Панядзелак, 15 Ліпень 2024 16:27

13 ліпеня 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Рыгора Рыгоравіча Бурака (1939–2018), кандыдата медыцынскіх навук, выдатніка аховы здароўя

Translator
 
 
 

Рыгор Рыгоравіч Бурак нарадзіўся 13 ліпеня 1939 г. у в. Шавялі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Падлескую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. Па камсамольскай пуцёўцы два гады адпрацаваў на асваенні цалінных зямель у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР, узнагароджаны знакам ЦК УЛКСМ «За освоение новых земель».

З ранняга дзяцінства Рыгор Бурак марыў аб прафесіі ўрача і ў 1958 г. паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У студэнцкія гады ўключыўся ў грамадскую работу. На старэйшых курсах быў сакратаром камітэта камсамола інстытута. Актыўна займаўся спортам: меў першы разрад па вольнай і другі па грэка-рымскай барацьбе. Усе гады навучання займаўся ў студэнцкіх навуковых гуртках на кафедры анатоміі чалавека, агульнай і шпітальнай хірургіі. Яго навуковыя даклады кожны год былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.

У 1964 г. атрымаў дыплом аб заканчэнні інстытута па спецыяльнасці «лекавая справа». 60 гадоў, з 1958 г. працоўная кніжка Р. Р. Бурака знаходзілася ў аддзеле кадраў ВДМІ (з 1998 г. – ВДМУ). У медыцынскім універсітэце ён прайшоў шлях ад студэнта да загадчыка кафедрай анатоміі чалавека, а ў апошнія 16 гадоў – дацэнта кафедры.

На працягу 54 гадоў, з 1964 г., Рыгор Рыгоравіч выкладаў студэнтам анатомію чалавека. З першых дзён работы на кафедры анатоміі чалавека вобласць яго навуковых інтарэсаў была звязана з атанеўралогіяй. У 1971 г. абараніў дысертацыю на тэму «Структурные и гистохимические нарушения в вестибулярной части внутреннего уха при экспериментальных лабиринтопатиях, вызванных верхнешейными ганглийэктомиями».

Больш за паўстагоддзя Рыгор Рыгоравіч выконваў навуковыя даследванні. Навуковыя інтарэсы: отанеўралогія, анатомія нервовай сістэмы, гісторыя беларускай марфалогіі. Вынікі працы былі апублікаваны ў манаграфіі (у сааўтарстве), 200-х навуковых артыкулах і тэзісах, адным вынаходніцтве, укаранёныя ў работу навуковых і лячэбных устаноў Беларусі, Расіі, Латвіі, Украіны, Узбекістана.

З 1975 г. Р. Р. Бурак працаваў дацэнтам кафедры анатоміі чалавека. У 1983–1987 і 1997–2002 гг. з’яўляўся загадчыкам кафедры. З першых дзён педагагічнай дзейнасці выкладаў студэнтам клінічна арыентаваную анатомію чалавека. Свой багаты педагагічны вопыт перадаваў малодшым выкладчыкам, прадстаўляў на навукова-метадычных канферэнцыях, выклаў у больш за 100 апублікаваных работах. Аўтар вучэбнага дапаможніка па анатоміі нярвовай сістэмы з грыфам міністэртва адукацыі. З’яўляўся сааўтарам манаграфіі па гісторыі беларускай марфалогіі.

Пад кіраўніцтвам Рыгора Рыгоравіча былі выкананы 1 кандыдацкая і 1 магістэрская дысертацыі, больш за 150 студэнцкіх навуковых работ, у т. л. атрымаўшых медаль на ўсесаюзным, дыпломы лаўрэатаў і першую катэгорыю на ўсесаюзных і рэспубліканскіх аглядах студэнцкіх навуковых работ. Вучоны ўзнагароджаны значком «Отличник здравохранения», многімі граматамі і падзякамі.

Па выніках анкетавання студэнтаў і выпускнікоў дацэнт Р. Р. Бурак штогод быў у ліку лепшых выкладчыкаў універсітэта. Гэта быў сціплы і дабразычлівы чалавек, кампетэнтны і патрабавальны выкладчык, які карыстаўся павагай і аўтарытэтам у калектыве і студэнтаў.

 Р. Р. Бурак памёр 3 жніўня 2018 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы.

Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

Працы Р. Р. Бурака

 

  1. Анатомия нервной системы : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по специальности «Лечебное дело» / Бурак Г. Г. Самсонова И. В. – 2-е изд., испр. и доп. – Витебск : ВГМУ, 2012. – 387 с.
  2. Усович, А. К. Лекции по анатомии человека : в 2 ч. / А.К. Усович, Г.Г. Бурак : Ч. 1 : Предмет анатомии, аппарат движения. 2-е изд. Витебск : ВГМУ, 2010. 124 с.
  3. Анатомия нервной системы : учебное пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образования по специальности «Лечебное дело» / Бурак Г. Г., Самсонова И. В. – Витебск : ВГМУ, 2008. – 361 с.
  4. Функциональная анатомия нервной системы : учебное пособие / Бурак Г.Г., Самсонова И. В. – Витебск : ВГМУ, 2005. – 224с.
  5. Структурные и гистиохимические нарушения в вестибулярной части внутреннего уха при экспериментальных лабиринтопатиях, вызванных верхнешейными ганглийэктомиями (экспериментально-морфологическое исследование) : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.751 / Р. Р. Бурак. – Витебск, 1971.
  6. Самсонова, И. В. Установление и развитие межпредметных связей в формировании клинического мышления на основе академических компетенций в медицинском вузе / И. В. Самсонова, Г. Г. Бурак // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2018. № 4. С. 8489.
  7. Варианты отхождения, топографии и ветвления лабиринтных артерий: анатомо-клинические аспекты / Г. Г. Бурак // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2009. № 1. С. 2232.
  8. Активизация двигательных функций людей методом тренировки вестибулярной системы / Г. Г. Бурак // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 2008. № 2. С. 155160.
  9. Аномалии строения и топографии позвоночных артерий: анатомо-клинические аспекты / Г. Г. Бурак // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2008. № 1. С. 3945.

 

 

Аб жыцці і дзейнасціР.Р.Бурака

 

  1. Бурак Григорий Григорьевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Минск, 2001. Т. 2. С. 178.
  2. Бурак Григорий Григорьевич (13.07.1939 – 03.08.2018): некролог // Вестник Витебского государственного медицинского университета. 2018. № 4. С. 114115.
  3. 50 лет в строю преподавателей : [Бурак Григорий Григорьевич] // Медвузовец. Витебск, 2014. № 6. С. 5.
  4. Бурак Григорий Григорьевич // Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. Минск, 2003. С. 49–50.
  5. Бурак Григорий Григорьевич // Медвузовец. Витебск, 1999. № 8. С. 2.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 212 разоў