Першым начальнікам аддзела міліцыі быў Холадаў. Супрацоўнікамі былі Афанасій Пятровіч Волаў, Аляксандр Мартышчанка, Дзенісенка і Закаблукін, якія ўзначальвалі аператыўную работу. Участковымі ўпаўнаважанымі працавалі Фёдар Ульянавіч Струнец, Давыд Іванавіч Крэнь, Аляксей Навумавіч Алесік, Іосіф Сцяпанавіч Якімук, Андрэй Пятровіч Хамічук, Мікалай Рыгоравіч Масюк, Іван Кірычук. Начальнікам пашпартнага стала працаваў Генадзь Сілавіч Шчыцько. Міліцыянерамі — Іван Кручко, Іван Алесік, Даніла Савельевіч Шаўчук, Міхаіл Анатольевіч Гаркаўчук, Рыгор Зіноўевіч Алексяюк, Арсеній Савельевіч Дземідзюк. Міліцыя аказвала садзейнічанне ў забеспячэнні нармальнай работы створаных раённых устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў. Супрацоўнікі міліцыі праводзілі ўлік насельніцтва, прафілактычную работу сярод насельніцтва па растлумачэнні існуючага заканадаўства.
З 21 на 22 чэрвеня 1941 г. адказным дзяжурным па аддзяленні міліцыі быў Афанасій Пятровіч Волаў. Ён разам з супрацоўнікамі Дзенісенка, Шчыцько і Мартышчанка арганізаваў вываз сакрэтнай дакументацыі. Баі ўжо ішлі за 5 км ад Маларыты, калі яны на чыгуначнай станцыі селі ў апошнюю дрызіну і паехалі ў накірунку да чыгуначнай станцыі «Забалацце» (тэрыторыя Украінскай ССР). У час бамбёжкі станцыі «Забалацце» Дзенісенка загінуў, а пра Мартышчанку нічога не было вядома. А. П. Волаў і Г. С. Шчыцько засталіся ўдвух. З мехам сакрэтнай дакументацыі яны дабраліся да Магілёва, дзе Шчыцько застаўся ў распараджэнні Народнага камісарыята ўнутраных спраў, а Волаў накіраваўся далей на ўсход і дакументацыю даставіў у Саратаў, дзе здаў на захаванне ва ўпраўленне НКУС пад распіску. У першы дзень вайны дабравольцамі ў Чырвоную армію пайшлі ўчастковыя ўпаўнаважаныя міліцыі А. Н. Алесік, Ф. У. Струнец, М. Р. Масюк.
20 ліпеня 1944 г. тэрыторыя раёна была вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў. У міліцыю прыйшло новае пакаленне з ліку мясцовага насельніцтва і партызан. З тых супрацоўнікаў, якія служылі раней, нікога не было па той прычыне, што большасць з іх загінула, а астатнія знаходзіліся ў дзеючай арміі. Цяжкасці аднаўленчага перыяду ўскладняліся неабходнасцю арганізацыі барацьбы з нацыяналізмам і актыўнасцю крымінальнай злачыннасці. У той час асабліва зверствавалі рэйдавыя бандыцкія групы ўкраінскіх нацыяналістаў на тэрыторыях Хаціслаўскага, Арэхаўскага, Олтушскага сельсаветаў, а таксама ў вёсках Ляхаўцы, Отчын, Хмелішча.
Супрацоўнікі-кіраўнікі аддзела, якія арганізоўвалі службу, выхоўвалі і навучалі падначаленых, закладвалі і працягвалі міліцэйскія традыцыі — Мікалай Антонавіч Шамчук (1945–1947), Дзмітрый Лядзянкін (кастрычнік 1947 – лістапад 1952), Фёдар Патапавіч Пудзілаў (лістапад 1952 – красавік 1954), Аляксандр Казіміравіч Чарапавіцкі (красавік 1954 – 1959), Аляксандр Мікалаевіч Гарбухоў (1959–1963), Сяргей Дзмітрыевіч Лядзінскі (студзень 1965 – сакавік 1976), Сцяпан Мікалаевіч Дужы (сакавік 1976 – жнівень 1979), Леанід Уладзіміравіч Латыш (жнівень 1979 – лістапад 1984), Аляксей Уладзіміравіч Паўлюкавец (лістапад 1984 – лістапад 1994), Іван Іванавіч Якімук (люты 1995 – сакавік 1996), Віталій Іванавіч Барышчык (сакавік 1996 – чэрвень 2001), Канстанцін Канстанцінавіч Карпук (ліпень 2001 – студзень 2003), Валерый Мікалаевіч Грычук (студзень 2003 – жнівень 2005), Леанід Леанідавіч Мельнік (лістапад 2005 – снежань 2008), Валерый Андрэевіч Філановіч (часова выконваючы абавязкі начальніка, снежань 2008 – жнівень 2009), Аляксандр Дзмітрыевіч Мельнік (жнівень 2009 – снежань 2012), Віталій Іванавіч Ганчарук (студзень 2013 – 2022). З 2022 г. райаддзел міліцыі ўзначальвае Дзмітрый Мікалаевіч Кушнароў.
Работа ўсіх супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў — адзіны зладжаны механізм, дзе адчуваецца адказнасць кожнага за свае дзеянні і ўчынкі. Таму невыпадкова, што райаддзел унутраных спраў, напрыклад, у 1984 г. быў узнагароджаны пераходным прызам імя батальёна міліцыі К. Р. Уладзімірава за высокія вынікі ў барацьбе са злачыннасцю і ахове грамадскага парадку. Прыз быў заснаваны Міністэрствам унутраных спраў у памяць аб байцах батальёна, якія летам 1941 г. праявілі мужнасць, самаадданасць, стойкасць і вернасць Радзіме пры абароне Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1987 г. Маларыцкі райаддзел міліцыі атрымаў заслужаную ўзнагароду — прыз імя С. І. Сікорскага ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. У аддзеле былі створаны ўсе ўмовы для выніковай працы. У 1984 г. была праведзена рэканструкцыя будынка, што палепшыла ўмовы працы асабовага саставу аддзела. У 2010 г. быў праведзены капітальны рамонт. У асобным будынку знаходзіцца аддзяленне па грамадзянству і міграцыі.
Сёння актуальныя словы Ф. Э. Дзяржынскага, які некалі сказаў пра міліцыю так: «Паняцце і ўяўленне пра міліцыю ў насельніцтва павінна быць звязана толькі з сумленнасцю, справядлівасцю, законнасцю, ветлівасцю, культурнасцю і іншымі лепшымі якасцямі беззаганных людзей». Міліцыя — гэта перш за ўсё адказнасць, а ў адказнасці няма выхадных.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Кучына Галіна Уладзіміраўна,
загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
- Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск, 2019. С. 72–77.
- История Малоритского районного отдела внутренних дел / Малоритская централизованная библиотечная система; отдел библиотечного маркетинга. – Малорита, 2006. – 42 с. – (История предприятий, организаций и учреждений города Малориты).
- Наумчик, Н. Досье Алексея Бурштына / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 11 кастрычніка. С. 6.
- Прокопук, Г. Посадить дерево – увековечить память / Галина Прокопук // Голас часу. Маларыта, 2023. 31 мая. С. 4.
- Навумчык, М. Судовы эксперт: ісціна ў дробязях / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 27 красавіка. С. 4.
- Прокопук, Г. Николай Сацюк: «Мы выполняли свой долг» / Галина Прокопук // Голас часу. Маларыта, 2023. 27 красавіка. С. 3.
- Навумчык, М. Мары Дзіяны Багатка / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 8–9 сакавіка. С. 5.
- Навумчык, М. На варце спакою і правапарадку / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 1 сакавіка. С. 3.
- Навумчык, М. Працаваць на апярэджанне / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 26 лістапада. С. 4.
- Навумчык, М. Свята для ветэранаў РАУС / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 16 лістапада. С. 3.
- Навумчык, М. У аддзеле ўнутраных спраў новы кіраўнік / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 12 лістапада. С. 2.
- Навумчык, М. Не пакідаючы шанцу на беспакаранасць / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 15 кастрычніка. С. 4.
- Осовцов, Б. Б. Верность присяге и долгу / [Борис Осовцов ; беседовал] Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2022. 14 верасня. С. 4.
- Ханчук, Ю. Служба Родине как связь поколений / Юлия Ханчук // Голас часу. Маларыта, 2022. 3 жніўня. С. 4.
- Навумчык, М. Служба як эстафета пакаленняў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 25 мая. С. 1, 5.
- Навумчык, М. Узнагароды – следчым / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 27 красавіка. С. 2.
- Пашкевич, Д. Праздник тех, кто охраняет наш покой / Диана Пашкевич // Голас часу. Маларыта, 2022. 10 сакавіка. С. 2.
- Навумчык, М. Малодшы ўчастковы інспектар / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 2 сакавіка. С. 4.
- Навумчык, М. Хвіліны на дапамогу – давер на гады / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 2 сакавіка. С. 4.
- Гончарук, В. Среди преступлений «лидируют» кражи / Виталий Гончарук // Голас часу. Маларыта, 2022. 26 студзеня. С. 4.
- Яцушкевич, Е. О службе и лихих 90-х / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 10 лістапада. С. 4.
- Пархомук, А. На страже спокойствия и безопасности / Анастасия Пархомук // Голас часу. Маларыта, 2021. 3 сакавіка. С. 1, 4.
- Грушевич, А. Розыск / Алексей Грушевич // Голас часу. Маларыта, 2020. 3 кастрычніка. С. 9.
- Свистунович, П. Наталия Трофимук: «Прежде всего – безопасность!» / Павел Свистунович // Голас часу. Маларыта, 2020. 11 ліпеня. С. 4.
- Каникулы – с пользой / по материалам ИДН Малоритского РОВД // Голас часу. Маларыта, 2020. 1 ліпеня. С. 6.
- Пархомук, А. Внимание к каждой мелочи – главное в работе эксперта-криминалиста / Анастасия Пархомук // Голас часу. Маларыта, 2020. 8 красавіка. С. 4.
- Бодрицкая, Л. «Дорога к сердцу» / Людмила Бодрицкая // Голас часу. Маларыта, 2020. 4 студзеня. С. 11.
- Навумчык, М. Будынак міліцыі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 21 снежня. С. 9.
- Грушевич, А. «Главное – доверие людей...» / Алексей Грушевич // Голас часу. Маларыта, 2019. 3 жніўня. С. 10.
- Так держать, опера! // Голас часу. Маларыта, 2019. 6 лютага. С. 1.
- Свистунович, П. Уровень преступности / Павел Свистунович // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 студзеня. С. 3.
- Кононович, П. Участковый инспектор как гарант безопасности / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 лістапада. С. 6.
- Наумчик, Н. Ответственность коллективная и успех – общий / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2018. 3 кастрычніка. С. 1, 4.
- Свистунович, П. Служба в милиции – это не работа, а призвание и образ жизни / Павел Свистунович // Голас часу. Маларыта, 2018. 3 сакавіка. С. 1.
- Навумчык, М. На адказным пасту / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 3 сакавіка. С. 4.
- Навумчык, М. Оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 3 сакавіка. С. 1.
- Никончук, А. Благодарность от коллег / Андрей Никончук // Голас часу. Маларыта, 2017. 20 снежня. С. 3.
- Навумчык, М. Служба ў міліцыі – мара з дзяцінства / Міакалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 лістапада. С. 4.
- Навумчык, М. Юбілейныя медалі – ветэранам МУС Маларытчыны / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 20 мая. С. 2.
- Касцевіч, І. «Наша служба, як сэрца, адпачынку не ведае» / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2017. 15 сакавіка. С. 1–2.
- Навумчык, М. А ў адказнасці няма выхадных / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 4 сакавіка. С. 3.
- Навумчык, М. Малады ўчастковы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 4 сакавіка. С. 3.
- Максімук, С. Фундамент закладвалі ветэраны / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 сакавіка. С. 1, 3.
- Яцура, Н. Амаль 10 гадоў / Надзея Яцура // Голас часу. Маларыта, 2017. 25 лютага. С. 3.
- Яцура, Н. Навекі застыў на граніце / Надзея Яцура // Голас часу. Маларыта, 2017. 22 лютага. С. 3.
- Максімук, С. Усесаюзны інспектар / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2017. 18 лютага. С. 3.
- Навумчык, М. Служыў сумленна / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 11 лютага. С. 1, 3.
- Навумчык, М. Райаддзел з багатай гісторыяй / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 8 лютага. С. 3.
- Паўлянкова, Д. Ад інспектара – да начальніка аддзела / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. Маларыта, 2017. 4 лютага. С. 1, 3.
- Яцура, Н. Падпалкоўнік Дужы / Надзея Яцура // Голас часу. Маларыта, 2017. 1 лютага. С. 3.
- Паўлянкова, Д. Патрыёт прафесіі / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. Маларыта, 2017. 28 студзеня. С. 1, 3.
- Канановіч, П. Служым закону і народу / Павел Канановіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 9 ліпеня. С. 3.
- Касцевіч, І. Змены ў кіраўніцтве / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 19 сакавіка. С. 2.
- Касцевіч, І. Ад аператыўніка – да намесніка начальніка / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 16 сакавіка. С. 2.
- Касцевіч, І. З энергіяй аптымізму / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 2 сакавіка. С. 1.
- Касцевіч, І. З энергіяй аптымізму / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 2 сакавіка. С. 1.
- Касцевіч, І. Новы начальнік ДАІ / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 8 ліпеня. С. 2.
- Касцевіч, І. Маёр Ірына Мельнічук / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 27 мая. С. 3.
- Касцевіч, І. За бездакорнае служэнне людзям / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 11 сакавіка. С. 2.
- Касцевіч, І. Любімая прафесія Наталлі і Святланы / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 4 сакавіка. С. 1.
- Тарасевіч, З. Следчы камітэт – у новым будынку / Злата Тарасевіч // Голас часу. Маларыта, 2014. 25 кастрычніка. C. 2.
- Максімук, С. «Рамантыка» крымінальнага вышуку / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2014. 2 ліпеня. С. 5.