Вучыўся ў канвінкце дамініканцаў у Нясвіжы, на юрыдычным факультэце Кіеўскага, затым Віленскага ўніверсітэтаў. Працаваў адвакатам у Навагрудку, уваходзіў у Навагрудскую карпарацыю адвакатаў.
Ажаніўся Ф. Бохвіц з Паўлінай Маеўскай, стрыечнай пляменніцай маці Адама Міцкевіча. У 1838 г. купіў у Чарнецкіх маёнтак Вошкаўцы (цяпер в. Ураджайная Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці), дзе і жыў да самай смерці. Займаўся гаспадаркай, літаратурнай працай, дабрачыннай дзейнасцю. Маёнтак Ф. Бохвіца наведвалі знакамітыя літаратары і філосафы.
У вясковай цішыні Ф. Бохвіц пісаў свае творы, у якіх разважаў на маральныя і педагагічныя тэмы. У 1838 г. у Вільні выйшла яго кніга «Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям» (другое выданне – у 1839 г.). Працяг гэтай маральна-філасофскай працы «Выява маёй думкі пра існавання чалавека» выйшла ў Вільні ў 1841 г. Кніга ў пераапрацаваным выглядзе выйшла ў 1842 г. пад назваю «Асновы маіх думак і пачуццяў». «Думкі пра выхаванне чалавека» былі выдадзены ў Вільні (1847).
Ф. Бохвіц імкнуўся прымірыць рэлігійныя ідэі і навуку, падкрэсліваў ролю працы ў жыцці грамадства, выступаў за спалучэнне навучання з працоўнай дзейнасцю і сцвярджаў: «Трэба вучыцца таму, што робіць нас карыснымі грамадству на розных пасадах і ў розных жыццёвых абставінах». У такім духу ён выхоўваў і сваіх дзяцей.
Вяршыняй філасофскай думкі для Ф. Бохвіца быў эклектызм, які нібыта здолей пазбегнуць «крайнасці» філасофскіх вучэнняў і не супярэчыць рэлігіі. Сутнасць грамадскага прагрэсу разумеў дваяка: прагрэс у галіне матэрыяльнай дзейнасці чалавека (пазнанне законаў свету, развіццё прамысловасці, тэхнікі, навукі) і прагрэс у галіне маралі як пазнанне ідэй, што ўвасабляюць боскае адкрыццё.
Ф. Бохвіц памёр 9 жніўня 1856 г., пахаваны на старых каталiцкіх могілках ў в. Дарава Ляхавіцкага раёна. Сын Ф. Бохвіца Ян Отан Бохвіц у фальварку Новыя Вошкаўцы пабудаваў сядзібу, якую ў 1856 г. назваў у гонар бацькі Флар’янова. Цяпер гэта вёска Флар’янова.
У 1960–1970-х гг. магіла Ф. Бохвіца была разрабаваная. Надмагілле з надпісам «Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy» не знайдзена. Пахаванне знаходзіцца пад аховаю дзяржавы, але, нягледзячы на гэта, у 2003 г. магіла знішчана і ў той самы год на ёй з’явіліся новыя пахаванні.
Матэрыял парыхтаваны ў 2024 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў
- Бохвіц Фларыян // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 224.
- Дарашэвіч, Э. К. Бохвіц Фларыян / Э. К. Дарашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 62.
- Бохвиц Флориан // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 78.
- Бохвіц Фларыян // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 83.
- Махнач, Н. М. Бохвіц Фларыян / Н. М. Махнач // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 374–375.
- Могила Бохвица Флориана : [д. Дарево] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 284.
- Кулагин, А. Н. Усадьба : [д. Урожайная] / А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 292.
- Кулагин, А. Н. Усадьба : [д. Флерьяново] / А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 292.
- Ураджайная // Гарадыі вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 314–315.
- Флар’янова // Гарадыі вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 315–316.
- Карлюкевіч, А. Радзімазнаўства : Мясціны. Асобы : краязнаўчыя нарысы / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – Са зместу: Сады Флер’янова. С. 103.
- Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берастейщины / А. Т. Федорук. – Минск : БелЭн, 2004. – Из содерж.: Вошковцы (д. Урожайная). С. 481–482. Флорианово. С. 483–187.
- Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ стагоддзяў / Л. М. Несцярчук. – Мінск : БЕЛТА, 2002. – Из содерж.: Фларыянава (Флер’янова). С. 233–234.
- Філосаф з Вошкаўцаў // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мiнск, 1989. С. 88.
- Ляхавіцкі край вачамі патэнцыяльнага турыста : [буклет-даведнік] / Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» ; [фота Сяргея Варановіча]. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2007. С. 10–11.
- Флёрианов // Архитектурно-парковые ансамбли Ляховичского района : [справочно-информационный буклет] / ответственный за издание Н. Н. Кулицкий. 1999. С. 10–11.
- Юркевіч, З. Да Фларыяна Бохвіца ў Дарава / Зміцер Юркевіч // Культура. 2023. 15 верасня (№ 36). С. 14.
- Болбас, Г. В. Природосообразное воспитание в педагогическом наследии Ф. Бохвица / Г. В. Болбас // Адукацыя і выхаванне. 2022. № 4. С. 73–79.
- Юркевіч, З. Суботнікі з «Культурай» : [пра шляхецкія роды Бохвіцаў і Рэйтанаў] / Зміцер Юркевіч // Культура. 2022. 23 красавіка (№ 17). С. 5.
- Юркевіч, З. Ці кожны Карфаген мусіць быць зруйнаваны? / Зміцер Юркевіч // Культура. 2020. 12 верасня (№ 37). С. 4.
- Свістуновіч, С. Бедныя ад багатай спадчыны : [сядзіба Фларыяна Бохвіца ў в. Ураджайная Ляхавіцкага раёна] / Сымон Свістуновіч // Звязда. 2011. 24 верасня. С. 3.
- Міраў, Дз. Думкі Фларыяна Бохвіца аб выхаванні / Дзмітрый Міраў // Ляхавіцкі веснік. 2011. 14 мая. С. 10.
- Вячорка, І. І сыры варылі, і сады садзілі : у вёсках Ураджайная і Флер’янава захаваліся гістарычныя помнікі канца 19 стагоддзя / Ірына Вячорка // Ляхавіцкі веснік. 2008. 6 верасня. С. 4.
- Свістуновіч, С. У разбітым люстэрку сябе не ўбачыш / Сымон Свістуновіч // Звязда. 2003. 11 верасня. С. 3.
- Пракоф’ева, С. Дваранскае гняздо : [гісторыя в. Ураджайная] / С. Пракоф’ева, І. Пракоф’еў // Ляхавiцкi веснiк. 2003. 8 лютага. С. 5.