Будаўніцтва расцягнулася на восем гадоў. Былі пабудаваны інжынерныя сеткі, замочнае, соладарастучае і сушыльныя аддзяленні, элеватар, склды, кацельня, прыёмныя і адгрузачныя прыстасаванні, адміністрацыйны будынак. Саладоўня камплектавалася ў асноўным тэхналагічным абсталяваннем імпартнай вытворчасці. Да наладкі абсталявання прыцягваліся спецыялісты з Чэхаславакіі.
Іванаўскі соладавы завод пачаў сваю вытворчую дзейнасць з другога квартала 1989 г., 30 чэрвеня быў падпісаны акт аб уводзе завода ў эксплуатацыю. Першапачаткова вытворчая магутнасць завода складала 65 тысяч т соладу за год. Увод завода ў эксплуатацыю і яго работа далі значны імпульс для сацыяльна-эканамічнага развіцця ўсяго Іванаўскага раёна. Водазабор і ачыстныя збудаванні ўлічвалі запатрабаванні ўсяго горада, у наступным былі перададзены камунальнікам. Завадская кацельня 15 гадоў ацяпляла асноўную частку горада.
У лютым 1996 г. Іванаўскі соладавы завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Белсолад». З 1997 г. уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам».
У 2009 г. пачалася рэалізацыя буйнога праекта па рэканструкцыі і мадэрнізацыі соладавай вытворчасці, якая завяршылася ў 2010 г. Гэта дало магчымасць у два разы павялічыць магутнасці прадпрыемства – да 130 тысяч т соладу за год. Адначасова ўдвая скараціўся расход усіх энергарэсурсаў. За паўтара года (2011–2012) пабудавалі новы элеватар, што дало магчымасць на месцы захоўваць і дапрацоўваць увесь набыты піваварны ячмень.
Надаецца вялікая ўвага сыравіне, штогод аднаўляецца элітны пасяўны матэрыял. «Белсолад» атрымлівае ячмень з 500 гаспадарак Беларусі, высокаякасныя гатункі вырошчваць у СУП «Ляхавіцкае-Агра». Усе этапы вытворчасці (ад прыёмкі, ачысткі, сартавання, захоўвання ячменю, яго замочвання і прарошчвання – да сушкі соладу і выдалення парасткаў) кіруюцца аўтаматычна на аснове сучаснага праграмнага забеспячэння. У выніку мадэрнізацыі асноўных тэхналагічных працэсаў створана сапраўды сучасная вытворчасць высокага тэхнічнага ўзроўню для выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.
У 2015 г. уведзены ў дзеянне ўчастак па вытворчасці спецыяльных соладаў магутнасцю 3150 т у год. Прадпрыемства, акрамя соладу піваварнага ячменнага светлага, атрымала магчымасць вырабляць карамельны і смалены солад, які мае станоўчыя водгукі ў спажыўцоў. Прадукцыя прадпрыемства карыстаецца нязменным попытам як сярод айчынных, так і замежных спажыўцоў – у Расіі, на Украіне, у Малдове, Казахстане, Узбекістане, Грузіі і інш. У 2016 г. былі ажыццёўлены пастаўкі соладу піваварным кампаніям Лаоса, Камбоджы, В’етнама, Шры-Ланкі, ЗША.
ААТ «Белсолад» з’яўляецца адным з эфектыўных, канкурэнтаздольных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Мае мноства высокіх узнагарод за значныя дасягненні ў галіне якасці – Гран-пры, залатыя медалі, дыпломы – прэстыжных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў. Прадпрыемства стала лаўрэатам прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці па выніках 2020 г. ААТ «Белсолад» сярод арганізацый прамысловасці на першым месцы ў вобласці па выніках конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2023 г. Па выніках 2023 г. прадпрыемства занесена на раённую, абласную і рэспубліканскую Дошкі пашаны.
У розны час акцыянернае таварыства ўзначальвалі Ігар Паўлавіч Шустаў, Мікалай Мікалаевіч Кенда (2004–2011), пры якім «Белсолад» перажыў другое нараджэнне ў сувязі з буйнамаштабнай комплекснай рэканструкцыяй, Анатоль Віктаравіч Бутрым (выконваючы абавязкі кіраўніка, галоўны інжынер), Сяргей Васільевіч Шкабара (2011–2015), Сяргей Сцяпанавіч Гарбацэвіч (2015–2018), Андрэй Уладзіміравіч Мулярчык (2018–2022), які да гэтага быў старшынёй Пінскага гарвыканкама. З 28 снежня 2022 г. генеральны дырэктар – Віталь Іванавіч Лінкевіч, які прызнаны лаўрэатам рэспублікахскіх конкурсаў «Чалавек Справы – 2024» і «Чалавек года».
На прадпрыемстве вядзецца значная сацыяльная і культурная работа. Для работнікаў завода ў 2011 г. быў пабудаваны фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, пры якім трэніруюцца футбольная, валейбольная і баскетбольная каманды. У 2012 г. на заводзе адкрыта новая сталовая, якой карыстаюцца і жыхары горада. З 2008 г. дзейнічаў народны ансамбль народнай песні «Асалода», які цяпер у структуры раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Белсолод // Регионы Беларуси : энцыклапедыя. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 86.
- Ивановский завод «Белсолод» // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 696–697.
- ОАО «Белсолод»// Ивановский район / [автор текста Галина Шафран ; фото Валерия Михальчука, Андрея Рыбачука]. Брест, 2024. С. 40–41.
- Каўко, А. Т.Сацыяльна-эканамічнае становішча раёна ў 1980-я гады / А. Т. Каўко // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 466–469.
- Основныепоказатели социально-экономического развития // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц, А. А. Горбацкий, Т. М. Тохиян и др.]. Брест, 2017. С. 524–564.
- Ивановои окрестности = Ivanovo district : [фотоальбом]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2014. – 95 с.
- Михальчук, В. Гордятся успехами, уверенно смотрят в будущее : [ОАО «Белсолод» отмечает свой 35-летний юбилей] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 28 июня (№ 26). С. 6–7.
- Михальчук, В. Налажено партнерство с Монголией / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 21 чэрвеня (№ 25). С. 5.
- Кривецкая, Н.Олимп белорусского солода / Наталья Кривецкая // Заря. 2024. 1 июня. С. 6.
- Михальчук, В. Золотая медаль престижного международного конкурса / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 31 мая (№ 22). С. 3.
- Михальчук, В. Тройной успех «Белсолода» / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2024. 10 мая (№ 19). С. 7.
- Крэс, Д. На Дошцы гонару Брэстчыны – Іванаўскі раён / Дзіяна Крэс // Янаўскі край. Іванава, 2024. 3 мая (№ 18). С. 2.
- Кресс, Д. Задачи перед аграриями поставил Президент / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2024. 19 красавіка (№ 16). С. 3.
- Целюк, А. ОАО «Белсолод»: половина продукции идет на экспорт / Анастасия Целюк// СБ. Беларусь сегодня. 2023. 17 ноября. С. 16.
- Воронина, Е. Дальние горизонты ОАО «Белсолод» / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2023. 17 лістапада (№ 46). С. 8.
- Михальчук, В. Новые возможности «Белсолода» / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2023. 27 кастрычніка (№ 43). С. 9.
- Кривецкая, Н. Гранулы от «Белсолода» / Наталья Кривецкая // Заря.2023. 8 июля (№ 53). С. 13.
- Кривецкая, Н. Новый директор / Наталья Кривецкая // Заря. 2022. 31 декабря. С. 4.
- Михальчук, В. «Белсолод»– чемпион района по волейболу / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 9 снежня (№ 49).С. 13.
- Кривецкая, Н. Прибыльный солод / Наталья Кривецкая // Янаўскі край. Іванава, 2022. 5 жніўня (№ 31). С. 14–15.
- Лосич, П. На мировом уровне / Павел Лосич // Янаўскі край. Іванава, 2020. 28 жніўня (№ 35). С. 14–15.
- Лосич, П. На мировом уровне / Павел Лосич // Рэспубліка. 2020. 6 жніўня. С. 10.
- Павловский, Б. Береги честь солода / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2019. 6 декабря (№ 50). С. 5.
- Михальчук, В. Тридцать ступеней истории «Белсолода» : [о праздновании юбилея завода] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 5 ліпеня. С. 9.
- Кривецкая, Н. ОАО «Белсолод»: 30 лет в пути / Наталья Кривецкая // Заря. 2019. 22 июня. С. 10–11.
- Крывецкая, Н. Без піджака : дэжавю Анатоля Зыбянка : [першы кіраўнік ААТ «Белсолад» у 1981–2005 гг.] / Наталля Крывецкая // Янаўскі край. Іванава. 2019. 29 сакавіка. С. 8.
- Соломка, И. С прицелом на перспективу : [о работе ОАО «Белсолод»] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава. 2019. 26 сакавіка. С. 4–5.
- Кривецкая, Н. Производственная экскурсия в ОАО «Белсолод» для гимназистов города / Наталья Кривецкая // Заря. 2019. 23 марта. С. 9.
- Кривецкая, Н. Высокая награда / Наталья Кривецкая // Заря. 2019. 23 февраля. С. 5.
- Кресс, Д. Поучиться приехали в Иваново / Диана Кресс // Янаўскі край. Iванава, 2019. 19 лютага. С. 3.
- Міхальчук, В. Чарговы тытул «Белсолада» : [ОАО «Белсолад» стаў чэмпіёнам Іванаўскага раёна па валейболе] / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Iванава, 2018. 23 лістапада. С. 2.
- Андрейченко, Ю. Спасибо за работу : [председатель горисполкома Андрей Владимирович Мулярчик назначен директором ОАО «Белсолод»] / Юлия Андрейченко // Пінскі веснік. 2018. 7 верасня. С. 1, 3.
- Казакевич, Н. Креатив «Белсолода» : [ОАО «Белсолод» стало победителем в номинации «За пропаганду произведений национальной культуры»] / Наталья Казакевич // Заря. 2018. 28 июля. С. 7.
- Целюк, А. «Белсолод» работает во всю мощь / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Iванава, 2017. 22 жніўня. С. 1.
- Курец, А. У ивановского «Белсолода» четыре награды Сочи / Александр Курец // Сельская газета, 2017. 17 июля. С. 22.
- Федорук, М. «Золото» Сочи у Белсолода / Мария Федорук // Янаўскі край. Iванава, 2017. 13 чэрвеня. С. 2.
- Шевко, А. Генеральный директор ОАО «Белсолод» Сергей Горбацевич: «Конкуренции не боимся. Наоборот, она помогает нам развиваться в нужном русле» / Александр Шевко // Сельская газета. 2017. 30 мая. С. 12–13.
- Федорук, М. «Белсолод» работает на перспективу / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Iванава, 2016. 12 жніўня. С. 10.
- Федорук, М.«Белсолод» выходит на прибыльную работу / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 20 кастрычніка. С.3.
- Котковец, А. Цветной солод по-ивановски : в ОАО «Белсолод» открыт новый цех / Алла Котковец // Заря. 2015. 10 октября. С. 7.
- Федорук, М. На «Белсолод» открыт новый цех по производству специальных солодов / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 2 кастрычніка. С. 1.
- Федорук, М. Реалии и перспективы «Белсолода» / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Iванава, 2015. 11 верасня. С. 11.
- Кухарчук, В. «Белсолад»: 25 лет на рынке пищевой промышленности / Валерий Кухарчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2014. 21 сакавіка. С. 8.
- Михальчук, В. Успешный старт : [20 июля первая партия ячменя нового урожая поступила на элеватор ОАО «Белсолод»] / Валерий Михальчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2013. 26 ліпеня. С. 1.
- Орлова, И. Город солода / Ирина Орлова // Народная газета. 2013. 9 красавіка. С. 4.
- Михальчук, В. Крупнейший в республике элеватор для хранения и обработки пивоваренного ячменя открылся в ОАО «Белсолод» / Валерий Михальчук // Чырвоная звязда. Iванава, 2012. 26 снежня. С. 4.
- Волков, С. Больше солода! : [ОАО «Белсолод» нарастило экспорт в 6 раз] / С. Волков // Заря. 2011. 3 февраля. С. 2.
- Щелкунова, Н. Пиво начинается с солода / Наталья Щелкунова, Николай Кенда, Елена Зимина // Директор. 2010. № 7. C. 34–35.
- Инвестиции в «Белсолод» // Заря. 2010. 10 апреля. С. 2.
- Федарук, М. Галоўная скрыпка райцэнтра : [аб реконструкцыі ААТ «Белсолад»] / Марыя Федарук // Народная трыбуна. 2010. 20 сакавіка. С. 9.
- Каминский, О. Фабрика солода прирастает мощностями : [о реконструкции ОАО «Белсолод»] / О. Каминский // Белорусская нива. 2009. 13 октября. С. 5.
- Котковец, А. «Белсолод» смотрит в завтрашний день / Алла Котковец // Заря. 2009. 10 сентября. С. 7.
- Стоцкая, Г. Жаркие будни «Белсолода» : [генеральному директору Н. Кенде присвоено звание «Почетный академик»] / Галина Стоцкая // Беларускі час. 2009. № 34. С. 15.
- Орлова, И. ПодСолоДил юбилей : [к 20-летию ОАО «Белсолод»] / Ирина Орлова // Народная газета. 2009. 21 красавіка.
- Федорук, М. Государственный подход и личная ответственность : [о деятельности ОАО «Белсолод»] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 12 лютага. С. 1–2.