Пятніца, 09 Жнівень 2024 17:08

29 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Кузьміна (1954), паэта, краязнаўца

Сяргей Мікалаевіч Кузьмін нарадзіўся 29 студзеня 1954 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1971 г. скончыў Драгічынскую СШ № 3. Працаваў слесарам на Драгічынскім трактарарамонтным заводзе. У 1972–1974 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі на Паўночным Каўказе (Асеція і Дагестан).

          Вучыўся на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1975–1980). Быў актыўным удзельнікам студэнцкага будаўнічага атрада, працаваў у Беларусі, Карэлеіі, на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі.

Пасля заканчэння ВНУ працаваў настаўнікам і завучам сярэдняй школы ў в. Клінок Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, у в. Гутава Драгічынскага раёна, выкладчыкам гісторыі і грамадазнаўства ў СПТВ-163 г. Драгічына. Абставіны прымусілі змяніць род дзейнасці. З сярэдзіны 1980-х і да 2014 г., на працягу трыццаці гадоў, працаваў аператарам кацельняў установак на Драгічынскім камбікормавым заводзе і на ААТ «Экзон» у г. Драгічыне.

У перыяд свайго ўдзелу на будаўніцтве БАМа Сяргей Кузьмін з'яўляўся членам літаб'яднання маладых літаратараў Паўднёвай Якуціі «Золотое звено». Яго першы апублікаваны верш «Нерюнгри» з'явілся ў верасні 1977 г. на старонках маладзёжнай рэспубліканскай газеты «Молодёжь Якутии» (№ 114).

Са студэнцкіх гадоў Сяргей Кузьмін друкуецца ў беларускіх перыядычных выданнях. Актыўна супрацоўнічае з раённай газетай «Драгічынскі веснік», з'яўляецца яе пазаштатным карэспандэнтам. Член мясцовага літаб'яднання «Світанак». Публікуе свае вершы, прозу, даследчыя матэрыялы па краязнаўстве, апавяданні і публіцыстычныя нататкі.

Вершы, тэматыка якіх разнастайная, піша на рускай і беларускай мовах. Адна з актуальных тэм у вершаванай творчасці Сяргея Мікалаевіча – захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб яе вядомых і безназоўных героях; аб ахвярах, прынесеных у імя перамогі над фашызмам.

Краязнаўца цікавяць гістарычныя падзеі, лёсы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, творчых людзей Драгічыншчыны. Даследаваў творчасць скульптара В. Ф. Макухі, мастакоў У. Кожуха, П. Мысліўца. Сяргей Мікалаевіч па магчымасці займаецца навукова-даследчай работай. У навукова-метадычных часопісах па гісторыі друкаваліся яго артыкулы «Пришедшие из-за моря» (тэма генеалогіі княжацкага роду ў Полацку) і «Фригийский узел» (па антычнай гісторыі).

Самадзейны кампазітар, акампаніятар Брашэвіцкага сельскага Дома культуры Аляксандр Дзянісавіч Чашун піша музыку да вершаў Сяргея Кузьміна. Гэта песні аб радзіме, сваім родным горадзе, сяброўстве, успамінах, пра далёкія радасныя дзіцячыя і юнацкія гады. У супрацоўніцтве з’явіліся такія песні, як «Снегурочка», «Зямля пад белымі крыламі», «Живая вода», «Хвала лесу!» і інш. Для песні «Есть улицы в Дрогичине» паэт ужо спецыяльна пісаў тэкст. Відэазапісы выканання песень выкладваюцца ў сацыяльныя сеткі, набіраюць шмат праглядаў і ўдзячных водгукаў.

У 2022 г. Сяргей Кузьмін прыняў удзел у Міжнародным літаратурным конкурсе «Берагі Дружбы», па выніках якога атрымаў некалькі грамат і дыплом I ступені ў намінацыі «Нашчадкі Вялікай Перамогі».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Мыслівец Дзяніс Вадзімавіч, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Творы С. М. Кузьміна

  1. Стих-рассказ о Дрогичинской речке : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2024. 21 чэрвеня (№ 25). С. 22.
  2. Память о войне. Спасибо дедам и отцам : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2024. 11 мая (№ 19). С. 11.
  3. Легенда о дрогичинском Големе : рассказ / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2024. 19 красавіка (№ 16). С. 4–5.
  4. Рассказ внука про новогодний утренник в детском саду : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 29 снежня (№ 52). С. 11.
  5. Баллада о последнем раввине Дрогичина : баллада / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 13 кастрычніка (№ 41). С. 20–21.
  6. Золотые купола : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 9 чэрвеня (№ 23). С. 7.
  7. Осенью у каплицы в Закозеле : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2022. 25 лістапада(№ 47). С. 19.
  8. Как назвать улицу : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2021. 23 ліпеня (№ 29). С. 21.
  9. Мы друзей выбираем сами : [стихотворение] / Сяргей Кузьмін // Вестник МГЛУ. 2021. № 20. С. 180.
  10. Наш родны горад ; Зямля пад белымі крыламі : [стихи] / Сяргей Кузьмін // Драгічынскі веснік. 2015. 14 студзеня (№ 2). С. 10.
  11. Заметает снегами дороги пороша : стихотворение / Сергей Кузьмин // Настаўніцкая газета. 2003. 9 студзеня(№ 3). С. 4.
  12. Живая вода : [стихотворение] / Сяргей Кузьмін // Драгічынскі веснік. 2001. 10 студзеня (№ 2). С. 3.
  13. Мышь и кот : басня / Сергей Кузьмин // Палескі край. 1995. 18 сакавіка(№ 11). С. 4.
  14. Приехали : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Знамя юности. 1978. 25 августа (№ 10–11). С. 2.
  15. Закончен третий трудовой семестр: [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Савецкі настаўнік. 1977. 13 снежня (№ 37). С. 2.
  16. Нюрингри : [стихотворение] / Сергей Кузьмин // Молодёжь Якутии. 1977. 20 сентября (№ 114). С. 2.

 

 

Артыкулы С. М. Кузьміна

  1. Три истории из прошлого Дрогичинщины / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2024. 2 жніўня (№ 31). С. 11.
  2. Он на Бубине поехал / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2024. 14 чэрвеня (№ 24). С. 20–21.
  3. Между жизнью и смертью : [воспоминания о блокаде Ленинграда жительницы Дрогичина Клавдии Николаевны Кузьминой] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2024. 26 студзеня (№ 4). С. 21.
  4. Белые пятна исчезнувшей еврейской Атлантиды / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 1 снежня (№ 48). С. 20.
  5. Вдохновение / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 3 лістапада (№ 44). С. 12–13.
  6. Трагическая история местечка Дрогичин / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 13 кастрычніка (№ 41). С. 20–21.
  7. Время собирать камни / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 28 ліпеня (№ 30). С. 21.
  8. В кругу школьных друзей / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 4 жніўня (№ 31). С. 14.
  9. Хочу, чтобы помнили : [о живописце Владимире Кожухе] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 10 сакавіка (№ 10). С. 19.
  10. Творческое наследие самобытного скульптора : [о В. Ф. Макухе] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2023. 27 студзеня. С. 18.
  11. Полотно жизни Геннадия Пясецкого / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2022. 22 ліпеня (№ 29). С. 20–21.
  12. Владимир Кожух – путь к вершине / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2022. 8 ліпеня (№ 27). С. 20.
  13. Инженер-технолог Петрова : [о Галине Николаевне Петровой (Дмитрук), чей образ был запечатлен в скульптурном портрете «Инженер-технолог» дрогичинского мастера Василия Федоровича Макухи] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2022. 11 сакавіка (№ 10). С. 20.
  14. Во имя любви и веры : [о художнике Петре Мысливце] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2022. 18 лютага (№ 7). С. 8.
  15. «Пани Минькова» : [о внучке национального героя Болгарии Тодора Минкова К. П. Миньковой (Волосевич)] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2022. 12 жніўня (№ 32). С. 20–21.
  16. Кто автор? : [о творчестве дрогичинского скульптора, ветерана Великой Отечественной войны Василия Федоровича Макухи] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2021. 26 лістапада (№ 47). С. 18–19.
  17. Память или беспамятство – выбор за нами / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2021. 3 верасня (№ 35). С. 21.
  18. Скульптор Макуха: забытая слава : [о Василии Федоровиче Макухе] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2021. 4 чэрвеня (№ 22). С. 22–23; 11 чэрвеня (№ 23). С. 22–23; 18 чэрвеня (№ 24). С. 22–23.
  19. Как сберечь наше наследие / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2021. 14 мая (№ 19). С. 20–21.
  20. Краски далеких лет / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2021. 5 лютага (№ 5). С. 20–21.
  21. Рассказ о трех дрогичинских сапожниках / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2020. 9 снежня. С. 4–5.
  22. Прошли через всю войну : [о судьбах ветеранов войны братьев Курочкиных] / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2019. 2 ліпеня. С. 3.
  23. Охранная зона памяти ; Незавершенное благоустройство / Сергей Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2019. 12 чэрвеня (№ 44). С. 3.
  24. Школа в нашем сердце навсегда / С. Кузьмин // Драгічынскі веснік. 2018. 6 кастрычніка (№ 78). С. 14.
  25. Навіцкі В. Фрагійскі вузел / Васіль Навіцкі, Сяргей Кузьмін // Гісторыя: праблемы выкладання. 2002. № 2. С. 72–79.
  26. Гісторыя Беларусі : новае ў даследаванні і выкладанні : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 25 кастрычніка 2002 г. / рэдкал.: У. В. Тугай (гал. рэд.) і інш. – Мінск : БДПУ, 2002. – Гл. на с. 24.

 

Аб жыцці і творчасці С.М. Кузьміна

  1. Родько, М. Юбилейный вечер Сергея Кузьмина / Максим Родько // Драгічынскі веснік. 2024. 9 лютага (№ 6). С. 21.
  2. Родько, М. Связь поколений / Максим Родько ; фото автора // Драгічынскі веснік. 2023. 4 жніўня (№ 31). С. 14.
  3. Кононенко Т. Награждение победителей / Татьяна Кононенко // Драгічынскі веснік. 2023. 2 чэрвеня (№ 22). С. 18.
  4. Родько, М. «Святые доспехи» бойца стройотряда / Максим Родько // Драгічынскі веснік. 2023. 28 красавіка (№ 17). С. 20.
  5. Родько, М. Сила творчества / Максим Родько // Драгічынскі веснік. 2022. 6 мая (№ 18). С. 7.
  6. Горбарук, А. В содружестве с читателями / Алина Горбарук // Драгічынскі веснік. 2022. 16 верасня (№ 37). С. 20.
  7. Родько, М. «И в песнях, и в стихах поэтов пусть расцветает край родной» / Максим Родько // Драгічынскі веснік. 2022. 26 жніўня (№ 34). С. 22.
  8. Рассафонов, А. Слова и музыка / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2021. 29 кастрычніка (№ 43). С. 20.
  9. Рассафонов, А. Пишет стихи для себя и для друзей : [о жизненном пути Сергея Николаевича Кузьмина и его творчестве] / Андрей Рассафонов // Драгічынскі веснік. 2017. 1 ліпеня. С. 14.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 311 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Жнівень 2024 16:52