Серада, 08 Май 2013 10:49

Май 2013 г. – 45 гадоў з пачатку будаўніцтва (1968) мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”

Цэнтральны Камітэт КПБ у Пастанове “Аб святкаванні 20-годдзя вызвалення Савецкай Беларусі” ўхваліў прапановы аб пабудове помніка ў Брэсцкай крэпасці за кошт сродкаў, сабраных народам для гэтых мэтаў.

{gcontent}Адзначаючы выключныя заслугі абаронцаў Брэсцкай крэпасці перад Радзімай і ў азнаменаванне 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 8 мая 1965 года прысвоіў Брэсцкай крэпасці ганаровае званне “Крэпасць-герой” з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая зорка”.

Савет Міністраў БССР Пастановай ад 23 ліпеня 1966 г. № 295 зацвердзіў творчую групу і даручыў ёй выканаць праект помніка абаронцам крэпасці. У 1967 годзе Пастановай Савета Міністраў БССР быў створаны творчы калектыў для распрацоўкі праекта помніка. Узначаліў яго лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, народны мастак СССР, скульптар Аляксандр Паўлавіч Кібальнікаў (1912–1987). Галоўным архітэктарам праекта стаў народны архітэктар СССР Уладзiмiр Адамавiч Кароль (1912–1980). У творчы калектыў увайшлі: народны мастак БССР, скульптар Андрэй Ануфрыевіч Бембель (1905–1986), архітэктары Георгій Васільевіч Сысоеў (1919–2010), Віктар Матвеевіч Волчак (1910–1985), Юрый Іванавіч Казакоў, лаўрэат Ленінскай прэміі Валянцін Паўлавіч Занковіч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Алег Аляксандравiч Стаховіч (1934–2010), скульптар Уладзімір Данілавіч Бабыль.

Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” – помнік-ўшанаванне подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе быў створаны ў 1969–1971 гадах. 25 будаўніча-мантажных арганізацый краіны прыслалі на будаўніцтва мемарыяла сваіх лепшых спецыялістаў. Актыўны ўдзел у будаўніцтве мемарыяльнага комплексу прынялі калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў г. Брэста. Рабочыя i служачыя, студэнты i школьнiкi працавалi на грамадскiх пачатках.

18 верасня 1971 года прайшоў жалобны мітынг, прысвечаны перапахаванню астанкаў загінуўшых абаронцаў крэпасці з гарнізонных могілак пад мемарыяльныя пліты, а таксама астанкаў, якiя былi знойдзены ў ходзе будаўнічых работ. 25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Скульптурна-археалагічны ансамбль уключае ацалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крэпасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва. Комплекс размешчаны ва ўсходняй частцы Цытадэлі пры ўпадзенні ракi Мухавец у раку Заходнi Буг. У адзіным архітэктурна-мастацкім ансамблі прадстаўлены руіны старой крэпасці, месцы баёў, манументальныя скульптурныя кампазіцыі.

Своеасаблівай уверцюрай да скульптурнай паэмы аб гераізме стаў галоўны ўваход. У жалезабетонным блоку як бы высечана пяціканцовая зорка, сімвал воінскай доблесці і гонару. Тут штодня гучыць песня А. В. Аляксандрава “Священная война” і ўрадавае паведамленне аб нападзе войскаў фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз (тэкст чытае Ю. Б. Левітан). Цэнтральная алея вядзе да Цытадэлі.

На левым беразе правага рукава ракі Мухавец размешчана скульптура “Смага”, якая сімвалічна ўвасабляе прагу да жыцця, барацьбы, перамогі. Ад руін Белага палаца пачынаецца плошча Цырыманіялаў. Далёка навакол відаць штык-абеліск – сімвал воінскай храбрасці. Вышыня яго 100 метраў, абліцаваны лістамі з тытанавага сплаву, а пад’ём яго стаў унікальнай будаўнічай справай. Над руінамі iнжынернага ўпраўлення ўзвышаецца галоўны манумент, які выкананы з жалезабетону (вышыня 31,5 м, шырыня 50 м). У суровым позірку воіна, як бы выступаючага з разгорнутага сцяга, смутак па загінуўшых таварышах, вялікая сіла волі, мужнасць і рашучасць стаяць да канца.

На тыльным баку галоўнага манумента – барэльефы, якія адлюстроўваюць найбольш яскравыя эпізоды з абароны крэпасці: нарада ў адным з казематаў, подзвіг артылерыстаў, жанчыны і дзеці, контратака, апошняя граната. У цэнтры архітэктурнага ансамбля – тры ярусы гранітных пліт. Пад імі пахаваны астанкі 962 загінуўшых, імены 260 з іх увекавечаныя, астатнія пахаваны як невядомыя. Недалёка знаходзіцца пляцоўка гарадоў-герояў СССР з капсуламі, якія напоўнены зямлёй гэтых гарадоў (адкрыта 9 мая 1985 г.).

Перад руінамі былога iнжынернага ўпраўлення ва ўглыбленні, абліцаваны чорным лабрадарытам, гарыць Вечны агонь, якi быў запалены ў дзень адкрыцця мемарыяла Героем Савецкага Саюза Пятром Міронавічам Машэравым.

У 1971 годзе была завершана першая чарга будаўнiцтва мемарыяла, а работы па другой чарзе так i не пачалiся. У 1997 годзе было прынята рашэнне “Аб долевых узносах дзяржаў – удзельнiц СНД на фiнансаванне капiтальнага рамонту i рэстаўрацыю мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 1996 года № 370 комплексу прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю міжнароднага значэння.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела ЦГБ імя А. С. Пушкіна

{/gcontent}

 

  1. Брестская крепость-герой // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область. Минск, 2009. Кн. 1. С. 145.
  2. Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”// Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2.
    С. 649—611.
  3. Мемориальный комплекс “Брестская крепосць-герой”/
    В. В. Губаренко и др. Минск, 2008. 21 с. : ил.
  4. Мемориал // Брестская крепость. Война и мир / автор концепции и текста А. Суворов. Брест, 2010. С. 238–251.
  5. Брестская крепость-герой// Республика Беларусь : энциклопедия :
    [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 507.
  6. Брэсцкая крэпасць-герой // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 293.
  7. Брестская крепость…= Brestfortress…: факты, свидетельства, открытия / В. В. Губаренко, Л. Г. Бибик, Е. В. Харичкова. Брест, 2004. 84 с.: ил.
  8. Брестская крепость во времени и пространсве : путеводитель / авт.-сост. В. В. Губаренко и др.; ред. Л. И. Утюкова. Брест, 2005. 32 с.: ил.
  9. Брестская крепость-герой. Мемориальный комплекс / ред.
    Г. П. Ляхова; тех. ред. Л. И. Скосырева. Минск, 2007. 1 к. 22 х 61. – Карта; текст; план крепости на одном листе.
  10. Брэсцкая крэпасць / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак i iнш. Мiнск, 2004. 90 с.
  11. Аникин, В. И. Брестская крепость – крепость-герой / Виктор Иванович Аникин. 2 изд., доп. Москва, 1985. 200 с.: ил. (Архитектура городов-героев).
  12. Вечный огонь // Брестская крепость на ветрах истории. Брест, 2004.
    С. 136–147.
  13. Вечный огонь цитадели // Курков, И. Н. Брестчина : легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 235–239.
  14. Если бы камни могли говорить… / авт. текста С. В. Бордовский. 3 изд., перераб. и доп. Минск, 1987. 80 с.
  15. Крепость–герой // Бешанов, В. В. Брестская крепость / В. В. Бешанов. Минск, 2004. С. 130–150.
  16. Ліхтаровіч, Г. М. Цытадель славы = Цитадель славы / Г. Л. Ліхтаровіч. Минск, 1985. 112 с. : ил.
  17. Хаметов, М. И. Брестская крепость-герой / Махмут Исхакович Хаметов. Москва, 1988. 221 с.
  18. Яскевіч, С. Тэрыторыя памяці / С. Яскевіч // Звязда. 2013. 6 лют. С. 8.
  19. Митюков, А. Тайное станет явным : Первая экскурсия на закрытый остров Брестской крепости пройдёт 21 февраля / Александр Митюков // Заря. 2013. 9 февр. С. 9.
  20. Бысюк, Р. Які ж піяр сапраўды патрэбен Барбакану? : Дзесяць пытанняў пра будучыню комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” / Рыгор Бысюк ; гутарыла Таццяна Команава // Культура. 2013. 16 сакав.
    (№ 11). С. 6.
  21. Рубашевский, Ю. В мемориальном комплексе – новый директор : [о назначении Григория Бысюка] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2012. 27 июня. С. 8.
  22. Панасюк, П. Будаўніцтва мемарыяла не завершана / П. Панасюк // Народная трыбуна. 2012. 11 снеж. С. 4.
  23. Шеламова, Т. Героика без фанфар : Что потрясло скульптора Валентина Занковича? / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2011.
    22 июня.
  24. Тиборовская, Т. Часовым священных рубежей / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2011. 22 июня.
  25. Губаренко, В. Пусть вечно горит огонь! : [беседа с директором мемориального комплекса “Брестская крепость-герой”] / Валерий Губеренко ; беседовал Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2011. 30 сент. С. 6.
  26. Губаренко, В. “Мы идем вперёд!” : [беседа с директором мемориального комплекса «Брестская крепость-герой»] / Валерий Губеренко ; беседовала Елена Синявская // Брестский вестник. 2011. 29 сент. С. 17.
  27. Гармель, Е. Мемориал живет и помнит! / Елена Гармель // Заря. 2011. 1 окт. С. 1, 8.
  28. Павлова, Л. О Брестской крепости-герое вновь память сердца говорит : [о 40-летии мемориального комплекса] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 29 сент. (№ 39). С. 8–9.
  29. Шеламова, Т. Драгоценные камни Берестья : Министерство культуры РБ одобрило концепцию регенерации Брестской крепости / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2009. 21 авг.
  30. Федоров, О. Неизвестная Брестская крепость / Олег Федоров // Беларускі час. 2009. № 37.
  31. Сарычев, В. Умрем, но из крепости не уйдем : Минские архитекторы представили очередной проект доработки брестского мемориала / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2008. 22 февр. С. 7.
  32. Рубашевский, Ю. Генерал на службе истории / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2007. 5 янв. С. 5.
  33. Міхнюк, В. Сімвал мужнасці / В. Міхнюк // ЛіМ. 2007. 12 студз. С. 3.
  34. Юркевич, Н. Летопись героизма и славы / Николай Юркевич // Заря. 2006. 28 сент.
  35. Панасюк, Н. От музея до мемориала / Н. Панасюк // Белорусская нива. 2006. 17 окт. С. 5.
  36. Митюкова, Е. Как это было / Елена Митюкова // Заря. 2006. 28 сент.
  37. Литвинович, Е. Год Брестской цитадели / Евгений Литвинович // Заря. 2006. 10 июня.
  38. Курэц, А. Калі б камяні маглі гаварыць... / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2006. 30 верас. С. 6.
  39. Губаренко, В “Форпост на все времена” : [беседа с директором мемориального комплекса «Брестская крепость-герой»] / Валерий Губаренко ; беседовал Петр Сутько // Заря. 2006. 28 сент. С. 1, 4–5.
  40. Беркут, О. Руины стреляют памятью / Ольга Беркут // Вечерний Брест. 2006. 9 июня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2900 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:39