Аўторак, 06 Жнівень 2024 08:21

15 верасня 2024 г. — 30 гадоў з дня стварэння Брэсцкага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русское общество» (1994)

Напачатку 1990-х у Брэсце грамадскае жыццё кіпела. Ствараліся розныя аб’яднанні, арганізацыі, клубы самага рознага кірунку. Дзейнічалі нядаўна створаныя польскія, украінскія, яўрэйскія культурна-асветныя грамадскія аб’яднанні. Пазней за іншыя нацыянальнасці пра сябе заявілі рускія.

У 1994 г. ішлі размовы аб неабходнасці арганізавацца ў мэтах аказання рускімі грамадзянамі Беларусі адзін аднаму неабходнай маральнай і матэрыяльнай падтрымкі, захавання рускіх культурных і гістарычных каштоўнасцей. Сярод іншых мэтаў называлася пераасэнсаванне месца і ролі рускіх у адраджэнні беларускага грамадства.

На ўстаноўчы сход актывісты сабраліся 15 верасня 1994 г. у актавай зале абласной бібліятэкі імя М. Горкага. На сходзе было створана культурна-асветнае грамадскае аб’яднанне «Русское общество». Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 лютага 1995 г. Кіруе таварыствам Дума, у якую абіраецца 12 чалавек. Першым старшынёй быў абраны Юрый Аляксандравіч Сіманаў. У 1999–2004 г. – Міхаіл Іванавіч Ткачоў. З сакавіка 2004 г. – Сяргей Міхайлавіч Моладаў, які ў 2007 г. удастоены ордэна Ламаносава.

16 верасня 1995 г. адбылася ўрачыстасць з нагоды першай гадавіны дзейнасці брэсцкага «Русского общества». У таварыстве налічвалася каля 100 чалавек. Прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі гарадской улады, расійскага консульства, грамадскіх арганізацый. З поспехаў таварыства адзначана, што атрымалася вывезці брэсцкіх дзяцей на адпачынак у рэгіёны Расіі, на Чорнае мора.

Сёння РГА «Русское общество» – найболей буйная арганізацыя расійскіх суайчыннікаў у Беларусі. У яго шэрагах вялікая доля этнічных беларусаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Аб’ядноўвае каля 600 чалавек, мае 6 аддзяленняў: Брэсцкае, Гродзенскае і Мінскае зарэгістраваны ў 1995 г., Гомельскае і Віцебскае – у 2001 г., Магілёўскае – у 2002 г. Асноўныя кірункі дзейнасці: культурна-асветніцкі і адукацыйны. Мэты дзейнасці: падтрымка рускай мовы; захаванне і развіццё рускай культуры і гістарычных традыцый; садзейнічанне ва ўмацаванні грамадскіх і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Таварыства арганізуе стажыроўку беларускіх настаўнікаў у Расіі, паездкі дзіцячых груп на адпачынак і экскурсіі па гісторыка-культурных мясцінах Расіі. У бібліятэках і Дамах культуры арганізуе лекцыі, паэтычныя вечары, канферэнцыі на тэмы, звязаныя з Расіяй, рускай культурай і адукацыяй. Пад эгідай «Русского общества» былі перададзены ў дар бібліятэкам і аддзелам адукацыі Беларусі больш за 100 тыс. тамоў выдадзенай ў Расіі навукова-папулярнай, метадычнай, мастацкай літаратуры. Пры ўдзеле таварыства выдадзена «Поэзия русского слова: антология современной русскоязычной поэзии Беларуси» (у 2 т.; 2019) і шэраг іншых выданняў.

У структуры Брэсцкага аддзялення: Асацыяцыя настаўнікаў, ансамбль «Сударушка», клуб «Светлояр», клуб «Музейная гостиная» (працуе з 2023 г. Кіраўнік Ганна Піліпаўна Кавалёва), дабрачынны дом «Благодать» (вул. Кірава, 50). У 1998 г. быў створаны ансамбль рускай песні «Сударушка». Заснавальнік і першы кіраўнік – Раіса Федасееўна Супрунова. З 2014 г. ансамблем кіруе Зінаіда Уладзіміраўна Бутусава. Каллектыў удзельнічае ў гарадскіх мерапрыемствах, фестывалях, выступаў у Гродна на рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур. У 2008 г. створаны творчы клуб «Светлояр», які для навучэнцаў, жыхароў горада рыхтуе літаратурна-музычныя вечары, прысвечаныя класікам рускай літаратуры, творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг. Першы старшыня клуба – Таццяна Піліпаўна Кавалёва, цяпер – Галіна Віктараўна Шмялёва.

Старшыня Брэсцкага аддзялення таварыства – Святлана Алексееўна Смірнова, намеснік – Любоў Мікалаеўна Красеўская, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. У 2009 г. у брэсцкім таварыстве было 270 членаў. З 2006 г. праводзіцца міжнародны фестываль рускай паэзіі «Созвучье слов живых», у яго рамках – конкурс маладых паэтаў і празаікаў «Мы рождены для вдохновенья». У 2010–2011 г. правяло патрыятычны фестываль «Здесь первый шаг свой сделала война». Таварыства цесна супрацоўнічае з Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў г. Брэсце (адкрыты ў 2014 г.). Па ініцыятыве таварыства каля будынка Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна 11 кастрычніка 2019 г. быў адкрыты помнік А. С. Пушкіну.

24 верасня 2014 г. у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры святочна адзначана 20-годдзе рэспубліканскага аб’яднання. Была разгорнута фотавыстава аб дзейнасці таварыства. Павіншаваць членаў таварыства прыйшлі супрацоўнікі косульства, прадстаўнікі абласной і гарадской улады, кіраўнікі рэгіянальных аддзяленняў з Віцебска, Гомеля, Магілёва, Гродна, Мінска. Зачытана віншаванне ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Сурыкава.

25 лістапада 2019 г. у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю РГА «Русское общество». Юбіляраў павіншавалі генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў г. Брэсце Ігар Канякін, прадстаўнік Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Аляксей Шавердзін. Была прадстаўлена выстава, прысвечаная А. С. Пушкіну, адбыўся канцэрт.

На працягу 30 гадоў РГА «Русское общество» разам з іншымі арганізацыямі расійскіх суайчыннікаў уносіць важкі грамадскі ўклад у яднанне брацкіх краін і народаў Беларусі і Расіі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Брестское отделение республиканского общественного объединения «Русское общество» // Брест. Брэст. Brest, 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 235.
  2. Мощик, С. «Я, конечно, вернусь!» : [к 85-летию со дня рождения Владимира Высоцкого РОО «Русское общество» организовало в Бресте проект «Чуть помедленнее, кони!», который проходил в гостинице «Буг»] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2023. 27 января (№ 4). С. 4.
  3. Шляжко, Н. Переливами да перезвонами : [о IX Международном фестивале русской поэзии «Созвучье слов живых» в г. Бресте] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 9 декабря (№ 49). С. 20.
  4. Ковальская, О. Заводная «Сударушка» : [вокальный ансамбль народной песни «Сударушка» ОО «Русское общество» отметил свое 20-летие творческой деятельности] / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2018. 8 марта (№ 10). С. 20.
  5. Синявская, Е. Рожденные для вдохновения : [итоги VII Международного фестиваля русской поэзии «Созвучье слов живых»] / Елена Синявская // Брестский вестник. 2017. 1 июня (№ 22). С. 6.
  6. Шапран, Ю. Прописалась «Благодать» : [при Брестском отделении РОО «Русское общество» работает благотворительный дом «Благодать»] / Юрий Шапран // Брестский вестник. 2015. 29 января (№ 5). С. 13.
  7. Лопатникова, Я. История любви ожила на встрече в краеведческом музее : [о вечере памяти А. С. Грибоедова, проведенном РОО «Русское общество» в областном краеведческом музее] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2015. 22 января (№ 4). С. 10.
  8. Шупенька, Д. Русскому обществу 20 лет / Д. Шупенька // Брестский калейдоскоп. 2014. 1 октября (№ 19). С. 2.
  9. Лопатникова, Я. Молодо – не зелено : [20-летие РОО «Русское общество» отмечено в Бресте] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2014. 25 сентября (№ 39). С. 20.
  10. Тимошук, Е. Русскому обществу – двадцать / Елена Тимошук // Брестский вестник. 2014. 25 сентября (№ 39). С. 7.
  11. Павлова, Л. Пушкинская увертюра в канун открытия Российского центра науки и культуры : [РОО «Русское общество» провел литературный вечер, посвященный 215-летию со дня рождения А. С. Пушкина] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2014. 12 июня (№ 24). С. 10.
  12. Николаева, Н. «Я вас любил...» : [РОО «Русское общество» провело литературный вечер к 215-летию со дня рождения А. С. Пушкина] / Нина Николаева // Брестский вестник. 2014. 12 июня (№ 24). С. 17.
  13. Гришковец, В. Поэзия без границ : [итоги международного фестиваля русской поэзии «Созвучье слов живых», который прошел в Бресте] / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 21 мая. С. 8.
  14. Павлова, Л. Встречи с Немцевичами продолжаются : [о заседании клуба «Светлояр» ОО «Русское общество», посвященном Ю. У. Немцевичу] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2013. 7 февраля (№ 6). С. 9.
  15. Атрощенко, В. Спой, «Сударушка»! : [о брестском ансамбле народной песни «Сударушка» при ОО «Русское общество»] / Виктория Атрощенко // Заря. 2011. 18 января. С. 6.
  16. Ковалева, Т. Душа рождает слово : [о клубе «Светлояр» в структуре ОО «Русское общество» рассказала его руководитель] / Татьяна Ковалева ; [беседовала] Марина Лазарчук // Брестский вестник. 2010. 21 января (№ 3). С. 8.
  17. Суркова, Л. Проникнуться духом их времени : [о проведении конференции «Русские писатели на Брестчине» с посещением музеев Ф. М. Достоевского в Достоево Ивановского района, А. Блока в Лопатино Пинского района] / Лилия Суркова // Брестский вестник. 2009. 12 ноября. С. 10.
  18. Мороз, Е. Такая разная Цветаева : [о литературном вечере, посвященном М. Цветаевой, проведенном ОО «Русское общество» в ЦГБ им А. Пушкина] / Евгения Мороз // Заря. 2009. 5 декабря. С. 9.
  19. Молодов, С. «Три кита» Русского общества : [председатель ОО «Русское общество» о его деятельности] / Сергей Михайлович Молодов ; беседовала Марина Лазарук // Брестский вестник. 2009. 3 декабря. С. 9.
  20. Баранчук, О. Классика для очага культуры : [представители ОО «Русское общество» посетили музей А. С. Пушкина в Ореховской СШ Малоритского раёна] / О. Баранчук // Вечерний Брест. 2008. 3 сентября. С. 3.
  21. Козлович, В. Наш челавек из «Русского общества» : брестчанин удостоен ордена Ломоносова : [награду от Национального комитета по общественным наградам РФ получил председатель РОО «Русское общество» Сергей Молодов] / Валентина Козлоич // Советская Белоруссия. 2007. 13 декабря. С. 3. (Союз Беларусь – Россия).
  22. Петровский, В. «Чтобы понять писателя, надо побывать у него на родине» : [литературные маршруты, организованные ОО «Русское общество» по Брестской области] / В. Петровский // Брестский вестник. 2007. 8 ноября. С. 3.
  23. Рубашевкий, Ю. Язык, который до Москвы доведет : [в областной библиотеке им. М. Горького совместно с РОО «Русское общество» проведено открытие Года русского языка] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2007. 23 марта. С. 6.
  24. Языкомпоэзии – urbi et orbi : [в областной библиотеке им. М. Горького совместно с РОО «Русское общество» проведено открытие Года русского языка] // Брестский курьер. 2007. 22 марта. С. 32.
  25. Афанасьева, А. Дипломатия книги : [о торжественной передаче книг в дар библиотекам области от ОО «Русское общество»] / Александра Афанасьева // Вечерний Брест. 2005. 16 ноября. С. 8.
  26. Литвинович, Е. Книжный дождь обрушился на библиотеки области : [о передаче ОО «Русское общество» 16 тыс. экземпляров изданий русской классической литературы массовым библиотекам] / Евгений Литвинович // Заря. 2005. 15 ноября.
  27. Шапран, Ю. Дар дороже золота : [о передаче в дар 16 тыс. книг библиотекам области от ОО «Русское общество»] / Юрий Шапран // Брестский вестник. 2005. 15 ноября. С. 1.
  28. Молодов, С. Книги – корабли мысли приплыли в Брест из России / Сергей Михайлович Молодов ; расспрашивала Любовь Павлова // Брестский курьер. 2005. 10 ноября (№ 46). С. 9.
  29. Павлова, Л. Русский дом с белорусским гражданством : [об истории создания ОО «Русское общество» в 1994 г. в Бресте] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2004. № 38. С. 8–9.
  30. В честь юбиляра – стихи и романсы : [ОО «Русское общество» провело в областной библиотеке им. М. Горького литературно-музыкальный вечер к 200-летию со дня рождения Ф. Тютчева] // Заря. 2003. 6 декабря. С. 1.
  31. Жук, Е. Рапортует «Русское общество» : [о собрании Брестского отделения ОО «Русское общество»] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2001. 2 февраля. С. 3.
  32. Андреева, Т. Русские идут! : [о праздновании первой годовщины работы ОО «Русское общество»] / Татьяна Андреева // Вечерний Брест. 1995. 22 сентября. С. 8.
  33. «Рускія зноў становяцца нацыянальнай меншасцю» – лічыць лідэр нядаўна створанага рускага таварыства брэстаўчанін Юрый Сіманаў // Звязда. 1994. 13 кастрычніка. С. 3.
  34. Русские, присоединяйтесь! : [информация о создании в Бресте Русского общества] // Брестский курьер. 1994. № 34. С. 2.
  35. Сідарук, І. Рускае таварыства за дзяржаўнасць Беларусі : [аб намаганні стварыць Рускае таварыства ў Брэсце] / І. Сідарук // Кобрынскі веснік. 1994. 17 жніўня. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 132 разоў Апошняя змена Аўторак, 06 Жнівень 2024 08:25