Чацвер, 25 Ліпень 2024 17:15

27 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня прысваення наймення «Баранавіцкіх» злучэнням і часцям Савецкай арміі, якія вызвалілі г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

 

Нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Баранавічы, цэнтр Баранавіцкай вобласці, да ліпеня 1944 г. быў пераўтвораны ў магутны ўмацаваны раён абароны, які прыкрываў напрамак на Брэст і Беласток. На далёкіх (за 20 км ад горада) і блізкіх подступах да яго былі абсталяваны тры абарончыя рубяжы. Кожная вёска, скрыжаванне, вышыня на мясцовасці ператварыліся ў апорныя пункты з дотамі, бліндажамі і іншымі інжынернымі збудаваннямі.

Для ўтрымання горада фашысцкае камандаванне перакінула тры свежыя дывізіі, у тым ліку танкавую і рэшткі чатырох дывізій, якія адступалі. Вызваленню горада актыўна садзейнічалі падпольшчыкі, яны перадалі савецкаму камандаванню звесткі аб дыслакацыі войск праціўніка, зрывалі перавозкі яго ваенных грузаў, дэзарганізоўвалі работу транспарту.

Наступленне на Баранавічы ў ходзе Баранавіцка-Слонімскай аперацыі нашы войскі пачалі з рубяжа Слуцк – Шышчыцы. Чым бліжэй падыходзілі да горада нашы часці, тым больш лютым станавілася супраціўленне праціўніка. На многіх участках фронту контратакі паўтараліся па 6–7 разоў запар. Але і націск нашых войскаў нарастаў. Адна наша часць, ледзь захапіўшы плацдарм на заходнім беразе ракі Шчара, адбіла атаку пяхотных батальёнаў і 14 танкаў. У двухгадзінным баі было знішчана 9 машын праціўніка. Пасля трох гадзін немцы зноў распачалі контратаку сіламі 20 танкаў і самаходных гармат. Гэты ўдар прынялі на сябе артылерысты 181-га артылерыйска-мінамётнага палка 9-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. Агнём прамой наводкі яны падпалілі 6 нямецкіх танкаў. Праціўнік не вытрымаў удару гвардзейцаў і адступіў.

Першая спроба авалодаць горадам ударам з усходу поспеху не мела: вораг, абапіраючыся на загадзя падрыхтаваную мяжу, адчайна абараняўся. У гэтым баі слабелі сілы праціўніка, а нашы сілы ўзрасталі, таму што на захопленыя плацдармы ўвесь час перапраўляліся новыя падраздзяленні і часці.

7 ліпеня ўвесь дзень ішлі цяжкія наступальныя баі, у працэсе якіх войскі ўсё бліжэй і бліжэй падыходзілі да горада. У раёне в. Арабаўшчына завязаўся жорсткі бой. Тут размясціўся штаб 42-га гвардзейскага казацкага кавалерыйскага палка. Але наступленне нашых войскаў працягвалася. Да 10 гадзін нашы часці занялі населеныя пункты Скробава, Мядзеневічы і іншыя і перарэзалі чыгунку. У гэты дзень у в. Забалацце разведчыкі С. Антыпаў, М. І. Яромік і Латыпаў выйшлі ў тыл праціўніка, раптоўна атакавалі мінамётную батарэю, узялі ў плен 7 гітлераўцаў на чале з афіцэрам, астатніх прымусілі ўцякаць. У гэтым баі было захоплена 6 мінамётаў, 2 цягачы, 4 аўтамашыны, 4 радыёстанцыі.

69-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І. І. Санкоўскага фарсіравала Шчару каля в. Літва, нягледзячы на моцны агонь праціўніка з узлеску. Нашы танкі і САУ уварваліся ў лес. 237-ы стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка П. П. Прыленскага з боем выйшаў на супрацьлеглы ўскраек лесу і прыблізіўся да горада.

Часці 20-й стралковай дывізіі падышлі да Шчары. Камандзір палка падпалкоўнік Піразеў прыняў рашэнне: фарсіраваць раку па ўсім участку наступлення. Салдаты рабілі платы, фарсіравалі раку і завязалі бой на супрацьлеглым беразе. Немцы паспрабавалі адваяваць плацдарм, але туды ўжо пераправіліся нашы танкі. Вораг быў адкінуты на паўднёвы захад.

У раёне Баранавічы-Палескія вылучыўся гарматны разлік пад камандаваннем малодшага сяржанта Мікалая Фёдаравіча Васільева. Дакладным агнём прамой наводкі ён расстрэльваў бронетранспарцёры, САУ, гарматныя і кулямётныя агнявыя пункты і жывую сілу праціўніка. М. Ф. Васільеў быў паранены, але не пакідаў поля бою, працягваў камандаваць разлікам, толькі ў гэтых баях яго разлік знішчыў больш як 10 кулямётаў. М. Ф. Васільеў (1924–1944) пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

150-ы стралковы полк 50-й стралковай дывізіі ў 3 гадзіны ночы падышоў да в. Вялікія Лукі і пасля імклівай атакі авалодаў ёй. Усяго 40 хвілін спатрэбілася для таго, каб вызваліць в. Вялікая Валахва і перарэзаць чыгунку Баранавічы–Брэст.

У 3 гадзіны ночы 8 ліпеня радыёстанцыя кавалерыйскага эскадрона перадала данясенне: «Эскадрон уварваўся ў г. Баранавічы з паўднёвага захаду. Вораг адыходзіць!» У гэты ж час часці 15-й, 37-й, 130-й, 193-й, 44-й стралковых дывізій вялі баі на ўскраінах горада. Калі часці войскаў генерал-палкоўніка П. І. Батава атакавалі нямецкія пазіцыі на двух напрамках, з паўночнага захаду і паўднёвага ўсходу, праціўнік вырашыў, што тут дзейнічаюць нашы галоўныя сілы.

Зламаўшы ўпартае супраціўленне праціўніка, войскі 1-га Беларускага фронту ў выніку абыходнага манеўру конніцы і танкавых злучэнняў у спалучэнні з франтальнай атакай пяхоты і пры падтрымцы авіяцыі авалодалі горадам. Баранавічы былі ўзяты штурмам, які пачаўся 8 ліпеня 1944 г. у 3 гадзіны ночы. Да раніцы горад быў поўнасцю ачышчаны ад немцаў.

Праціўнік панёс цяжкія страты. Як паведамлялася 8 ліпеня ў аператыўнай зводцы Савінфармбюро, толькі на паўночнай ускраіне горада было захоплена 70 гармат і 5 буйных складоў з ваеннай маёмасцю, а на чыгуначным вузле – рухомыя саставы з рознымі грузамі.

У дзень вызвалення горада Масква салютавала войскам 1-га Беларускага фронту 20-ю артылерыйскімі залпамі з 224 гармат. Згодна з загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ад 27 ліпеня 1944 г. 28-мі вайсковым злучэнням і часцям, якія ўдзельнічалі ў баях за горад, было прысвоена найменне «Баранавіцкіх». 18 часцей і злучэнняў за паспяховыя дзеянні пры вызваленні г. Баранавічы ўзнагароджаны орденамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Кутузава, Суворава, Аляксандра Неўскага. 5 воінаў сталі Героямі Савецкага Саюза.

У Баранавічах на вул. Леніна ўстаноўлены помнік Вызвалення. У 1984 г. помнік адноўлены: стэла ў выглядзе разгорнутага флага з барэльефам твару савецкага воіна ў касцы, перад стэлай гарыць Вечны агонь. У 1990-я справа і злева ад помніка ўстаноўлены дзве пліты з пералікам часцей і злучэнняў, атрымаўшчых найменне «Баранавіцкіх» і ўзнагроджаных ордэнамі за вызваленне горада. Звесткі аб вызваленні сабраны ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

  1. Барановичские войсковые соединения и части // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 39–40.
  2. Баранавіцкія вайсковыя злучэнні і часці // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 102–103.
  3. Вайсковыя часці і злучэнні, якім прысвоена найменне «Баранавіцкіх». Узнагарода за Баранавічы // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 374–375.
  4. Камінскі, М. І. Баранавіцкія вайсковыя злучэнні і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энціклапедыя. Мінск, 1990. С. 60.
  5. Камінскі, М. І. Баранавічы / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энціклапедыя. Мінск, 1990. С. 60–61.
  6. Шавяла, Р. М. Баранавіцка-Слонімская аперацыя 1944 / Р. М. Шавяла // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 136.
  7. Дзёмін, М. К. Гістарычныя старонкі вызвалення / М. К. Дзёмін // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 354–357.
  8. Яны вызвалялі горад // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 361–362.
  9. Гераічныя баі каля Баранавіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 366–367.
  10. Героі-вызваліцелі // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 371–374.
  11. Акалович, А. М. Освобождение Белоруссии: люди и подвиги / А. М. Акалович. – Минск, 1985. – Из содерж.: [г. Барановичи]. С. 214–218.
  12. Краснознаменный Белорусский военный округ. – 2-е изд., испр. и доп. – Москва : Воениздат, 1983. – Из содерж.: [Освобождение г. Барановичи]. С. 264–266.
  13. Богушевич, Н. А. Памятник Освобождения : [Барановичи] / Н. А. Богушевич, А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 88–89.
  14. Памятник советским воинам-автомобилистам : [Барановичи] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 89.
  15. Братская могила советских воинов : [д. Великие Луки] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 91.
  16. Дулебо, А. И. Братская могила советских воинов и партизан : [пос. Первомайский]/ А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 104–105.
  17. Братская могила советских воинов : [д. Полонечка] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 105.
  18. Братская могила советских воинов : [д. Приозёрная] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 107.
  19. Братская могила советских воинов : [д. Севрюки] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 108.
  20. Братская могила советских воинов : [д. Юшковичи] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 110.
  21. Пустовитовский, А. Д. Бессмертные имена : справочник выдающихся участников Великой Отечественной войны в названиях улиц и учреждений г. Барановичи / А. Д. Пустовитовский. – Барановичи : Красная звезда, 2010. – 86 с.
  22. Они защищали Родину :  краткий биографический справочник ветеранов Великой Отечественной войны, проживающих в г. Барановичи: по сост. на 1 января 2009 г. / под общ. ред. И. Ф. Дегелевича. – Барановичи: Барановичская укрупненная типография, 2009. – 150 с.
  23. Освобождение : сборник / автор-составитель В. Р. Хряков. – Барановичи : Барановичская укрупненная типография, 2004. – 23 с.
  1. Поплавский, Г. Несгибаемые герои : [г. Барановичи удостоен вымпела «За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны»] / Геннадий Поплавский // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 3 мая. C. 7.
  2. Канюта, В. І. Перамогу набліжалі як маглі / Вераніка Канюта, Барыс Даўгатовіч // Звязда. 2024. 23 сакавіка. С. 3.
  3. Одинец, Л. Возвращение к мирной жизни / Людмила Одинец // Наш край. Барановичи, 2014. 16 июля. С. 6.
  4. Литвинович, А. [Памятник «Вечный огонь» (1964)] : даты истории / Александр Литвинович // Наш край. Барановичи, 2012. 12 июня. С. 2.
  5. Соснина, И. Через годы, через испытания / И. Соснина // Наш край. Барановичи, 2012. 24 июля. С. 2.
  6. Климец, С. Огненные годы / С. Климец // Наш край. Барановичи, 2011. 11 августа. С. 4; 18 августа. C. 4.
  7. Пустовитовский, А. Их именами названы улицы // Наш край. Барановичи, 2011. 22 января. С. 3; 5 февраля. С. 2; 8 февраля. C. 2.
  8. Пустовитовский, А. Свидетельство очевидца / А. Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 2011. 16 июня. С. 4; 18 июня. С. 5; 21 июня. С. 2–3; 23 июня. C. 5.
  9. Пустовитовский, А. Их именами названы улицы / А. Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 2010. 20 июля. С. 3; 14 сентября. С. 2; 24 декабря. С. 2; 28 сентября. C. 1.
  10. Игнатьев, Ю. Пришел, увидел и… освободил : [Г. К. Жуков лично командовал войсками при освобождении г. Барановичи] / Ю. Игнатьев // Наш край. Барановичи, 2000. 12 сентября.
  11. Дёмин, Н. Опаленные войной : [воспоминания ветерана об освобождении г. Барановичи] / Н. Дёмин // Наш край. Барановичи, 1994. 7 июля.
  12. Минин, М. Они освободили наш город : [в настоящее время в Барановичах проживают 12 бывших воинов частей, которые освобождали город] / М. Минин // Знамя коммунизма. Барановичи, 1990. 9 мая.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 149 разоў