Серада, 15 Май 2024 08:45

7 мая 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Дзмітрыевіча Карпіевіча (1959), вучонага ў галіне аўтамабіле і трактарабудавання, доктара тэхнічных навук

Юрый Дзмітрыевіч Карпіевіч нарадзіўся 7 мая 1959 г. у в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Начаўскай сярэдняй школе (1966–1976).

У 1976 г. паступіў у Жыровіцкі саўгас-тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі Слонімскага раёна на дзённае аддзяленне па спецыяльнасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». У 1979 г. скончыў поўны курс навучання з прысваеннем кваліфікацыі «тэхнік-механік» па эксплуатацыі і бягучым рамонце машынна-трактарнага парку. Служыў у Савецкай арміі (1979–1981).

У 1981–1982 гг. Ю. Карпіевіч – слухач падрыхтоўчага аддзялення Беларускага палітэхнічнага інстытута (БПІ). У 1987 г. закончыў аўтатрактарны факультэт БПІ па спецыяльнасці «аўтамабілі і трактары», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік». Быў накіраваны ў Мінскі канструктара-тэхнічны эксперыментальны інстытут аўтамабільнай прамысловасці, дзе працаваў на розных пасадах: інжынер-канструктар (1987–1988), інжынер-канструктар 3-й катэгорыі (1988–1989).

У 1989–1992 гг. – аспірант Беларускай дзяржаўнай палітыхнычнай акадэміі (БДПА). У 1992–2012 гг. – малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старэйшы навуковы супрацоўнік і загадчык сектрам Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі аўтамабілей Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ).

З 2012 г. Ю. Д. Карпіевіч – загадчык кафедры «Трактары і аўтамабілі» Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. З 2005 г. – прафесар кафедры «Трактары» БНТУ па сумяшчальніцтве. Член савета па ахове дысертацый пры БНТУ, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па тэхнічных навуках. Кандыдат тэхнічных навук (1994), доктар тэхнічных навук (2004), дацэнт (2008). Узнагароджаны граматамі БНТУ і БДАТУ.

Аўтар больш за 130 навуковых работ, у тым ліку 2 манаграфій, 5 патэнтаў і 2 вучэбна метадычных работ. Ю. Д. Карпіевіч прымае ўдзел у навукова-тэхнічных канферэнцыях у Беларусі і краінах СНД.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

Працы Ю. Д. Карпіевіча

  1. Бортовое диагностирование технического состояния гидромеханических коробок передач / Ю. Д. Карпиевич, И. И. Бондаренко // Автомобиле- и тракторостроение : материалы Международной научно-практической конференции. Минск : БНТУ, 2019, Т. 1. С. 3–7.
  2. Новый метод бортового мониторинга степени выработки  ресурса моторного масла / Ю. Д. Карпиевич, И. И. Бондаренко, Н. Г. Мальцев // Автомобиле и тракторотроение : материалы Международной научно-практической конференции. Минск : БНТУ, 2018. Т. 1. С. 9–11.
  3. Бортовое диагностирование степени износа фрикционных дисков гидроподжимных муфт коробок передач тракторов «Беларус» / Ю. Д. Карпиевич, А. Г. Баханович, И. И. Бондаренко // Научно-практический журнал «Новости науки и технологии». Минск, 2015. № 4 (35). С. 9–11.
  4. Уровень информационного сигнала от датчика линейного перемещения поршня гидроподвижной муфты коробки передач как показатель степени её износа и величины остаточного ресурса / Ю. Д. Карпиевич, И. И. Бондаренко // Наука и техника. Минск, 2015. № 4. С. 51–56.
  5. Бортовой мониторинг степени выработки ресурса моторного масла колёсных и гусеничных машин / Ю. Д. Карпиевич, Н. Г. Мальцев, И. И. Бондаренко // Наука и техника. Минск, 2014. № 4. С. 10–14.
  6. Работа трения как интегральный показатель степени износа фрикционных дисков гидроподжимных муфт коробок передач / Ю. Д. Карпиевич, В. Б. Ловкис, И. И. Бондаренко // Наука и техника. Минск, 2014. № 2. С. 32–35.
  7. Технология диагностирования машин / Ю. Д. Карпиевич, В. А. Опанович // Наука и техника. Минск, 2012. № 2. С. 45–52.
  8. Роль и место диагностирования машин при их технической эксплуатации / Ю. Д. Карпиевич, В. А. Апанович // Вестник БНТУ. Минск, 2011. № 2. С. 51–54.
  9. Теоретические основы создания систем бортового диагностирования тормозов автомобилей : автореферат диссертации … доктора технических наук / Ю. Д. Карпиевич ; Бел. нац. техн. ун-т. – Минск, 2003. – 42 с.
  10. Бортовое диагностирование тормозных систем автомобилей / Ю. Д. Карпиевич. – Минск : УП «Технопринт», 2002. – 220 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці Ю. Д. Карпіевіча

  1. Карпиевич Юрий Дмитриевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск : Энциклопедикс, 2009. С. 98.
  2. Карпиевич Юрий Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 449.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 266 разоў