У 1949 г. устаноўлены ручныя ткацкія станкі, арцель пераабсталявана ў ткацкі цэх. Прадпрыемства выпускала радно, дарожкі для падлогі, хусткі. З 1950 г. пачалі ткаць абрусы, з 1951 г. – дываны, з 1953 г. – жакардавыя пакрывалы. Працавала каля 120 чалавек. Значны ўклад у развіццё арцелі ўнеслі першы дырэктар П. Я. Алесік, старэйшы майстар З. А. Крачына, першы мастак М. Д. Іванова.
У 1957 г. пабудаваны ткацкі цэх, у 1958 г. з’явіліся механічныя станкі. У 1960 г. прадпрыемства перайменавана ў фабрыку «Чырвоны сцяг». У 1963 г. заменены апошні ручны ткацкі станок. Асноўным асартыментам сталі жакардавыя пакрывалы. У 1968 г. уведзены ў строй новы ткацкі цэх і складскія памяшканні, у 1969 г. – фарбавальны цэх.
У 1979 г. на базе ткацкай фабрыкі створана тэкстыльна-вытворчае аб’яднанне (загад № 428 ад 28.12.1978 г.). У склад ТВА ўвайшлі Антопальская ватна-прадзільная фабрыка і Дзівінскі ўчастак. З 1983 г. у сувязі з абнаўленнем абсталявання пашырыўся асартымент вырабаў, пачалі выпускаць паўтара- і двухспальныя пакрывалы, шарсцяныя камплекты, пледы, махровыя ручнікі, дэкаратыўныя тканіны.
З 1993 г. – вытворча-гадлёвая аб’яднанне «Сузор’е» (загад № 148 ад 30.12.1992 г.)., у 1995 г. – вытворча-гадлёвая фірма «Сузор’е» (загад № 141 ад 29.12.1994 г.) У 1998–2000 гг. расшыраны асартымент дэкаратыўных і асвоены выраб тэхнічных тканін.
З 2001 г. – КУВП «Кобрын-тэкстыль» (загад № 59 ад 04.04.2001 г.). З 2003 г. КУВП «Кобрын-тэкстыль» пераўтворана ў ААТ «Кобрын-тэкстыль» (загад № 171 ад 10.11.2003 г.).У той час прадпрыемства з’яўлялася адным з нешматлікіх у Рэспубліцы Беларусь па выпуску прадукцыі хатняга тэкстылю. Прайшло некалькі этапаў развіцця, абнаўляючы парк тэхналагічнага абсталявання і асартымент выпускаемай прадукцыі – ад вырабу мешкавіны, дарожак на падлогу, хустак на ручных ткацкіх станках да ўнікальных жакардавых покрываў, ручнікоў, пледаў. Прадукцыя ААТ «Кобрын-тэкстыль» адрознівалася добрай якасцю і даступным коштам. Пастаянным заказчыкам прадукцыі з’яўляліся гандлёвыя арганізацыі, установы аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму, гасцініцы, прамысловыя прадпрыемствы і г. д.Прадпрыемства з’яўлялася пастаянным удзельнікам спецыялізаваных выставак і кірмашоў, за актыўны ўдзел і высокія дасягненні ў вобласці якасці ўзнагароджана мноствам дыпломаў.
Аднак прадпрыемства востра мела патрэбу ў правядзенні тэхнічнага пераўзбраення, знос актыўнай часткі асноўных фондаў склаў звыш 90%. Для ААТ «Кобрын-тэкстыль» наступілі складаныя часы,і гаварыць аб годнай будучыні далейшага існавання не даводзілася.Але ўзважаная маркетынгавая палітыка, граматны падбор персаналу,дзелавая ініцыятыва інвестара ТАА «Ібіра» (Ляхавічы) дазволілі вырашыць асноўныя праблемы, правесці пераўзбраенне вытворчасці, выйсці на рэнтабельную работу і з годнасцю вытрымліваць канкурэнцыю. У 2011 г. прадпрыемства выйшла з глыбокага финансавага крызісу і стала працаваць больш стабільна.
Сёння ААТ «Кобрын-тэкстыль» працуе ў асноўным на давальніцкай сыравіне. Ажыццяўляецца выпуск такіх тавараў, як наматраснікі, коўдра, матрацы, пледы, падушкі, пакрывалы, спальныя мяшкі і інш. для УП «Мэблевая фабрыка “Лагуна”» (Баранавічы). Супрацоўніцтва з буйной мэблевай фабрыкай забяспечвае наяўнасць пастаянных вялікіх заказаў на швейную прадукцыю. Шматгадовы вопыт,курс на мадэрнізацыю дазваляе прадпрыемству выпускаць унікальныя вырабы. Пад кіраўніцтвам дырэктара Алены Уладзіміраўны Ладуцька ААТ «Кобрын-тэкстыль» дынамічна развіваецца, і ёсць усе падставы сцвярджаць, што прадпрыемства мае годную перспектыву.
Матэрыял падрыхтаваныў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Бондарук, Л. А. «Кобрин-текстиль» / Л. А. Бондарук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 483.
- Андреюк, В. В. «Кобрин-текстиль» / В. В. Андреюк // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] Минск, 2007. Т. 4. С. 103.
- Вытворча-гадлёвая фірма «Сузор’е» // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 411.
- Кобринское текстильное производственное объединение : буклет. – Минск : Полымя, 1987.
- Юбілейныя даты прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна. Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Кобрын-тэкстыль» (1944) – 80 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 140.
- Мельнік, Р. Аляксандр Зазуля: «У нашым жыцці трэба быць прагматыкам» : [больш за шэсць гадоў на ААТ «Кобрын-тэкстыль» гаспадарыць айчынны інвестар] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2017. 26 жніўня. С. 2.
- Отчёт о финансово-хозяйственной деятельности ОАО «Кобрин-текстиль» за 2015 год, г. Кобрин, ул. Спортивная, 2 // Кобрынскі веснік. 2016. 26 сакавіка. С. 10.
- Отчет о финансово-хозяйственной деятельности ОАО «Кобрин-текстиль» за 2014 год // Кобрынскі веснік. 2015. 25 сакавіка. С. 7.
- Отчет о финансово-хозяйственной деятельности ОАО «Кобрин-текстиль» за 2013 год // Кобрынскi веснiк. 2014. 9 красавiка. С. 4.
- Сідарук, І. Творчае «сэрца» фабрыкі : [тэхнічны сектар на ААТ «Кобрын-тэкстыль» называюць творчым сэрцам фабрыкі] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 17 ліпеня. С. 2.
- Сідарук, І. Тэкстыльшчыкі працуюць на перспектыву : [у злажаным рытме працуе сёння ААТ «Кобрын-тэкстыль»] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 8 чэрвеня. С. 2.
- Сідарук, І. Наладка – штука тонкая... : [пра памочніка майстра ткацкага цэха ААТ «Кобрын-тэкстыль» С. Куль] / Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. 2012. 8 снежня. C. 2.
- Сідарук, І. ...І тчэ ўпэўнена рука : [пра ткача ААТ «Кобрын-тэкстыль» З. Каранько з 25-гадовым стажам] / Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. 2012. 28 лістапада. C. 3.
- Отчет о финансовых результатах деятельности ОАО «Кобрин-текстиль» за 2011 год // Кобрынскi веснiк. 2012. 31 сакавіка. C. 12.
- Рекуц, С. Пакеты в цене : [96% акций ОАО «Кобрин-текстиль» купило ООО «Ибира»] / Сергей Рекуц // Заря. 2012. 11 февраля. C. 4.
- Федаровіч, І. Дабрыня і майстэрства : [аб адным з вопытных работнікаў ААТ «Кобрын-тэкстыль» В. Бартноўскай] / Ігар Федаровіч // Кобрынскi веснiк. 2011. 24 снежня. C. 3.
- Шиш, И. У ОАО «Кобрин-текстиль» – новый собственник / Ирина Шиш ; [беседовал] Игорь Федарович // Кобрынскi веснiк. 2011. 23 лістапада. C. 3.
- Жук, Е. Текстильщики без дела не останутся : [ОАО «Кобрин-текстиль» продано ляховичским предпринимателям] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2011. 16–22 сентября. C. 5.
- Волков, С. Раз продажа, два продажа : [ООО «Кобрин-текстиль» выставлен на продажу] / Сергей Волков // Заря. 2011. 2 августа. C. 2.
- Гром, А. Помнить и гордиться : [о продукции ОАО «Кобрин-текстиль»] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2011. 2 ліпеня. C. 3.
- «Кобрин-текстиль» – лауреат конкурса «Лучшие товары РБ – 2010 г.» // Кобрин-информ. 2011. 6 января. C. 2.
- Веремеенко, С. «Кобрин-текстиль»: настоящее и будущее / Светлана Веремеенко // Кобрин-информ. 2010. 10 июня. C. 2.
- «Кобрин-текстиль» выставлено на продажу // Кобрин-информ. 2010. 11 ноября. C. 2.
- Отчёт о финансовых результатах деятельности ОАО «Кобрин-текстиль» за 2010 год // Кобрынскi веснiк. 2011. 6 красавіка. C. 4.
- Гром, А. Сузор’е кобринского текстиля / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 20 студзеня. C. 3.
- Гром, А. «Кобрин-текстиль»: для всех и каждого : на волне рынка / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2009. 22 жніўня. С. 2.
- Максимчик, А. У дизайнеров хороший вкус : [ОАО «Кобрин-текстиль»] / Алексей Максимчик // Кобрынскi веснiк. 2008. 3 снежня. C. 2.
- Бондарук, Л. А. Покрывало для падишаха от «Кобрин-текстиль» : [интервью с директором ОАО «Кобрин-текстиль»] / [Л. А. Бондарук ; беседовала] Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2007. 7 июня. C. 2.
- Пянко, А. Всесторонний анализ, объективная оценка : [о работе производственного предприятия «Кобрин-текстиль»] / А. Пянко // Кобрынскi веснiк. 2002. 12 чэрвеня. С. 1.
- Навашчук, Г. Яркія ўзоры «Сузор’я» : [ткацкаму вытворчаму аб’яднанню «Сузор’е» – 55 год] / Г. Навашчук // Кобрынскi веснiк. 1999. 8 верасня. С. 3.
- ТВА – 50 гадоў : [тэкстыльнае вытворчае аб’яднанне адзначыла 50-годдзе] // Кобрынскi веснiк. 1994. 20 жніўня. С. 3.
- Пятроўская, М. Юбілей калектыву : [Кобрынскаму тэкстыльнаму вытворчаму аб’яднанню – 50] / Марыя Пятроўская // Кобрынскi веснiк. 1994. 13 жніўня.
- Петрукович, М. Мастерицы : [о трудовых достижениях коллектива Кобринского текстильного производственного объединения] / М. Петрукович // Заря. 1985. 9 августа.
- Бялова, Н. Галоўнае – павышэнне прадукцыйнасці : [інтэнсіфікацыя вытворчасці Кобрынскага ТВА] / Н. Бялова // Камуністычная праца. Кобрын, 1985. 16 ліпеня.
- Сацэвіч, В. Якасць – клопат агульны : [Кобрынскае тэкстыльнае вытворчае аб’яднанне] / В. Сацэвіч // Камуністычная праца. Кобрын, 1985. 6 ліпеня. С. 2.
- Пятроўская, М. Майстэрства і прызнанне : [пра ткачыху Кобрынскага ТВАА М. Вышынскую] / Марыя Пятроўская // Камуністычная праца. Кобрын, 1983. 11 кастрычніка.
- Берлін, М. Задаюць тон у рабоце : [перадавікі вытворчасці ўносяць важкі ўклад у агульны поспех калектыву] / М. Берлін // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 12 чэрвеня.
- Іванова, Н. Звышпланавая прадукцыя : [пакрывалы з маркай Кобрынскага ТВА не маюць патрэбы ў рэкламе] / В. Іванова // Камуністычная праца. Кобрын, 1982. 20 лістапада.
- Грос, В. Асабістым прыкладам : [аб ветэранах Кобрынскага тэкстыльнага вытворчага аб’яднання] / В. Грос // Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 21 лютага.
- Міхалюк, М. Не спыняюцца на дасягнутым / М. Міхалюк // Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 5 сакавіка.
- Мурашка, Л. Здзяйсненні і планы / Л. Мурашка //Камуністычная праца. Кобрын, 1981. 1 студзеня.
- Пятручык, В. Наш рэзерв – эканомія і беражлівасць / В. Пятручык // Камуністычная праца. Кобрын, 1979. 26 ліпеня.
- Ісаева, Г. Ёсць чым ганарыцца : [Кобрынская ткацкая фабрыка] / Г. Ісаева // Камуністычная праца. Кобрын, 1979. 1 мая.
- Няфёдаў, А. Упэўненыя крокі наперад : [Кобрынская ткацкая фабрыка] / А. Няфёдаў // Камуністычная праца. Кобрын, 1978. 22 чэрвеня.
- Лаўранюк, З. Нашы клопаты і праблемы : [Кобрынская ткацкая фабрыка] / З. Лаўранюк // Камуністычная праца. Кобрын, 1977. 1 студзеня.
- Акімава, В. Шчасце ў працы : [пра ткачыху З. У. Калеснікаву] / В. Акімава // Камуністычная праца. Кобрын, 1976. 10 студзеня.
- Акімава, В. Брыгада высокай эфектыўнасці : [аб брыгадзе В. А. Клюкі] / В. Акімава // Камуністычная праца. Кобрын, 1973. 6 сакавіка.
- Чырун, Ф. Дружбай моцны калектыў : [Кобрынская ткацкая фабрыка «Чырвоны сцяг»] / Ф. Чырун // Камуністычная праца. Кобрын, 1972. 15 ліпеня.
- Богданович, П. Требование времени : [пути повышения производительности труда на Кобринской ткацкой фабрике «Красное знамя»] / П. Богданович // Заря. 1971. 27 июля.
- Качан, У. Поспехі натхняюць : [Кобрынская ткацкая фабрыка «Чырвоны сцяг»] / У. Качан // Камуністычная праца. Кобрын, 1970. 8 снежня.
- Каган, Б. Организатор и воспитатель : [о директоре Кобринской ткацкой фабрики В. В. Качане] / Б. Каган // Заря. 1969. 21 октября.
- Церабунь, А. Па новай сістэме планавання : [Кобрынская ткацкая фабрыка «Чырвоны сцяг» перайшла на новыя ўмовы планавання і эканамічнага стымулявання] / А. Церабунь // Камуністычная праца. Кобрын, 1968. 28 мая.
- Камянюк, Л. Адна з лепшых : [пра маладую ткачыху ткацкай фабрыкі «Чырвоны сцяг» П. Багдановіч] / Любоў Камянюк // Камуністычная праца. Кобрын, 1967. 3 кастрычніка.