Аўторак, 20 Жнівень 2024 08:34

24 жніўня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Брыгадзіна (1949–2021), доктара гістарычных навук, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь

Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 1966 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1971 г. Затым два гады служыў у Савецкай арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.

Працоўную дзейнасць Пётр Брыгадзін пачаў загадчыкам кабінета кафедры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў БДУ. З 1975 па 1977 гг. вучыўся ў аспірантуры БДУ. У 1978 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Камсамол Беларусі – актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966–1970 гг.)». З 1977 г. – выкладчык кафедры гісторыі КПСС БДУ, сакратар камітэта камсамола ўніверсітэта.

У 1981–1982 гг. П. І. Брыгадзін – загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай работы ЦК ЛКСМБ, а з 1982 па 1984 гг. – намеснік сакратара парткама з правамі райкама КПБ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984–1988 гг. – інструктар аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. З 1988 па 1996 гг. – прарэктар па вучэбнай рабоце, загадчык кафедры гісторыі БДУ. Абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. – люты 1917)» (1995). Прафесар (1996). У 1996–2000 гг. – першы прарэктар БДУ, рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.

З 21 ліпеня 2000 г. – рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 19 кастрычніка 2001 года П. І. Брыгадзін прызначаны міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2003 г. – дырэктар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Савет па абароне доктарскіх дысертацый БДУ. З красавіка 2018 г. – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі XIX–XX стст., палітычная гісторыя Беларусі, праблемы дзяржаўнага кіравання. Аўтар больш за 90 навуковых прац па гісторыі, тэорыі кіравання, сацыялогіі, у тым ліку 10 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Падрыхтаваў двух дактароў і 7 кандыдатаў навук.

Узнагароджаны медалём «За трудовую доблесть» (1980), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1998), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001). Удастоены званняў «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998), «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999).

П. І. Брыгадзін памёр 12 снежня 2021 г., пахаваны на Заходніх могілках г. Мінска.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава.

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

 

Працы П. І. Брыгадзіна

 

  1. Логистические системы и процессы в условиях экономической нестабильности : материалы VI Международной заочной научно-практической конференции, Минск, 56 декабря 2018 г. / [редколлегия: П. И. Бригадин, А. Д. Молокович, П. А. Дроздов]. Минск : Институт бизнеса БГУ, 2019. 142, [1] с.
  2. Актуальные проблемы бизнес-образования : ХVIII Международная научно-практическая конференция, Минск, 25–26 апреля 2019 г. : сборник статей / [редколлегия: П. И. Бригадин (гл. редактор) и др.]. – Минск : Институт бизнеса БГУ, 2019. – 298, [1] с.. ил., табл.
  3. Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. / [П. І. Брыгадзін і інш.]. – Мінск : БДУ, 2018. – 350, [1] с.
  4. Актуальные проблемы современного белорусского общества (2011–2016 гг.) : социологический аспект / [Д. Г. Ротман и др. – Минск : БГУ, 2016. – 246, [1] с.
  5. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў / П. І. Брыгадзін. – Мінск : Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, 2015. – 287 с.
  6. Ценностные ориентации белорусского студенчества: сравнительный социологический анализ (19982009 гг.) / [П. И. Бригадин и др.]. Минск : ГИУСТ БГУ, 2010. 207 с.
  7. Минские губернаторы: история власти / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. Минск : ГИУСТ БГУ, 2009. 351 с.: ил.
  8. Мятежный корпус : из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (18421863 гг.) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. 183 с.: ил.
  9. История Беларуси в контексте европейской истории : курс лекций / П. И. Бригадин. Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. 332 с.: ил.
  10. Военная школа в Беларуси (XVIII в.первая четверть XIX в.) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. Минск : БГУ, 2004. 120 с.
  11. Ладысеў, У. Ф. Паміж Усходам і Захадам : станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917–1939 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. – Мінск : БДУ, 2003. – 307 с.
  12. Гісторыя Беларусі : у 2 ч. – Ч. 2. : XIXXX стагоддзі : курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі [i інш.]. – Мінск : РІВШ БДУ, 2002. – 656 с.
  13. Ладысеў, У. Ф. На пераломе эпох : станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917–1920 гг.) / У. Ф. Ладысеў, П. І. Брыгадзін. – Мінск : БДУ, 1999. – 127 с.
  14. Усевалад Ігнатоўскі – палітычны дзеяч, вучоны / П. І. Брыгадзін, І. Д. Мацяс. – Мінск : Полымя, 1998. – 96 с. : іл. – (Нашы славутыя землякі).
  15. Гармонизация архитектуры высшего образования / П. И. Бригадин // Проблемы гармонизации образовательных стандартов. Минск : БДУ, 1999.
  16. Проблемы подготовкикадров в сфере малого предпринимательства / П. И. Бригадин, С. Н. Мальченко // Вузовская наука, промышленность, международное сотрудничество : в 2 ч. Минск, 1998. Ч. 2.
  17. История Беларуси : учебное пособие / Е. Л. Абецедарская, П. И. Бригадин, Л. А. Жилунович [и др.]. – Минск : ИП Экоперспектива, 1997. – 319 с.
  18. Беларусазнаўства : навучальны дапаможнік / пад рэд. П. І. Брыгадзіна. – Мінск : Зaвiгap, 1997. – 288 с.
  19. Эсеры в Беларуси (конец XIX в. – февр. 1917 г.) / П. И. Бригадин. Минск : Згода, 1994. 152 с.
  20. Эсеры в Беларуси (конец ХІХв.февраль 1917г.) : автореферат дисссертации … доктора исторических наук : 07.00.02 / П. И. Бригадин; БГУ. – Минск, 1994. – 30 с.
  21. Политическая история Беларуси / П. И. Бригадин. Минск : БГУ, 1990. 130 с.
  22. Тенденции мировой экономики и государственное управление / П. И. Бригадин, И. В. Новикова // Проблемы управления. 2002. № 2.
  23. Глобализация: необходимость формирования новой модели управления / П. И. Бригадин, И. В. Новикова // Наука и промышленность России. 2001. № 45.
  24. Глобализация: необходимость формирования новой парадигмы государственного управления / П. И. Бригадин, И. В. Новикова // Перспективы интеграции на рубеже тысячелетий. Минск, 2001.
  25. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці / П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў // Труды Академии управления при Президенте Республики Беларусь. Минск, 2000.
  26. Партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў / П. І. Брыгадзін // З гісторыі палітычных партый. – Мінск : БДУ, 1993.
  27. Братские школы в Белоруссии / П. И. Бригадин // Славяне: единство и многообразие. Минск, 1990.
  28. Институт бизнеса БГУ / Петр Иванович Бригадин // Народная асвета. 2021. № 10. С. 4041.
  29. Першы усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.): да стагоддзя / П. І. Брыгадзін // Журнал Белорусского государственного университета. 2017. № 3. С. 37-43.
  30. «Рэформа будзе праходзіць эвалюцыйным шляхам» : [гутарка з міністрам адукацыіі РБ] / П. І. Брыгадзін // Звязда. 2002. 16 сакавіка; 19 сакавіка; 20 сакавіка; 21 сакавіка.
  31. «Рэформа адукацыі выклікана аб’ектыўнымі ўмовамі. І ад усведамлення гэтага ў многім залежыць яе поспех…» : [гутарка з міністрам адукацыіі РБ] / П. І. Брыгадзін // Народная газета. 2002. 12 лістапада. С. 1, 3.
  32. Вучыцца, вучыцца і вучыцца… : [гутарка з міністрам адукацыіі РБ] / П. І. Брыгадзін // Народная газета. 2002. 18 кастрычніка. С. 3.
  33. Шклоўскае шляхетнае вучылішча / Пётр Брыгадзін, Андрэй Лукашэвіч // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 4. С. 63–65.
  34. «Іменем беларускага народу…» : матэрыялы і дакументы аб дзейнасці Міністэрства беларускіх спраў 1918–1919 гг. / Пётр Брыгадзін, Уладзімір Ладысеў // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 2. С. 26–31.
  35. Свет і Беларусь: параўнальная храналогія : [да 1898 г.] / Пётр Брыгадзін, Аляксандр Каханоўскі, Леанід Лойка // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 1. С. 17–19.
  36. Ладысеў, У. Рада БНР пасля Рыжскага дагавора 1921 г., ці Канец нацыянальнага рамантызму / Уладзімір Ладысеў, Пётр Брыгадзін // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 1. С. 48–59.
  37. Социальная структура белорусского общества на рубеже XIXXX вв. / П. И. Бригадин, А. Г. Кохановский // Веснік Беларускага дзяржаўнагауніверсітэта. Серыя 3. 1996. № 3. С. 34–37.
  38. Аляксандр II: «Тэрмінова прыступіць да паляпшэння грамадскага кіравання…» / Пётр Брыгадзін, Ірына Грыбко // Беларуская мінуўшчына. 1996. № 2. С. 13–14.
  39. З гісторыі партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў) / Пётр Брыгадзін // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3. С. 99–102.

 

 

 

Аб жыцці і дзейнасці П. І. Брыгадзіна

 

  1. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 355.
  2. Бригадин Пётр Иванович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 213.
  3. Бригадин Пётр Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 532.
  4. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 347–348.
  5. Бригадин Пётр Иванович // Корзун, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзун. Минск, 2007. С. 47.
  6. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Прафесары i дактары навук Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта: 1921–2001 / склад. А. А. Яноўскi. Мінск : БДУ, 2001. С. 37.
  7. Брыгадзін Пётр Іванавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : БЕЛТА, 2000. С. 515, 579.
  8. Людзі Янаўскага краю / аўт. тэксту і ўклад. Ігар Гетман ; прадм. Юрыя Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы. Мінск, 2018. С. 168.
  9. Молодово // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район. Брест, 2017. С. 789–795.
  10. Моладава // Гарады і вёскі : энцыклапедыя. Минск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 403–406.
  11. Шчыра, як на духу… : споведзі вядомых людзей Беларусі. – Мінск, 2002. Вып. 1. – 447 с.
  12. Стралец, М. Памяці калегі : [П. І. Брыгадзіна] / Михаіл Стралец // Янаўскі край. Іванава, 2021. 24 снежня (№ 51). С. 24.
  13. Брыгадзін Пётр Іванавіч : [некралог] // Настаўніцкая газета. 2021. 14 снежня. С. 4.
  14. Гетман, І. «Наш маральны абавязак – гаварыць пра гэтых людзей…» : [П. І. Брыгадзін пра род Скірмунтаў] / Ігар Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2018. 27 красавіка. С. 5.
  15. Маркевіч, А. Прэм’ер-міністр прадставіў Міністра адукацыі / Адам Маркевіч ; Брыгадзін Пётр Іванавіч // Настаўніцкая газета. 2001. 23 кастрычніка. С. 1.
  16. О назначении П. И. Бригадина Министром образования Республики Беларусь : Указ Президента Республики Беларусь № 597 // Советская Белоруссия. 2001. 20 октября.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 159 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Жнівень 2024 08:38