Панядзелак, 15 Красавік 2024 14:32

10 жніўня 2024 г. — 80 гадоў з дня стварэння Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (1944)

Савет Народных Камісараў БССР 10 снежня 1939 г. прыняў пастанову № 1145 «Аб арганізацыі пажарнай аховы ў заходніх абласцях Беларускай ССР», у адпаведнасці з якой былі створаны інспекцыі пажарнай аховы УНКУС па Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях, а ўся пажарная ахова арганізавана па існуючым у БССР прынцыпе і пажарная ахова НКУС БССР пераўтварылася ў аддзелы пажарнай аховы.

Маларыцкая пажарная служба размясцілася ў невялікім будынку па вул. Чырвонаармейскай. Аб даваенным перыядзе дзейнасці пажарных звестак вельмі мала, відавочна, што развіццю пажарнай службы перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Старажылы распавядаюць, як 22 чэрвеня 1941 г. пылала Маларыта, абстраляная нямецкімі захопнікамі. Гарэў увесь цэнтр, мала якія будынкі ўцалелі.

Пасля вызвалення Маларытчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (20 лiпеня 1944 г.) пачалі адраджацца ўсе галіны народнай гаспадаркі. 10 жніўня 1944 г. быў выдадзены загад аб пачатку дзеяння ў Маларыцкім раёне падраздзяленняў па абароне насельніцтва ад пажараў. Менавіта гэтая дата лічыцца днём стварэння пажарнай службы Маларыцкага раёна.

У 1945 г. на пасаду начальніка пажарнай аховы г. Маларыты прыбыў I. Г. Ярмашук. На той час у штаце пажарнай каманды было 23 пажарных: 9 байцоў, 3 камандзіры аддзяленняў, 3 памочнікі камандзіраў, 3 матарысты, 3 тэлефаністы, 1 вадзіцель. На ўзбраенні знаходзілася аўтацыстэрна на шасі «ГАЗ ММ», абсталяваная помпай ПН-20, якія падаюць ваду з цыстэрнаў. 

У 1980-я гг. праведзена мадэрнізацыя пажарна-тэхнічнага ўзбраення. У пажарную ахову горада паступілі 4 мотапомпы, пажарная аўтацыстэрна на базе аўтамабіля ГАЗ-63 і інш., значна пашырыўшы баявыя магчымасці падраздзялення. У 1989 г. па вул. Маруды пабудаваны новы будынак пажарнай часткі. У 1993 г. у раёне была створана ваенізаваная служба, якая складалася з 6 падраздзяленняў, агульная колькасць работнікаў складала 57 чалавек.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 1998 г. № 442 ваенізаваная пажарная служба выведзена са складу Міністэрства ўнутраных спраў і рэарганізавана ў самастойную структуру — Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У сувязі з рэарганізацыяй істотна і якасна змяніліся задачы, якія стаяць перад службай.

19 студзеня 1999 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ № 35 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». З гэтага дня ваенізаваная пажарная служба раёна стала аварыйна-выратавальнай і атрымала назву раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Пажарная служба ў Маларыце ўключае падраздзяленне гарадскога пажарна-выратавальнага атрада і васьмі сельскіх пажарна-вартавых выратавальных пастоў, аснашчаных пажарнымі і адмысловымі аўтамабілямі воднага і пеннага тушэння, ёсць аўтамабіль хуткага рэагавання, аўталесвіца і многае іншае.

У 1999 г. адбылася рэарганізацыя, пажарная служба набыла новы статус службы выратавання. У цяперашні час у цэнтры ўвагі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях не толькі тушэнне і прафілактыка пажараў, ратаванне на іх людзей і маёмасці, але і ліквідацыя наступстваў аварый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Узначальвалі пажарную частку: у 1945–1952 гг. — І. Г. Ярмашук, у 1952–1983 гг. — В. К. Макавецкі. З 28 снежня 2022 г. начальнікам аддзела прызначаны Сяргей Мікалаевіч Касянюк. У калектыве Маларыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працуе 68 прафесіяналаў, якія здольны вырашаць самыя складаныя задачы. Выратавальнікі днём і ноччу нясуць службу на пастах, адказваюць за захаванасць жыцця і маёмасці. Ёсць у калектыве работнікі з 20-гадовым стажам, нямала маладых людзей. У 2021 г. Аляксей Белавус стаў пераможцам на абласным этапе конкурсу на званне лепшага дыспетчара цэнтра аператыўнага ўпраўлення.

Маларыцкі раён — самы лясісты ў краіне, вялікая ўвага надаецца зберажэнню ляснога багацця ад пажараў. 8 красавіка 2020 г. загарэўся лес ля в. Дубічна. Для тушэння былі задзейнічаны дзве аўтацыстэрны пажарнай аварыйна-выратавальнай станцыі № 1 Маларыцкага РАНС, цыстэрны пажарных аварыйна-выратавальных пастоў № 11 аг. Гвозніца, № 15 аг. Чарняны, 6 адзінак тэхнікі Маларыцкага лясгаса. Пажар быў ліквідаваны, але полымем пашкоджаны 10 га лесу.

Ваеннаслужачы Ілья Кобак 1 лютага 2019 г. прыехаў у адпачынак у в. Масевiчы і пабачыў, што яго дом гарыць, адразу патэлефанаваў на нумар 101. Не чакаючы выратавальнікаў, ён вынес з полымя 87-гадовую бабулю. Узнагароджаны медалём «За выратаванае жыццё».

Выратавальнiкі вядуць сярод насельніцтва вялікую прафілактычную работу па папярэджанні пажараў, асабліва сярод падрастаючага пакалення. Школьнікам расказваюць аб бяспечных паводзінах, як дзейнічаць у небяспечных і крытычных сітуацыях. Штогод праводзіцца конкурс дзіцячых малюнкаў «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

11 лютага 2022 г. 13-гадовы школьнік з аг. Макраны Багдан Шэлег здзейсніў гераічны ўчынак — выратаваў на пажары дзвюх малодшых сясцёр. Пра подзвіг васьмікласніка даведалася ўся краіна. У Брэсцкай крэпасці яго ўшанаваў старшыня аблвыканкама Ю. В. Шулейка, а пазней у Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ўручыў медаль «За выратаванае жыццё».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

Кучына Галіна Уладзіміраўна,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск : Брестская типография, 2019. С. 80–85.
  2. Заяц, А. «Безопасный Новый год» / Анна Заяц // Голас часу. Маларыта, 2023. 18 студзеня. С. 6.
  3. Курец, А. «Он все сделал правильно» : [о героическом поступке Богдана Шелега из д. Мокраны Малоритского района] / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2022. 14 сентября. С. 3.
  4. Ханчук, Ю. Служба Родине как связь поколений / Юлия Ханчук // Голас часу. Маларыта, 2022. 3 жніўня. С. 4.
  5. Навумчык, М. У подзвігу няма ўзросту : [пра Багдана Шэлега] / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2022. 24 лютага. С. 24.
  6. Свиридович, О. Богдан – ты герой! / Ольга Свиридович // Заря. 2022. 23 февраля. С. 2.
  7. Курец, А. Богдан Шелег поправился и мечтает стать спасателем / Александр Курец // Сельская газета. 2022. 19 февраля. С. 27.
  8. Курец, А. Настоящий мужчина! : [Богдан Шелег] / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2022. 16 февраля. С. 12.
  9. Яско, А. Богдан спас сестренок из огня / Алена Яско // Сельская газета. 2022. 12 февраля. С. 9.
  10. Яскевіч, С. Геройскі ўчынак : [пра Багдана Шэлега] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2022. 12 лютага. С. 4.
  11. Навумчык, М. Утаймавальнікі агню / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 24 ліпеня. С. 1, 4.
  12. Заяц, А. Лучший водитель – Александр Абрамчук / Анна Заяц // Голас часу. Маларыта, 2022. 2 ліпеня. С. 10.
  13. Канюта, В. Подзвіг падчас адпачынку : [пра Ілью Кобака] / Вераніка Канюта // Звязда. 2021. 25 верасня. С. 4.
  14. Коньков, П. Медаль «За спасение жизни» – нашему земляку : [Илье Кобаку] / Павел Коньков // Голас часу. Малорита, 2021. 18 верасня. С. 2.
  15. Крижановская, А. Спасатели устроили маленький праздник в «Ровеснике» / подготовила Анна Крижановская // Голас часу. Маларыта, 2021. 16 чэрвеня. С. 6.
  16. Яцушкевич, Е. Спасатель – это образ жизни / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 17 красавіка. С. 9.
  17. Максимук, С. Награда за спасение жизни / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 6 лютага. С. 3.
  18. Крижановская, А. Социальная реклама / Анна Крижановская // Голас часу. Маларыта, 2021. 16 студзеня. С. 9.
  19. Никитюк, В. Куда приводят мечты? / Виктория Никитюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 27 чэрвеня. С. 1, 3. 
  20. Крижановская, А. Спасатели глазами детей / Анна Крижановская // Голас часу. Маларыта, 2020. 4 красавіка. С. 9.
  21. Крижановская, А. В Орехово спасатели устроили «Поле чудес» / Анна Крижановская // Голас часу. Маларыта, 2020. 12 лютага. С. 8.
  22. Ярмошук, Н. Профи за баранкой / Николай Ярмошук // Заря. 2020. 18 января. С. 11.
  23. Крижановская, А. В гости пришел пожарный Дед Мороз / Анна Крижановская // Голас часу. Маларыта, 2019. 28 снежня. С. 2. 
  24. Крижановская, А. «Молодежь за безопасность» / Анна Крижановская // Голас часу. Маларыта, 2019. 12 кастрычніка. С. 9.
  25. Ярмошук, Н. Каникулы без дыма и огня / Николай Ярмошук // Заря. 2019. 26 июня. С. 20.
  26. Кононович, П. Спасатель с душою поэта / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2019. 23 лютага. С. 9.
  27. Никитюк, В. Профессионализм, честь и отвага / Виктория Никитюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 30 студзеня. С. 3.
  28. Кононович, П. 20 лет на страже безопасности / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2019. 19 студзеня. С. 1, 3.
  29. Кононович, П. Статистика чрезвычайных ситуаций / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2019. 19 студзеня. С. 1, 3.
  30. Никитюк, В. Дважды лучший / Виктория Никитюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 31 кастрычніка. С. 2.
  31. Кононович, П. Праздник мужества и доблести / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 ліпеня. С. 3.
  32. Кононович, П. «Каникулы без дыма и огня» / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 25 ліпеня. С. 5.
  33. Кононович, П. На страже нашей безопасности / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 25 ліпеня. С. 5.
  34. Кржижановская А. Мастерство спасателей / Анна Крижановская // Голас часу. Маларыта, 2018. 13 чэрвеня. С. 3.
  35. За безупречную службу // Голас часу. Маларыта, 2018. 2 чэрвеня. С. 2.
  36. Навумчык, М. За безопасность детей отвечаем вместе! / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 23 мая. С. 4.
  37. Наумчик, Н. Юные спасатели выступили достойно / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 сакавіка. С. 7.
  38. Кржижановская, А. Малоритские спасатели – лучшие / Анна Кржижановская // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 лютага. С. 2.
  39. Кононович, П. Сильные духом люди / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 января. С. 1.
  40. Яцушкевич, Е. «Мы ушли от надзорной деятельности» / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2017. 15 ноября. С. 3.
  41. Навумчык, М. Камфорт для бяспекі / Павел Канановіч // Голас часу. Маларыта, 2017. 5 жніўня. С. 2.
  42. Германюк, А. Канікулы без дыму і агню / Арцём Германюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 2 жніўня. С. 8.  
  43. Навумчык, М. Адданасць справе / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 2 жніўня. С. 8.
  44. Навумчык, М. Лепшыя выратавальнікі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 2 жніўня. С. 8.
  45. Навумчык, М. Прафесія – у спадчыну / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 22 ліпеня. С. 3.
  46. Касянюк, С. Дапамога няштатнай сітуацыі / Сяргей Касянюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 12 ліпеня. С. 2.
  47. Навумчык, М. Лепшы вадзіцель пажарнай спецмашыны / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 8 ліпеня. С. 2.
  48. Паўлянкова, Д. У ліку пераможцаў / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. Маларыта, 2017. 7 сакавіка. С. 2.
  49. Максімук, С. Дзясятка надзейных / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2017. 18 студзеня. С. 1,5.
  50. Максімук, С. Спрытнасць, вытрымку і прафесіяналізм / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2015. 1 жніўня. С. 8.
  51. Гусакоў, А. Маларыцкія выратавальнікі лепшыя ў вобласці / Анатоль Гусакоў // Голас часу. Маларыта, 2013. 20 лютага. С. 4.
  52. Касцевіч, І. Выратавалі жыццё / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2012. 12 снежня. С. 1.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 249 разоў