Чацвер, 18 Красавік 2013 09:56

10 студзеня 2013 г. – 45 гадоў з часу ўвядзення ў строй дзеючых прадпрыемстваў Брэсцкай панчошнай фабрыкi (1968)

Брэсцкая панчошная фабрыка была заснавана ў 1965 годзе (распараджэнне Савета народнай гаспадаркi БССР ад 7.01.1965 г. № 11р), дырэктарам была назначана Раіса Уладзіміраўна Баруціна.

{gcontent}Будаўнiцтва фабрыкi пачалося ў прамысловай зоне па вулiцы Янкi Купалы г. Брэста. Першыя вытворчыя магутнасцi аб’ёмам да 30 млн. пар панчошна-шкарпэтачных вырабаў былі здадзены ў эксплуатацыю 10 студзеня 1968 года. У 1968–1982 гадах панчошным камбінатам кіраваў Віктар Васільевіч Кузьмічоў, у 1982–2000 гадах – Барыс Iванавiч Гаўрылаў.

У 1969 годзе фабрыка пераўтворана ў камбiнат. За 1969 год было выпушчана 18137,7 тысяч пар панчошна-шкарпэтачных вырабаў. У 1972 годзе панчошнаму камбінату было прысвоена імя 50-годдзя СССР, у 1975 годзе – узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1978 годзе перадавой матальшчыцы камбiната З. В. Якушэвiч прысуджана прэмiя Ленiнскага камсамола.

На тэрыторыi 5,8 га размешчаны 4 асноўныя (круцiльны, вязальны, швейна-кецельны, фарбавальна-аддзелачны) i 8 дапаможных цэхаў, халадзiльная i кампрэсарная станцыi, склады i iншыя аб’екты. Асноўны будынак камбiната мае тры паверхi, галоўны фасад выходзiць на гарадскую магiстраль, вырашаны ў лаканiчных архiтэктурных формах. Сыравiну атрымлiвалi з Расii, Украiны, Прыбалтыкi. У 1990-я гады камбінат па ўзроўні працы і тэхніка-эканамічных паказчыках з’яўляўся адным з вядучых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі. На камбінаце працавалі каля 3 тысяч чалавек. Працоўны калектыў карыстаўся санаторыем-прафiлакторыем, базай адпачынку, двума дзiцячымi садкамi, бiблiятэкай i iншымi ўласнымi сацыяльнымi аб’ектамi. З 16 сакавiка 1994 года прадпрыемства атрымала статус адкрытага акцыянернага таварыства.

Выкарыстоўваецца сучаснае абсталяванне i лiнii вытворчасцi Расii, Чэхii, Iталii, Германii i Японii. У 2005 годзе было выраблена каля 26,5 млн. пар шкарпэтак i панчох для мужчын, жанчын i дзяцей. Прадукцыя ААТ “Брэсцкі панчошны камбінат” пастаўляецца ў розныя рэгіёны краіны, а таксама за мяжу – у Расію, Украiну, Малдову, Казахстан i iнш. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь адкрыты 12 фiрменных магазiнаў i 4 гандлёвыя прадстаўнiцтвы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. ОАО “Брестский чулочный комбинат” : каталог. Брест, 2011. 51 с.: ил.
  2. Брестский чулочный комбинат // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1 : Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 204–205.
  3. Брестский ордена Трудового Красного Знамени чулочный комбинат имени 50-летия СССР. Минск : Полымя, 1989. 32 с.: ил.
  4. Адкрытае акцыянернае таварыства “Брэсцкі панчошны камбінат” // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мiнск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 485–486.
  5. ОАО “Брестский чулочный комбинат” // Предприятия города Бреста : библиографический указатель / Брестская областная библиотека им. М. Горького ; сост. А. Н. Березюк. Брест, 2009. С. 21–25.
  6. Трибулева, Е. Я милого узнаю по носочкам : новые акционеры предложили БЧК другие подходы к продвижению продукции на рынке / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2013. 8–9 марта. С. 5.
  7. Шапран, Ю. Без акций и без денег : Почему возмущены ветераны чулочного комбината? : [о продаже акций ОАО “Брестский чулочный комбинат”] / Юрий Шапран // Брестский курьер. 2012. 29 марта (№ 13). С. 7.
  8. Моторина, Т. Н. Жильё вместо затрат : [беседа с директором Брестского чулочного комбината] / Татьяна Николаевна Моторина ; беседовал А. Глинский // Директор. 2010. № 5. С. 34–35.
  9. Элитная коллекция носков для мужчин : [ОАО “Брестский чулочный комбинат”]. Брест, 2009. 14 с.: ил.
  10. Предприятие в рынке– рынок с товаром // Финансы, учет, аудит. 2008. № 9. С. 15–16.
  11. Илларионова, Л. “Колесики все кружатся, сплетают нитки кружево…” : [Брестскому чулочному комбинату – 40 лет] / Лара Илларионова // Вечерний Брест. 2008. 15 февр. С. 6.
  12. Гладун, М. “Сильная база вселяет уверенность” : [о развитии Брестского чулочного комбината рассказывает заместитель генерального директора] / Мария Гладун // Брестский вестник. 2006. 14 марта. С. 3.
  13. Волынчук, Л. На пути в новую пятилетку : [встреча председателя горисполкома А. Палышенкова с коллективом ОАО “Брестский чулочный комбинат”] / Лариса Волынчук // Брестский вестник. 2006. 1 февр. С. 1–2.
  14. Тоболич, А. Экзамен времени выдерживает Брестский чулочный комбинат : [достижения за последние 2 года] / А. Тоболич // Заря. 2006. 10 июня. С. 1, 3.
  15. Шайко, Л. И. Качество и красота : [о работе предприятия “Брестский чулочный комбинат”] / Л. И. Шайко, А. Ю. Курышко, В. В. Гречуха // Новости. Стандартизация и сертификация. 2006. № 4. С. 70–73.
  16. Хокимова, А. “Чулочка” открывает Америку : продукцией брестчан заинтересовались в Лас-Вегасе / А. Хокимова // Вечерний Брест. 2006. 13 окт. С. 6.
  17. Гусева, Т. Дамские угодники : Брестский чулочный комбинат запускает итальянскую линию нового поколения / Т. Гусева // Вечерний Брест. 2006. 28 июля. С. 3.
  18. Моторина, Т. Н. Дело всей жизни : [интервью с директором Брестского чулочного комбината] / Татьяна Николаевна Моторина ; интервью вела Лариса Волынчук // Брестский вестник. 2005. 14 июня. С. 4.
  19. Моторина Т. Н. Можно ли догнать Levante за три рабочих дня : [об экономическом состоянии и проблемах Брестского чулочного комбината рассказывает директор] / Татьяна Николаевна Моторина; беседовал А. Гурин // Вечерний Брест. 2002. 22 марта. С. 2.
  20. Память о нем сохраним в сердцах : [некролог; Борис Иванович Гаврилов, в 1982–2000 гг. – директор Брестского чулочного комбината] // Брестский вестник. 2008. 18 февр. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2295 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:41