Пятніца, 05 Ліпень 2024 12:02

6 чэрвеня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Галаскока (1949–2023), паэта

Аляксей Пятровіч Галаскок нарадзіўся 6 чэрвеня 1949 г. у в. Талалайкі Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Сям’я была небагата, бацька працаваў маляром, маці – швачкай. Аляксей быў трэцім, самым малодшым дзіцём у сям’і. У пачатку 1950-х сям’я пераехала ў г. Зэльву. Аляксей у школе вучыўся добра, у 1966 г. паспяхова скончыў сярэднюю школу № 1 г. Зэльвы.

Паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае Чырванасцяжнае вучылішча імя С. С. Бірузова, якое скончыў у 1971 г. Далейшае жыццё Аляксея Галаскока на працягу дваццаці гадоў было звязана з ракетнымі войскамі стратэгічнага назначэння. Быў узнагароджаны ордэнам «За службу Родине в Вооруженных Силах СССР» III ступені, дзевяццю медалямі.

У 1988–1991 гг. час выкладаў ваенныя дысцыпліны ў Рыжскім вышэйшым камандна-інжынерным вучылішчы імя С. С. Бірузова, якое ў 1992 г. было расфарміравана. Звольніўся са службы ў запас у званні падпалкоўніка і разам з сям’ёй (жонка Ларыса Іванаўна, дачка Алеся і сын Іван) пераехаў на Ганцаўшчыну, на радзіму сваёй жонкі.

У гады службы Аляксей Галаскок займаўся сваім любімым заняткам – пісаў вершы, якія друкаваліся ў армейскіх газетах і мелі вялікі поспех у саслужыўцаў. Пісаў па-руску, а думалася па-беларуску, на роднай мове, якую палюбіў з маленства, якую шанаваў і песціў.

Жывучы на Ганцаўшчыне, пачаў пісаць толькі на роднай мове і дасягнуў у гэтым пэўнага плёну. Вершы друкаваліся ў раённай газеце «Савецкае Палессе», у абласных газетах «Заря» і «Народная трыбуна», рэспубліканскіх – «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Гаспадыня», «Вожык» і іншых. Таксама яго вершы ўвайшлі ў зборнікі «Паміж Бобрыкам і Ланню» (2007), «Зоры над Зэльвянкай» (2008).

Пабачылі свет чатыры зборнікі вершаў А. П. Галаскока, якія выдала Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Ф. Праскурава: «У жыцці для мяне ўсё не проста» (2003), «He шкадуюць мяне мае вершы» (2005), «Я шчаслівы...» (2007). У выдавецтвах «Альтернатива» (Брэст) і «Каўчэг» (Мінск) выдадзены зборнікі: «Беларусь мая, родная, мілая…» (2010), «Суд над сарокай» (2010), «З вясёлай торбы» (2017), «Гаманлівы ручаёк» (2017), «Асенняя бліскавіца» (2017).

У верасні 2007 г. Аляксей Галаскок быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. У свой час актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім жыцці, быў частым госцем на літаратурных вечарынах ў бібліятэцы, выступаў перад школьнікамі, прапагандаваў беларускую мову. Некаторыя з яго вершаў пакладзены на музыку самадзейным ганцавіцкім кампазітарам Валерыем Марцінкевічам і з поспехам выконваюцца на сцэне.

Беларускі паэт Аляксей Пятровіч Галаскок пайшоў з жыцця 22 снежня 2023 г. Ён бязмерна любіў свой край і родную мову, пакінуў нашчадкам глыбу сваёй унікальнай і непаўторнай творчасці.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава. Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. З вясёлай торбы :[гумарыстычныя і сатырычныя творы] / Аляксей Галаскок. – Мінск : Каўчэг, 2017. – 45 с. : іл.

  2. Гаманлівы ручаёк :[загадкі, казкі, вершы : для дзяцей] / Аляксей Галаскок ; прадмова М. Д. Шчаўкун. – Мінск : Ковчег, 2017. – 36 [2] с. : каляр. іл., партр.

  3. Асенняя бліскавіца :выбранае / Аляксей Галаскок. – Мінск : Каўчэг, 2017. – 87 с. : іл.

  4. Аляксей Галаскок : [аўтабіяграфія, вершы] / Ганцавіцкая РЦБС, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ імя В. Праскурава. – Ганцавічы, [2011]. – 19 с. : партр.

  5. Суд над сарокай :вершы : [для дзяцей] / Аляксей Галаскок. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 32 с. : іл.

  6. Беларусь мая, родная, мілая :зборнік вершаў / Аляксей Галаскок ; [аўтар уступ. арт. К. Мохар]. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 112 с. : іл.

  7. Я шчаслівы... : вершы і артыкулы / Аляксей Галаскок. – Ганцавiчы : Ганцавіцкая ЦРБ, 2007. – 56 с.

  8. Не шкадуюць мяне мае вершы :вершы / Аляксей Галаскок. – Брэст : Наша Вежа, 2005. – 62 с.

  9. Я знаю край адным – адзіны ў свеце... : [зб. вершаў і песень, прысвечаных Ганцаўшчыне; у т. л. вершы А. Галаскока] / паслясл. А. Трафімчыка. – Ганцавічы, 2004. – 63 с.

  10. У жыццi для мяне ўсе не проста : вершы / Аляксей Галаскок ; уступ. арт. К. Мохара. – Ганцавiчы : Ганцавіцкая ЦРБ, 2003. – 40 с.

  11. Чырвоная каліна : зборнік твораў самадзейных кампазітараў Брэстчыны / ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр». – Брэст : Альтернатива, 2012. – 46 с. – Са зместу: Берасцейская зямля : «Між дзівосных азёр і рачулак...» / музыка В. Марцінкевіча ; словы А. Галаскока.

  12. Зоры над Зэльвянкай: зборнік вершаў / Літаратурнае аб’яднанне «Зоры над Зэльвянкай». – Слонім : Слонімская друкарня, 2008. – 137 с. : іл. – Са зместу: Аляксей Галаскок.

  13. «Песняй край свой услаўляем…»: [вершы] / Аляксей Галаскок // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 275–277.

  14. «За вячэраю бацькі...» ; «Унучка кажа: «Дзед мой родны...» :[вершы] / Аляксей Галаскок // Звязда. 2017. № 162. С. 8.

  15. Плача каня ; На Радзіме ; Абеліск ; Беларусь мая родная, мілая... ; Васількі : [вершы] / Аляксей Галаскок // Літаратура і мастацтва. 2014. № 22. С. 4.

  16. Мышка і кот: верш / Аляксей Галаскок // Родная прырода. 2013. № 4. С. 65. (Разам з дзецьмі).

  17. Умельцы : [верш] / Аляксей Галаскок // Народная трыбуна. 2011. 3 верасня (№ 36). С. 10.

  18. Дзед і ўнучка ;Муж і жонка: [вершы] / Аляксей Галаскок // Народная трыбуна. 2011. 12 сакавіка (№ 11). С. 11.

  19. Думкі жывёл : маналогі / Аляксей Галаскок // Народная трыбуна. 2010. 20 лютага. С. 11.

  20. Берасцейская зямля ; Палешукі ; Лес ; «Дробны дождж. Цішыня і гаркота...» ; «Не шкадуюць мяне мае вершы...» : [вершы] / Аляксей Галаскок // Літаратура і мастацтва. 2010. 1 кастрычніка (№ 39). С. 8.

  21. «У восень вецер нецвярозы...» ; Баравікі : [вершы] / Аляксей Галаскок // Заря. 2007. 16 августа. С. 17.

  22. Я шчаслівы... ; Берасцейская зямля ; Сувязь часоў : [вершы] / Аляксей Галаскок // Народная трыбуна. 2007. 17 сакавіка (№ 11). С. 11.

  23. Чужая маці : [верш] / Аляксей Галаскок // Заря. 2006. 20 мая. С. 8.

  24. «Храни вас Бог, как вы храните нас...» : [стихи] / Аляксей Голоскок // Медицинский вестник. 2004. 10 июня (№ 24). С. 11.

 

Аб жыцці і творчасці А. П. Галаскока

 

  1. Аляксей Галаскок // Ганцаўшчына – край легенд і талентаў народных / аўтар тэксту В. К. Гардзей. Мінск, 2011. С. 123.

  2. Аляксей Галаскок // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 409.

  3. Марцінкевіч, І. Застанецца ў сэрцах і песнях : [памяці А. П. Галаскока] / Ірына Марцінкевіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2023. 28 снежня (№ 52). С. 6.

  4. Хваль, А. Пайшоў з жыцця сапраўдны чалавек і пісьменнік : [памяці А. П. Галаскока] / Ала Хваль // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2023. 28 снежня (№ 52). С. 6.

  5. Пупач, Г. Ён абавязкова вернецца… : [памяці А. П. Галаскока] / Галіна Пупач // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2023. 28 снежня (№ 52). С. 6.

  6. Камякевіч, В. Ракетчык і паэт Галаскок / Вольга Камякевіч // Краязнаўчая газета. 2021. № 36. С. 4.

  7. Мікалаева, Г. «Жыццё маё дарэмна не пражыта...» : [пра творчы вечар А. Галаскока, прымеркаваны да 70-годдзя паэта, у дзiцячай бібліятэцы] / Галіна Мікалаева // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2019. 8 чэрвеня. С. 3.

  8. Мікалаева, Г. Дзе ёсць талент, там ёсць месца для новых адкрыццяў : [пра творчую сустрэчу з мастаком Іванам Караленкам і паэтам Аляксеем Галаскокам у раённым краязнаўчым музеі] / Галіна Мікалаева // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2019. 27 лютага. С. 5.

  9. Крэйдзіч, А. Жывапіс і паэзія : [пра выставу жывапісу Івана Караленкі і вершаў Аляксея Галаскока ў раённым краязнаўчым музеі] / Анатоль Крэйдзіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2019. 2 лютага. С. 2.

  10. Бурдыка, В. Ракетчык з душою паэта : [аб жыцці і творчасці паэта А. Галаскока] / Вячаслаў Бурдыка // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2018. 23 лютага. С. 9.

  11. Галаскок, А. Творцы і глыбіня / Аляксей Галаскок ; гутарыў Анатоль Трафімчык // Літаратура і мастацтва. 2015. 30 января (№ 4). С. 10.

  12. Філатаў, А. Паэт з Ганцавіцкай зямлі : 6 чэрвеня адзначыў 65-годдзе Аляксей Галаскок / Аляксей Філатаў // Новы час. 2014. 27 чэрвеня (№ 25). С. 10. (Літаратурная Беларусь ; вып. 6).

  13. Пупач, Г. Адданасць роднай зямлі : юбілейная вечарына, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння Аляксея Галаскока / Галіна Пупач // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2014. 11 чэрвеня. С. 3.

  14. Галаскок, А. «Я слову роднаму адданы ўсей душою…» / Аляксей Галаскок // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2012. 7 ліпеня. (№ 53–54). С. 3.

  15. Мікалаева, Г. «Яшчэ пажыву, пашчырую...» : [пра вечар, прысвечаны 60-годдзю А. Галаскока, у ЦРБ імя В. Ф. Праскурава] / Галіна Мікалаева // Савецкае Палессе. Ганцавiчы, 2009. 17 чэрвеня. С. 11.

  16. Сахар, Н. Літаратурная сустрэча : [пра сустрэчу з А. Галаскокам, І. Лагвіновічам, М. Маліноўскім у музеі Я. Коласа Люсінскай СШ] / Н. Сахар // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2009. 10 чэрвеня. С. 2.

  17. Каско, А. Любоўю абуджаная песня : [да 60-гадовага юбілею А. Галаскока і пра яго зборнік паэзіі «Беларусь мая, родная, мілая...»] / Алесь Каско // Народная трыбуна. 2009. 6 чэрвеня. С. 11.

  18. З паэзіяй заручоны : да юбілею Аляксея Галаскока // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2009. 6 чэрвеня. С. 2.

  19. Пупач, Г. Шчаслівы, бо не бязродны : літаратурнае жыццё Аляксея Галаскока / Галіна Пупач // Народная трыбуна. 2007. 17 сакавіка. С. 11.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 177 разоў