На Кобрыншчыне праводзілася актыўная работа па арганізацыі рабочай гвардыі для аховы парадку ў г. Кобрыне і павеце (раён створаны 15 студзеня 1940 г.).Пастановай Часовага ўпраўлення г. Кобрына і Кобрынскага павета ад 7 верасня 1939 г. «Аб арганізацыі рабочай гвардыі для аховы грамадскага парадку ў г. Кобрыне і павеце» быў створаны Кобрынскі павятовы аддзел міліцыі. Яго першым начальнікам прызначаны малодшы лейтэнант міліцыі Міхаіл Сямёнавіч Ісмакаў (1939–1941).Гвардыя аб'яднала членаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, былых зняволеных польскіх турмаў, патрыётаў сваёй Радзімы.
Кобрынская міліцыя прайшла слаўны і гераічны шлях. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны работнікі прыклалі нямала намаганняў для абясшкоджвання варожых агентаў і дыверсантаў, а пасля вызвалення раёна вялі бязлітасную вайну з узброенымі бандамі дызертыраў, здраднікаў, крымінальнікаў і нацыяналістаў. Многія загінулі, абараняючы правапарадак. Актыўны ўдзел у барацьбе з бандытызмам, злачыннасцю прымалі першыя ўчастковыя інспектары А. I. Ратайка, К. П. Тур, М. I. Барздун. Гераічны шлях у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў участковы М. М. Шаўчук, якіза мужнасць і гераізм быў узнагароджаны 12 ордэнамі і медалямі.
За гады існавання неаднаразова мяняліся назвы і ведамасная падпарадкаванасць органаў унутраных спраў, аднак, нязменным застаецца галоўнае – абарона грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных замахаў.На працягу многіх гадоў, вырашаючы задачы па ахове грамадскага парадку, вядучы барацьбу са злачыннасцю, супрацоўнікі дамагаліся нядрэнных вынікаў. Іх нялёгкая праца заўсёды па заслугах ацэньвалася.
Высокіх паказчыкаў дабіліся кобрынскія міліцыянеры ў 1980-я гг. У 1986 г. заваявалі пераходзячы прыз МУС імя батальёна капітана К. I. Уладзімірава. У 1987 г. Кобрынскі АУС занесены ў Кнігу Пашаны МУС БССР. Калектыўтройчы ўзнагароджваўся пераходным Чырвоным Сцягам УУС Брэсцкага аблвыканкама, як пераможца спаборніцтва сярод органаў унутраных спраў Брэстчыны (1988, 1989, 1990). Пасля апошняга узнагароджання Чырвоны Сцяг пакінуты ў калектыве навечна і беражліва захоўваецца.
Са жніўня 1962 г. райаддзел міліцыі размяшчаўся ў будынку былога Спаскага манастыра, помніку архітэктуры ХVII ст. Асобныя службы былі раскіданыя па горадзе і сувязі паміж імі не было. У лістападзе 2009 г. РАУС пераехаў у новы сучасны будынак (вул. Савецкая, 135/6), у якім знаходзіцца 98 службовых памяшканняў, абсталяваных лакальнай сеткай. У цокальнай частцы – стралковы цір і трэнажорная зала. У будынку і па перыметры – камеры відэаназірання, усталяваны прапускны турнікет.
Супрацоўнікі з гонарам працягваюць традыцыі старэйшых пакаленняў. Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці Кобрынскі РАУС неаднаразова прызнаваўся лепшым у вобласці і рэспубліцы. З моманту зацвярджэння ў 2011 г. пераходнага прыза імя В. П. Асташэнкі (генерал-маёра міліцыі, які ў 1961–1975 гг. узначальваў УУС Брэсцкага аблвыканкама) чатыры разы станавіўся яго ўладальнікам. Па выніках працы за 2020 г. АУС Кобрынскага райвыканкама прызнаны найлепшым сярод аналагічных падраздзяленняў Брэсцкай вобласці. Характэрна, што 19 супрацоўнікаў, якія праходзілі службу ў аддзеле, у далейшым станавіліся кіраўнікамі гарадскіх і раённых АУС, а таксама структурных падраздзяленняў упраўленняў, а 27 міліцэйскіх дынастый з годнасцю прадстаўлялі сем'і супрацоўнікаў аддзела на рэспубліканскіх аглядах-конкурсах.
У Кобрынскай міліцыі закладзены добрыя традыцыі. 28 лютага 2013 г. ля будынка РАУС адкрыты памятны знак, які ўвекавечыў подзвіг загінуўшых пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўнікаў Кобрынскага РАУС.Дзесяць імёнаў высечаны на гранітнай пліце, якая прымацавана да белай мармуровай груды. Важнай старонкай стала адкрыццё ў 2019 г. пакоя гісторыі, у якім сабраны дзясяткі цікавых экспанатаў: дакументы, фатаграфіі, узнагароды, узоры міліцэйскай формы розных эпох. Прадстаўлена інфармацыя аб калегах, якія ахоўвалі грамадскі парадак у перыяд станаўлення РАУС. Асобныя стэнды прысвечаны ранейшым кіраўнікам РАУС, міліцыянерам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пры выкананні службовых абавязкаў.
На Брэстчыне вядомы ансамбль народнай музыкі і песні «Кобрынскія музыкі» (кіраўнік Віктар Іванавіч Селядцоў), які быў створаны ў 1997 г. Калектыў (сем супрацоўнікаў міліцыі) неаднаразова заваёўваў званне лаўрэата рэспубліканскіх аглядаў мастацкай творчасці ўстаноў і падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2002 г. носіць высокае званне «народны калектыў».
У розныя гады Кобрынскі АУС узначальвалі: маёр дзяржбяспекі Міхаіл Новікаў (1944–1945), маёр міліцыі Ісаак Ягуткін (1945–1950), падпалкоўнік міліцыі Сямён Равенка (1953–1959), маёр міліцыі Мітрафан Сітнік (1959–1963), палкоўнік міліцыі Васілій Галаўко (1963–1977), падпалкоўнік міліцыі Пётр Гарбуноў (1977–1981), палкоўнік міліцыі Мікалай Карніевіч (1981–1995), падпалкоўнік міліцыі Яўгеній Грамыка (1995–1998), палкоўнік міліцыі Сяргей С’едзін (1998–2003), палкоўнік міліцыі Генадзій Ператолчын (2003–2004), палкоўнік міліцыі Аляксандр Шарында (2004–2006), палкоўнік міліцыі Эдуард Ярашук (2007–2010), палкоўнік міліцыі Максім Субота (2010–2015), палкоўнік міліцыі Уладзімір Сцепанюк (2015–2020), падпалкоўнік міліцыі Андрэй Дулевич (2020–2024). У лютым 2024 г. на пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама назначаны падпалкоўнік міліцыі Сяргей Міхайлавіч Пятраеў.
У рэаліях сённяшняга дня Кобрынскі АУС – гэта сіла, якая можа супрацьстаяць крымінальнаму гвалту. І гэтую работу вядуць адданыя справе супрацоўнікі, здольныя прафесійна забяспечыць надзейную ахову жыцця і здароўя, маёмасную бяспеку грамадзян.Зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці ў раёне, вялікі працэнт раскрывальнасці злачынстваў – доказы таго, што ў кобрынскай міліцыі нясуць службу сапраўдныя прафесіяналы.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Главное – сердцем не стареть : к 25-летию Белорусской общественной организации ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск. – Минск : Минкопринт, 2016. – 220 с : ил. – См. на с. 21, 31, 32, 35, 116, 158–163, 193–194.
- Кобринский РОВД // Храним традиции Брестской милиции : 1939–2014 : к 75-летию милиции Брестчины. Брест, 2014. С. 92–94.
- Служба уголовного розыска. 95 лет : [1939–2014] / [С. Б. Чирко, Ю. В. Перетолчин]. – Кобрин : [Б. и., 2014]. – [92 с.].
- Съедин, С. Кобринские традиции / Сергей Съедин // У хорошего поководца нет плохих солдат : очерки о белорусской милиции. Минск, 2002. С. 3–11.
- Тимошенко, И. О. Солдаты милиции / И. О. Тимошенко. – Минск : Беларусь, 1976. – 144 с.– См. на с. 97–100.
- Чубаров, Б. Н. Будни милиции : сборник рассказов / Б. Н. Чубаров. – Брест : Альтернатива, 2020. – 175 с. : фот.
- Чубаров, Б. Н. На службе людям : в ознаменование 75-летия образования Кобринского РОВД : [биографические очерки о сотрудниках Кобринской милиции, рассказы] / Б. Н. Чубаров. – Брест : Альтернатива, 2014. – 163 с. : ил., портр.
- Аддзелу ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама (1939) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 137–138.
- Корженевич, В.Вадим Корженевич: «Порядок в ходе уборочной страды будет обеспечен» / Вадим Корженевич ; беседовала Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 3 жніўня (№ 31). С. 18.
- Белов, Д. Сергей Петряев: «Готовность отдела на должном уровне» : [по материалам беседы с начальником отдела внутренних дел Кобринского райисполкома Сергеем Петряевым] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 2 сакавіка (№ 9). С. 13.
- Белов, Д. Семейное призвание – хранить покой страны : [о милицейской семье Игоря и Ирины Карпович]/ Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 2 сакавіка (№ 9). С. 13.
- В Кобринском РОВД – новый начальник : [1 февраля 2024 г. С. М. Петряев назначен на должность начальника отдела внутренних дел Кобринского райисполкома] / соб. инф. // Кобрынскі веснік. 2024. 10 лютага (№ 6). С. 8.
- Белов, Д. «Бывших» – не бывает : [в Кобринским РОВД чествовали ветеранов службы] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 18 лістапада. С. 17.
- Белов, Д. Роман Утрата: «Главная задача – помогать людям» : [старший лейтенант милиции Кобринского РОВД Роман Утрата рассказал о буднях участковых инспекторов] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 18 лістапада. С. 17.
- Белов, Д. «Оперативный дежурный слушает» : [о работе оперативно-дежурной службы Кобринского РОВД по рассказу начальника службы майора милиции Игоря Карповича]/ Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 4 сакавіка. С. 1, 10.
- Мельник, Р. В. Главная задача – сохранить порядок и спокойствие : [в Кобринском РОВД прошло итоговое оперативное совещание] / Роман Мельник // Кобрынскі веснік. 2023. 14 студзеня. С. 3.
- Савчук, М. Человек-легенда : [о полковнике милиции в отставке Н. И. Корниевиче] / подготовила Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 12 ноября (№ 46). С. 6.
- Белов, Д. На страже законности и правопорядка : [Кобринскому РОВД – 80 лет] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 2 лістапада. С. 1, 3.
- Бялоў, Д. Служыць закону, народу, Айчыне! : [аддзел унутраных спраў Кобрынскага райвыканкама адзначыў 80-гадовы юбілей] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2019. 6 лістапада. С. 3.
- Савчук, М. 80 лет на страже правопорядка : [Кобринский РОВД отметил 80-летие со дня образования]/ Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 6 ноября. С. 6.
- Белов, Д. На страже интересов кобринчан : [о работе Кобринского РОВД] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 2 сакавіка. С. 1–2.
- Степанюк, В. М. Кобринский РОВД снова лучший! / [Владимир Степанюк ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 1 марта. С. 4.
- Степанюк, В. На страже спокойствия и порядка : [о результатах работы Кобринского РОВД беседа с начальником райотдела В. М. Степанюком]/ [Владимир Степанюк ; беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2017. 4 сакавіка. С. 3.
- Степанюк, В. Путь длиною в сотню лет : [история образования Кобринского районного отдела внутренних дел]/ Владимир Степанюк // Кобрин-информ. 2017. 2 марта. С. 4.
- Участковые инспекторы милиции РОВД : список // Кобрынскі веснік. 2017. 25 студзеня. С. 5.
- Белов, Д. Лучшая дежурная служба – в Кобринском РОВД! / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 9 ліпеня. С. 1, 3.
- Степанюк, В. «В этом городе ответственность для преступников неминуема» / Владимир Степанюк ; [беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 2 сакавіка. С. 3.
- Дубина, Л. Милиционер по призванию, художник в душе : [старший лейтенант милиции Андрей Шугай стал лучшим участковым инспектором милиции Брестчины]/ Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 13 лютага. С. 3.
- Степанюк, В. «Милиционер – это образ жизни» : [интервью с начальником Кобринского РОВД Владимиром Степанюком] / Владимир Степанюк ; [беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2015. 12 жніўня. С. 1, 3.
- Китель, В. М. Кобринским правоохранителям вручили почетный приз Асташенка : [Кобринский РОВД – лучший среди райотделов области по эффективности оперативно-служебной деятельности по итогам 2014 года]/ В. М. Китель // Кобрин-информ. 2015. 5 февраля. С. 7.
- Бялоў, Д. I заўсёды па законе / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2014. 1 лiстапада. С. 3.
- Суббота, М. А. Кобринскому РОВД – 75 лет. Из истории становления Кобринского РОВД / М. А. Суббота // Кобрин-информ. 2014. 30 октября. С. 4–5.
- Белов, Д. На переднем крае: будни уголовного розыска / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2014. 25 кастрычніка. С. 10.
- Субота, М. «Забяспечыць законнасць – задача кожнага дня» : [Кобринский РОВД] / Максім Субота // Кобрынскi веснiк. 2012. 3 сакавіка. C. 1, 4.
- Суббота, М. Почётный приз у Кобринского РОВД / [Максим Суббота, беседовал] Игорь Федарович // Кобрынскi веснiк. 2012. 8 лютага. C. 3 ; Народная трыбуна. 2012. 17 лютага. С. 3.
- Сотрудники Кобринского РОВД проводят месячник по трудоустройству // Кобрин-информ. 2011. 16 июня. C. 2.
- Уладзіміраў, Д. Лепшы ўчастковы вобласці працуе ў Кобрынскім РАУС / Дзмітрый Уладзіміраў // Кобрынскi веснiк. 2010. 4 снежня. C. 1 ; 8 снежня. С. 4.
- У РОВД новый адрес // Вечерний Брест. 2009. 30 октября. C. 1 ; Заря. 2009. 31 октября. С. 2.
- Ярошук, Э. А. «Мы достигли 100% результата в раскрытиии тяжких преступлений» / Э. А. Ярошук, [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2009. 22 января. C. 4.
- Ярошук, Э. А. Со стороны сотрудников РОВД нарушений законности не установлено / Эдуард Ярошук // Кобрынскi веснiк. 2008. 5 красавіка. C. 2.
- Савчук, М. Капсулу с посланием заложил министр МВД : [министр внутренних дел Республики Беларусь В. В. Наумов заложил капсулу в фундамент строящегося здания Кобринского РОВД] / Максим Савчук // Кобрин-информ. 2007. 18 января. C. 1–2.
- Александров, А. Здание РОВД будет передано епархии / А. Александров // Кобрынскi веснiк. 2007. 17 студзеня. C. 4.
- Савчук, М. Знакомьтесь: новый начальник РОВД : [Шаринда А. З.] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2004. 21 октября. С. 3.
- Кобринский РОВД // Кобрин-информ. 2003. 27 февраля.
- Николаев, В. Добрые дела всегда ко времени : [о Совете ветеранов Кобринского РОВД] / В. Николаев // Заря. 2002. 12 февраля. С. 2.
- С’едзін, С. Наш пачэсны абавязак – служыць народу / С. С’едзін // Кобрынскi веснiк. 2001. 3 сакавіка. С. 1–2.
- Кобринский горрайотдел милиции// Заря. 1991. 6 ноября.
- Гартаючы старонкі гісторыі : [Кобрынская міліцыя] // Камуністычная праца. Кобрын, 1983. 10 лістапада.
- Атрашкевіч, М. З гісторыі Кобрынскай рабочай гвардыі / М. Атрашкевіч, М. Лачымаў // Камуністычная праца. Кобрын, 1967. 14 верасня.
- Ісмакаў, М. Першыя дні Кобрынскай міліцыі / М. Ісмакаў // Камуністычная праца. Кобрын, 1967. 11 лістапада.