Пятніца, 09 Жнівень 2024 15:43

1 жніўня 2024 г. — 110 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны (1914–1918), трагічнай старонкі гісторыі беларускага народа

На пачатку ХХ ст. Германія імкнулася дамагчыся панавання ў Еўропе, разграміць Англію, разбіць Францыю і інш. краіны, аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Беларусь, Украіну, Прыбалтыку. Да Германіі далучыліся яе саюзнікі – Аўстра-Венгрыя, Італія, Турцыя і інш., кожны з якіх меў свае інтарэсы. 1 жніўня 1914 г. Германія аб’явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне прынялі ўдзел 38 дзяржаў і народы многіх калоній.

Вайна застала Брэст-Літоўскую крэпасць у самым разгары будаўніцтва фортавага пояса. З ліпеня работы вяліся самымі ўзмоцненымі тэмпамі днём і ноччу з шырокім прыцягненнем мясцовага насельніцтва. Да кастрычніка ўсе фарты, прамежныя апорныя пункты і абарончыя казармы былі амаль закончаны. Агульная даўжыня фортавага пояса склала 45 км. Да жніўня 2015 г. крэпасць была адной з найбольш падрыхтаваных да абароны крэпасцей расійскай арміі. Аднак Вярхоўнае камандаванне страціла ўсялякую веру ў крэпасць і 8 жніўня загадала эвакуіравацца з крэпасці.

Насельніцтва г. Брэст-Літоўска было эвакуіравана на ўсход. Эвакуацыя праходзіла некалькі дзён і неарганізавана. Цягнікі не маглі вывезці ўсіх. Дарогі былі забіты фурманкамі з невялікай паклажай харчоў, адзення, фуражу. Нямецкія войскі нярэдка абстрэльвалі з артылерыіі і бамбілі з аэрапланаў скапленні і абозы бежанцаў. Пасля двухдзённых баёў у ноч з 25 на 26 жніўня 1915 г. нямецкія войскі захапілі горад і крэпасць.

У ноч з 23 на 24 жніўня 1915 г. расійскія войскі пакінулі г. Баранавічы, у якім на працягу першага года вайны знаходзілася стаўка Вярхоўнага камандавання, а з набліжэннем фронту 9 жніўня 1915 г. была пераведзена ў Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

20–29 чэрвеня 1916 г. войскі Заходняга фронту правялі Баранавіцкую (Скробава-Гарадзішчанскую) аперацыю, але прарваць фронт не змаглі. У Расіі ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. самадзяржаўе было скінута і да ўлады прыйшоў буржуазны Часовы ўрад. Адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. савецкі ўрад Расіі прыняў Дэкрэт аб міры. У лютым 1918 г. немцы павялі наступленне, у Беларусі захапілі вялікую тэрыторыю па лініі Расоны – Полацк – Сянно – Орша – Магілёў – Жлобін – Навазыбкаў.

15 верасня 1915 г. немцы ўступілі ў г. Пінск. Акупацыйныя войскі пачалі ўводзіць свае парадкі, запаланілі горад загадамі і распараджэннямі аб забаронах і пакараннях па самых розных падставах. За самае нязначнае парушэнне загадаў жыхары падвяргаліся штрафам, турэмнаму зняволенню, а нярэдка і пакаранню смерцю. Ужо з канца 1915 г. у наваколлі Пінска дзейнічалі групы партызан, амаль да студзеня 1919 г. доўжыдася барацьба з кайзераўцамі на Піншчыне. Непадалёку ад Пінска знаходзіліся рускія абарончыя пазіцыі. 25 студзеня 1919 г. Пінск, у якім уладу ад немцаў узялі белагвардзейцы і пятлюраўцы, вызвалены Чырвонай арміяй.

Становішча ў Беларусі было вельмі цяжкім. У беларускіх губернях у дзеючую армію было мабілізавана 50% мужчын. Астатняе працаздольнае насельніцтва прыцягвалася на абарончыя работы. У час баявых дзеянняў на Беларусі гінула мірнае насельніцтва, разбураліся гарады і вёскі, знішчаліся матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці. Адступленне расійскіх войск суправаджалася масамі бежанцаў. Скараціліся пасяўныя плошчы, пагалоўе жывёлы, пагоршылася становішча сялянскіх мас.

На акупіраванай тэрыторыі Заходняй Беларусі германскія ўлады стварылі «Нямецкае ваеннае ўпраўленне Беласток–Гродна», усталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Акупанты праводзілі масавыя рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі, вывозілі сыравіну (асабліваму рабаванню падвергліся лясы Белавежскай пушчы) і прамыслове абсталяванне ў Германію.

3 сакавіка 1918 г. быў падпісаны Брэсцкі мір. 11 лістапада Германія капітулявала. З гэтага часу акупанцы сталі пакідаць Беларусь. 26 чэрвеня 1919 г. быў падпісаны Версальскі мірны дагавор. Вайна цягнулася больш за 4 гады і мела надзвычай разбуральны характар. Загінула і памерла ад ран каля 9,5 млн. чалавек, паранена больш за 20 млн., ад 7 да 12 млн. памерла ад эпідэмій і голаду. З адыходам немцаў бяда для Беларусі не скончылася – пачалася польская інтэрвенцыя, у выніку якой палова нашай тэрыторыі засталася пад польскай акупацыяй да 1939 г.

Першая сусветная вайна даказала волю і здольнасць народаў Расіі супольна абараняць сваю Радзіму. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці захаваліся могілкі расійскіх салдат Першай сусветнай вайны. У Баранавіцкім, Івацэвіцкім і Пінскім раёнах засталіся бетонныя ўмацаванні, якія былі пабудаваны нямецкімі захопнікамі. Памяць аб вайне захоўваецца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, Музеі Беларускага Палесся ў Пінску, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі і інш. Праводзяцца навуковыя канферэнцыі, ваенна-гістарычныя фестывалі, распрацаваны турыстычныя маршруты.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Селіванаў, П. А. Першая сусветная вайна 1914–1918 / П. А. Селіванаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 311–316.
  2. Селіванаў, П. Першая сусветная вайна 1914–1918 / Панцеляймон Селіванаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 472–476.
  3. Великая европейская война. Столетие : сборник докладов / [под общей редакцией А. Н. Вабищевича]. – Брест : БрГТУ, 2018. – 61 с.
  4. Великая европейская война : V Международная научно-практическая конференция, д. Скоки Брестского района, 15 декабря 2016 г. – Брест : БрГТУ, 2017. – 55 с.
  5. Великая европейская война : сборник материалов IV Международной научно-практической конференции, д. Скоки Брестского района, 11 декабря 2015 г. / [под общей редакцией А. Н. Вабищевича]. – Брест : БрГУ имени А. С. Пушкина, 2016. – 88 с.
  6. Дубейко, И. И. Забытая война / Ирина Дубейко. – Минск : Медисонт, 2014. – 139 с. : ил.
  7. Великая европейская война на Беларуси : I Международная научно-практическая конференция, 15 декабря 2012 г. – Брест : БрГТУ, 2013. – 83 с.
  8. Бондаренко, В. В. Утерянные победы Российской империи : [события Первой мировой войны на белорусской земле] / В. В. Бондаренко. Минск : Харвест, 2010. – 446 с. : ил.
  9. Цуба, М. В. Першая сусветная вайна на Беларусі ў кантэксце сусветных ваенных падзей (грамадскі і ваенны бакі) 1914–1918 гг. : манаграфія / М. В. Цуба. – Пінск : ПалесДУ, 2010. – 302 с.
  10. Брестская область : [перечень захоронений времен Первой мировой войны] / А. В. Шарков [и др.] // Последний приют солдата / А. В. Шарков [и др.]. Минск, 2014. С. 37–74.
  11. Вабищевич, А. Н. Брестская крепость и город Брест-Литовск в годы Первой мировой войны глазами очевидцев / А. Н. Вабищевич // Брестская крепость: историко-культурный контекст : сборник материалов Международного форума преподавателей русского языка и литературы стран СНГ и Европы. Брест, 6–10 октября 2014 г. Брэст : Альтернатива, 2015. С. 12–21.
  12. На крутым павароце гісторыі : [1917–1919 гг.] // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 145–149.
  13. Філатава, А. М. Баранавіцкі край ў пажары 1-й сусветнай вайны / А. М. Філатава, С. А. Шчарбакоў // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск,  2000. С. 152–156.
  14. Пінск у гады першай сусветнай вайны // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 165–170.
  15. На зломе часу : [Першая сусветная вайна] // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 69.
  16. Корнеў, П. І. Брэст у першую сусветную вайну / П. І. Корнеў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 219.
  17. На крутым павароце гісторыі : [Першая сусветная вайна] // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 111.
  18. Жылко, В. Першая сусветная / Вадзім Жылко, Леў Коласаў // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1995. С. 208–212.
  19. Бежанства : з успамінаў Г. С. Здановіча // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 130–131.
  20. Гребенников, О. Крепость в августе 1915-го / Олег Гребенников // Заря. 2023. 16 декабря. С. 15.
  21. Гребенников, О. «Веет ветром от шага полков» : мобилизация 1914 года на Брестчине / Олег Гребенников // Заря. 2023. 25 января. С. 17.
  22. Милевская, Н. По следам Первой мировой Об открытии памятного знака на воинском захоронении времен Первой мировой войны у д. Иванисовка Пинского района / Наталья Милевская // Заря. 2021. 18 сентября. С. 20.
  23. Куц, В. Брест в период Первой мировой и польско-советской войн : материалы к уроку «Наш край» : история Беларуси, IX класс / Валерий Куц // Беларускі гістарычны часопіс. 2020. № 10. С. 57–60.
  24. Бензярук, А. У полымі Першай сусветнай : [Жабінкаўшчына ў 1914–1918 гг.] / падрыхтаваў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 15 ліпеня. С. 6.
  25. Александров, Н. Как город возвращался к жизни в 1919 году / подготовил Николай Александров // Брестский вестник. 2019. 26 сентября (№ 39). С. 6.
  26. Литвинович, Е. Беженцы Брестчины: драматизм большого исхода : [о беженстве 1917 в г. Бресте и Брестской области] / Евгений Литвинович // Заря. 2018. 2 июня. С. 5; 7 июня. С. 17.
  27. Петрачэнка, Г. Па ўсіх франтах : [аб ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Скокі-2017» у Брэсцкім раёне] / Ганна Петрачэнка // Рэспубліка. 2017. 23 снежня. С. 10.
  28. Гришковец, В. Солдаты Первой мировой... : [о перезахоронении останков 40 солдат русской армии, погибших во время Первой мировой войны в д. Мокрая Дубрава Пинского района] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 20 октября. С. 4.
  29. Андреев, А. Возвращаются из забвения события Первой мировой войны : [в Ивацевичском историко-краеведческом музее открылась выставка «Сто лет забвения»] / Александр Андреев // Брестский курьер. 2015. 10 сентября (№ 37). С. 4.
  30. Вабішчэвіч, А. Крэпасць і горад Брэст-Літоўск у час Першай сусветнай вайны паводле сведчанняў відавочцаў / Аляксандр Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2015. № 8. С. 5–13.
  31. Локун, В. І. Падзеі Першай сусветнай вайны ў раманнай хроніцы Уладзіміра Гніламёдава : вайна як трагедыя народнага лёсу / Валянціна Локун // Полымя. 2015. № 8. С. 132–136.
  32. Гребенников, О. Город, объятый пламенем : 100 лет назад Брест стал ареной боевых действий в Первой мировой войне / Олег Гребенников // Заря. 2015. 29 августа. С. 7.
  33. Ліхадзедаў, У. У гэты тыдзень прыйшла вайна... : 100 гадоў таму пачалася больш чым трохгадовая акупацыя беларуская зямлі кайзераўскімі войскамі / Уладзімір Ліхадзедаў // Звязда. 2015. 26 жніўня. С. 4.
  34. Рубашевский, Ю. Жаркое лето 15-го года : сто лет назад Брест был сдан австрийцам / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2015. 21 августа. С. 7.
  35. Бабенко, Е. Кобрин в годы Первой мировой войны / Елена Бабенко // Заря. 2015. 15 августа. С. 7.
  36. Асійчук, А. Незабыўны 1915 год : [абарончыя баі 1915 г. на Пружаншчыне] / Альбіна Асійчук // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 3 студзеня. С. 15.
  37. Александров, А. Первая мировая – сто лет назад : [Брест в 1915 г.] / Антон Александров ; Римма Ольшевская // Брестский вестник. 2014. 7 августа (№ 32). С. 5.
  38. Трибулева, Е. Доты на болоте : [о немецких военных укреплениях, оставшихся после Первой мировой войны на территории д. Выгонощи Ивацевичского района] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2014. 27 июня. С. 4.
  39. Тихон, А. Первая мировая – сто лет назад : [положение Брест-Литовской крепости накануне войны 1914 г.] / Анатолий Тихон ; Римма Ольшевская // Брестский вестник. 2014. 19 июня (№ 25). С. 17.
  40. Цуба, М. В. Партызанскі рух на Піншчыне ў гады першай сусветнай вайны / М. В. Цуба // Вестник Полесского государственного университета. Сер. общественных и гуманитарных наук. 2011. № 1. С. 40–45.
  41. Мартынов, А. Беженская эпопея : [Первая мировая война на Кобринщине] / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2009. 2 июля (№ 27). С. 26.
  42. Щербаков, С. Барановичи на картах и планах. 1915–1918 гг. / С. Щербаков // Наш край. Барановичи, 2009. 18 июня. С. 4.
  43. Кононович, Е. По следам забытой войны : [открытие в Барановичском районе памятного камня всем погибшим воинам I мировой войны на территории Беларуси] / Е. Кононович // Народная газета. 2008. 20–26 ноября (№ 46). С. 4.
  44. Цуба, М. В. Наш край у гады Першай сусветнай вайны : [Пінскі павет (1914-1919 гг.)] / М. В. Цуба // Вестник Полесского государственного университетата. Серия общественных и гуманитарных наук. 2008. № 1. С. 25–28.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 119 разоў Апошняя змена Пятніца, 09 Жнівень 2024 17:11