Першым дырэктарам ГДК быў Ісак Барысавіч Сакольскі (1915–2001), мастацкі кіраўнік, рэжысёр, заслужаны дзеяч культуры БССР (1961). У штаце было 12 чалавек. Першымі творчымі калектывамі былі: самадзейны драматычны тэатр (з 1959 г. «народны»), харавы калектыў (стваральнік Эсфір Якаўлеўна Аўруніна; цяпер – народны хор палескай песні), танцавальны калектыў (стваральнік Віктар Аляксеевіч Лісс; цяпер – народны ансамбль танца «Палессе»), працавалі ансамбль песні, гурток кройкі і шыцця, курсы ігры на фартэпіяна.
У 1957 г. Пінскаму ГДК было прысвоена званне «Лепшы Дом культуры рэспублікі». З 1963 г. пачало сваю гісторыю свята «Зоры над Пінай», які прынёс Дому куьтуры ўсесаюзную вядомасць. На працягу 30 гадоў гэты фестываль самадзейнай творчасці быў самым вялікім і яркім святам у Пінску. У 1973 г. калектывы ГДК з вялікай канцэртнай праграмай выступалі на ВДНГ СССР, узнагароджаны дыпломамі і бронзавым медалём.
У канцы 1975 г. Дом культуры пераехаў у новы будынак на пл. Леніна, 7, які ўзведзены будаўнічым трэстам № 2 па праекту брэсцкага архітэктара Генадзя Пятровіча Чысцякова. 18 красавіка 1976 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка ГДК. Падарункам сталі гастролі майстроў Вялікага тэатра оперы і балета БССР.
Кампазіцыя прамавугольнага ў плане будынка заснавана на спалучэнні простых архітэктурынх форм з багатым вонкавым афармленнем (тынкоўка пад граніт, шкло, вітражы з алюмініевымі пераплётамі). Шырокае шкленне праразаецца рытмічна размешчанымі вертыкальнымі рэбрамі. Меліся глядзельная зала на 760 месцаў, лекцыйная зала на 200 месцаў, памяшканні для работы гурткоў, дзіцячы сектар, танцавальная зала. Бібліятэка з чытальнай залай, бар-буфет, іншыя службовыя і дапаможныя памяшканні. Фае ўпрыгожана размалёўкай «Мастацтва акрыляе» (брэсцкі мастак П. А. Данелія). Для аздаблення інтэр’ера былі выкарыстаны розныя пароды дрэва, кераміка і чаканка. Да абласнога фестывалю «Дажынкі-2014» адрамантаваны. У 2017 г. праведзены капітальны рамонт.
У 2019 г. Пінск быў культурнай сталіцай Беларусі. Сёння ў ГДК працуюць 2 прафесійныя калектывы – гарадскі камерны аркестр (кіраўнік Ганна Казарэз), канцэртны аркестр духавой і эстраднай музыкі (кіраўнік Міхаіл Агіевіч), 20 калектываў мастацкай самадзейнасці і 9 аматарскіх аб’яднанняў, у якіх займаюцца больш за 600 удзельнікаў.
6 калектываў носяць ганаровае званне «народны», «узорны», «заслужаны»: заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца «Палескія зоры» (пры ГДК з 1991 г. Кіраўнік з 2017 г. Сяргей Пятровіч Паддубны), народны хор ветэранаў імя М. М. Назарава (створаны ў 1982 г.), народны хор палескай песні, узорны ансамбль народнага танца «Лянок», узорны калектыў эстраднага танца «Рандэву», народны клуб вясёлых і знаходлівых «Перыферыя»
Дзейнічаюць гурткі і студыі харэаграфічныя, вакальныя і тэатральныя, клубы па інтарэсах: дзіцячыя, падлеткавыя, сямейныя, для дарослых і пажылых. Калектывы штогод бяруць удзел у міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестывалях і конкурсах, артымліваюць высокія ўзнагароды. Народны драматычны тэатр Дома культуры ў 1992 г. перарос у тэатр-студыю «Дыяген», а ў 2006 г. – у Палескі драматычны тэатр.
Калектывы харэаграфічныя: «Забава», «Эліта», «Фартуна», «Пэрышан», «Шарм», «Ювеналы Рандэву», «Рандэву кідс», падрыхтоўчая група «Лянок», «Даміно». Вакальныя калектывы: хор палескай песні «Воспоминание», фальклорны дзіцячы хор Бацькаўшчына, студыя эстраднай песні «ЛіК і новыя імёны». Студыя выяўленчага мастацтва «Вдохновение». Знайсці аднадумцаў можна ў клубах «Дачнік», «Вінаград Палесся», «Подруги», «Палескія майстры». Для дзяцей і падлеткаў дзейнічаюць клубы «Родничок», «Романтик», для моладзі – КВЗ «Перыферыя», рок-клуб «Істота».
У структуры ГДК працуе аддзел канцэртнай і выставачнай дзейнасці, які размешчаны ў канцэртнай зале – былым касцёле Карла Барамея (вул. Кірава, 37). Помнік архітэктуры ХVIII ст. з 1960-х гг. быў у заняпадзе. Нарэшце будынак рэстаўрыравалі пад канцэртную залу, якая была адчынена 4 кастрычніка 1992 г. Першы дырэктар Яўген Арсенцьевіч Раманюк. Цяпер гэта ўнікальная ўстанова культуры, адна з лепшых у Беларусі. Невялікія памеры і выдатная акустыка робяць яе па свойму ўтульнай, тут праводзяцца музычныя вечары і мастацкія выставы. Прафесійныя музыканты і іх слухачы высока ацанілі атмасферу залы.
У калектыве Дома культуры працавалі творчыя, яркія, самабытныя, высокапрафесійныя асобы. Заслужаны дзеяч культуры БССР Адам Сідаравіч Чопчыц (1921–2005), стваральнік у 1954 г. хору палескай песні. З 1969 г. працаваў заслужаны работнік культуры УССР (1967), Ганаровы грамадзянін г. Пінска (2012) Ігар Глебавіч Смірноў (1927–2016), мастацкі кіраўнік народнага ансамбля танца «Палессе», які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства. Ганаровы грамадзянін г Пінска (2013) Міхаіл Васільевіч Цурканаў (1943–2022), стваральнік, мастацкі кіраўнік і балетмайстар народнага ансамбля песні і танца «Палескія зоры». Арганізатар і кіраўнік хору ветэранаў заслужаны работнік культуры БССР Мікалай Мацвеевіч Назараў. У народным тэатры іграў заслужаны работнік культуры БССР (1979) Аляксандр Афанасьевіч Бажэлка.
Дзейнасць ГДК (дырэктар з 2020 г. Тамара Іванаўна Дземідзенка) накіравана на выкананне дзяржаўных праграм па развіццю сферы паслуг, зберажэнню і адраджэнню культуры, арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі, падтрымцы таленавітай моладзі, людзей пажылога ўзросту і ветэранаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства
- Воінаў, А. А. Пінскі Дом культуры / А. А. Воінаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 287.
- Красовский, В. М. Пинский заслуженный любительский ансамбль песни и танца «Палескія зоры» / В. М. Красовский, В. В. Сенькина // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 219.
- Народныя калектывы : Ансамбль песні і танца «Палескія зоры». Ансамбль танца «Палессе». Маладзёжны тэатр «Візаві». Маладзёжны хор. Тэатр гарадскога Дома культуры. Хор ветэранаў вайны і працы. Хор палескай песні // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 526–531.
- Узорныя дзіцячыя калектывы : Ансамбль танца «Лянок». Калектыў эстраднага танца «Рандэву» // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 531–532.
- Смірноў Ігар Глебавіч. Сакольскі Ісак Барысавіч // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 481.
- Назараў Мікалай Мацвеевіч // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 489.
- Баярышава, Л. М. Пінскі народны ансамбль «Палессе» / Л. М. Баярышава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 291.
- Баярышава, Л. М. Смірноў Ігар Глебавіч / Л. М. Баярышава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 86.
- Даніловіч, Т. В. Пінскі народны хор ветэранаў вайны і працы / Т. В. Даніловіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 293.
- Мяцеж, Н. Л. Пінскі народны хор палескай песні / Н. Л. Мяцеж // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 294.
- Чопчыц Адам Сідаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 526.
- Даніловіч, Т. В. Пінскі народны маладзёжны хор / Т. В. Даніловіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 292.
- Астапенка, А. М. Пінскі народны тэатр / А. М. Астапенка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 292.
- Урбанович, И. Дефиле на берегах Невы : [об участии концертного оркестра духовой и эстрадной музыки Пинского ГДК в музыкальном фестивале в Санкт-Петербурге] / Инна Урбанович // Пінскі веснік. 2024. 21 чэрвеня (№ 25). С. 18.
- Добровольская, Е. Танцуют и побеждают : [образцовый коллектив эстрадного танца «Рандеву» выступил на Международном фестивале-конкурсе в Минске] / Елена Добровольская // Пінскі веснік. 2021. 19 лістапада (№ 47). С. 20.
- Ильенков, В.«Меня зажгли «Зори», и огонь творчества уже не погасить» : [о руководителе народного ансамбля песни и танца «Полесские зори» Сергее Поддубном] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2021. 8 кастрычніка (№ 41). С. 5.
- Ильенков, В. Дом творчества и вдохновения : [зданию Пинского ГДК – 45 лет] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2021. 2 красавіка (№ 14). С. 8.
- Гришковец, В. К юбилею города – обновленный ДК : [Пинский ГДК вновь открылся после капитального ремонта] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 2 сентября. С. 1.
- Гришковец, В. «Полесские зори» зажигают! : [о заслуженном коллективе РБ народном ансамбле песни и танца «Полесские зори» Пинского ГДК. Руководитель Михаил Васильевич Цурканов] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 4 июня. С. 7.
- Гришковец, В. Песня – их судьба : [35-лет исполнилось народному хору ветеранов им. Н. М. Назарова Пинского ГДК, руководитель Нина Данилюк] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 29 декабря. С. 6.
- Жук, О. В. В интерьере с Лениным : [интервью с директором Пинского ГДК] / Олег Владимирович Жук ; взял интервью Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 4 лістапада. С. 2.
- Ильенков, В. Под крышей дома твоего : [зданию Пинского ГДК – 40 лет. Об истории учреждения] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 15 красавіка. С. 3.
- Ляшук, М. Дом творческих идей : [об истории и творческих коллективах к 60-летию ГДК] / Мария Ляшук // Пінскі веснік. 2014. 4 лістапада. С. 3.
- Ильенков, В. Притяжение авансцены : [заслуженному работнику культуры БССР А. А. Божелко исполнилось 70 лет] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2014. 14 лютага (№ 13). С. 1.
- Гришковец, В. «Полесские зори» Михаила Цурканова / Валерий Гришковец // Заря. 2013. 16 февраля. С. 8.
- Джеватова, Л. М. Приходите открывать таланты : [заместитель директора ГДК рассказывает о художественных коллективах и кружках] / Людмила Михайловна Джеватова ; интервью взял Леонид Лосич // Пiнскі веснік. 2005. 7 кастрычніка. С. 4.
- Сытин, Ф. Он знает, чего хочет : [о руководителе клуба «Дачник» Константине Трофимовиче Кириковиче] / Федор Сытин // Пінскі веснік. 2024. 3 снежня. С. 4.
- Андреева, Н. В 50 всё только начинается : [к 50-летию ГДК] / Надежда Андреева // Мясцовы час. Пiнск, 2004. 2 снежня. С. 5.
- Незаменимый. Притягательный. Творческий : [материалы к 50-летию ГДК] / подготовил Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2004. 26 лiстапада. С. 2.
- Морговчук, Л. М. Дискотечные страдания : [директор ГДК о работе учреждения с молодежью] / Леонид Михайлович Морговчук ; беседовала С. Шоломицкая // Пiнскi веснiк. 2000. 7 студзеня.
- Быть центром досуга : [о работе ГДК, которая рассмотрена на заседании горисполкома] // Пiнскi веснiк. 1999. 2 лiстапада.