Калі пачалося будаўніцтва Палескай чыгункі (1882), у будынку паштовай станцыі на заходняй ускраіне Кобрына адкрылі гарнізонны шпіталь. У1930-я гг. у Кобрыне было дзве бальніцы – павятовая і яўрэйская. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 г. на Кобрыншчыне ўведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, створана спецыяльнае дзіцячае і радзільнае аддзяленне на 15 хворых, адкрыта інфекцыйная бальніца.Далейшае развіццё медыцынскага абслугоўвання ў краі было перарвана Вялікай Айчыннай вайной. І толькі пасля вызвалення ад фашысцкіх акупантаў тэрыторыі раёна ў ліпені 1944 г. адкрылася новая старонка ў гісторыі аховы здароўя Кобрыншчыны.
Гісторыя Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы (ЦРБ), як і бальніц іншых райцэнтраў, бярэ свой пачатак з 1944 г., калі была прынята пастанова Савета Міністраў СССР і рашэнне ЦК КПСС аб стварэнні на вызваленых тэрыторыях раённых бальніц. На падставе загаду загадчыка раённага аддзела аховы здароўя № 1 ад 26 ліпеня 1944 г. створана бальніцана 180 ложкаў, якая з’яўлялася самастойнай медыцынскай установай.
У жніўні 1948 г. у склад бальніцы ўвайшлі паліклініка, жаночая і дзіцячая кансультацыі, раддом. Была прысвоена назва – бальнічна-паліклінічнае аб’яднанне Кобрынскай раённай бальніцы. У жніўні 1956 г. у складзе Кобрынскай ЦРБ функцыянавалі: санэпідэямічны аддзел, супрацьтуберкулёзны і скурна-венералагічны дыспансеры, 5 участковых бальніц, 3 участковыя амбулаторыі, 10 пунктаў аховы здароўя, станцыя хуткай дапамогі, 3 дзіцячых ясляў, 38 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, дзіцячая бальніца і Дзівінская туберкулёзная бальніца.
У 1973 г. пабудаваны новы корпус на 400 ложкаў. Рашэннем выканаўчага камітэта Кобрынскага Савета народных дэпутатаў № 358 ад 29 снежня 1989 г. Кобрынская ЦРБ перайменавана ў Кобрынскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне.
Рашэннем Кобрынскага райвыканкама № 138 ад 27 сакавіка 2001 г. Кобрынскае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне перайменавана ва ўстанову аховы здароўя «Кобрынскае ТМА». У 2007 г. ЦРБ быў перададзены будынак рэканструяванага пад паліклініку прафілакторыя прадзільна-ткацкай фабрыкі «Ручайка», праведзены капітальны рамонт старога корпуса паліклінікі, што дазволіла палепшыць умовы працы медыцынскага персаналу і значна скараціць чэргі пацыентаў.
На сённяшні дзень ўстанова аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная раённая бальніца» ўяўляе сабой цэлую сетку ўстаноў, абсталяваных сучасным лячэбна-дыягнастычным абсталяваннем.У структуры ўстановы – 350 стацыянарных ложкаў, размешчаных у ЦРБ, радзільным доме, дзіцячай бальніцы, у трох участковых бальніцах і адной бальніцы сястрынскага догляду. Амбулаторна-паліклінічная дапамога аказваецца ў раённай паліклініцы, жаночай і дзіцячай кансультацыях, у 10 урачэбных амбулаторыях і на 25 ФАПах.
У Кобрынскай ЦРБ вядзецца актыўная работа па рэканструкцыі медыцынскіх аб'ектаў, іх аптымізацыі, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі. Толькі за апошнія гады поўнасцю аснашчана сучасным высакакласным лабараторным абсталяваннем клініка-дыягнастычная лабараторыя, што дае магчымасць праводзіць на высокім узроўні гемастазіялагічныя, гематалагічныя, біяхімічныя і іншыя даследаванні.
Кобрынская ЦРБ адна з першых у вобласці пачала работу на лічбавым рэнтгенаўскім апараце без выкарыстання рэнтгенаўскай плёнкі і ў 2019 г. поўнасцю перайшла на лічбавы варыянт работы. У 2021 г. устаноўлены сучасны КТ-апарат, які дапамагае ў абследаванні лёгкіх, бронх, галаўнога мозгу, пазваночніка, сасудаў, лімфавузлоў. З 2022 г. для магчымасці правядзення КТ-даследаванняў з кантрасным узмацненнем у кабінеце камп’ютарнай тамаграфіі ўведзены ў работу ін’ектар. У 2022 г. УГД-апараты ўстаноўлены ў філіялах «Радзільны дом» і «Дзіцячая бальніца», Дзівінскай і Гарадзецкай участковых бальніцах. Працягваецца інфарматызацыя структурных падраздзяленняў з фарміраваннем адзінай электроннай базы даных пацыента, закуплены 44 рабочыя месцы – праграма МАПСОФТ, 22 ПЭВМ.Для аказання медыцынскай дапамогі жыхарам сельскіх населеных пунктаў набыты перасовачны медыцынскі комплекс.
Кобрынская ЦРБ з’яўляецца шматпрофільнай медыцынскай установай, якая аказвае медыка-дыягнастычную дапамогу насельніцтву па ўсіх лячэбных накірунках. Дадаткова да дзяржаўнага аб’ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі ва ўстанове аказваецца шырокі пералік платных паслуг.У бальніцы ўдалося стварыць моцную каманду аднадумцаўна чалез галоўным урачом Мікалаем Леанідавічам Брашко. Урачы, сярэдні, малодшы медперсанал – усе добрасумленна, адказна выконваюць сваю работу і імкнуцца рабіць яе якасна. Кобрынская ЦРБ не раз станавілася пераможцам абласнога агляду-конкурсу ўстаноў аховы здароўя па павышэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Мартынаў, А. М. З гісторыі аховы здароўя на Кобрыншчыне / А. М. Мартынаў // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 134–136.
- Установе аховы здароўя «Кобрынская цэнтральная раённая бальніца» (1944) – 80 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 144–145.
- Волотовская, А. В. Если профессия – врач : [беседа с заместителем главврача по медицинской части УЗ «Кобринская ЦРБ» врачом-неврологом А. В. Волотовской] / [Алла Васильевна Волотовская ; беседовала] Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 20 студзеня. С. 6.
- Бакун, Е. Дарят людям счастье : [24 ноября филиал «Родильный дом» Кобринской ЦРБ отметит свое 30-летие] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 18 лістапада. С. 13.
- Вечерко, В. Новое в хирургии Кобринской ЦРБ. ТАРР-герниопластика: новый способ оперативного лечения грыж / Вячеслав Вечерко // Кобрынскі веснік. 2023. 7 кастрычніка. С. 17.
- Бакун, Е. Медицина – это призвание : [о работе Кобринской районной поликлиники] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 17 чэрвеня. С. 1, 4.
- Трудовые победы, достойные награды : [о занесении на Доску почета Брестской области победителей соревнования 2022 г., в т. ч. Кобринскую ЦРБ] / подготовила Лидия Курбат // Заря. 2023. 22 апреля. С. 4.
- Бакун, Е. Когда коллектив команда : [за выполнение основных целевых показателей УЗ «Кобринская ЦРБ» занесено на Доску почета Брестской области] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 22 красавіка. С. 1, 9.
- Бакун, Е. Успех – дело общее : [о работе Кобринской ЦРБ по рассказу заместителя главврача по медицинскому обслуживанию населения Оксаны Сивенковой] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 15 сакавіка. С. 6.
- Белов, Д. Спасая здоровье и жизни: кобринские медики подвели итоги года / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 21 студзеня. С. 2.
- Елизарова, Ж. За жизнь и здоровье в ответе : [о работе Кобринской ЦРБ по повышению качества и культуры медицинского обслуживания] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 16 ліпеня. С. 10.
- Бакун, Е. Первые аккредитованные : [в числе первых в республике Кобринская ЦРБ получила свидетельство о медицинской аккредитации] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 1 снежня. С. 3.
- Бакун, Е. Для блага населения : [о модернизации оборудования в Кобринской ЦРБ] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 17 ліпеня. С. 9.
- Брашко, Н. Л. Николай Брашко: «Отделения центральной больницы функционируют в штатном режиме» : [беседа с главным врачом УЗ «Кобринская ЦРБ» Н. Л. Брашко] / Николай Леонидович Брашко ; [беседовала] Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2021. 18 февраля (№ 7). С. 5.
- Бакун, Е. Сертификат за качество и профессионализм : [клинико-диагностическая лаборатория Кобринской ЦРБ получила сертификат системы внешней оценки качества лабараторных исследований Великобритании] / Елена Бакун // Заря. 2021. 17 февраля. С. 18.
- Бакун, Е. Первые пациенты районной больницы прошли обследование на КТ-аппарате : [в Кобринской ЦРБ открылся кабинет компьютерной томографии] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 13 лютага. С. 3.
- Бакун, Е. Кобрин получил первый компьютерный томограф / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 6 студзеня. С. 4.
- Бакун, Е. На охране здоровья : [о работе УЗ «Кобринская ЦРБ»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 10 чэрвеня. С. 3.
- Бялоў, Д. Новае абсталяванне – для здароўя кабрынчан : [Кобрынская ЦРБ папоўнілася новым абсталяваннем] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2019. 27 лістапада. С. 3.
- Бакун, Е. Лучшие в области : [УЗ «Кобринская ЦРБ» – победитель областного смотра-конкурса учреждений здравоохранения по повышению качества и культуры медицинского обслуживания населения] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 10 красавіка. С. 1, 3.
- Занесены на доску Почета : [УЗ «Кобринская ЦРБ» – среди победителей областного соревнования за 2018 г.] // Заря. 2019. 4 мая. С. 3.
- Наши медики – третьи в области! : [УЗ «Кобринская ЦРБ» заняла почетное третье место по итогам работы районных медицинских учреждений за 2016 г.] // Кобрынскі веснік. 2017. 22 лютага. С. 2.
- Пашковіч, Л. Медыкі адзначылі прафесіянальнае свята : [у сістэме Кобрынскай ЦРБ працуе каля 1900 чалавек, з якіх 280 урачоў] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2017. 21 чэрвеня. С. 3.
- Марчук, Н. С факелом Гиппократа : [история медицины кобринского края] / Нина Марчук // Кобрин-информ. 2017. 30 марта. С. 5.
- Тимошук, А. Дом, где рождается чудо : [о работе филиала «Родильный дом» Кобринской ЦРБ] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 24 лютага. С. 3.
- Кривецкий, В. А. Здоровый человек – человек созидательный : [главврач УЗ «Кобринская ЦРБ» В. А. Кривецкий накануне профессионального праздника – о системе здравоохранения Кобрина и района] / Вячеслав Анатольевич Кривецкий ; [беседовал] Игорь Сидорук // Кобрынскі веснік. 2015. 20 чэрвеня. С. 3.
- Белов, Д. А начиналось с самого необходимого… : [из истории Кобринской ЦРБ] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2015. 14 студзеня. С. 4.
- Жук, Е. В Кобрине открылось отделение гемодиализа / Елена Жук // Вечерний Брест. 2014. 22 кастрычнiка. С. 2.
- Крывецкі, В. Медыцына для людзей : [галоўны ўрач ЦРБ В. А. Крывецкі – аб стане медыцыны на Кобрыншчыне] / Вячаслаў Крывецкі ; [гутарыла] Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2014. 2 жніўня. С. 3.
- Кривецкий, В. Кобринская медицина: будни и праздники : [интервью с главврачом ЦРБ В. А. Кривецким] / Вячеслав Кривецкий ; [беседовала] Анна Казакова // Кобрин-информ. 2014. 19 июня. С. 6.
- Кривецкий, В. Медицина: день завтрашний : [о том, чем живет Кобринская районная больница сегодня, рассказывает главврач В. А. Кривецкий] / Вячеслав Кривецкий ; [беседовала] Анна Казакова // Кобрин-информ. 2013. 20 июня. С. 26.
- Кривецкий, В. А. Кобринские медики готовы идти в ногу со временем / В. А. Кривецкий // Кобрин-информ. 2010. 30 декабря. C. 3.
- Савчук, М. Кобринская ЦРБ пополнится молодыми врачами / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2010. 17 июня. C. 5.
- Кривецкий, В. Кобринская ЦРБ: заботы дня сегодняшнего / Вячеслав Кривецкий ; [беседовала] Алла Шевченко // Кобрин-информ. 2009. 18 июня. С. 2.
- Шевченко, А. Кобринская ЦРБ: курс на обновление / Алла Шевченко // Кобрин-информ. 2008. 12 июня. C. 2.
- Магдысюк, С. Строительная терапия для кобринского здравоохранения : [в Кобрине открылась новая поликлиника] / Сергей Магдысюк // Заря. 2007. 27 октября. C. 1.
- Васюк, Н. Подарок кобринской больнице : [Кобринская больница получила по гумманитарной линии аппарат УЗИ, аналогов которому в лечебных учреждениях города и района не было] / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2004. 25 ноября. С. 1.
- Пятроўская, М. Медыцына: добры вынік на ўзроўні вобласці / Марыя Пятроўская // Кобрынскі веснік. 2004. 11 лютага. С. 3.