Чацвер, 25 Ліпень 2024 17:11

10 сакавіка 2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Лісіна (1914–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1943)

Іван Паўлавіч Лісін нарадзіўся 10 сакавіка 1914 г. у сяле Мала-Нікольск Тарскай акругі Табольскай губерні (цяпер Мурамцаўскага раёна Омскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У 1926 г. закончыў чатыры класы школы. Працаваў у калгасе, на Кам-Курскім маслазаводзе, з 1937 г. – лесарубам у Талданскім леспрамгасе трэста «Дальтранслес» на Далёкім Усходзе.

У ліпені 1941 г. Іван Лісін быў прызваны ў Чырвоную армію. На фронце Вялікай Айчынпай вайны – з лютага 1942 г. Ваяваў на Заходнім, Цэнтральным і Беларускім франтах снайперам і кулямётчыкам. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (13.10.1943).

Наводчык кулямёта сержант І. П. Лісін 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі вызначыўся ў бітве за Дняпро на терыторыі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. 15 кастрычніка 1943 г. з групай салдат з пяці чалавек на плыце пераправіўся на правы бераг ракі, выбіў ворага з траншэі, захапіў невялікі плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу падмацавання, гэтым садзейнічаў поспеху наступленя. Іван Лісін быў ранены, але не пакінуў месца бою.

Указам Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 г. І. П. Лісіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 1649).

У маі 1944 г. І. П. Лісін закончыў армейскія курсы малодшых лейтэнантаў, накіраваны камандзірам узвода ў 895-ы стралковы полк 193-й стралковай дывізіі. 

Камандзір кулямётнага ўзвода малодшы лейтэнант І. П. Лісін загінуў 7 ліпеня 1944 г. пры вызваленні г. Баранавічы Брэсцкай вобласці, дзе і пахаваны ў брацкай магіле на могілках па вул. Загародная. Імем героя названы вуліцы ў Баранавічах, пасёлку Мурамцава, сяле Талдан Амурскай вобласці. На станцыі Талдан Забайкальскай чыгункі ў 1975 г. устаноўлены бюст героя (аўтар А. В. Гарбацюк).

193-я стралковая дывізія за фарсіраванне ракі Шчара і авалодванне г. Баранавічы двойчы атрымала падзяку Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. 27 ліпеня 1944 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 ліпеня 1944 г. за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецкімі захопнікамі, за авалодванне г. Баранавічы і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць узнагароджана ордэнам Леніна. Камандзір дывізіі – генерал-маёр Андрэй Рыгоравіч Фраленкоў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Лисин Иван Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 27.
  2. Лисин Иван Павлович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005 : в 2 т. Минск, 2005. Т. 1. С. 207.
  3. Лісін Іван Паўлавіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 372, 410.
  4. Лісін Іван Паўлавіч // Памяць. Лоеўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 180.
  5. Лисин Иван Павлович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 871.
  6. Лисин Иван Павлович // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 368.
  7. Лисин Иван Павлович // Навечно в сердце народном. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 267–268.
  8. Лісін Іван Паўлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 385.
  9. Смерць героя : [I. П. Лісін] // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 371.
  10. Пустовитовский, А. Д. Бессмертные имена : справочник выдающихся участников Великой Отечественной войны в названиях улиц и учреждений г. Барановичи / А. Д. Пустовитовский. – Барановичи : Красная звезда, 2010. – 86 с.
  11. Акалович, Н. М. Освобождение Белоруссии: люди и подвиги / Н. М. Акалович. – Минск, 1985. – Из содерж.: И. П. Лисин. С. 334–335.
  12. Дулебо, А. И. Братская могила советских воинов : [Барановичи] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 82–83.
  13. Брацкая магіла савецкіх воінаў : [Баранавічы] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 71.
  14. Имена героев – в названиях улиц Барановичей. – Минск, 1977. – Из содерж.: И. П. Лесин. С. 27–28.
  15. Демин, Н. …В боях за город : [погиб Герой Советского Союза И. П. Лесин] / Н. Демин // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 29 сентября.
  16. Черняк, Л. Чтоб остаться с нами навсегда : [о Герое Советского Союза И. П. Лесине] / Л. Черняк // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 16 июня.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 133 разоў