Панядзелак, 08 Красавік 2024 11:22

22 сакавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Алены Мікалаеўны Грыгаровіч (1959), вучонага ў галіне філасофіі і сацыялогіі

Алена Мікалаеўна Грыгаровіч нарадзілася 22 сакавіка 1959 г. у в. Лабузы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Вучылася ў Лабузоўскай пачатковай школе, Дараўскай сярэдняй школе. Вучылася старанна, была вельмі адказная, выдатніца.

Скончыла гістарычны факультэт (філасофскае аддзяленне) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1985). Працавала інжынерам-сацыёлагам НДС (1985), асістэнтам (1987), дацэнтам кафедры філасофіі (1994) Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (з 1995 г. — дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна).

Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Улік грамадскай думкі як умова дэмакратызацыі кіравання працоўным калектывам (метадалагічны аспект)» А. М. Грыгаровіч абараніла ў 1993 г. у БДУ. Кандыдат сацыялагічных навук. Вучонае званне дацэнта нададзена ў 1997 г. У 2002–2005 гг. — дэкан геаграфічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна. З 2005 г. — дацэнт кафедры філасофіі. З 2020 г. — дацэнт кафедры філасофіі і эканомікі юрыдычнага факультэта.

Даследуе праблемы грамадскай думкі, экалагічнай свядомасці. Прыярытэты навуковых даследаванняў: сацыялогія адукацыі, сацыялогія грамадскай думкі, светапогледныя каштоўнасці студэнцкай моладзі. Аўтар звыш 30 навуковых, навукова-метадычных, навукова-папулярных публікацый.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы.

Зелянко Таццяна Уладзіміраўна,

заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

Працы А. М. Грыгаровіч

  1. Займист, Г. И. Надпрофессиональная компетентность специалиста в условиях инновационной экономики / Г. И. Займист, Е. Н. Григорович // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта : зборнік навуковых прац. Брэст, 2018. Вып. 14, ч. 1. С. 184–190.
  2. Образование эпохи постсовременности : широкие возможности и скрытые угрозы / Е. Н. Григорович // Аксиологические и антропологические проблемы образования и воспитания студенческой молодёжи : сборник научых работ / Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина, каф. философии. Брест : БрГУ, 2017. С. 13–18.
  3. Займист, Г. И. Академическая адаптация и профессиональная предадаптация студентов первого курса (опыт юридического факультета Брестского государственного университета имени А. С. Пушкина) / Г. И. Займист, Е. Н. Григорович // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта : зборнік навуковых прац. Брэст, 2017. Вып. 13, ч. 1. С. 151–158.
  4. Займист, Г. И. Академическая грамотность будущих специалистов: проблема формирования соответствующих компетенций / Г. И. Займист, Е. Н. Григорович // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта : зборнік навуковых прац. Брэст, 2016. Вып. 12, ч. 1. С. 123–130.
  5. Займист, Г. И. Академическая адаптация иностранных студентов (из опыта юридического факультета БрГУ имени А. С. Пушкина) / Г. И. Займист, Е. Н. Григорович // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта : зборнік навуковых прац. Брэст, 2016. Вып. 11, ч. 1. С. 97–102.
  6. Займист, Г. И. Обучение будущих юристов академическим компетенциям / Г. И. Займист, Е. Н. Григорович // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта : зборнік навуковых прац. Брэст, 2015. Вып. 10, ч. 1. С. 55–60.
  7. Практико-ориентированный подход в обучении как инструмент повышения конкурентоспособности выпускников юридического факультета / Е. Н. Григорович, Т. А. Горупа // Вышэйшая школа. 2015. № 4. С. 28–31.
  8. Формирование ценностных ориентаций молодёжи в образовательном пространстве университета / Е. Н. Григорович // Bezpieczenstwo czlowieka a wychowanie. Siedlce : Wydawnictwo Akademii Podlaskiej, 2015. Т. 1. С. 149–154.
  9. Лосев, В. В. Дипломная работа: подготовка, оформление, защита : учебно-методическое пособие для студентов юридического факультета и слушателей Института повышения квалификации и переподготовки / В. В. Лосев ; [научный редактор Е. Н. Григорович]. – Брест : БрГУ, 2013. – 99 с.
  10. О роли духовных ценностей и идентичности в условиях социокультурных альтернатив // Bezpieczenstwo cziowieka a religia. Monografie nr Siedlce: Wydawnictwo Akademii Podlaskiej, 2013. C. 305–309.
  11. Семинарские занятия по курсу «Философия» : метод. рек. для студ. всех. спец. ун-та / [сост.: Е. Н. Григорович и др.]. – Брест : БрГУ, 2007. – 45 с.
  12. Методические указания к семинарским занятиям по курсу «Философия» : для студ. всех спец. / БрГУ ; [сост. Е. Н. Григорович и др.]. – Брест, 2001. – 31 с.
  13. Исторический процесс и новые реальности современной истории / Е. Н. Григорович // Веснік Брэсцкага універсітэта. 2001. № 3.
  14. Общественное и коллективное мнение: общее и особенное / Е. Н. Григорович // Философия человека: проблемы и решения. Брест, 1996.
  15. Учёт общественного мнения как условие демократизации управления трудовым коллективом : методологический аспект : диссертация … кандидата социологических наук : 22.00.01 / Григорович Елена Николаевна. – Минск, 1992. – 134 с.
  16. К проблеме использования общественного мнения в управлении трудовым коллективом / Е. Н. Григорович // Веснік БДУ. Сер. 3. 1992. № 2.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. М. Грыгаровіч

  1. Грыгаровіч Алена Мікалаеўна // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, 1945–2005 : біябібліяграфічны даведнік. Брэст, 2005. С. 52.

 

Чытаць 173 разоў