Серада, 07 Жнівень 2024 12:20

23 ліпеня 2024 г. – 80 гадоў з дня стварэння Маларыцкага ваеннага камісарыята (1944)

Да Вялікай Айчыннай вайны ў Маларыце Брэсцкай вобласці існаваў орган ваеннага кіравання, аднак дакументальнага пацверджання гэтаму факту не знайшлося.Брэсцкі абласны ваенны камісарыят быў сфарміраваны па загаду Народнага камісара абароны СССР ад 12 сакавіка 1940 г.

Маларыта была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 20 ліпеня 1944 г. А ўжо 23 ліпеня першы ваенны камісар – капітан Іван Рыгоравіч Літвіненка – разам з супрацоўнікамі ваенкамата арганізаваў вядзенне воінскага ўліку, прыступіў да папаўнення шэрагаў дзеючай арміі. У гэтай сувязі афіцыйнай датай фарміравання Маларыцкага ваеннага камісарыята лічыцца 23 ліпеня 1944 г. Франтавыя часці сваечасова папаўняліся, што ўнесла свой уклад у Вялікую Перамогу.

Па завяршэнні Вялікай Айчыннай вайны ваенкамат вёў работу па пастаноўцы на ўлік дэмабілізаваных афіцэраў, сяржантаў і салдат, аказваў дапамогу ў пытаннях працаўладкавання і перакваліфікацыі.

У пасляваенныя дзесяцігоддзі пастаянная ўвага надавалася ўдаскаленню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, падрыхтоўцы моладзі да службы ў арміі, ваенна-патрыятычнаму выхаванню. У гэтым пытанні быў назапашаны багаты вопыт і добрыя традыцыі. Праводзяцца раённыя ўрачыстыя мерапрыемствы – уручэнні павестак прызыўнікам, провады прызыўнікоў у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

За час існавання гэтая структура шмат разоў перафарміроўвалася. У сувязі з ліквідацыяй Маларыцкага раёна райваенкамат быў скасаваны 18 красавіка 1963 г. Сваю дзейнасць аднавіў 1 красавіка 1965 г., калі раён быў адноўлены. За час работы ўстановы на пасадзе ваенкамаў служылі больш за 20 афіцэраў.

Пасля здабыцця нашай дзяржавай суверэнітэту (1991) Маларыцкі ваенны камісарыят увайшоў у склад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На сучасным этапе ваенны камісарыят Маларыцкага раёна забяспечвае выкананне найважнейшых задач па мабілізацыі грамадзян і транспартных сродкаў, прызыву грамадзян на ваенную службу і службу па кантракце, прымае ўдзел у арганізацыі тэрытарыяльнай абароны на адміністрацыйнай тэрыторыі, праводзіць работу па пенсійным забеспячэнні і сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, звольненых у запас, членаў іх сем'яў.

Ваенкамат актыўна ўдзельнічае ў рабоце па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Пастаянна вядзецца работа з дапрызыўнікамі. Прызыў моладзі на ваенную службу ў рэзерве, пытанні тэрытарыяльнай абароны, сацыяльнай абароненасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пастаянна знаходзяцца на павышаным кантролі. Ваенкамат адбірае кандыдатаў для паступлення ў ваенныя ВНУ і на ваенныя факультэты грамадзянскіх навучальных устаноў.

Маларыцкі райваенкамат нешматлікі па сваім штаце, аднак на плечы яго супрацоўнікаў ускладзены няпросты адказны фронт абавязкаў, які не мае другарадных задач. Супрацоўнікі заўсёды на службе. Афіцэры і грамадзянскі персанал імкнуцца быць прафесіяналамі сваёй справы, добрасумленна і з поўнай самааддачай выконваць службовыя абавязкі, аператыўна і якасна вырашаць  пастаўленыя задачы.

80-годдзе ўтварэння ваеннага камісарыята – добрая нагода ўспомніць добрым словам ваенных камісараў – Аляксандра Сцяпанавіча Масеціча, Валерыя Анатольевіча Сіжука, Алега Уладзіміравіча Шышацкага, Аляксандра Уладзіміравіча Праўдзіна, а так сама усіх тых, хто ўнёс значны ўклад у развіццё камісарыята, натхняў моладзь на шляху яе станаўлення і асабістым прыкладам прывіваў любоў да Радзімы і павагу да яе гераічнага мінулага.

Загадам міністра абароны Рэспублікі Беларусь ваенным камісарам Маларыцкага раёна з 18 мая 2024 г. назначаны маёр Аляксандр Канстанцінавіч Каралькоў. Ураджэнец Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Вучыўся ў СШ № 1 г. п. Карма, СШ № 1 г. Маларыта, Маларыцкім ПТВ-155. Затым скончыў факультэт ракетных войск і артылерыі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «камандная тактычная артылерыя». Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь А. К. Каралькоў служыць з ліпеня 2003 г. У яго паслужным спісе – розныя пасады ў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай Венскай Чырванасцяжнай брыгадзе. З ліпеня 2012 г. – у Маларыцкім райваенкамаце. Да назначэння на пасаду ваеннага камісара быў намеснікам ваеннага камісара раёна – начальнікам мабілізацыйнай групы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Корольков, А. 80-летие военного комиссариата / Александр Корольков // Голас часу. Маларыта, 2024. 24 ліпеня. С. 5.
  2. Навумчык, М. Новы ваенны камісар раёна : [аб назначэнні Аляксагндра Каралькова] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 12 чэрвеня. С. 2.
  3. Навумчык, М. Служыць Радзіме – гонар : [урачыстыя провады прызыўнікоў у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 17 красавіка (№ 16). С. 4.
  4. Светлова, А. «Служите достойно, мы вас подождем...» : [призывники из Малоритского района отправлены на срочную военную службу] / Алина Светлова // Голас часу. Маларыта, 2024. 2 мая (№ 18). С. 2.
  5. Мікалаеў, Н. Стаць абаронцам Айчыны : [аб сустрэчы старшакласнікаў Маларыцкай раённай гімназіі з ваеннаслужачымі ваеннага камісарыята] / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2024. 31 студзеня (№ 5). С. 8.
  6. Навумчык, М. Я буду служыць Радзіме! : [у ваенным камісарыяце адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў прызыўнікам]/ Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2024. 31 студзеня (№ 5). С. 8.
  7. Навумчык, М. Наперадзе – армейскія будні : [урачыстыя провады прызыўнікоў у рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 18 кастрычніка (№ 42). С. 2.
  8. Правдин, А. Годовщина образования военного комиссариата : [23 июля исполняется 79 лет со дня образования военного комиссариата Малоритского района] / Александр Правдин // Голас часу. Маларыта, 2023. 19 ліпеня (№ 29). С. 2.
  9. Мікалаеў, Н. Раўненне на Таццяну Пашко : [Таццяна Пятроўна Пашко вядучы спецыяліст групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна] / Навум Мікалаеў // Голас часу. Маларыта, 2023. 5 красавіка (№ 14). С. 5.
  10. Навумчык, М. Радзіме служыць – гонарам даражыць! / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 28 верасня. С. 6.
  11. Навумчык, М. Захавальніца ваеннай таямніцы : [23 ліпеня спаўняецца 78 гадоў з дня ўтварэння ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 23 ліпеня. С. 4.
  12. Навумчык, М. Ваенны фінансіст : [аб сваім жыцці і выбары прафесіі ваеннага фінансіста расказаў вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійнаму забеспячэнню ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна Рыгор Фёдаравіч Тарасавец]/ Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 23 лютага. С. 4.
  13. Навумчык, М. Павесткі будучым салдатам... : [прызыўнікам уручылі павесткі для праходжання тэрміновай воінскай службы] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 20 кастрычніка. С. 3.
  14. Правдин, А. День военкоматов : [103-я годовщина со дня образования военных комисариатов Беларуси]/ Александр Правдин // Голас часу. Маларыта, 2021. 7 красавіка. С. 4.
  15. Навумчык, М. Прызванне – служыць Радзіме : [аб сваім прызванні расказаў Павел Уладзіміравіч Канькоў, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Маларыцкага раёна] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 20 лютага. С. 1, 4.
  16. Павленкова, Д. На службу – в элитные войска : [в районе прошел осенний призыв на срочную службу] / Дарья Павленкова // Голас часу. Маларыта, 2020. 18 лістапада. С. 1, 3.
  17. Пархомук, А. Главный экзамен в жизни мужчины : [60 человек из Малоритского района получили повестки на воинскую службу] / Анастасия Пархомук // Голас часу. Маларыта, 2020. 4 лістапада. С. 2.
  18. Пархомук, А. Служите достойно, ребята! : [в городском Доме культуры в торжественной обстановке были вручены повестки призывникам] / Анастасия Пархомук // Голас часу. Маларыта, 2019. 6 лістапада. С. 5.
  19. Правдин, А. Прошли мобилизационные учения / Александр Правдин // Голас часу. Маларыта, 2019. 19 чэрвеня. С. 2.
  20. Кононович, П. Пополнили армейские ряды : [9 человек из Малоритского района отправлены на срочную военную службу] / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2019. 22 мая. С. 5.
  21. Правдин, А. Образование военного комиссариата / Александр Правдин // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 ліпеня. С. 3.
  22. Навумчык, М. Органам ваеннага кіравання – сто гадоў / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 7 красавіка. С. 3.
  23. Наумчик, Н. Дело чести : [подполковник Александр Владимирович Правдин – военный комиссар Малоритского района]/ Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 лютага. С. 4.
  24. Кононович, П. Доверена честь Родину защищать / Павел Кононович // Голас часу. Маларыта, 2017. 11 ноября. С. 3.
  25. Навумчык, М. Мірная абарона Радзімы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 22 ліпеня. С. 3.
  26. Паўлянкова, Д. Заўтра мы салдаты / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. Маларыта, 2017. 13 мая. С. 3.
  27. Свіцюк, Н. Патомны ваенны : [ваенным камісарам Маларыцкага раёна назначаны падпалкоўнік Аляксандр Праўдзін] / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 11 сакавіка. С. 2.
  28. Навумчык, М. Вадзіцель для ваеннага камісара : [Сцяпан Якаўлевіч Андрэйчук працаваў на адным месцы сорак шэсць гадоў] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2012. 14 лістапада. С. 2.
  29. Навумчык, М. Аддаць Радзіме абавязак : [у гарадскім Доме культуры прайшло мерапрыемства для прызыўнікоў, якім ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі павесткі] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2012. 23 мая. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 102 разоў Апошняя змена Серада, 07 Жнівень 2024 13:00