Пасля заканчэння сярэдняй школы Ніна Кавальчук адразу пайшла працаваць на будоўлю новага палескага саўгаса «Адраджэнне». Адпрацавала трынадцаць гадоў. За гэты перыяд выйшла замуж за равесніка-аднавяскоўца, пабудавалі свой дом, і ў сям’і адзін за адным нарадзіліся чатыры сыны. Марылі пра дзяўчынку. Таму ў 1994 г. яны прывезлі з Мінскага дзіцячага дома дзяўчынку Волечку, якой было сем гадоў. У 1990–2010 гг. працавала сацыяльным работнікам у сваёй вёсцы, даглядала састарэлых.
Ніна Уладзіміраўна ўвесь час піша вершы, яшчэ з чацвёртага класа. Тэма яе вершаў у асноўным пра сваё жаночае, мацярынскае, напісаныя ад душы радкі кранаюць людское сэрца. Ёсць вершы і на патрыятычную тэму, аб прыродзе…
Друкавалася напачатку толькі ў раённай газеце «Савецкае Палессе», яе першы верш «Летуценніца» апублікаваны ў 1979 г. Затым і ў абласных і рэспубліканскіх газетах: «3аря», «Народная трыбуна», «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», «Звязда», у часопісах «Першацвет», «Нёман», «Маладосць», «Алеся».
Вершы Ніны Кавальчук увашлі ў зборнікі: «Я знаю край адным-адзіны ў свеце...» (2004; 2011), «Паміж Бобрыкам і Ланню» (2007), «Пралескавы край» (2012). Прымала ўдзел у літаратурным конкурсе часопіса «Алеся» (2014), дзе стала пераможцай. У 2017 г. стала пераможцай літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і «Сельскай газеты» з вершам «Сямейны экіпаж».
Супрацоўнікі Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В. Ф. Праскурава падрыхтавалі і выдалі першы зборнік паэзіі пад назвай «Летуценніца» (2005). У 2020 г. аддзелам бібліятэчнага маркетынгу быў выдадзены другі зборнік «Калаўрот», у які ўвайшлі вершы, якія раней не друкаваліся. Прадмову да зборніка напісала наша зямлячка Святлана Локтыш, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У 2017 г. у мінскім выдавецтве «Колорград» выйшаў зборнік вершаў Ніны Кавальчук «Звіваюцца сцежкі-дарогі…». Тэматыка вершаў розная, але зборнік найперш прызначаны для жанчын, аб каханні і мацярынстве.
Ніна Уладзіміраўна ахвотна сустракаецца з чытачамі бібліятэкі, жыхарамі сваей вёскі і горада. Удзельнічае ў літаратурных вечарынах, выступае перад школьнікамі і пажылымі людзьмі, чытае вершы і шчыра адказвае на пытанні.
11 жніўня 2019 г. супрацоўнікі ЦРБ імя В. Ф. Праскурава правялі ў Хатыніцкім сельскім Доме культуры вечарыну «Звіваюцца сцежкі-дарогі...», прысвечаную 60-годдзю Н. У. Кавальчук. На кожную літаратурную вечарыну прысвечаную паэтцы, прыходзяць сябры, калегі па пяру, землякі.
У Ніны Уладзіміраўны шмат захапленняў, яна майстрыха на ўсе рукі. Любіць садзіць і гадаваць кветкі для дома. Захапляецца рукадзеллем: вязаннем кручком, шыццём, вышываннем крыжыкам. Любіць рабіць лялькі, у яе калекцыі шмат ляляк: лялькі ў прыгожых сукеначках, касцюмах з шыкоўнымі коскамі і рознакаляровымі стужачкамі ў валасах.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава.
Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы Н. У. Кавальчук
- Калаўрот : вершы / Ніна Кавальчук ; рэдактар С. А. Локтыш. – Ганцавічы : Ганцавіцкая ЦРБ імя В. Ф. Праскурава, 2020. – 48 с.
- Звіваюцца сцежкі-дарогі... : зборнік вершаў / Ніна Кавальчук. – Мінск : Колорград, 2017. – 261 с.
- Летуценніца : вершы / Ніна Кавальчук ; склад. Г. Пупач ; афарм. вокладкі С. Раковіч. – Ганцавічы : Ганцавіцкая ЦРБ імя В. Ф. Праскурава, 2005. – 63 с.
- [Вершы] / Ніна Кавальчук // Пралескавы край : зборнік вершаў удзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Пралеска», якое дзейнічае пры газеце «Ганцавіцкі час». Ганцавічы, 2012. С. 31–36.
- Я знаю край адным-адзіны ў свеце... : [зборнік вершаў, у т. л. вершы Н. Кавальчук] / Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ імя В. Ф. Праскурава ; [складальнік Г. Пупач ; прадмова К. Мохара]. – Ганцавічы : ГЦРБ, 2011. – 71 с.
- «Пахне росна чаромхай з лясоў…» : [вершы] / Ніна Кавальчук // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад.: В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 289–290.
- Я знаю край адным-адзіны ў свеце... : [зборнік вершаў, прысвечаных Ганцаўшчыне; у т. л. вершы Н. Кавальчук / пасляслоўе А. Трафімчыка]. – Ганцавічы : ЦРБ імя В. Ф. Праскурава, 2004. – 63 с.
- Два стосіка пісьмаў… : [верш] /Ніна Кавальчук // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2020. 12 сакавіка (№ 10). С. 16.
- Жизнь – не игра : [верш] / Ніна Кавальчук // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2020. 22 жніўня (№ 33). С. 16.
- Прыснілася мама : [верш] / Ніна Кавальчук // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2020. 10 кастрычніка (№ 40). С. 15.
- Малая радзіма : [верш] / Ніна Кавальчук // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2022. 2 ліпеня (№ 26). С. 15.
- Хатынічам : [верш] / Ніна Кавальчук // Маладосць. 2019. № 5. С. 90.
- Бывай, мая дарадчыца! : светлай памяці Ірыны Рудкоўскай прысвячаецца / Ніна Кавальчук // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2018. 13 студзеня. С. 11.
- Можа што змянілася? Ці не? : [верш] / Ніна Кавальчук // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2014. 5 ліпеня. С. 9.
- «І мілей, і бліжэй нам нідзе не знайсці…» : [вершы] / Ніна Кавальчук // Алеся. 2014. № 5. С. 14–15
Аб жыцці і творчасці Н. У. Кавальчук
- Ніна Кавальчук : біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая РЦБС, Аддзел бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ імя В. Праскурава ; [склад. Г. Пупач ; рэд. С. Локтыш]. – Ганцавічы : РЦБС, 2011. – 19 с. : партр.
- Ніна Кавальчук // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад. В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 410.
- Мікалаева, Г.Дзявочнік на камодзе, ці Як паэткаНінаКавальчук у лялькі пачала гуляць / ГалінаМікалаева // СавецкаеПалессе. Ганцавічы, 2023. 6 снежня (№ 49). С. 5.
- Мікалаева, Г. Дзівачка, улюбёная ў паэзію :[уХатыніцкімСДКадзначыліюбілеймясцовайпаэткіНіныКавальчук] / ГалінаМікалаева // СавецкаеПалессе. Ганцавічы, 2019. 14 жніўня. С. 4.
- Пупач, Г. Залатое сэрца Ніны Кавальчук / Галіна Пупач // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2019. 19 студзеня. С. 4.
- Прыкота, В. Летуценніца з Хатыніч : [пра сустрэчу с самадзейнай паэткай Нінай Кавальчук з Хатыніч у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Ф. Праскурава] / Вікторыя Прыкота // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2017. 14 снежня. С. 3.
- Крэйдзіч, А.Пераможца рэспубліканскага літконкурсу – Ніна Кавальчук / Анатоль Крэйдзіч // СавецкаеПалессе. Ганцавічы, 2017. 25 лістапада. С. 9.
- Арэшка, М. Трапяткое слова паэтычнае : у Хатыніцкім сельскім Доме культуры ўрачыста адзначылі юбілей мясцовай паэткі Ніны Кавальчук / Міхась Арэшка // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2014. 20 жніўня. С. 3.
- ЛеГал. Паэткай можна мне не быць : [штрыхі да партрэта Ніны Кавальчук] / ЛеГал // Літаратура і мастацтва. 2009. 6 лістапада (№ 42). С. 14.
- Локтыш, С. Хатыніцкі самародак : 50-гадовы юбілей адзначыла паэтэса з Хатыніч Ніна Кавальчук / Святлана Локтыш // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2009. 19 жніўня. С. 3.
- Свiстуновiч, С. І пішуцца радкі душою : [пра паэтку Ніну Кавальчук з в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна] / Сымон Свістуновіч // Звязда. 2006. 4 кастрычніка. С. 6.