Аўторак, 06 Жнівень 2024 08:18

21 чэрвеня 2024 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г. Брэсце (2014), аддзялення Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь

Расійскія цэнтры навукі і культуры адкрыты ў больш чым 60 краінах свету. У Беларусі яны паспяхова працуюць у Мінску, Брэсце, Гомелі і Гродне. Для ўсіх, хто цікавіцца Расіяй, жадае бліжэй пазнаёміцца з яе шматвякавой гісторыяй, унікальнай культурай, адукацыйнымі магчымасцямі і турыстычным патэнцыялам тут створана шматпрофільная культурна-гуманітарная прастора.

Па рашэнні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна і ў адпаведнасці з міжурадавымі пагадненнямі аб абмене культурнымі цэнтрамі 21 чэрвеня 2014 г. у г. Брэсце быў адкрыты Расійскі цэнтр навукі і культуры. Размясціўся ў двухпавярховым новым будынку па вул. Маскоўскай, 208А/1.

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі старшыня Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі Сяргей Нарышкін, пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар і іншыя афіцыйныя асобы.

Кіраўнік Федэральнага агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць зя мяжой, і міжнароднаму гуманітарнаму супрацоўніцтву (Рассупрацоўніцтва) Канстанцін Касачоў падкрэсліў, што Цэнтр Рассупрацоўніцтва ў Брэсце адкрывае прынцыпова новы этап у сумеснай рабоце і расійска-беларускіх адносінах у цэлым. Цэнтр стане з’явай у культурным, адукацыйным і навуковым жыцці Брэстчыны. Ён будзе выконваць функцыі метадычнага цэнтра па павышэнню кваліфікацыі выкладчыкаў рускай мовы.

На ўрачыстасці выступілі гарадскі духавы аркестр, самадзейныя мастацкія калектывы. Кіраўніком Цэнтра стала Алена Мікалаеўна Маслава, віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце. З 2017 г. – Юлія Яўгенаўна Сяменчанка, віцэ-консул Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце. У Цэнтры ёсць метадычны кабінет для вывучэння рускай мовы і літаратуры, які абсталяваны камп’ютарамі і мультымедыйнай дошкай, бібліятэка з харошым фондам і доступам да інфармацыйных рэсурсаў Расіі, кінаканцэртная і выставачная залы.

Цэнтр (цяпер яго часта называюць «Рускі дом у Брэсце») вядзе вялікую культурна-асветніцкую работу сярод школьнікаў, студэнтаў, пажылых людзей і іншых катэгорый насельніцтва. Тут праводзяцца мастацкія выставы, канферэнцыі, круглыя сталы, лекцыі, творчыя сустрэчы, літаратурна-музычныя вечары, міжнародныя тэлемасты, прэзентацыі кніг. У рамках праекта «Противодействие фальсификации истории Великой Отечественной войны» праходзяць лекцыі па ваеннай гісторыі і міжнародных адносінах сярэдзіны ХХ ст. Пры садзейнічанні Рускага дома ў Брэсце праходзяць патрыятычныя акцыі «Диктант Победы», «Сад Памяти», «Бессмертный полк».

Важным бокам дзейнасці з’яўляецца ўмацаванне пазіцый рускай мовы, культуры і адукацыі. Праводзяцца мерапрыемствы з удзелам запрошаных з Расіі і беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў навукі і культуры, ансамблей і фальклорных калектываў. Цесна супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі: РГА «Русское общество» (створана 15 верасня 1994 г.), абласной грамадскай арганізацыяй «Доблесть и честь», Асацыяцыяй настаўнікаў, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, а таксама з брэсцкімі СМІ, развівае партнёрскія адносіны з маладзёжнымі і ветэранскімі арганізацыямі Беларусі. Рэгулярна арганізуюцца сумесныя праекты з удзелам прадстаўнікоў Брэсцкай праваслаўнай епархіі.

Пры Цэнтры працуюць аматарскія аб’яднанні: жаночы клуб «Берегиня» (кіраўнік – заслужаны настаўнік Расіі Раіса Іванаўна Целякова), літаратурная студыя для школьнікаў «Живая книга», кінаклуб «Стоп-кадр» і інш. У рамках маладзёжна-патрыятычнага праекта «Пешком по Беларуси» для студэнтаў і старшакласнікаў праводзяцца пешыя паходы па месцах баявой славы ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Супрацоўнічае з адукацыйнымі і культурна-асветнымі ўстановамі Брэстчыны, бібліятэкамі, дзяржаўнымі і грамадскімі музеямі. Для абітурыентаў дае кансультацыі па атрыманні квот на навучанне ў расійскіх ВНУ, праводзіць курсы па падрыхтоўцы да здачы Адзінага дзяржаўнага экзамена.

Арганізуе для школьнікаў і моладзі Брэста азнаямленчыя і адукацыйныя паездкі па гарадах Расіі ў фармаце «ўсё ўключана». Арганізуе наведванні Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава, літаратурнага музея А. Блока ў аг. Лапаціна Пінскага раёна, літаратурна-краязнаўчага музея сярэдняй школы імя Ф. М. Дастаеўскага ў аг. Дастоева Іванаўскага раёна, літаратурнага музея імя А. С. Пушкіна ў Арэхаўскай сярэдняй школе Маларыцкага раёна.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Российский центр науки и культуры в Бресте : [буклет] / Федеральное агентство по делам Содружества Независимых государств, соотечественников, проживающих за рубежом, и по международному гуманитарному сотрудничеству (Россотрудничество). – [Брест : б. и., 2014]. – 1 л. (сложенный в 2 раза).
  2. Великой Победы будем достойны! : сборник материалов конкурса творческих работ учащихся учреждений образования Брестской области «Спасибо и низкий поклон, ветераны, от тех, кто не знает войны!» / Отделение Представительства Россотрудничества в Республике Беларусь, Российский центр науки и культуры г. Брест. – Брест : Альтернатива, 2015. – 115 с.
  3. Сергеева, М. Награда за подвиг : [о чествовании белорусских лауреатов всероссийской инициативы «Горячее сердце» в Российском центре науки и культуры г. Бреста] / Маргарита Сергеева // Заря. 2024. 24 апреля. С. 20.
  4. Шпарла, У. Выстава – проста космас! : [у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адкрыта выстава савецкіх плакатаў «Пакарыцелям космасу прысвячаецца», прадастаўленая Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г. Брэсце] / Уладзіслаў Шпарла // Раённыя будні. Пружаны, 2024. 17 красавіка. С. 6.
  5. Янушка, Ю. «Нюрнбергскій працэс. Погляд з Масквы» : [у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адкрыта выстава, прадастаўленая Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г. Брэсце] / Юлія Янушка // Раённыя будні. Пружаны, 2023. 13 мая. С. 8.
  6. Шпарло, В. Частичка России в белорусских Пружанах : [о выставке фотографий «Города России» в Пружанской центральной районной библиотеке им. М. Засима, предоставленной Российским центром науки и культуры в г. Бресте] / Владислав Шпарло // Заря. 2023. 1 апреля. С. 11.
  7. Вадзяновіч, В. «Пётр Вялікі – асоба і эпоха» : [у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адкрыта выстава, прадастаўленая Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г. Брэсце] / Вольга Вадзяновіч // Раённыя будні. Пружаны, 2022. 2 красавіка.
  8. Ярмошук, Е. Холсты великой войны : [в Российском центре науки и культуры открыли художественную экспозицию «Память огненных лет» ] / Елена Ярмошук // Брестский вестник. 2021. 5 августа (№ 31). С. 20.
  9. Лысенко, С. «Ставьте цель и добивайтесь!» : [в СШ д. Яцковичи прошел день информирования по теме «Беларусь и Россия: история становления и развития Союзного государства» с участием вице-консула Генерального консульства России Ю. Семенченко] / Светлана Лысенко // Заря над Бугом. Брест, 2021. 22 апреля (№ 16). С. 10.
  10. Семенченко, Ю. Юлия Семенченко: «Не возникает сомнений, что мы братские народы» / Юлия Семенченко ; [беседовала] Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 1 апреля (№ 13). С. 11.
  11. Семенченко, Ю. Любовь и креатив : [в Городском саду появилась ещё одна скамейка, установленная Российским центром науки и культуры] / [Юлия Семенченко] // Брестский вестник. 2020. 18 июня (№ 25). С. 14.
  12. Бельская, Л. Великая Отечественная на марках : [в Российском центре науки и культуры открыли Брестский этап филателистической выставки одностендовых экспонатов] / Лидия Бельская // Брестский вестник. 2020. 30 января (№ 5). С. 17.
  13. Богуш, П. Мосту дружбы – крепнуть! : [о встрече с руководителем Российского центра науки и культуры в г. Бресте, вице-консулом Генерального консульства РФ Ю. Семенченко в Брестской центральной районной библиотеке] / Павел Богуш // Заря над Бугом. Брест, 2019. 5 декабря (№ 49). С. 1.
  14. Ярмошук, Н. Книги в подарок : [о получении в дар книг от Российского центра науки и культуры в Бресте Брестской РЦБС] / Николай Ярмошук // Заря. 2019. 18 декабря. С. 13.
  15. Найденов, В. Вечер памяти Кобзона : [о вечере памяти народного артиста СССР И. Д. Кобзона в зале Брестского отделения Представительства Россотрудничества] / Владимир Найденов // Брестский вестник. 2018. 13 сентября (№ 37). С. 7.
  16. Атрощенко, В. Сосуд души : [о выставке репродукций картин Н. Рериха «Святая Русь» в Российском центре науки и культуры в Бресте] / Виктория Атрощенко // Заря. 2017. 7 сентября. С. 12.
  17. Павлова, Л. Откройте души для добра – призвали на творческой встрече брестчан с тверичами : [о закрытии выставки художника из г. Твери Н. Дулько в Российском центре науки и культуры] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2017. 13 апреля (№ 16). С. 8.
  18. Леоновец, Н. Роза как символ антифашизма : [в Российском центре науки и культуры в Бресте открылась выставка «Белая роза», посвященная студентам из Мюнхена, организовавшим антигитлеровскую группу сопротивления в годы Второй мировой войны] / Нина Леоновец // Заря. 2016. 30 апреля. С. 6.
  19. Брест помнит Николая Крючкова : [о заседании киноклуба «Стоп-кадр» в Российском центре науки и культуры г. Бреста, посвященном актеру Н. Крючкову] // Брестский курьер. 2016. 4 февраля. С. 11.
  20. Павлова, Л. Время Чайковского принадлежит музыке и вечности : [о лекции-концерте к 175-летию со дня рождения П. И. Чайковского в Российском центре науки и культуры] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 5 ноября (№ 45). С. 10.
  21. Сацута, А. Вучыцца, адпачываць, сябраваць : [аб дзейнасці Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Брэсце] / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2015. 16 кастрычніка (№ 42). С. 9.
  22. Павлова, Л. День русского языка прошел в Российском центре науки и культуры : [итоги первого года работы РЦНК в г. Бресте] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 11 июня (№ 24). С. 7.
  23. Лопатникова, Я. «Грани Победы» : выставка агитационных плакатов времен Великой Отечественной : [в Российском центре науки и культуры г. Бреста] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2015. 19 февраля (№ 8). С. 5.
  24. Тимощук, Е. Третья власть времен Второй мировой : [в Российском центре науки и культуры в Бресте открылась выставка «Грани Победы»] / Елена Тимощук // Брестский вестник. 2015. 19 февраля (№ 8). С. 24.
  25. Шиферштейн, Д. Посланцы с линии огня : в Российском центре науки и культуры открылась выставка плакатов «Грани победы» / Дмитрий Шиферштейн // Вечерний Брест. 2015. 13 февраля. С. 12.
  26. Гапеева, Т. К 100-летию начала Первой мировой открыли выставку : [в Российском центре науки и культуры в Бресте] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 26 сентября (№ 39). С. 10.
  27. Литвинович, Е. Медаль – за любовь и верность : [в Российском центре науки и культуры в г. Бресте были вручены медали «За любовь и верность» супружеским парам Брестчины] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 8 июля. С. 4.
  28. Рубашевский, Ю. Часть русского мира : 21 июня в Бресте открыт Российский центр науки и культуры / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 25 июня. С. 3.
  29. Куц, Е. Россия стала еще ближе : [в Бресте открылся Российский центр науки и культуры] / Елена Куц // Заря. 2014. 24 июня. С. 3.
  30. Павлова, Л. Пушкинская увертюра в канун открытия Российского центра науки и культуры : [РОО «Русское общество» провело литературный вечер, посвященный 215-летию со дня рождения А. С. Пушкина] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 12 июня (№ 24). С. 10.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 117 разоў Апошняя змена Аўторак, 06 Жнівень 2024 08:24