. В. Совпель. – Киев : Институт кибернетики, 1980. – 15 с.

9.      Автоматизированная система ведения словарей и карточек АСВС / И. В. Совпель // Математические обеспечение ЕС ЭВМ. Минск, 1979.

 

Аб жыцці і дзейнасці І. В. Соўпеля

1.      Соўпель Ігар Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 91.

2.      Совпель Игорь Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 279.

3.      Совпель Игорь Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 16–17.

4.      Совпель Игорь Васильевич // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 19212001 : 80 год. Мінск, 2001. С. 260.

5.      Соўпель Ігар Васільевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 442.

6.      Вядомыя землякі : Соўпель Ігар Васільевіч // Гарадзец – маленькі горад : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 880-годдзя з часу першага згадвання ў гістарычных крыніцах в. Гарадзец Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2022. С. 38.

7.      Соўпель Ігар Васільевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 145–146.

8.      75 гадоў з дня нараджэння І. В. Соўпеля (1949) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 132.

9.      Курачук, С. Люди белорусской науки – наши земляки / Светлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2024. 27 студзеня (№ 4). С. 14.

10.  Курачук, С. Імёны на карце Кобрыншчыны : [да Сусветнага дня навукі прымяркавана выданне Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі біябібліяграфічнага даведніка «Людзі навукі нашага краю» з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны»] / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2017. 11 лістапада. С. 3.

11.  Курачук, С. Портреты интеллекта. Учёные Кобринщины : знакомьтесь – биобиблиографический справочник об ученых нашего края / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 9 ноября. С. 33.

12.  Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке : [центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя имёны Кобрыншчыны», первый этап которого – база данных «Людзі навукі нашага краю»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля. С. 5.

13.  Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2017. 5 красавіка. С. 3.

14.  Костюкевич, А. Знания украсть нельзя : [в БГУ используют собственную программу для проверки работ на плагиат. Одним из создателей «чудодейственной таблетки от лени для студентов» стал профессор кафедры информационных систем управления, доктор технических наук Игорь Совпель] / Антон Костюкевич // СБ. Беларусь сегодня. 2014. 19 сентября. С. 1, 11.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 284 разоў