Пятніца, 21 Чэрвень 2024 16:51

2024 г. — 80 гадоў з часу стварэння Маларыцкага лясніцтва (1944)

Маларыцкае лясніцтва было створана ў 1944 г. адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кантора ўстановы размяшчалася ў наёмным памяшканні – прыватным доме плошчай 9 кв. м па вул. Энгельса. Першым ляснічым быў былы ляснік Афанасій Ільіч Струнец.

Плошча лясніцтва складала 5,8 тыс. га, пакрытая лесам плошча – 40%. Адзіным відам перамяшчэння па такой вялікай прасторы быў адзін конь. На тэрыторыі лясніцтва працавалі два леспрамгасы: Брэсцкі і Кіеўскі. У год высякалася да 30 тыс. куб. м драўніны. Брэсцкі леспрамгас пастаўляў драўніну разбураным гарадам і сёлам нашай рэспублікі. Кіеўскі леспрамгас адпраўляў драўніну ў разбураныя раёны і вугальныя шахты Украіны.

У 1951–1953 гг. калектыў Маларыцкага лясніцтва прыняў актыўны ўдзел у аказанні дапамогі пры стварэнні лесастэпавых станцый у стэпавым лесаразвядзенні. Тры гады запар лясніцтва адпраўляла дзясяткі вагонаў піламатэрыялаў (дошкі, брусы) для будаўніцтва гэтых станцый. Кожную восень нарыхтоўвалі і адпраўлялі сотні тон жалудоў, насенне ліпы, ясеня, клёну. У 1953 г. быў пабудаваны новы будынак лясніцтва па вул. Савецкай, 115.

Адначасова аднаўляліся непакрытыя лесам плошчы. Пасадка выраблялася каштоўнымі пародамі дуба, хвоі, елкі. За пасляваенны перыяд праведзены лесааднаўленчыя работы на плошчы 1430 га з каштоўных парод. Лясніцтвам выраблена аблясенне непрыдатных да сельскагаспадарчага карыстання плошчаў на землях калгасаў у колькасці 1740 га.

Унеслі вялікі ўклад у развіццё лясной гаспадаркі: А. І. Струнец (першы ляснічы), Б. У. Чалоўскі. З 1947 г. і па 1988 г. лясніцтва ўзначальвала ляснічы А. У. Агароднікава (1928–2007). Аляксандра Уласаўна пасля заканчэння Полацкага ляснога тэхнікума па накіраванні прыехала ў Маларыту, дзе і прапрацавала больш за 40 гадоў. Яе гаспадарка заўсёды была ўзорна-паказальнай, за што ў 1977 г. ёй было прысвоена званне «Заслужаны лесавод Беларускай ССР». У маі 2023 г. у яе гонар на будынку Маларыцкага лясгаса ўстаноўлена памятная дошка.

У 1978 г. плошча Маларыцкага лясніцтва складала 9463 га. Створана ахоўных лесапалос на землях калгасаў у колькасці 20,6 га. У лясніцтве былі: аўтамашына, трактар, 6 коней, 5 бензапіл. Нарыхтоўка і пагрузка выраблялася механізаваным спосабам. У лясах лясніцтва штогод нарыхтоўвалася: 100 т бярозавага соку, 100 кг лекавых траў, 10 куб. м драўніны. Для вінаграднікаў Малдавіі адгружалася 50 тыс. штук калоў для вадвязкі вінаграднай лазы.

У лясах лясніцтва з'явілася шмат лясной фауны: ласёў, кабаноў, казуль, зайцоў, курапатак. Штогод праводзіўся адстрэл трох ласёў, пяці кабаноў. У лясніцтве працаваў вялікі калектыў: ляснічы, памочнік ляснічага, бухгалтар, 23 лесніка, 3 тэхніка-лесавода, шафёр, трактарыст.

З 1960 г. працаваў памочнікам ляснічага Сяргей Іванавіч Карповіч. З 1958 г. працаваў трактарыстам Іван Андрэевіч Міранюк (узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку»). У развіццё лясной гаспадаркі ўнеслі значны уклад: С. Н. Пацяюк, М. Н. Касянік, Р. Н. Манжук, І. А. Пішчык, У. С. Пацяюк, І. С. Такарчук., Н. С. Качанка і многія іншыя. Узначальвае калектыў ляснічы Сяргей Андрэевіч Кулічык.

У 2003 г. была утворана дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Маларыцкі лясгас», у склад якой увайшло Маларыцкае лясніцтва. Лясгас пачаў сваю дзейнасць 1 верасня 2003 г. У складзе лясгаса 8 лясніцтваў – Велікарыцкае, Гвозніцкае, Маларыцкае, Олтушскае, Пажэжынскае, Ужоўскае, Хаціслаўскае і Чарнянскае, лесапункт, цэх дрэваапрацоўкі. Адміністрацыйны будынак на вул. Савецкай, 138. Плошча зямель ляснога фонду 76.696 га, у тым ліку пакрытая лесам 70.289,9 га. У 2024 г. дырэктарам лясгаса назначаны Сяргей Сяргеевіч Астапук.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск, 2019. С. 116–121.
  2. Агароднікава Аляксандра Уласаўна // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 437.
  3. Мікалаеў, Н. Лясная справа Мікалая Качанкі / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2024. 3 красавіка. С. 4.
  4. Мацкевич, А. «Без работы команды одному руководителю не справиться!» : [о работе Малоритского лесхоза] / Анастасия Мацкевич // Белорусская лесная газета. 2023. 22 июня (№ 25). С. 6.
  5. Навумчык, М. Памятная дошка – заслужанаму лесаводу : [Аляксандры Уласаўне Агароднікавай (1928–2007)] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 17 мая. С. 2.
  6. Навумчык, М. Каб горад стаў прыгажэйшым / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 6 ліпеня. С. 8.
  7. Навумчык, М. Камень з малюнкам / Мікалай Навумчык // Настаўніцкая газета. 2022. 25 чэрвеня. С. 15.
  8. Бинда, Т. Живое дерево из сказки : [о ботанических памятниках природы – Царь-дубе и Дубе-патриархе в Пожежинском лесничестве Малоритского лесхоза] / Татьяна Бинда // Белорусская лесная газета. 2021. 5 августа (№ 31). С. 5.
  9. Валах, М. Качество гарантировано природой : [о деревообрабатывающем цехе Малоритского лесхоза] / Марина Валах // 7 дней. 2020. 12 ноября (№ 46). С. 16.
  10. Яцушкевич, Е. Мастер своего дела / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2020. 10 чэрвеня. С. 3.
  11. Навумчык, М. Лес у надзейных руках / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2019. 14 верасня. С. 1, 3.
  12. Никитюк, В. На страже лесного порядка / Виктория Никитюк // Голас часу. Маларыта 2018. 8 снежня. С. 9.
  13. Коцур, А. Тепличныя условия : [о развитии тепличного хозяйства в Малоритском лесхозе] / Анастасия Коцур // Лесное и охотничье хозяйство. 2017. № 4. С. 24–26.
  14. Яцура, Н. Тут знаёма кожная сцяжына / Надзея Яцура // Голас часу. Маларыта, 2016. 17 верасня. С. 1.
  15. Навумчык, М. Вяршыня дасканаласці : 21 верасня – Дзень работнікаў лесу / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2014. 20 верасня. C. 1.
  16. Свіцюк, Н. Прызнанне на рэспубліканскім узроўні / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2014. 16 ліпеня. C. 2.
  17. Касянюк, Н. На п'едэстале – лепшыя лесарубы / Наталля Касянюк // Голас часу. Маларыта, 2014. 28 чэрвеня. С. 3.
  18. Навумчык, М. Душа калектыву, выдатны арганізатар / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2014. 7 сакавіка. 18. C. 1.
  19. Яцура, Н. Пачуць песню лесу : калектыў, якім ганарыцца Брэстчына / Надзея Яцура // Народная трыбуна. 2012. 14 верасня. C. 4.
  20. Русавук, У. П. Фірменныя сакрэты пчаляра / У. П. Русавук // Голас часу. Маларыта, 2012. 8 жніўня. C. 5.
  21. Навумчык, М. Лесаруб-2012 / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2012. 11 красавіка. C. 2.
  22. Максімук, С. У лясгасе пабываў міністр / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 25 студзеня. С. 1.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 163 разоў