Чацвер, 15 Жнівень 2024 12:53

1 верасня 2024 г. — 85 гадоў з пачатку Другой сусветнай вайны (1939–1945), самай вялікай і кровапралітнай ў гісторыі чалавецтва

1 верасня 1939 г. нападзеннем Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. 9 верасня германскія войскі перайшлі дэмаркацыйную лінію, устаноўленую пратаколам, 14 верасня занялі Брэст і сталі рухацца далей на ўсход. 17 верасня войскі Чырвонай арміі перайшлі савецка-польскую граніцу і да 25 верасня цалкам вызвалілі тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая была палякамі захоплена ў 1920 г. Беларускае насельніцтва шчыра вітала вызваленчы паход Чырвонай арміі, звязваючы з ім надзеі на вызваленне ад польскага нацыянальнага ўціску і лепшае жыццё.

          Да гэтага перыяду адносіцца міф аб так званым «сумесным парадзе» нямецкай і савецкай армій у Брэсце. Нямецкая прапаганда стварыла гэты фейк, які падхапіў польскі эміграцыйны ўрад, каб абвінавачваць Савецкі Саюз у агрэсіі і падзеле Польшчы, у 1990-я – расійскія лібералы, каб дыскрэдыцыраваць І. В. Сталіна «зговарам» з Гітлерам. На самай справе быў паходны марш нямецкіх батальёнаў. Толькі пасля зняцця флага са свастыкай і выхаду немцаў з Брэста, у горад увайшлі часці Чырвонай арміі.

Войскі Чырвонай арміі спынілі прасоўванне прыкладна па «лініі Керзана», якая заснавана на этнаграфічным раздзяленні палякаў і беларусаў. З Заходняй Беларусі каля 25 тыс. немцаў выехалі ў Германію, з Польшчы ў Беларусь – 15 тыс. беларусаў. Праз слаба абсталяваную граніцу ў 1939–1940 гг. з акупіраванай гітлераўцамі Польшчы ўцяклі каля 200 тыс. яўрэяў. Важнейшым вынікам для Беларусі стала гістарычна справядлівая для беларускага народа падзея – уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Дата 17 верасня стала дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства.

У 1939–1940 гг. прайшла Савецка-фінляндская вайна. З канца 1940 г. пагроза нападу фашысцкай Германіі на СССР усё больш нарастала. Вясной 1941 г. Генеральным штабам Чырвонай арміі быў распрацаваны план абароны дзяржаўнай граніцы. На працягу 470 км пагранічнай паласы Беларусі прадугледжвалася будаўніцтва 550 дотаў і 990 умацаванняў палявога тыпу, новых і мадэрнізацыя старых аэрадромаў. Для будаўніцтва Брэсцкага ўмацаванага раёна ў сакавіку – красавіку 1941 г. было накіравана 10 тыс. чалавек цывільнага насельніцтва і 4 тыс. падвод. На будаўніцтве ваенных аэрадромаў у Беларусі працавалі 160 тыс. рабочых.

Вайна, якую развязала нацысцкая Германія супраць Савецкага Саюза, працягвалася з 22 чэрвеня 1941 г. па 9 мая 1945 г., на тэрыторыі Беларусі – да 28 ліпеня 1944 г. Брэст быў найдаўжэй пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза – найважнейшая частка Другой сусветнай вайны, савецка-германскі фронт стаў асноўным фронтам.

На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецка-фашысцкіх войск – група армій «Цэнтр». На напрамках галоўных удараў (Гродна і Брэст) праціўнік меў перавагу ў сілах і сродках у 3–5 разоў. Авіяцыя Германіі 22 чэрвеня нанесла раптоўныя масіраваныя ўдары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Баранавічы, Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Гродна і інш., гэтым прычыніла цяжкія страты савецкім войскам.

З першых дзён акупацыі на тэрыторыі Беларусі быў устаноўлены крывавы рэжым. Маючы на мэце ліквідацыю нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі і пераўтварэнне яе ў калонію Германіі, фашысты расчлянілі тэрыторыю БССР. Так, паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыск далучылі да Усходняй Прусіі; паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей – да рэйхскамісарыята «Украіна»; у склад генеральнай акругі Беларусі («Беларутэнія») увайшлі Баранавіцкая, Вілейская, Мінская, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей.

Мэтай акупацыйнай палітыкі гітлераўцаў было планамернае знішчэнне беларускага народа. Паводле плана «Ост» на Беларусі планавалася знішчыць ці выселіць у Сібір 75% насельніцтва, 25% беларусаў падлягалі анямечванню і выкарыстанню ў якасці рабоў. За час акупацыі захопнікі знішчылі на тэрыторыі Беларусі каля 3 млн. чалавек, 380 тыс. вывезлі ў Германію, спалілі і разбурылі 209 гарадоў і раённых цэнтраў, 9600 вёсак.

Злачынны акупацыйны рэжым не зламаў волі беларускага народа. Шырокая сетка падпольных арганізацый і груп ахапіла практычна ўсю Беларусь. Першы бой партызан з нямецкімі захопнікамі адбыўся ў Пінскім раёне. Партызанскі рух падрываў і разладжваў тыл нямецка-фашысцкіх войск. Да канца 1943 г. партызаны ўтрымлівалі і кантралявалі каля 60% акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

Чырвоная армія 23 чэрвеня 1944 г. пачала ў Беларусі найбуйнейшую наступальную аперацыю. У выніку Беларускай аперацыі была поўнасцю вызвалена Беларусь. Шмат партызан і падпольшчыкаў, рабочых і сялян пасля вызвалення ад акупацыі былі прызваны ў армію, ваявалі на франтах, вызваляючы ад гітлераўцаў Польшчу, Літву, Латвію, Прусію, Германію.

Вялікая Айчынная вайна была для савецкага народа самым цяжкім і разам з тым самым гераічным перыядам. Перамога над фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі сфарміравала аблічча цэлай эпохі. З былых саюзных рэспублік найбольшыя страты (адносна агульнай колькасці насельніцтва) панесла Беларусь: загінуў кожны трэці яе жыхар. У Беларусі ў 2021 г. адкрыта крымінальная справа па факту генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У маі 1945 г. з усёй кааліцыі дзяржаў, якія развязалі Другую сусветную вайну, барацьбу працягвала толькі Японія. 8 жніўня 1945 г. СССР аб’явіў вайну Японіі. Савецкія войскі разам з войскамі Манголіі разграмілі Квантунскую армію і вызвалілі паўночна-ўсходнюю частку Кітая, Паўночную Карэю. 6 і 9 жніўня ЗША упершыню выкарысталі новую зброю, скінуўшы дзве атамныя бомбы на Хірасіму і Нагасакі. 2 верасня Японія падпісала акт аб капітуляцыі – Другая сусветная вайна скончылася.

У Другой сусветнай вайне загінула каля 62 млн. чалавек. Найбольшую колькасць ахвяр панёс Савецкі Саюз – 27 млн. чалавек. Перамога над фашызмам – гэта нацыянальная і ваенная гордасць беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР.

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

 

 

  1. Гуленка, У. І. Другая сусветная вайна 1939–45 / У. І. Гуленка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 210–215.
  2. Гуленка, У. Другая сусветная вайна 1939–45 / Уладзімір Гуленка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 280–283.
  3. Лемешонок, В. И. Беларусь в Великой Отечественной войне 1941–45 / В. И. Лемешонок // Республика Беларусь : эницклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2005. Т. 1. С. 325–344.
  4. «Керзана лінія» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 238.
  5. Колосков, К. Победа во Второй мировой войне] / Константин Колосков. – Минск : А. Н. Вараксин, 2017. – 114 с.
  6. Звягинцев, А. Г. Нюрнберг: главный процесс человечества / Александр Звягинцев. – Москва : Эксмо, 2016. – 958 с.
  7. Атлас Второй мировой войны / [З. И. Бичанина, Д. М. Креленко]. – Москва : АСТ, 2015. – 190 с.
  8. Керриган, М. Вторая мировая война. Неосуществленные планы Германии / Майкл Керриган ; [пер. с англ. Г. С. Махарадзе]. – Москва : АСТ, 2014. – 191 с. – (Вторая мировая война).
  9. Нацистская политика геноцида на оккупированных территориях СССР : сборник материалов международной научно-практической конференции, Брест, 7–8 декабря 2012 г. – Брест : БрГУ, 2014. – 224 с.
  10. Вернигоров, В. И. Великая Отечественная война советского народа : (в контексте Второй мировой войны) / В. И. Вернигоров. – Минск : Новое знание, 2005. – 150 с.
  11. Котов, А. И. Беларусь в период Второй мировой и Великой Отечественной войны (1939–1945 гг.) : хронологический справочник / Котов А. И. – Минск : Энциклопедикс, 2004. – 40 с.
  12. Беларусь напярэдаднi i ў гады Вялiкай Айчыннай вайны : вучэбны дапаможнiк / А. А. Каваленя, А. М. Лiтвiн, I. А. Саракавiк, А. В.Касовiч. – Мінск : Акадэмія МУС РБ, 2004. – 123 с.
  13. Мировая война : взгляд побежденных, 1939–1945 гг. – Москва : АСТ : СПб. : Полигон, 2003. – 735 с. – (Военно-историческая библиотека).
  14. Вторая мировая война // Великие битвы XX века / авт.-сост.: О. М. Чернякевич и др. Москва, 2002. С. 209–354.
  15. Мировая война. 1939–1945 / [ред. Н. Л. Волковский]. – Москва : АСТ : СПб. : Полигон, 2000. – 736 с. – (Военно-историческая б-ка).
  16. Итоги второй мировой войны : выводы побежденных / К. Типпельскирх, А. Кессельринг, Г. Гудериан ; пер. с нем. Л. К. Комоловой. – СПб. : Полигон, 1998. – 634 с. – (Военно-историческая б-ка).
  17. Бяссонаў, Г. У. У верасні 1939-га / Г. У. Бяссонаў, С. С. Самойленка // Памяць. Брэст : гіст.-дакум.-хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 278–285.
  18. Жук, В. Э. Начало Второй мировой войны. Воссоединение Западной Беларуси с БССР : история Беларуси, 9-й класс / Виктор Жук // Беларускі гістарычны часопіс. 2021. № 9. С. 58–64.
  19. Бензерук, А. Бурлівая восень 39-га года / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 18 верасня. С. 3.
  20. Бензерук, А. Пачатак вялікай вайны / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 4 верасня. С. 8; 8 верасня. С. 6.
  21. Кикнадзе, В. Г. Этот день не признавали, как могли... : о празднике Победы над Японией и нашей Великой Победы во Второй мировой войне / Владимир Георгиевич Кикнадзе // Народное образование. 2020. № 4. С. 11–22.
  22. Дейч, В. С. Компетентностно ориентированные задания по разделу «БССР в годы Второй мировой и Великой Отечественной войн» : история Беларуси, 10-й класс / Виктор Дейч // Беларускі гістарычны часопіс. 2020. № 2. С. 52–56.
  23. Воробьев, С. М. Проявление дискредитации западных держав в отношении Советского Союза в период Второй мировой войны / С. М. Воробьев // История государства и права. 2020. № 1. С. 65–71. 
  24. Ермаловіч, В. І. Пачатак Другой сусветнай вайны. Як гэта было / Віктар Ермаловіч // Беларуская думка. 2019. № 8. С. 9297.
  25. Искендеров, П. А. Мюнхенское соглашение 1938 г.: пролог к новой мировой войне / П. А. Искендеров // Вопросы истории. 2018. № 11. С. 120127.
  26. Искендеров, П. А. Советско-германский пакт о ненападении 1939 г.: узловые моменты дискуссий / П. А. Искендеров // Вопросы истории. 2018. № 8. С. 123139.
  27. Искендеров, П. А. Вторая мировая война в современном контексте / П. А. Искендеров // Вопросы истории. 2018. № 6. С. 122136.
  28. Герлах, К. Нямецкія планы каланізацыі Беларусі ў 1941–1944 гг. і праблема фольксдойчаў / Крысціян Герлах // Arche. Пачатак. 2017. № 5. С. 4–16.
  29. Демчук, Т. В. Начало Второй мировой и Великой Отечественной войн : опорный конспект / Т. В. Демчук // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2014. № 5. С. 14–19.
  30. Капанева, В. М. Урок истории по разделу «Вторая мировая война. Великая Отечественная война Советского Союза» в IX классе / В. М. Капанёва // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя «У дапамогу педагогу». 2011. № 2. С. 3439.
  31. Здановіч, У.В. Беларусы на франтах вайны і ў еўрапейскім руху супраціўлення ў айчыннай гістарыяграфіі (19912009 гг.) / У. В. Здановіч // Весцi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Серыя гуманітарных навук. 2010. № 3. С. 5157.
  32. Веремкович, А. Так начиналась война... : [в т. ч. Г. Брест в сентябре 1939 г.] / А. Веремкович // Заря. 2009. 1 сентября. С. 8.
  33. Богданович, Н. Вторая мировая война: итоги и последствия : урок-семинар в XI классе / Н. Богданович // Гiсторыя: праблемы выкладання. Серыя «У дапамогу педагогу». 2009. № 6. С. 34–37.
  34. Гуревский, Е. Далёкий фронт общей победы : [о белорусах-полешуках, погибших в Италии во время Второй мировой войны] / Е. Гуревский // Пінскі веснік. 2009. 19 мая. С. 2.
  35. Ковалёв, С. Н. Вымыслы и фальсификации в оценках роли СССР накануне и с началом Второй мировой войны / С. Н. Ковалёв // Военно-исторический журнал. 2008. № 7. С. 15–20.
  36. Гуревский, Е. Они тоже сражались за Родину : [уроженцы Брестской области в составе союзных армий в годы Второй мировой войны] / Е. Гуревский // Вечерний Брест. 2005. 27 апреля. С. 9.
  37. Гурэўскi, Я. І помніць свет выратаваны... : [пра ўраджэнцаў Драгічыншчыны – удзельнікаў войск краін антыгітлераўскай кааліцыі ў час Другой сусветнай вайны] / Я. Гурэўскі // Драгiчынскi веснiк. 2004. 23 кастрычніка.
  38. Сущук, А. Одни защитники стали героями, другие – врагами народа : [Григорий Романович Игнатович рассказал о защите Брестской крепости в 1939 г.] / Алексей Сущук // Вечерний Брест. 1993. 22 октября. С. 2.
  39. Кублицкая, Л. Как начиналась Вторая мировая : [оборона Брестской крепости в 1939 г.] / Людмила Кублицкая // Брестский курьер. 1991. 12–18 сентября (№ 29). С. 3; 19–25 сентября (№ 30). С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 148 разоў Апошняя змена Пятніца, 16 Жнівень 2024 16:03