Серада, 29 Май 2024 16:12

2024 г. — 85 гадоў з часу заснавання філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскага хлебазавода (1939)

У архіўным фондзе «Палескае ваяводскае ўпраўленне» Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці знойдзена інфармацыя аб тым, што ў 1921–1939 гг. на тэрыторыі Кобрынскага павета функцыянавала 16 прыватных пякарняў. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, многія з іх былі зачынены або нацыяналізаваны. Ва ўпраўленне Кобрынскага хлебакамбіната ўвайшло 3 пякарні. З 1939 г. пачынаюцца вытокі Кобрынскага хлебазавода.

У маі 1947 г. дырэктарам упраўлення хлебапякарань быў назначаны Мікалай Васільевіч Гугаеў. 25 студзеня 1951 г. Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аб’яднанні Кобрынскага хлебакамбіната з Кобрынскім райхарчкамбінатам у Кобрынскі райхарчкамбінат. Для прадпрыемства быў выдзелены ўчастак з даўгабудам у цэнтры жылога квартала па вул. Матросава, 8. Завяршыць будаўніцтва, якое было распачата яшчэ да вайны і будавалася гаспадарчым спосабам без праектнай дакументацыі, удалося толькі ў 1954 г. Першым дырэктарам быў Міхаіл Сямёнавіч Абразцоў. Прадпрыемства вырабляла да 30 т хлебапрадукцыі ў суткі. Попыт на хлеб быў вельмі вялікі, і ў 1955 г. былі пашыраны вытворчыя плошчы. Увайшоў у строй булачны цэх, пабудаваны будынак прахадной. У 1962 г. на пасаду дырэктара быў прызначаны Аляксандр Пятровіч Кузняцоў, пад кіраўніцтвам якога да механізаванай пякарні былі прыбудаваны склады для сыравіны і вытворчая кацельня. У 1970 г. пякарня была газіфікавана, пасля чаго ў ёй усталявалі два паравыя катлы.

З развіццём раённага цэнтра і ростам колькасці насельніцтва магутнасцяў пякарні стала недастаткова для забеспячэння хлебнай прадукцыяй.4 студзеня 1963 г на пасяджэнні гарвыканкама была разгледжана прапанова райхарчкамбіната аб выдзяленні зямельнага ўчастка плошчай 4 га пад будаўніцтва тыпавога хлебазавода магутнасцю 60 т за суткі.Аднак будаўнічыя работы пачаліся не адразу. Прадпрыемства не раз мяняла назвы і падпарадкаванасць. 16 жніўня 1966 г. рашэннем Брэсцкага аблвыканкама Кобрынскі райхарчкамбінат быў перайменаваны ў Кобрынскі хлебакамбінат. У 1972 г. на пасаду дырэктара хлебакамбіната назначаны Леанід Іванавіч Кадышын.У красавіку 1976 г. створана Брэсцкае вытворчае аб'яднанне пякарнай прамысловасці, у склад якога ўвайшоў Кобрынскі хлебакамбінат. 13 красавіка 1976 г. ён быў перайменаваны ў Кобрынскі хлебазавод з пазбаўленнем юрыдычнай самастойнасці.

У 1986 г. была вызначана неабходнасць і мэтазгоднасць будаўніцтва новага хлебазавода, якое і пачалося ў маі 1989 г. 10 мая 1989 г. Мікалай Канстанцінавіч Напрэеў назначаны дырэктарам хлебазавода. Завод стаў для яго сапраўды любімай справай, і ўсю сваю энергію і творчы патэнцыял ён накіраваў на яго росквіт. Былі абсталяваны два асноўныя цэхі: хлебабулачны і кандытарскі, а таксама дапаможныя тэхнічныя службы. На заводзе працавала пяць ліній: адна – чэшскай вытворчасці, астатнія – айчыннай. 14 студзеня 1993 г. першыя партыі хлеба адправіліся да спажыўцоў. Прадукцыя пастаўлялася ў Кобрын і вёскі раёна, Брэст, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Камянецкі і Маларыцкі раёны. Станаўленне хлебазавода праходзіла ў складаных умовах. Як любое новае прадпрыемства, завод перажываў паслябудаўнічую даводку, устараняў недаробкі, і ўсё гэта ва ўмовах паглыбленага крызісу. Тым не менш завод быў на добрым рахунку, прадукцыя карысталася попытам у насельніцтва.У красавіку 1994 г. на пл. Матросава быў адкрыты фірменны магазін «Каравай», у якім, як і ў краме «Гарачы хлеб», прадстаўлены шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі.

1 лістапада 2001 г. Кобрынскі хлебазавод зарэгістраваны як філіял Рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства хлебапякарнай прамысловасці «Брэстхлебпрам» «Кобрынскі хлебазавод». 23 лістапада 2004 г. на пасаду дырэктара Кобрынскага хлебазавода ўступіў Аляксандр Хамук. Прадпрыемства выпускала больш за 40 найменняў прадукцыі на розныя густы. Каб асвоіць выпуск заварной збажыны, на заводзе ажыццявілі рэканструкцыю, фактычна стварылі новую вытворчасць у дзеючых цэхах.Адраджаючы старажытныя рэцэпты, на прадпрыемстве сталі выпякаць бездражджавы хлеб на натуральнай хмелевай заквасцы, якасць якога адразу ацанілі прыхільнікі здаровага харчавання.

30 снежня 2013 г. РУВПХП «Брэстхлебпрам» было рэарганізавана шляхам яго пераўтварэння ў адкрытае акцыянернае таварыства «Берасцейскі пекар», і ўся прадукцыя кобрынскіх хлебапёкаў стала выпускацца пад гэтай маркай.16 кастрычніка 2019 г. паўнамоцтвы дырэктара Кобрынскага хлебазавода перайшлі Аляксандру Мікалаевічу Фаставу, які добра разумеючы, што праца любога прадпрыемства ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі патрабуе пастаяннага ўдасканалення, узяў курс на мадэрнізацыю.На хлебазаводзе паступова ідзе замена абсталявання і печаў, павялічваюцца вытворчыя магутнасці, набываецца тэхніка. 

Сёння філіял ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод – гэта стабільнае вытворчае прадпрыемства, якое пастаянна ўдасканальваецца і ідзе ў нагу з часам, мае вялікі патэнцыял. Штогод павялічваюцца аб’ёмы вытворчасці і тэмп рэалізацыі ўласнай прадукцыі, пашыраецца кліенцкая база, распрацоўваюцца новыя асартыментныя пазіцыі. Сярэдняя выпрацоўка завода на сённяшні дзень складае 20 т хлебабулачных вырабаў і 2,2 т кандытарскіх вырабаў. Фірмовая гандлёвая сетка прадпрыемства налічвае 9 магазінаў.Хлебабулачныя вырабы прадстаўлены падавым, пшанічным і жытнім хлебам, здобнай і булачнай прадукцыяй. Шырокі асартымент кандытарскіх вырабаў: тартоў, пірожных, пернікаў, печыва, мучных прысмакаў.Прадукцыя завода пастаўляецца па ўсёй Брэсцкай вобласці. Аўтапарк прадпрыемства налічвае 23 адзінкі службовага транспарту.На прадпрыемстве працуе 279 чалавек, сярэдні ўзрост калектыву 44 гады.

Кобрынскія хлебапёкі заваёўваюць пакупнікоў якасцю і навізной. Натуральная сыравіна і мінімальная колькасць дабавак робяць прадукцыю хлебазавода канкурэнтаздольнай. Высокая якасць прадукцыі хлебазавода дазваляе вытрымліваць канкурэнцыю сярод вялікай колькасці аналагічных прадпрыемстваў. Прадукцыя кобрынскіх хлебапёкаў неаднаразова станавілася прызёрам і пераможцам прэстыжных у краіне конкурсаў якасці, атрымлівала ўзнагароды на рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках і конкурсах. Шмат разоў Кобрынскі хлебазавод прымаў удзел у конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», дзе яго прадукцыя станавілася лаўрэатам. На прадпрыемстве пастаянна ўкараняюцца новыя тэхналогіі, што дае магчымасць павышаць прадукцыйнасць працы, паляпшаць якасць выпускаемай прадукцыі, павялічваць асартымент.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. 

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Хомук, А. П. Кобринский хлебозавод / А. П. Хомук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 482.
  2. Кобрынскі хлебазавод // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 410.
  3. Гречко, Н. М. Совершенствование мотивации и стимулирования труда работников в организации : [на примере РУПП «Брестхлебпром» Кобринский хлебозавод] / Ю. С. Хвисюк ; науч. рук. Д. В. Куземкин // Материалы VI международной молодежной научно-практической конференции «Научный потенциал молодежи – будущему Беларуси» : Полесский гос. ун-т, г. Пинск, 6 апреля 2012 г. Пинск, 2012. Ч. 2. С. 222–224.
  4. Его Величество Хлеб : [о предприятиях и людях ОАО «Берестейский пекарь»] / составитель В. Н. Ситуха ; фото: Ю. Я. Маркарчук, Н. Р. Леоновец, В. И. Свиридович]. – Брест : Альтернатива, 2014. – 99 с. : цв. ил.
  5. Негруца, В. Б. Экономическое и социальное развитие союзных республик / В. Б. Негруца, С. П. Иванов. – Москва : «Экономика», 1986. – 94 с. – Из содерж.: [Кобринский хлебозавод]. С. 57.
  6. Хлебозавод : [буклет]. – Минск : Полымя, 1987.
  7. Хлеб наш надзённы : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 85-годдзя з часу заснавання ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2024. – 56 с. : фат. – (З гісторыі прадпрыемстваў горада).
  8. Юбілейныя даты прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна. Філіялу адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод (1939) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 139.
  9. Волков, С. «Пасхальное чудо» от Кобринского хлебозавода / Сергей Волков // Заря. 2024. 27 апреля. С. 24.
  10. Белов, Д. Работать на совесть, не оставаться в стороне от проблем : [на базе Кобринского хлебозавода состоялась встреча трудового коллектива с председателем райисполкома А. Пачко] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 9 сакавіка. С. 4.
  11. Елизарова, Ж. Вкусные цветы с ароматом победы : [кондитеры филиала ОАО «Берестейский пекарь» Кобринского хлебозавода Л. Бокатюк и А. Володенко получили серебро на международном конкурсе] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 16 снежня. С. 14.
  12. Елизарова, Ж. По пути хлеба / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 2 снежня. С. 8.
  13. Елизарова, Ж. Душистый «кирпичик», румяный батон : [филиал ОАО «Берестейский пекарь» Кобринский хлебозавод знаменит своими хлебобулочными изделиями] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 18 лістапада. С. 7.
  14. Елизарова, Ж. Каравай для хлеборобов : [по итогам онлайн-голосования каравай кондитера филиала ОАО «Берестейский пекарь» Кобринский хлебозавод Л. Бокатюк признан лучшим] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 16 верасня. С. 6.
  1. #Равнение на героев. О тех, чьи руки пахнут хлебом : [история образования Кобринского хлебозавода] / подготовила Жанна Елизарова по материалам Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова, Кобринской центральной районной библиотеки // Кобрынскі веснік. 2023. 19 жніўня. С. 14–15.
  1. Елизарова, Ж. Искусство создавать хлеб / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 22 ліпеня. С. 6.
  2. Елизарова, Ж. Туристическое счастье кобринских хлебопеков : [команда Кобринского хлебозавода заняла I место областного туристического слета команд филиалов ОАО «Берестейский пекарь»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 1 ліпеня. С. 16.
  3. Елизарова, Ж. Чемпионы вкуса : [Кобринский хлебозавод выпускает высококачественную продукцию, способную удовлетворять покупательский спрос населения Кобрина и района] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 21 чэрвеня. С. 1, 3.
  4. Елизарова, Ж. «ТЕККИ КРЕКЕРС» – чемпион вкуса : [печенье Кобринского хлебозавода удостоено звания «Чемпион вкуса – 2023» и отмечено дипломом І степени на 33-й Международной специализированной выставке «Белагро – 2023»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 17 чэрвеня. С. 8.
  5. Белов, Д. Спортивным традициям быть : [состоялся традиционный турнир по волейболу памяти бывшего директора Кобринского хлебозавода Николая Напреева] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 22 сакавіка. С. 8.
  1. Детское печенье «Дочки-сыночки» : [детское печенье «Дочки-сыночки» ОАО «Берестейский пекарь» Кобринский хлебозавод удостоено Гран-при на республиканском смотре качества хлебобулочных и кондитерских изделий «Смакота-2021»] // Кобрин-информ. 2021. 18 ноября (№ 46). С. 2.
  2. Вовк, Ю. Изделия, приготовленные с душой : [продукция Кобринского хлебозавода среди победителей международного конкурса качества] / подготовила Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 3 декабря (№ 49). С. 3.
  3. Елизарова, Ж. Традиции, качество, инновации / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 14 лістапада. С. 4.
  4. Кобринский хлебозавод – лучший : [награжен дипломом облисполкома за достижения в области качества] // Кобрынскі веснік. 2019. 20 красавіка. С. 3.
  5. Гоголь, С. Кондитерская победа : [торт «Грильяжный десерт» Кобринского хлебозавода стал лучшим в республике] / Светлана Гоголь // Заря. 2019. 2 февраля. С. 8.
  6. Пашкович, Л. Сахарные цветы с золотым блеском : [кондитер Кобринского хлебозавода Л. Бокатюк завоевала золотую медаль на международном чемпионате кондитерского искусства] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 10 лістапада. С. 1–2.
  7. «Прима» в числе лучших : [печенье «Прима» Кобринского хлебозавода признано одним из победителей республиканского конкурса «Лучшие товары Республики Беларусь за 2017 год»] // Кобрынскі веснік. 2018. 3 лютага. С. 3.
  8. Ярмошук, Н. Печенье для Сербии : [на Кобринском хлебозаводе расширяют рынки сбыта продукции] / Николай Ярмошук // Заря. 2017. 21 октября. С. 9.
  9. Кондрашук, Н. Кобринский хлеб – лучший в Беларуси / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2014. 18 сентября. С. 2.
  10. Для взрослых и детей : Кобринский хлебозавод – лауреат конкурса «Лучшие товары Республики Беларусь 2012 года» // Народная газета. 2013. 9 красавіка.
  11. Свірыдовіч, В. У палоне «Прымы» / Вольга Свірыдовіч, Ніна Леанавец // Народная трыбуна. 2011. 24 верасня. C. 11.
  12. Хамук, А. Новыя тэхналогіі – новыя перспектывы / [Аляксандр Хамук], гутарыў Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2010. 20 лістапада. C. 2.
  13. С пылу, с жару : [Кобринский хлебозавод освоил выпуск импорто-замещающей продукции – затяжного печенья] // Народная газета. 2010. 16 кастрычніка. C. 2.
  14. Сітуха, У. Энергія дабрыні / Уладзімір Сітуха, Вольга Свірыдовіч // Народная трыбуна. 2010. 16 кастрычніка. C. 9.
  15. Бялоў, Д. Кобрынскі хлебазавод: якасць, якую ведаюць / Дзмітрый Бялоў // Заря. 2010. 15 июня. С. 2.
  16. Светлой памяти директора : [4 мая состоялось открытие мемориальной доски бывшему директору Кобринского хлебозавода Н. К. Напрееву] // Кобрин-информ. 2005. 5 мая. С. 2.
  17. Директором филиала РУПП «Брестхлебпром» «Кобринский хлебозавод» назначен Хомук Александр Павлович // Кобрынскi веснiк. 2004. 2 снежня. С. 1.
  18. Хільчук, М. Першая прадукцыя новага завода / М. Хільчук // Кобрынскi веснiк. 1993. 20 студзеня.
  19. Полешук, Р. В «маленьком Париже» пекутся французские булки / Р. Полешук // Советская Белоруссия. 1992. 3 октября. С. 4.
  20. «Заводу – быць!» : старонкі з дзённіка дырэктара будучага новага хлебазавода Мікалая Напрэева // Камуністычная праца. Кобрын, 1989. 10 кастрычніка. С. 1.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 295 разоў