У юнацтве давялося цяжка працаваць на гаспадарцы, сенажацях, у калгасе, на лесараспрацоўках, будоўлях. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава. Служыў у Савецкай арміі. Працаваў у Брэсцкім вытворча-мастацкім камбінаце «Мастацтва», аформіў шмат сацыяльна-культурных аб’ектаў у Брэсцкай вобласці. У 1984 г. быў прыняты ў аб’яднанне маладых мастакоў пры Саюзе мастакоў СССР. Шмат пісаў жывапісных твораў, актыўна ўдзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх і замежных выставах.
Як празаік Іван Сычык дэбютаваў у 1990 г. чатырма кароткімі апавяданнямі ў часопісе «Маладосць». У тым жа годзе стаў удзельнікам рэспубліканскага семінара маладых літаратараў у Іслачы. Пазней яго творы друкаваліся ў газетах «Заря», «Народная трыбуна», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісах «Родная прырода», «Вожык».
Аўтар адзінай прыжыццёвай кнігі «За брамай маўчання» (1994). У яе ўвайшлі аповесць «Бацькаўшчына» і шэраг апавяданняў, дзе галоўнымі героямі з’яўляліся сучасныя юнакі і дзяўчаты з высокімі маральнымі і духоўнымі памкненнямі, якія моцна знітаваныя са сваёй роднай зямлёй – Бацькаўшчынай. Аўтар праўдзіва паказаў нялёгкі шлях чалавека да спрадвечных каштоўнасцей кахння, сяброўства, узаемапаразумення паміж людзьмі.
Героі твораў Івана Сычыка – рамантыкі, летуценнікі, людзі тонкага душэўнага складу – знаходзяцца ў пастаянным пошуку адказаў на пакутлівыя пытанні рэчаіснасці: што ёсць праўда ў мастацтве, у чым сэнс творчасці, якая роля мастака ў зменлівым грамадстве?
За апошнія гады свайго жыцця пісьменнік напісаў шэраг твораў прозы: раман-дылогія «Шлях да святла», невялікія раманы «Водгулле мінуўшчыны», «Цені спакусы», «Храм выратавання»; аповесці «Поле засеянае», «Вяртанне да зямлі», «Палесская балада», «Воі духоўныя», «Подых свабоды» і інш. Пералічаныя творы ёсць толькі ў рукапісах. Яшчэ пры жыцці Івана Сычыка рукапісы дзвюх ягоных кніжак даўгія гады праляжалі ў сталічных выдавецтвах безвынікова: абяцанае выданне іх усё адкладвалася і адкладвалася.
І. І. Сычыка не стала 28 верасня 2001 г.
У 2012 г. была выдадзена кніга прозы пісьменніка і мастака «Крыж пакут і надзей», пра выданне якой парупіліся яго сябры – брэсцкія пісьменнікі і мастакі. У кнігу ўвайшлі раманы «Крыж пакут і надзей» і «Покліч бездані», аповесць «Бацькаўшчына», апавяданне «Спрадвечнае». У творах знайшла адбітак хроніка жыцця людзей мастацтва ў складаныя, супярэчлівыя часы станаўлення беларускай дзяржаўнасці напрыканцы мінулага стагоддзя.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Бярозаўскай цэнтральнай
раённай бібліятэкай
Творы І. І. Сычыка
- Крыж пакут і надзей : проза / Іван Сычык ; [уступны артыкул Л. Валасюка]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. – 350 с.
- За брамай маўчання : аповесць, апавяданнi / Іван Сычык. – Мінск : Полымя, 1994. – 95 с. – (Б-ка часопіса «Маладосць»).
- Вясна ; Палеская ноч : [проза] / Іван Сычык // Народная трыбуна. 2004. 17 красавіка.
- Завіруха : апавяданне / Іван Сычык // Маяк. Берёза, 2001. 4 августа.
- Пейзаж : [апавяданне] / Іван Сычык // Заря. 2001. 16 июня.
- Дзе адцвітала бульба : апавяданне / Іван Сычык // Маяк. Берёза, 2001. 6 июня.
- Спадчына : прытча / Іван Сычык // Народная трыбуна. 2001. 31 сакавіка.
- Белы анёл : прытча / Іван Сычык // Маяк. Берёза, 2001. 28 марта.
- Леў, ваўкі і заяц ; Асёл-дацэнт ; Салавей і каршун ; Баран-начальнік ; Ліс і бабры ; Лаза і дуб ; Карнавал : [байкі ў прозе] / Іван Сычык // Народная трыбуна. 1999. 15 мая.
- Рэліквія : апавяданне / Іван Сычык // Заря. 1998. 3 ноября.
- Падарунак : апавяданне / Іван Сычык // Заря. 1997. 4 декабря.
- Крыж пакут і надзей : урыўкі з рамак / Іван Сычык // Народная трыбуна. 1996. 11 мая. С. 4.
- Чорны месяц май : апавяданне / Іван Сычык // Народная трыбуна. 1995. 21 кастрычніка.
- Белы анёл і чорны : прытча / Іван Сычык // Народная трыбуна. 1994. 5 лістапада.
- Назаўта : апавяданне / Іван Сычык // Заря. 1994. 1 марта.
- Байкі ў прозе : Агонь і вецер ; Карані і кветкі ; Баран-начальнік ; Ліс і бабры ; Салавей і гурган ; Салаўі / Іван Сычык // Народная трыбуна. 1994. 29 студзеня.
- Дзе адцвіла бульба : апавяданне / Іван Сычык // Заря. 1992. 3 января.
- Востраў : апавяданне / Іван Сычык // Маладосць. 1991. № 7. С. 38–41.
- Сімфонія зімовага лесу : апавяданне / Іван Сычык // Заря. 1991. 19 марта.
- Спрадвечнае : апавяданне / Іван Сычык // Заря. 1990. 5 октября.
- Партрэт : кароткія апавяданні / Іван Сычык // Маладосць. 1990. № 8. С. 9–21.
Аб жыцці і творчасці І. Сычыка
- Валасюк, Л. За брамай маўчання : [пра Iвана Сычыка; рэпрадукцыі «Бяроза», «Восень»] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 54–55.
- Валасюк, Л. Апантаны творца : [да 60-годдзя з дня нараджэння Івана Сычыка] / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2014. 23 мая (№ 21). С.11.
- Лукьянчук, Н. На почетном пьедестале / Наталья Лукьянчук // Маяк. Берёза, 2019. 21 августа. С. 4.
- Сцвярджаючы высокую духоўнасць : [пра пісьменніка Івана Сычыка] / Мікалай Жуковіч ; Паліна Іванюк ; Света Зайцава ; Ганна Кісель // Маяк. Берёза, 2015. 31 января. С. 6.
- Паталкоў, Ю. У свеце зямных анёлаў : [пра кнігу прозы Івана Сычыка «За брамай маўчання»] / Юрый Паталкоў // Новы час. 2013. 31 мая (№ 21). С. 22. (дадатак: Літаратурная Беларусь ; № 5).
- Паталкоў, Ю. У свеце зямных анёлаў : [пра кнігу прозы Івана Сычыка «За брамай маўчання»] / Юрый Паталкоў // Народная трыбуна. 2013. 5 красавіка (№ 14). С. 11.
- Валасюк Л. Крыж пакут і надзей, альбо Вяртанне да прозы Івана Сычыка / Лявон Валасюк // Заря. 2012. 22 декабря. С. 9.
- Валасюк, Л. За брамай маўчання : таленавітаму берасцейскаму мастаку і пісьменніку Івану Сычыку сёлета споўнілася б 55 гадоў / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2009. 25 красавіка. С. 12.
- Вашэка, В. Пайшоў у літаратуру, каб выказацца : [да 50-годдзя з дня нараджэння Івана Сычыка] / Вінцэсь Вашэка // Брестский курьер. 2001. 22 апреля. С. 27.
- Валасюк, Л. За брамай маўчання : [аб творчасці пісьменніка Івана Сычыка] / Лявон Валасюк // Народная трыбуна. 2004. 17 красавіка.
- І мастак, і пісьменнік : [Іван Сычык] // Народная трыбуна. 1995. 25 лютага.