Серада, 17 Красавік 2024 09:50

23 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Георгія Рыгоравіча Гулюка (1944), дзяржаўнага дзеяча, доктара сельскагаспадарчых навук, заслужанага меліяратара РСФСР

 

Георгій Рыгоравiч Гулюк нарадзіўся 23 ліпеня 1944 г. у в. Дварэц (Яромічы) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Паўлавіч Гулюк, равеснік Кастрычніцкай рэвалюцыі, якому давялося прайсці Вялікую Айчынную вайну, сустрэць Перамогу ў Берліне ў званні старшага сяржанта. Разам з жонкай Соф'яй Мяфодзьеўнай выгадавалі дачку Галіну і сына Георгія.

Вучыўся Георгій Гулюк у Мінянскай сярэдняй школе Кобрынскага раёна, якую скончыў у 1962 г., тады ж у роднай школе пачаў працоўную дзейнасць лабарантам. Пасля службы ў Савецкай арміі (1963–1966) пайшоў працаваць у Яроміцкае БМУ трэста «Брэстводбуд». З 1966 г па 1973 г. — рабочы, брыгадзір, прараб Яромiцкай МТС. З 1973 г. па 1977 г. — галоўны інжынер, начальнік ПМК у г. Маларыце Брэсцкай вобласцi. У 1979 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «гідрамеліярацыя».

У 1977 г. Георгій Гулюк быў накіраваны на працу ў Валагодскую вобласць. Працаваў галоўным інжынерам, начальнікам аб'яднання «Волагдамеліярацыя», затым намеснікам старшыні аб'яднання «Волагдааграбуд». Выбіраўся членам Валагодскага абкама КПСС і аблвыканкама.

У 1988 г. пераведзены на працу ў Маскву. З 1988 г. па 1999 г. працаваў намеснікам начальніка Галоўначарназеммеліявадгаса пры Дзяржаграпраме Нечарназёмнай зоны РСФСР, намеснікам старшыні Дзяржаграпрама Нечарназёмнай зоны РСФСР, прэзідэнтам акцыянернай аграбудаўніча-прамысловай карпарацыі «Цэнтрінжсельбуд».

У 1999–2001 гг. Г. Р. Гулюк — кіраўнік Дэпартамента меліярацыі зямель і сельскагаспадарчага водазабеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Расійскай Федэрацыі (РФ), затым — Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ; з 2001 г. па 2004 г. — кіраўнік Дэпартамента меліярацыі зямель і сельскагаспадарчага водазабеспячэння. У 2004–2005 гг. Г. Р. Гулюк — начальнік Упраўлення меліярацыі і тэхнічнага забеспячэння Федэральнага агенцтва па сельскай гаспадарцы. З 2005 г. па 2008 г. — дырэктар Дэпартамента меліярацыі і тэхнічнага забеспячэння Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай камісіі па ірагацыі і дрэнажу, член калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ. Галоўны рэдактар часопіса «Мелиорация и водное хозяйство».

Георгій Рыгоравіч Гулюк з’яўляецца дзяржаўным саветнікам Расійскай Федэрацыі II класа (класны чын прысвоены Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 11 сакавіка 2008 г.). Больш за 50 гадоў працаваў у галіне меліярацыі. Заслужаны меліяратар Расійскай Федэрацыі. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За преобразование Нечерноземья РСФСР» і 8 іншымі медалямі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы Г. Р. Гулюка

  1. Руководство по мелиорации полей / Г. Г. Гулюк, Ю. Г. Янко, В. И. Штыков [и др.] ; Федеральное государственное бюджетное научное учреждение Агрофизический научно-исследовательский институт. – Санкт-Петербург : ФГБНУ АФИ, 2020. – 217 с.
  2. Земля отблагодарит / Георгий Гулюк. – Москва : Росинформагротех, 2007. – 287 с., [18] л. ил., портр., цв. ил., портр.
  3. Эффективное функционирование дренажных систем на минеральных землях Нечерноземной зоны России / Г. Г. Гулюк, А. В. Шуравилин ; [М-во сел. хоз-ва Рос. Федерации]. – Москва : Росинформагротех, 2007. – 376 с. : ил., табл.
  4. Почвенно-экологические факторы длительного использования мелиорированных земель Нечерноземной зоны : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.03 / Гулюк Георгий Григорьевич. – Санкт-Петербург, 2005. – 41 с.
  5. Агромелиоративные мероприятия при длительной эксплуатации дренажа и экологической реабилитации техногенно загрязненных земель гумидной зоны / Георгий Григорьевич Гулюк. – Москва : Изд-во Московского ун-та, 2004. – 232 с.
  6. Гидрологические свойства и продуктивность дерново-подзолистых оглеенных почв при различных режимах и продолжительности работы гончарного дренажа : диссертация кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.03 : Агропочвоведение и агрофизика / Г. Г. Гулюк. – Москва, 2000. – 182 с.
  7. Ремонт закрытого трубчатого дренажа участка мелиорации сельскохозяйственного поля в Псковской области / Гулюк Г. Г. [и др.] // Мелиорация и водное хозяйство. Москва, 2021. № 1. С. 15–18.
  8. Байбеков, Р. Ф. Перспективы химическкой мелиорации кислых почв / Р. Ф. Байбеков, Г. Г. Гулюк, Н. И. Аканова // Мелиорация и водное хозяйство. Москва, 2020. № 6. С. 19–24.
  9. День российского поля – школа передового опыта / Г. Г. Гулюк // Мелиорация и водное хозяйство. Москва, 2020. № 4. С. 2–5.
  10. К вопросу разработки нового экспресс-метода определения объема и массы почвы, смытой в результате водной эрозии / Г. Г. Гулюк, Г. Т. Балакай,  А. Н. Бабичев, В. Иг. Ольгаренко, В. А. Монастырский. Д. А. Шевченко // Научный журнал Российского НИИ проблем мелиорации [Электронный ресурс]. 2018. № 4(32). С. 20–37.
  11. Технологические схемы удаления древесно-кустарниковой растительности при проведении культуртехнических работ / С. М. Васильев, Г. Г. Гулюк, Ю. Е. Домашенко, Л. А. Митяева, М. А. Ляшков // Научный журнал Российского НИИ проблем мелиорации [Электронный ресурс]. 2018. № 4(32). С. 126–145.
  12. Освоение долголетней залежи при возделывании сеяных злаковых трав / Г. Г. Гулюк, Н. А. Семёнов, А. В. Шуравилин, Н. В. Сурикова // Мелиорация и водное хозяйство (Москва). 2017. № 4. С. 19–23.
  13. Сохранение и восстановление плодородия почв – залог продовольственной безопасности страны / Г. Г. Гулюк // Природо-обустройство. 2015. № 5. С. 9–13.

Аб жыцці і дзейнасці Г. Р. Гулюка

  1. Гулюк Георгiй Рыгоравiч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 432.
  2. Лукашик, П. И. Прошлое и настоящее / Петр Иосифович Лукашик. – Брест : Брестская типография, 2002. – 48 с. – Са зместу: Гулюк Г. Г. С. 33.
  3. Гулюк Георгiй Рыгоравiч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 29–30.
  4. Гулюк Георгiй Рыгоравiч // Па працы – пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 147.
  5. 80 гадоў з дня нараджэння Г. Р. Гулюка (1944) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 120.
  6. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля (№ 29). С. 5.
  7. Мельнiк, Р. Адметная дата ў календары : [сын Р. П. Гулюка Георгій – доктар сельскагаспадарчых навук] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2008. 5 лістапада. C. 1.
  8. Наш земляк в российском министерстве : [директор Департамента мелиорации Минсельхозпрода России Георгий Гулюк – уроженец д. Еремичи] // Заря. 2008. 24 мая. С. 2.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 379 разоў