Марыя Радзевіч нарадзілася 30 студзеня1864 г. у маёнтку Пянюга Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскага раёна) у сям'і памешчыка Генрыха Радзевіча і Амеліі Кужанецкай з Ордаў.Бацькi Марыi за дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863 г., якая выявілася ў захоўваннні зброі, былі сасланыя ў Сібір, а маёнтак канфіскаваны. Маці дазволілі нарадзіць дачку дома, а праз месяц таксама адправілі ў Сібір. Марыя была аддадзена пад апеку Караліны Скірмунт. У 1871 г. бацькі вярнуліся, сям’я чатыры гады шукала прытулку ў Варшаве.Адукацыю Марыя атрымала ў пансіянаце Кучынскай у Варшаве і ў Язлоўцах ў пансіянаце ў манашак. Выхоўвалася ў рэлігійна-патрыятычнай атмасферы, што наклала адбітак на ўсё яе жыццё.
У 1875 г. памірае брат бацькі Тэадор Радзевіч, які валодаў маёнткам Грушава на Кобрыншчыне, закладзеным Радзевічамі ў 1825 г. Атрымаўшы спадчыну, сюды і пераехалі Генрых і Амелія Радзевічы. Так будучая пісьменніца апынулася ў Грушаве. У 1881 г. Марыя страціла бацьку, а неўзабаве памерла маці. З 1887 г. яна ўзяла кіраўніцтва гаспадаркай у свае рукі, стала гаспадыняй маёнтка, у якім яго апошняя ўладальніца пражыла да 1939 г.
Так як Марыя працяглы час жыла ў Грушаве, пакiдаючы яго на кароткi тэрмiн, то можна гаварыць пра выключную ролю Палесся ў жыццi пiсьменнiцы. Тут фармiравалiся яе iдэалы, тут выспяваў талент пiсьменнiцы, клалася на паперу большасць яе твораў, разгортвалася яе грамадская, рэлiгiйная, гаспадарчая дзейнасць. Талент пiсьменнiцы фармiраваўся пад уплывам прыроды i фальклору Палесся, светаадчування палешукоў.
У 18-гадовым узросце Марыя Радзевіч упершыню паспрабавала сябе ў літаратурнай дзейнасці. У 1882 г. пад псеўданiмам Маро былі надрукаваны дзве навелы ў адным з варшаўскiх часопiсаў. Сапраўдная папулярнасць прыйшла да Марыi пасля перамогi ў лiтаратурным конкурсе часопiса «Swit». На конкурс быў прадстаўлены раман «Страшны дзядок».
У 1888 г. М. Радзевіч напісала аповесць «Дзевайціс», якая адразу прынесла ёй пэўную вядомасць як адной з папулярных польскамоўных пісьменніц. «Dewajtis’» у перакладзе азначае «Боскі». Так называўся вялікі дуб Грушаўскага маёнтка, на лаўцы пад якім любіла сядзець Марыя ў абдымках маці. Цяпер гэтаму дрэву больш за 500 гадоў, яно перанесла ўсе нягоды, дасягнуўшы вышыні 26 м і дыяметра 1,65 м.
Марыя Радзевiч добра ведала край, дзе ёй наканавана было жыць, ведала i любiла яго.Уражлiвая душа Марыi прагна ўбiрала ў сябе хараство палескiх мелодый. Краявiды Палесся, яго жывёльны i раслiнны свет знайшлi мастацкае асэнсаванне ў многiх творах пісьменніцы. Яна ўсёй душой палюбiла гэты таямнiчы «край пушчаў i багнаў».
У аповесці «Пажары і папялішчы» (1893) Марыя Радзевіч упершыню звярнулася да беларускай тэматыкі: паказала цяжкі лёс сялян-палешукоў. У 1895 г. у апавяданні «З глушы» пісьменніца прадоўжыла тэму жыцця беларускага сялянства, да якога заўсёды ставілася са спачуваннем. У гэты перыяд сваёй творчасці пісьменніца арыентавалася на літаратурныя здабыткі Элізы Ажэшкі, брала з яе прыклад. Напісаны раман «Верас» (1903), аповесці «Маці» (1904), «Былі і будуць» (1908). У 1931 г. напісала раман «Гняздо Белазора». У 1934 г. атрымала літаратурную прэмію імя Элізы Ажэшкі, у 1935 г. – прэмію Польскай літаратурнай акадэміі.
Марыя Радзевіч па гістарычных звестках і ўспамінах мясцовых жыхароў шмат займалася дабрачыннасцю. У маёнтку арганізавала польскую школу.Уласны лес, які так любіла і берагла, адпускала вайскоўцам-пагарэльцам бясплатна, на грамадскія патрэбы вылучала частку сродкаў з літаратурных ганарараў. Прымала актыўны ўдзел у вяртанні касцёла католікам у в. Гарадзец, давала сродкі на рамонт храма. На сродкі пісьменніцы быў пабудаваны другі паверх польскай гімназіі ў Кобрыне (будынак сучаснай СШ № 1 г. Кобрына). У 1939 г. з яе ўдзелам быў пабудаваны касцёл у Антопалі.
У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі разам з вернай сяброўкай Ядвігай Скірмунт жыла ў Варшаве. У 1944 г. эвакуіравалася са сталіцы і пасялілася ў мястэчку Жалязова Воля, што паблізу Сахачава (Польшча). Марыя Радзевіч памерла 16 лістапада 1944 г. Пахавана на Алеі заслужаных людзей Польшчы на Павонзках (Варшава).
Пасля таго, як М. Радзевiч выехала ў Варшаву, дом у Грушаве быў перададзены ў распараджэнне мясцовых улад. У 1970–1980-я гг. у ім размяшчаліся медыцынскі пункт, магазіны і рабочая сталовая. На тэрыторыі былога маёнтка быў узведзены двухпавярховы будынак, у якім спачатку знаходзілася кантора, а затым базавая школа. Старадаўні маёнтак Грушава з яго знакамітым дубам стаў месцам для жывапісных пленэраў «Грушаўскія замалёўкі». Увосень 2010 г. кобрынскія мастакі арганізаваліся ў творчае аб’яднанне «Галерэя “Дэвайціс”».
Марыя Радзевiч засталася ў памяцi старажылаў-землякоў як добрая памешчыца, якая нават даравала сваiм сялянам крадзяжы i іншыя правiннасцi. Вельмi любiла простых сялян, «у руках якiх работа кiпела». Яна нават стала для некаторых мясцовых дзяцей хроснай.Адна з яе хросніц Ганна Лаўрэнцьеўна Калеснікава нейкі час працавала бібліятэкарам у Грушаўскай сельскай бібліятэцы.
У 1994 г. польскiя прыхiльнiкi яе таленту ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы ў былым маёнтку Радзевiчаў пад дубам Дзевайцiсам паставілі сцiплы памятны знак з надпісам на беларускай і польскай мовах са словамі падзякі Марыі Радзевіч.
Жыхары Грушава, Гарадца не толькі памятаюць пісьменніцу, але і ганарацца тым, што яна жыла побач з імі, берагуць рэчы, прадметы, да якіх дакраналіся яе рукі. У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ёсць кнігі Марыі Радзевіч на польскай мове «Czahary», «Na wyżynach», «Na fali».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Мальдзіс, А. В. Радзевіч Марыя / А. В. Мальдзіс // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 208.
- Мальдзіс, А. В. Радзевіч Марыя / А. В. Мальдзіс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 4. С. 449.
- Грушаўская сядзіба : [Кобрынскі раён] // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] Мінск, 2012. Т. 3. С. 277.
- Ильин, А. Общественно-политическая, хозяйственная и религиозно-культурная деятельность на Полесье Марии Родзевич и Генрика Скирмунта / Александр Ильин // Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху сацыяльнай і нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. ХІХ–ХХ стст. : [зборнік]. Мінск, 2019. С. 154–171.
- Бахановіч, Н. Л. Беларуская тэма ў польскай літаратуры : [творчасць Ю. У. Нямцэвіча, А. Міцкевіча, М. Радзевіч, С. Пясецкага] / Н. Л. Бахановіч // Літаратурная карта Еўропы : кантакты, тыпалогія, інтэртэкстуальнасць. Мінск, 2012. С. 205–228.
- Ващукувна-Каменецка, Д. Брест – город незабываемый / Данута Ващукувна-Каменецка ; [пер. с пол. Б. Линевич]. – Брест, 2000. – 282 с. – Из содерж.: [Мария Родевич]. С. 51–54.
- Дуб черешчатый в деревне Грушево / [И. П. Вознячук и др.] // Живые памятники: редкие и уникальные деревья и насаждения Беларуси. Минск, 2021. С. 128–129.
- Зборнік навуковых матэрыялаў, прысвечаных 75-годдзю і 130-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Марыі Радзевіч / Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Філалагічны факультэт. – Брэст, 1999. – 123 с.
- Калеснік, У. А. Зорны спеў : літаратурныя партрэты, нарысы, артыкулы / Уладзімір Калеснік. – Мінск, 1975. – Са зместу: [Марыя Родзевіч]. С. 8–10.
- Калинин, М. Ю. Описание усадеб : Грушево / М. Ю. Калинин // Природные ресурсы и охрана окружающей среды Кобринского района / М. Ю. Калинин. Минск, 2009. С. 15–17.
- Кивака, Е. Г. Жанровые особенности новелистики М. Родзевич / Е. Г. Кивака // Материалы конференции, посвящённой 130-летию со дня рождения Марии Родзевич. Брест, 1994.
- Кобринский район. Усадьба Марии Родзевич // 100 достопримечательностей Брестчины. Брест, 2019. С. 44.
- Ляшук, В. Я. Марыя Радзевіч / В. Я Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратурная Берасцейшчына. Мінск, 2008. С. 13, 126–136, 143, 220.
- Ляшук, В. Я. Польскамоўныя пісьменнікі. Марыя Радзевіч / В. Я Ляшук, Г. М. Снітко // Лiтаратура Берасцейшчыны. Брэст, 1999. С. 143–156.
- Мешечко, Е. Н. Радзевич Мария / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Немана, Западного Буга и Припяти / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. C. 238.
- Несцярчук, Л. М. Грушава / Л. М. Несцярчук // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ ст. (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. Мінск, 2002. С. 190–191.
- Панасюк, Н. Сувязь Марыі Радзевіч з Беларуссю і беларускай культурай / Надзея Панасюк // Acta Albaruthenica : навуковы зборнік. Мінск, 2005. Вып. 5. С. 99–103.
- Радзевіч Марыя // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 65.
- Радзевіч Марыя // Памяць. Зэльвенскi раён : гiст.-дакум. хронiка. Мінск, 2003. С. 421.
- Радзевіч Марыя // Гісторыка-культурная спадчына Брэсцка-Пінскага Палесся: паміж мінулым і будучыняй : зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі 28–29 верасня 2005 г. : у 2 ч. Брэст, 2006. Ч. 2. С. 71–78.
- Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху сацыяльнай і нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. ХІХ–ХХ стст. = Rod Skirmuntow i Polesie w epoce przemian spolecznych i narodowych na ziemiach historycznej Litwy. XIX–XX ww. : [зборнік / А. Смалянчук і інш.]. Мінск, 2019. С. 154–171.
- Симонова, И. Пани на Грушево / Ирина Симонова // Карані і кроны : гісторыя Кобрыншчыны: першая палова XX стагоддзя. Брэст, 2017. С. 20–35.
- Федорук, А. Т. Грушево / А. Т. Федорук // Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. Минск, 2004. С. 355–359.
- Чыгрын, С. Зэльвенскія карані / С. Чыгрын // Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны: артыкулы, гутаркі / Сяргей Чыгрын. Мінск, 2013. С. 29–33.
- 160 гадоў з дня нараджэння М. Радзевіч (1864–1944) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 131.
- Чыгрын, С. Марыя Радзевіч не любіла чужых хваляванняў / Сяргей Чыгрын // Літаратура і мастацтва. 2021. 11 чэрвеня (№ 23). С. 10.
- Усадьба классика польской литературы Марии Родзевич в д. Грушево // Вечерний Брест. 2014. 15 августа. С. 11.
- Жук, Е. Там, где дуб Девайтис шумит... / Елена Жук // Вечерний Брест. 2012. 18 июля. C. 7.
- Китайчук, М. Мария Родзевич / Мечислав Китайчук // Кобрин-информ. 2007. 5 июля, 7 июля.
- Борисюк, Ю. А. И старый парк хранит воспоминанья : [парк в д. Грушево связан с именем Марии Радевич] / Ю. А. Борисюк // Кобрин-информ. 2002. 18 апреля. С. 1.
- Сенькавец, У. Марыя Радзевіч / Уладзімір Сенькавец // Заря. 1996. 11 июня.
- Ляшук, В. Місіянерка з Грушава : [аб ролі М. Радзевіч у літаратурным і палітычным жыцці Палесся] / Вера Ляшук // Народная трыбуна. 1995. 5 жніўня.
- Барысюк, У. Навуковы форум – у верасні : [Брэсцкі педінстытут у верасні праводзіць міжнародную канферэнцыю «Прырода і людзі Палесся ў творчасці Марыі Радзевіч і яе сучаснікаў»] / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 1995. 24 чэрвеня.
- Ляшук, В.Марыя Радзевіч і Палессе/ Вера Ляшук // Народная трыбуна. 1995. 15 красавіка
- Мухавецкі, Л. Там, дзе жыла пані Марыя : [у в. Грушава адбылося адкрыццё памятнай дошкі ў гонар польскай пісьменніцы М. Радзевіч] / Л. Мухавецкі // Свабода. 1994. 3 жніўня. С. 3.
- Сущук, А.Так хотела дождаться… : [повесть о Марие Родевич] / А. Сущук] // Кобрынскі веснік. 1994. 18 чэрвеня; 22 чэрвеня; 25 чэрвеня.
- Сушчук, А. У фондах не значыцца : [у в. Грушава жыла польская пісьменніца М. Радзевіч] / А. Сушчук // Звязда. 1993. 6 студзеня. С. 3.
- Сушчук, А. Марыя Радзевічуўна : старонкі нашай гісторыі / А. Сушчук // Кобрынскі веснік. 1992. 9 верасня. С. 2–3.
- Сущук, А. Кто она, Мария Радзевичувна? / А. Сущук // Заря. 1992. 15 сентября. С. 3.