Пятніца, 21 Чэрвень 2024 12:48

2024 г. — 75 гадоў з пачатку работы ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» (1949), буйнога вытворцы пладова-агароднінных кансерваў

Ляхавіцкая раённая газета «Савецкі патрыёт» 31 жніўня 1947 г. паведаміла аб пачатку будаўніцтва кансервавага завода: «Ляхавіцкі райпрамкамбінат распачаў будаўніцтва кансервавага завода. Зараз ідзе нарыхтоўка пяску і гліны для ўнутранай аддзелкі будынкаў, прызначаных пад завод.

Днямі пачалася ўкладка шчэбня пад бетонную падлогу. Робіцца фундамент пад паравы кацёл, адрываецца катлаван пад ляднік. Завод намечана пусціць у гэтым годзе. Ён будзе выпускаць 4 мільёны банак кансерваў у год».

Ляхавіцкі кансервавы завод пачаў сваю работу з 1949 г. Ён з’яўляецца адным з старэйшых прадпрыемстваў свайго профілю, не толькі на Брэстчыне, але і па ўсёй Беларусі.

У розныя гады дырэктарамі завода былі: Аляксандр Пятровіч Кудзінаў (1950–1951), Пётр Іванавіч Белы (1952–1956), Георгій Маркавіч Маскалёў (1957–1963), Марыя Дзмітрыеўна Дашко (1964), Павел Лявонцьевіч Валодчанкаў (1964–1979). Амаль чатыры дзесяцігоддзі (1979–2017) працаваў кіраўніком Леанід Паўлавіч Лейчанка. На яго перыяд прыпалі перабудова, распад Савецкага Саюза, пераход на рыначныя эканамічныя адносіны. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2010). З мая 2017 г. заводам кіруе Аляксандр Мікалаевіч Вашчук.

30 снежня 1997 г. прадпрыемства было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Ляхавіцкі кансервавы завод».

Вытворчыя плошчы ўключаюць у сябе кансервавы цэх, кацельню, аўтатранспартны і тарна-бандарны ўчасткі, механічныя майстэрні, вытворчую акрэдзітаванную лабараторыю, складскую гаспадарку. Уведзены новы цэх па вытворчасці кансерваў з гародніны. Завод мае асабістую сыравінную базу. Падсобная гаспадарка завода абяспечвае кансервавую вытворчасць яблыкамі, зелянінай, цыбуляй, бульбай, кабачкамі, сталовымі буракамі і морквай. Прадукцыя вырабляецца з натуральнай сыравіны і праходзіць кантроль у вытворчай акрэдытаванай лабараторыі завода. Уся выпускаемая прадукцыя сертыфіцыравана, ёсць дэкларацыі адпаведнасці.

У жніўні 2009 г. закончана будаўніцтва цэха па вытворчасці пладова-агароднінных кансерваў з устаноўкай новага тэхналагічнага абсталявання агульнай плошчай 600 кв. м. Маюцца пад’езджыя шляхі для аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту. Мадэрнізацыя не спыняецца. У 2023 г. увялі ў эксплуатацыю скважыну, на 2024 г. запланаваны кацельная і трнсфарматарная падстанцыя. Цалкам пераабсталяваны цэх па разліву сокаў. Пастаянна абнаўляецца тэхніка. Аўтапарк налічвае 17 аўтамабіляў. Для работы на палях закупілі некалькі новых адзінак, у т. л. трактароў.

У год на прадпрыемстве, дзе працуюць 150 чалавек, выпускаюць каля 22 мільёнаў умоўных банак кансервавых вырабаў. Якасная прадукцыя, прадуманная маркетынгавая палітыка, дазваляюць Ляхавіцкаму кансерваваму заводу радаваць пастаянных і знаходзіць новых пакупнікоў, атрымліваць прэстыжныя ўзнагароды.

Пацверджаннем высокай якасці выпускаемай прадукцыі з’яўляюцца перамогі ў рэспубліканскіх конкурсах: дыпломы пераможцы ў конкурсах «Хрустальное яблоко» (2019), «Лучшие товары Республики Беларусь» (2019, 2020), «Прадукт года» (2019, 2020), III месца ў рэспубліканскім конкурсе «Народная марка» (2020, 2021). Прадукцыя прадпрыемства (соус таматны з хрэнам «ХренодёрLux» стерелизованный) узнагароджана Залатым медалём на ХХVI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы-кірмашы.

Многія работнікі завода за выдатныя вынікі ў працы былі ўзнагароджаны медалямі і граматамі. Рабочая завода Сабіна Іосіфаўна Коктыш узнагароджана ордэнам Працоўнай Славы ІІ і ІІІ ступеней.

Асноўным рынкам сбыту ляхавіцкіх пладова-гароднінных кансерваў з’яўляецца Расійская Федэрацыя, дзе на працягу некалькіх апошніх гадоў прадпрыемства праводзіць актыўную маркетынгавую палітыку. У студзені 2020 г. завод атрымаў сертыфікат на выраб тавараў, работ на адпаведнасць сістэмы дабравольнай сертыфікацыі «Халяль». Дзякуючы гэтаму ў прадпрыемства адкрыліся дадатковыя магчымасці для паставак сваёй прадукцыі ў расійскі рэгіён, дзе пражывае масульманскае насельніцтва.

ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» радуе свайго спажыўца смачнымі вырабамі. Для завадчан і яго кіраўніцтва справа гонару працаваць на карысць роднай Ляхавіччыны і па-за яе межамі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

  1. Бурак, О. В. Ляховичский консервный завод / О. В. Бурак // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 58–59.
  2. ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» // Ляховичи из прошлого в будущее. Брест, 2013. С. 163.
  3. У цэху Ляхавіцкага кансервавага завода. 1954 г. : [фота] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 331.
  4. Пачалася будоўля кансервавага завода : [інфармацыя з газеты 1947 г.] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 345.
  5. Коктыш Сабіна Іосіфаўна // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 404.
  6. ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» // Ляхавічы і ваколіцы / галоўны рэдактар Уладзімір Шпарло. Брэст : ТАА «Рэкламна-інфармацыйнае агенцтва «Вечерний Брест», 2010. С. 18.
  7. Юркевич, Е. «Pesto», «Pesto», «Pesto»... : [о продукции Ляховичского консервового завода] / Елена Юркевич // Заря. 2024. 2 мая. С. 8.
  8. Курец, А. Слагаемые уверенного роста : [о работе ОАО «Ляховичский консервный завод»] / Александр Курец // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 17 апреля. С. 18.
  9. Кухта-Маслоўская, М. Смак мадэрнізацыі / Маргарыта Кухта-Маслоўская // Ляхавіцкі веснік. 2023. 18 лістапада. С. 4.
  10. Канько, Г. Прафсаюзная адзнака завадчанам / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2023. 7 кастрычніка. С. 3.
  11. Канько, Г. Берасцейская феерыя : [пра фестываль-кірмаш «Берасцейскія сані» ў г. Баранавічы, на якім адбылася прэзентацыя брэнда «Птушка-ляхавічка» Ляхавіцкага кансервавага завода] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2023. 18 студзеня. С. 1–2, 8.
  12. Канько, Г. «Залатая» салата / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2022. 24 снежня. С. 4.
  13. Канько, Г. За агуркі – «Крыштальны яблык» / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2022. 13 жніўня. С. 4.
  14. Поплавский, Г. По вкусу детям и взрослым : [о работе Ляховичского консервного завода] / Геннадий Поплавский // Сельская газета. 2022. 30 апреля. С. 25.
  15. Новохрост, А. Акцент на качество : [о продукции Ляховичского консервного завода по рассказу директора Александра Вощука] / Александр Новохрост // 7 дней. 2022. 21–27 апреля (№ 16). С. 19.
  16. Канько, Г. Заводскае меню на выдатна : [пра ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2021. 24 снежня. С. 4.
  17. Каваленка, І. Ляхавіцкая марка – «Народная марка», ці Галасаванне рублём / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. 2021. 15 снежня. С. 2.
  18. Канько, Г. Аргументы на карысць кансерваў : [пра ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2021. 20 лістапада. С. 10.
  19. Перапечка, Н. Нашы на «ПрадЭкспа» / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. 2021. 17 лістапада. С. 2.
  20. Канько, Г. Вікторыі Леаніда Лейчанкі : [пра Л. П. Лейчанку, які на працягу амаль чатырох дзесяцігоддзяў кірававаў Ляхавіцкім кансервавым заводам і адзначыў свой 75-цігадовы юбілей] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2021. 15 мая. С. 4.
  21. Поплавский, Г. Зимние договора под летний урожай / Геннадий Поплавский // Заря. 2021. 17 февраля. С. 8.
  22. Каваленка, И. Ураджай узнагарод / Иван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. 2020. 27 мая. С. 2.
  23. Поплавский, Г. Фирменный «Заводской» / Геннадий Поплавский // Заря. 2019. 25–26 декабря. С. 19.
  24. Хилько, К. Лето в банке : [о работе Ляховичского консервного завода рассказал директор Александр Вощук] / Кристина Хилько // Народная газета. 2019. 5 ліпеня (№ 27). С. 17.
  25. Митюков, А. Исключительно натуральный продукт : [ОАО «Ляховичский консервный завод»] / Александр Митюков // Сельская газета. 2019. 4 июня. С. 12.
  26. Муха, Ф. Выбор для гурманов : [ОАО «Ляховичский консервный завод»] / Федор Муха // Заря. 2018. 14 ноября. С. 6.
  27. Канько, Г. Варыяцыі на тэму кансервацыі : [ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2018. 7 ліпеня. С. 9.
  28. Поплавский, Г. «Хрустальные яблоки» для ляховичских соков : [ОАО «Ляховичский консервный завод»] / Геннадий Поплавский // Заря. 2017. 9 сентября. С. 7.
  29. Канько, Г. Ад нашага стала – вашаму : [ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»] / Галіна Канько // Ляхавіцкі веснік. 2017. 21 студзеня. С. 3.
  30. Святлова, В. Сны салдата, ці Яблыкі цвітуць : [пра дырэктара ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» Л. П. Лейчанку] / Вольга Святлова // Ляхавіцкі веснік. 2016. 7 мая. С. 4.
  31. Лапіч, А. Рэалізавалі яшчэ цёплым / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. 2015. 27 чэрвеня. С. 3.
  32. Каваленка, І. Купляйце ляхавіцкія кансервы. Калі знойдзеце / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. 2008. 29 сакавіка. С. 2.
  33. Святлова В. Сок мангавы ляхавіцкай вытворчасці / Вольга Святлова // Ляхавіцкі веснік. 2002. 19 чэрвеня . С. 3.
  34. Аляксандрава, А. «Ода» кабачкам : [Ляхавіцкі кансервавы завод] / А. Аляксандрава // Ляхавіцкі веснік. 1998. 25 лютага. С. 2.
  35. Дашко, М. Рэзервы ёсць / М. Дашко // Будаўнік камунізму. Ляхавічы, 1986. 15 лістапада. С. 3.
  36. Валодчанкаў, П. Рацыянальна, высокапрадукцыйна / Павел Валодчанкаў // Будаўнік камунізму. Ляхавічы, 1973. 21 снежня.
  37. Шавель, М. Зладжана, рытмічна : [аб рабоце Ляхавіцкага кансервавага завода] / М. Шавель // Будаўнік камунізму. Ляхавічы, 1971. 16 кастрычніка.
  38. Чубрык, Б. Выхаванне дысціпліны працы // Будаўнік камунізма. Ляхавічы, 1970. 14 красавіка.
  39. Петух, А. Двадцатилетие завода / А. Петух, В. Бацкалевич // Заря. 1969. 22 октября.
  40. Герасіменка, А. Ляхавіцкі райпрамкамбінат распачаў будаўніцтва кансервавага завода / А. Герасіменка // Савецкі патрыёт. Ляхавічы, 1947. 31 жніўня.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 222 разоў