Пятніца, 16 Жнівень 2024 16:14

2024 г. — 80 гадоў з часу фарміравання Ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў (Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята; 1944)

Гісторыя Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята пачынаецца з 18 ліпеня 1944 г. На аснове загаду камандуючага Беларускай ваеннай акругай № 0347 і дырэктывы Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята быў сфарміраваны Кобрынскі раённы ваенны камісарыят. Супрацоўнікі ваенкамата адразу прыступілі да наладжвання воінскага ўліку і пошуку рэсурсаў для папаўнення франтавых часцей, уносілі свой уклад у Вялікую Перамогу.

Па завяршэнні Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі райваенкамата вялі работу па пастаноўцы на ўлік дэмабілізаваных афіцэраў, салдат, аказвалі дапамогу ў пытаннях працаўладкавання і перакваліфікацыі. Вялікая ўвага надавалася падрыхтоўцы моладзі да службы ў арміі, ваенна-патрыятычнаму выхаванню.

 

У красавіку 1963 г. у сувязі з пераходам на новы штат райваенкамат перайменаваны ў Кобрынскі аб’яднаны гарадскі ваенны камісарыят, які ў той час быў у складзе Беларускай ваеннай акругі, у 1992 г. увайшоў у склад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 

 

1 верасня 2002 г. у працэсе рэфарміравання Узброеных Сіл Кобрынскі аб'яднаны гарадскі ваенны камісарыят пераведзены на новы штат і зноў перайменаваны ў Кобрынскі раённы ваенны камісарыят. У 2015 г. у працэсе рэструктурызацыі да ваеннага камісарыята Кобрынскага раёна далучылася адпаведная ўстанова Жабінкаўскага раёна. Аб'яднанне адбылося ў адпаведнасці з дырэктывай міністра абароны № 29 ад 31 снежня 2014 г. Новая назва: «Ваенны камісарыят Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў». Аб'яднаны ваенкамат узначаліў палкоўнік Ігар Уладзіміравіч Круглоў. На базе Жабінкаўскага камісарыята ўтворана адасобленая група, у якую ўваходзяць два афіцэры і трое спецыялістаў, кіраўнік падпалкоўнік Эдуард Рыгоравіч Аксюціч.

 

Ваенны камісарыят Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў з’яўляецца мясцовым органам ваеннага кіравання і воінскай установай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Асноўныя крытэрыі работы – гатоўнасць да правядзення мабілізацыі людскіх і транспартных рэсурсаў на тэрыторыі раёна ў мірны і ваенны час, а таксама стан улікова-прызыўнай работы ў ваенкамаце, якаснае правядзення мерапрыемстваў па тэрытарыяльнай абароне. Асновай дзейнасці ўсіх падраздзяленняў ваенкамата з'яўляецца шырокі і разнастайны спектр працы з людзьмі.

 

Адзін з найбольш складаных накірункаў дзейнасці ваеннага камісарыята – арганізацыя тэрытарыяльнай абароны ў раёне, асноўным працоўным і каардынуючым органам якой з'яўляецца група тэрытарыяльнай абароны. Да арганізацыі гэтай работы прыцягваюцца службовыя асобы раённага выканаўчага камітэта, тэрытарыяльных органаў МУС, КДБ і МНС, прадстаўнікі органаў пагранічнай службы, іншых органаў і арганізацый раёна.

 

Асноўныя задачы мабілізацыйнага аддзела ваенкамата – гэта ўлік і падрыхтоўка ваеннаабавязаных да мабілізацыі ў ваенны час, а таксама да вучэбных і праверачных збораў. Арганізацыя дапрызыўнай падрыхтоўкі і медыцынскага агляду юнакоў з раёна, іх падрыхтоўка да службы ва Узброеных Сілах і іншых сілавых структурах, прызыў на тэрміновую службу і службу ў рэзерве, а таксама аказанне дапамогі абітурыентам, якія паступаюць у ваенныя навучальныя ўстановы – гэтыя пытанні знаходзяцца ў падпарадкаванні аддзела прызыву на ваенную службу.

 

Спецыялісты ваенкамата аказваюць садзейнічанне ў своечасовым і поўным прадастаўленні звольненым у запас ільгот, правоў і сацыяльных гарантый, устаноўленых заканадаўствам, вядуць улік грамадзян, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях па абароне Айчыны і ў зонах узброеных канфліктаў, а таксама асоб, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварый і стыхійных бедстваў. Камісарыят вядзе вялікую пошукавую працу, рыхтуе дакументы і арганізоўвае ўручэнне ўзнагарод вайскоўцам запасу, франтавікам. Сумесна з органамі мясцовага самакіравання ўдзельнічае ў мерапрыемствах па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, збірае звесткі па няўлічаных воінскіх пахаваннях.

 

Ваенны камісарыят Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў неаднаразова прызнаваўся лепшым у вобласці і рэспубліцы. Сучасны калектыў ваенкамата на чале з ваенным камісарам Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Аляксандрам Валер’евічам Самарэвічам – гэта згуртаваная каманда спецыялістаў, кожны з якіх добрасумленна выконвае свае абавязкі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. 

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

 

  1. Военные комиссариаты Брестской области : историческая справка. – Брест : Областная типография, 1998. – 48 с.
  2. Кобрынскаму раённаму ваеннаму камісарыяту (1944) – 80 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 138.
  3. Самаревич, А. Служить во имя Родины : [военный комиссариат Кобринского и Жабинковского районов отмечает свой профессиональный праздник] / Александр Самаревич // Кобрынскі веснік. 2024. 13 красавіка (№ 15). С. 13.
  4. Белов, Д. Призвание – хранить грядущее страны : [о Денисе Хурсине, который служит в Кобринском военном комисса-риате] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 17 лютага (№ 7). С. 1, 6.
  5. Белов, Д. И сердце женское в ответе – за всех сынов и за Отчизну : [о начальнике мобилизационного отдела военного комиссариата Кобринского и Жабинковского районов Ольге Романус] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2022. 19 кастрычніка. С. 5.
  6. Белов, Д. Служить на границе – почетно : [в военном комиссариате Кобринского и Жабинковского районов проходил отбор в подразделения пограничной службы] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2022. 12 кастрычніка. С. 3.
  7. Белов, Д. Офицер – это навсегда : [жизненный путь бывшего военного комиссара Кобринского района Н. В. Лебецкого] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 23 лютага. С. 1–2.
  8. Вовк, Ю. Военкомат: история, современность, успехи / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2018. 10 мая. С. 3.
  9. Елізарава, Ж. З іх пачынаецца армія : [ваенны камісарыят Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў] / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. 2018. 21 красавіка. С. 1–2.
  10. Бялоў, Д. Быць ваенным наканавана лёсам : [жыццёвы шлях палкоўніка, былога ваеннага камісара аб`яднанага гарадскога і раённага ваеннага камісарыята М. С. Кавальчука] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2017. 22 лютага. С. 1–2.
  11. Пятроў, А. А. Як жыве и працуе адасобленая група / Аляксей Анатольевіч Пятров ; гутарыла Людміла Вольчык // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 22 лютага. С. 2.
  12. Пашкович, Л. Наш военкомат – лучший! : [по итогам работы Кобринский райваенкомат признан лучшим в области] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2016. 30 лістапада. С. 1.
  13. Мельнік, Р. Трымаць порах сухім : [на Кобрыншчыне адбыліся паказныя заняткі па арганізацыі збораў ваеннаабавязаных] / Раман Мельнік, Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2016. 24 верасня. С. 1–2.
  14. Косціна, Л. Утворана адасобленая група ваенкамата : [адбылося зліццё Жабінкаўскага і Кобрынскага ваенных камісарыятаў, аб'яднаны ваенкамат узначаліў палкоўнік Ігар Уладзіміравіч Круглоў] / Людміла Косціна // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 25 лістапада. С. 4.
  15. Аб'ядналіся ваенкаматы : [адбылося аб'яднанне Кобрынскага і Жабінкаўскага ваенкаматаў – новая назва «Ваенны камісарыят Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў»] // Народная трыбуна. 2015. 30 кастрычінка. С. 3.
  16. Ніжнік, Н. Новая гісторыя ваенных камісарыятаў : [да ваеннага камісарыята Кобрынскага раёна далучана адпаведная ўстанова Жабінкаўскага раёна] / Наталля Ніжнік // Кобрынскі веснік. 2015. 17 кастрычніка. С. 3.
  17. Круглов, И. Кобринский РВК – лучший в области : [военный комиссар полковник И. Круглов – о деятельности местного органа военного управления] / [Игорь Круглов ; беседовала] Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2014. 17 июля. С. 3.
  18. Савчук, М. Гости из военкомата : [в рамках благотворительной акции сотрудники Кобринского военкомата подготовили для социального приюта в Борисовке сладкие подарки] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 10 января. С. 2.
  19. Сартаков, А. Готовность в мирное время : [Кобринский военкомат провел показательные занятия по системе территориальной обороны] / Александр Сартаков // Кобрынскi веснiк. 2012. 13 кастрычніка. C. 2.
  20. Мельнiк, Р. У армію – як у школу жыцця : [мерапрыемствы па прызыву на тэрміновую ваенную службу праходзяць у Кобрынскім ваенкамаце] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2012. 5 верасня. C. 2.
  21. Круглов, И. В. И снова призыв : [Кобринский комиссариат возглавил подполковник И. В. Круглов] / И. В. Круглов ; [беседовала] Маргарита Савчук// Кобрин-информ. 2012. 29 марта (№ 13). С. 3.
  22. Круглоў, І. «Прэстыж арміі сёння высокі, як ніколі...» / [Ігар Круглоў ; гутарыў] Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 22 лютага. C. 2.
  23. Мельнік, Р. Стануць абаронцамі Айчыны : [у Кобрынскім ваенкамаце прызыўная кампанія ў самым разгары] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2012. 18 красавіка. C. 2.
  24. Мельнiк, Р. Справа гонару : [Кобрынскі раённы ваенкамат] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2010. 29 мая. C. 2.
  25. Васюк, Н. Военкомату – «отлично» / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2010. 28 января. C. 2.
  26. Медаль ад фонду імя Жукава : [знакам «За мужнасць і любоў да Айчыны 1941–1945 гг.» узнагароджаны ваенны камісар Кобрынскага РВК В. Пракапюк] // Кобрынскi веснiк. 2009. 15 ліпеня. C. 3.
  27. Кобринский военкомат в числе лучших // Кобрин-информ. 2008. 10 января. C. 3.
  28. Васюк, Н. Военкомат в будни и праздники / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2008. 10 апреля. C. 4.
  29. Мельнiк, Р. Не толькі прызыў на службу : [Кобрынскі раённы ваенкамат] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2008. 5 красавіка. C. 3.
  30. Пустовой, Е. Главный штаб призыва и обороны / Е. Пустовой // Кобрин-информ. 2005. 13 октября. С. 2.
  31. Балецкі, Я. У ваенкаматаў – сваё свята : [8 красавіка – Дзень ваенных камісарыятаў] / Я. Балецкі // Кобрынскі веснік. 2003. 5 красавіка. С. 1.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 155 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Жнівень 2024 08:36