Серада, 07 Жнівень 2024 13:03

16 ліпеня 2024 г. – 80 гадоў з дня вызвалення г. Іванава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну (1944)

23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя «Баграціён» – адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца Беларускай ССР.

Разгром фашысцкіх войскаў у раёне Баранавіч (вызвалены 8 ліпеня) і на рубяжы ракі Шчара стварыў пагрозу для пінскай групоўкі ворага. Каб не дапусціць арганізаванага адыходу нямецка-фашысцкіх войскаў з Пінска, у рашучае наступленне перайшлі злучэнні 61-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П. А. Бялоў). Пры актыўнай падтрымцы матросаў Дняпроўскай ваеннай флатыліі і пінскіх партызан злучэнні 61-й арміі 14 ліпеня штурмам авалодалі Пінскам. Раніцай горад быў поўнасцю ачышчаны ад фашысцкіх захопнікаў.

 

Страціўшы важны стратэгічны пункт – г. Пінск, гітлераўцы спешна адступілі на паўночны захад і захад. Імкнучыся заняць новыя выгадныя пазіцыі для абароны, яны часта пакідалі без бою многія населеныя пункты. Нарошчваючы тэмпы наступлення, савецкія войскі набліжаліся да Брэста.

З паступовым прасоўваннем фронту на захад узмацніліся ўдары партызан па ворагу. Захопнікі і паліцаі актывізавалі карныя аперацыі супраць насельніцтва і партызан у Іванаўскім раёне Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. 7 ліпеня 800 немцаў і ўласаўцаў пачалі наступленне на пазіцыі партызанскага атрада імя Я. Г. Макарэвіча ва ўрочышчы Мінічы. Наступлене было адбіта. 15 ліпеня немцы спалілі 22 будныкі ў в. Дастоева. Адступаючыя нямецкія войскі спалілі 25 двароў у в. Віўнева, 13 – у в. Застружжа, 164 – у в. Патапавічы, 68 – у в. Якша.

 

На тэрыторыі Іванаўскага раёна ў баявых дзеяннях з гітлераўцамі ўдзельнічалі наступныя вайсковыя злучэнні і часці 1-га Беларускага фронту: 48-я гвардзейская стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі; 55-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр А. П. Турчынскі) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі; 12-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Д. К. Малькоў) 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі; 212-я стралковая дывізія (палкоўнік У. Г. Кучынёў) 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі.

 

Масіраваныя налёты на варожыя аб’екты рабіла савецкая авіяцыя. Ноччу на 15 ліпеня авіяцыя ажыццявіла масіраваныя налёты на чыгуначны вузел Дзвінск, чыгуначныя станцыі Кобрын і Янаў-Палескі (г. п. Іванава). Бамбардзіроўцы падвергліся скапленні воінскіх эшалонаў і ваенныя склады немцаў. У выніку бамбардзіроўкі на станцыях Кобрын і Янаў-Палескі падпалены 7 чыгуначных саставаў. Сярод шматлікіх пажараў адбылося некалькі моцных выбухаў.

16 ліпеня 1944 г. у ходзе развіцця наступлення войскаў 1-га Беларускага фронту на Баранавіцка-Брэсцкім напрамку быў вызвалены г. п. Іванава (горад з 1971 г.) і ўвесь раён. Гэты дзень назаўжды ўпісаны ў гісторыю нашага горада як адна з самых памятных дат. Пры вызваленні раёна на працягу 14–16 ліпеня загінулі 168 воінаў і партызан, з іх прозвішчы 52 чалавек не ўстаноўлены.

 

Ужо на наступны дзень, 17 ліпеня, адбылася першая сумесная нарада Іванаўскага райкама КП(б)Б і райвыканкама. 30 ліпеня праведзена першае пасяджэнне райвыканкама, на якім разгледжаны першачарговыя задачы па наладжванню мірнага жыцця.

 

На пл. Кастрычніка г. Іванава ў брацкай магіле пахаваны 30 воінаў і партызан, якія загінулі на тэрыторыі раёна ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На будынку райвыканкама ў 1965 г. устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар савецкіх воінаў, якія вызвалілі горад, і партызан, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна ў час акупацыі.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Вызваленне // Памяць. Іванаўскі раен : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 241–242.
  2. Воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні Іванаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і пахаваны на яго тэрыторыі // Памяць. Іванаўскі раен : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 329–330.
  3. История // Ивановский район / [автор текста Галина Шафран ; фото Валерия Михальчука, Андрея Рыбачука]. Брест, 2024. С. 4–6.
  4. Памятники Ивановщины рассказывают… / сост. И. С. Шпак, Л. А. Добродей. – Иваново : Ивановская районная типография, 2018. – 448 с. : 8 л. ил.
  5. Великая Отечественная война и партизанское движение // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц, А. А. Горбацкий, Т. М. Тохиян и др.]. Брест, 2017. С. 374–379.
  6. Горупа М. П. Земли родной притяженье / Мария Петровна Горупа. – Иваново : КУПП «Ивановская районная типография», 2016. – 503 с. : ил.
  7. О подвигах, о доблести, о славе... / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; сост. М. П. Горупа ; реценз.: К. М. Ваврук, Н. В. Жук. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с.
  8. Беларусь: памятное лето 1944 года : материалы Международной научно-практической конференции, посвящённой 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, Минск, 19–20 июня 2014 г. – Минск : Беларуская навука, 2015. – 568 с. : ил., схемы, таблицы.
  9. Киселев, В. К. Особый фронт партизан Белоруссии : июнь 1941 – июль 1944 / В. К. Киселев. – Минск : Беларуская навука, 2011. – 294 с.
  10. Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом / Василий Андриянович Литвинчук – 3-е изд., испр. и доп. – Брест : ОАО «Брестская тиография», 2008. – 492 с. : ил.
  11. Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан… : [воспоминания партизана Пинского соединения] / Эдуард Болеславович Нордман. – Минск : Беларусь, 2007. – 200 с., [6] л. ил. 
  12. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : дзень за днём (ілюстраваная храналогія) / укладальнік і аўтар тэксту Я. В. Малашэвіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – 231 с.
  13. Капранава, Н. У. Іванава / Н. У. Капранава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 225.
  14. Кирейшин, НВ. Мемориальная доска воинам-освободителям и партизанам : [г. Иваново] / Н. В. Кирейшин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 190.
  15. Братская могила советских воинов и партизан : [г. Иваново] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 190.
  16. Мальков, Д. К. От Пинска до Бреста / Д. К. Мальков // Буг в огне : [сборник воспоминаний о Великой Отечественной, упоминается освобождение Иваново] / ред. Н. М. Бутримович, А. П. Костелецкая. Минск : Беларусь, 1977. С. 413–420.
  17. Мальков, Д. К. Сквозь дым и пламя : боевой путь 12-й гвардейской Пинской краснознамённой ордена Суворова стрелковой дивизии / Герой Советского Союза ген.-лейт. запаса Д. К. Мальков. – Москва : Воениздат, 1966. – 192 с. : ил.
  18. Шубитидзе, И. Г. Полесские были / І. Г. Шубитидзе. – Минск : Беларусь, 1974. – 272 с.
  19. Гребенников, О. Иваново. 16 июля 1944 г. / Олег Гребенников // Янаўскі край. Іванава, 2024. 19 ліпеня (№ 29). С. 19.
  20. Масюк, В. Операция «Багратион». Как освобождали Беларусь в 1944-м / Вячеслав Масюк // Янаўскі край. Иванава, 2024. 19 ліпеня. С. 19.
  21. Масюк, В. Операция «Багратион». Как освобождали Беларусь в 1944-м / Вячеслав Масюк // Янаўскі край. Иванава, 2024. 12 ліпеня (№ 28). С. 19.
  22. Міхальчук, В. Вызваленне і аднаўленне Іванаўшчыны / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 15 ліпеня. С. 13.
  23. Михальчук, В. Огонь памяти / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 19 ліпеня. С. 15.
  24. Михальчук, В. День освобождения Ивановского района / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 18 ліпеня. С. 2.
  25. Дуль, Л. Таким осталось в памяти освобождение / Леонид Дуль // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 11 ліпеня. С. 6.
  26. Дорогокупец, Н. Освобождение района / Николай Дорогокупец // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 2 мая. С. 4.
  27. Курашова, Л. Кобрин. Долгожданное освобождение : [освобождение Кобрина в воспоминаниях освободителей; упоминается освобождение г. Иваново] / Л. Курашова // Кобрин-информ. 2013. 18 июля. С. 11.
  28. Как это было : [об освобождении г. Иваново в 1944 г.] // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 18 ліпеня. С. 4.
  29. Дарагакупец, Н. А памяць жывая : [першыя дні вызвалення] / Н. Дарагакупец // Чырвоная звязда. Іванава, 2001. 13 ліпеня.
  30. Туркевіч, В. Тры ліпеньскія дні : [храналогія вызвалення 14–16 ліпеня 1944 г.] / Васіль Туркевіч // Чырвоная звязда. Іванава, 1994. 28 красавіка. С. 3.
  31. Аляксеева, Н. Яны вызвалялі Іванава / Н. Аляксеева // Чырвоная звязда. Іванава, 1981. 2 ліпеня.
  32. Кот, А. У баях і працы : [аб удзельніках аперацыі «Баграціён», вызваляўшых г. Іванава] / А. Кот // Чырвоная звязда. Іванава, 1974. 2 ліпеня.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 124 разоў Апошняя змена Пятніца, 09 Жнівень 2024 08:12