Чацвер, 29 Жнівень 2024 10:16

2024 г. — 85 гадоў з часу стварэння пракуратуры Кобрынскага раёна (1939)

Пракуратура Кобрыншчыны бярэ пачатак з верасня 1939 г. Са снежня 1939 г. да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пракурорам Кобрынскага раёна быў Сяргей Якаўлевіч Чэмаданаў. 1939–1941 гг. былі цяжкімі для пракуратуры: нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх, будаўніцтва школ і вучылішчаў, недапушчэнне спекуляцыі з харчаваннем, барацьба з прагуламі, уцягванне маёмасці грамадзян у калгасы і перадзел земляў. Але якім бы складаным не быў час, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян заўжды заставалася для пракурораў на першым месцы.

Дзейнасць пракуратуры была прыпынена ў сувязі з акупацыяй раёна нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 г. па ліпень 1944 г. Але супрацоўнікі працягвалі сваю дзейнасць у пракуратурах іншых рэгіёнаў, некаторыя ваявалі на франтах, працавалі ў падполлі.

У ліпені 1944 г., пасля вызвалення Кобрынскага раёна, дзейнасць пракуратуры аднавілася ў кароткія тэрміны. Загадам пракурора Брэсцкай вобласці ад 18 жніўня 1944 г. № 9 пракурорам раёна быў прызначаны юрыст I класа АрсенійМіхайлавіч Лукоўкін, які валодаў вопытам пракурорскай работы і змог хутка наладзіць пракурорскі нагляд на вызваленай зямлі. А. М. Лукоўкін працаваў на гэтай пасадзе да ліпеня 1952 г. У Дзівінскі раён для арганізацыі працы прыбыў і прыступіў да выканання службовых абавязкаў пракурора юрыст I класа С. А. Захарэвіч.

У тыя гады ў штаце пракуратуры практычна не было супрацоўнікаў з вышэйшай адукацыяй, на працу прыходзілі былыя франтавікі, якія скончылі трохмесячныя юрыдычныя курсы і працягвалі завочнае навучанне. Масавае вяртанне ў Беларусь насельніцтва і дэмабілізаваных воінаў зрабіла надзвычай вострым рашэнне скарг па жыллёвых пытаннях. Асаблівая ўвага звярталася на захаванне льгот для дэмабілізаваных воінаў, партызан, падпольшчыкаў і іх сем'яў.Важную ролю ва ўзмацненні пракурорскага нагляду ў сферы эканомікі адыгрываў загад Генеральнага пракурора СССР ад 17 чэрвеня 1946 г. № 128 «Об усилении общего надзора за точным исполнением законов». Актуальным напрамкам пракурорскага нагляду ў той перыяд была «барацьба з раскраданнем і разбазарваннем харчовых і прамысловых тавараў».

Месцазнаходжаннем пракуратуры Кобрынскага раёна ў 1940 г. значылася плошча 11 ліпеня, 17 (цяпер пл. Замкавая), з 1970 г па 2009 г. – вуліца 17 Верасня, 13 (цяпер тэрыторыя Спаскага манастыра). Цяпер пракуратура займае будынак (Савецкая, 24) у гістарычным цэнтры горада. Будынак узведзены ў 1932 г. (па іншых дадзеных у 1939 г.) кобрынскім адвакатам Растоўскім для пражывання сям'і і адвакацкай канторы, а потым часта мяняў сваіх уладальнікаў. У верасні 2009 г. пасля рэканструкцыі і мадэрнізацыі будынак перададзены пракуратуры раёна.

Уклад ва ўмацаванне законнасці ў раёне ўнеслі пракурорскія работнікі В. І. Якіменкаў, І. С. Міжэўскі, І. А Маеўскі, В. С. Капітан, АА. Пархачук, В. В. Амельянюк, Е. М. Сцепанюк, М. І. Запарошчанка, А. І. Петрасюк і іншыя. Многія з іх дабіліся выдатных вынікаў у прафесійнай дзейнасці. Так, ураджэнец Кобрыншчыны Валерый Васільевіч Амельянюк за шэсць першых гадоў службы прайшоў шлях ад стажора да намесніка пракурора Кобрынскага раёна, у 1984 г. быў прызначаны на пасаду пракурора Бярозаўскага раёна, у 1989 г. узначаліў пракуратуру Маскоўскага раёна г. Брэста, у 1994 г. стаў першым намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці, у 1997 г. – пракурорам Брэсцкай вобласці.

Прыкладам добрасумленнага выканання службовага абавязку, таленавітым кіраўніком з'яўляўся Кобрынскі міжраённы пракурор Васілій Сцяпанавіч Капітан, які стаў у 1985 г. намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці, затым намеснікам начальніка следчага ўпраўлення, начальнікам упраўлення методыкі і аналізу Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, у маі 1995 г. быў прызначаны выконваючым абавязкі Генеральнага пракурора, з лютага па снежань 1996 г. з'яўляўся Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.

3 жніўня 2020 г. на пасаду пракурора Кобрынскага раёна прызначаны Сяргей Анатольевіч Мяшэчка. Супрацоўнікі пракуратуры працягваюць лепшыя традыцыі. Найважнейшай задачай застаецца нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў. Пракуратура забяспечвае нагляд за законнасцю дзеянняў следчага апарата, работы міліцыі, абгрунтаванасці рашэнняў суда. Вялікую працу робяць пракуроры ў сферы нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх, за выкананнем гісторыка-культурнага заканадаўства. З 2022 г. вядзецца работа па расследаванні крымінальнай справы аб злачынстве генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Дзейнасць пракуратуры накіравана на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

 

 

Матэрыял падрыхтаваныў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Пракуратуры Кобрынскага раёна (1939) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 137.
  2. Елизарова, Ж. Защитить права и восстановить справедливость : [о деятельности прокуратуры Кобринского района]/ Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 29 чэрвеня (№ 26). С. 16.
  3. Елизарова, Ж. Работа в прокуратуре – это призвание : [о помощнике прокурора Кобринского района Дмитрии Сергуце]/ Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 22 чэрвеня (№ 25). С. 5.
  4. Мешечко, С. А. Следуя букве закона : [беседа с прокурором Кобринского района советником юстиции]/ [Сергей Мешечко] ; беседовала Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 16 сакавіка (№ 11). С. 6.
  5. Мешечко, С. А. Работа, которая воспитывает характер : [беседа с прокурором Кобринского района]/ [Сергей Мешечко ; беседовала] Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 9 снежня. С. 16.
  6. Елизарова, Ж. На защите закона и человека : [о различных направлениях в работе прокуратуры Кобринского района]/ Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 24 чэрвеня. С. 4.
  7. Мешечко, С. А. Борьба с коррупцией: акцент на профилактике / [Сергей Мешечко] ; беседовала Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 11 студзеня. С. 3.
  8. Елизарова, Ж. Прокуратура призвана защищать : [о работе заместителя прокурора Кобринского района И. Р. Дерман]/ Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 2 ліпеня. С. 9.
  9. Елизарова, Ж. Нелегко быть прокурором : [о Сергее Самцове, который был назначен прокурором Кобринского района в июле 1952 г. и проработавшем на этом посту около трех лет] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 25 чэрвеня. С. 10.
  10. Елизарова, Ж. Под защитой государства : [о работе прокуратуры Кобринского района рассказал прокурор Сергей Мешечко] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 25 чэрвеня. С. 1, 10.
  11. Елизарова, Ж. В юристы – с четвертого класса :[о прокуроре А.  Луковкине, работавшем на Кобринщине с 17 июля 1944 г. до июля 1952 г.] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 18 мая. С. 6.
  12. Елизарова, Ж. От пастуха до прокурора. На страже закона : [о прокуроре С. Я. Чемоданове, работавшем на Кобринщине с декабря 1939 до начала Великой Отечественной войны]/ Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 13 красавіка (№ 27). С. 6.
  13. Белов, Д. Обеспечить верховенство Закона / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 26 чэрвеня. С. 4.
  14. Мешечко, С. А. 99 лет на страже закона: [прокурор Кобринского района рассказал о работе органов прокуратуры] / [Сергей Мешечко ; записала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2021. 24 июня (№ 25). С. 6.
  15. Мешечко, С. А. Сергей Мешечко возглавил прокуратуру Кобринского района / [Сергей Мешечко ; интервью] провела Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 24 сентября (№ 39). С. 6.
  16. Сергей Мешечко – прокурор Кобринского района : [на должность прокурора Кобринского района назначен С. А. Мешечко]// Кобрынскі веснік. 2020. 5 верасня. С. 4.
  17. Сидоренко, Р. Н. Преданно служить закону : [беседа с и. о. прокурора Кобринского района Р. Н. Сидоренко о служебных приоритетах, работе с поступающими от граждан жалобами и кадровой политике]/ [Роман Сидоренко ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 25 июня (№ 26). С. 6.
  18. Елизарова, Ж. На страже законности : [о работе прокуратуры района]/ Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 24 чэрвеня. С. 3.
  19. Бакун, Е. Не наказать – предупредить : [о работе прокуратуры района по профилактике правонарушений и преступлений]/ Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 26 чэрвеня. С. 1.
  20. Белов, Д. На страже законности и порядка: [о работе прокуратуры Кобринского района]/ Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 23 чэрвеня. С. 1–2.
  21. Сидоренко, Р. «Прокуратура прежде всего защитный, а не карающй орган» : [беседа с заместителем прокурора Кобринского района]/ Роман Сидоренко ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 21 июня. С. 6.
  22. Сидоренко, Р. «Вопросы борьбы с коррупцией – приоритетное направление в моей работе» : [беседа с заместителем прокурора Кобринского района Р. Сидоренко]/ Роман Сидоренко ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2017. 29 июня. С. 6.
  23. Петросюк, А. На страже законности и правопорядка : [беседа с прокурором Кобринского района]/ [Александр Петросюк ; беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2017. 24 чэрвеня. С. 4.
  24. Петросюк, А. «Справедливость в правосудии должна стоять на первом месте» : к 95-летию органов прокуратуры Беларуси / Александр Петросюк // Кобрин-информ. 2017. 22 июня. С. 6.
  25. Петросюк, А. На страже законности / [Александр Петросюк ; беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 25 чэрвеня. С. 2.
  26. Петросюк, А. Врата закона – под надежной защитой / Александр Петросюк ; [беседовал] Игорь Федарович // Кобрынскі веснік. 2015. 24 чэрвеня. С. 2–3.
  27. Петросюк, А. О прокурорском надзоре и не только... / А. И. Петросюк; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2014. 26 июня. С. 6.
  28. Петросюк, А. «Основная задача – защита государственных и общественных интересов» / Александр Петросюк // Кобрынскі веснік. 2014. 25 чэрвеня. С. 3.
  29. Петросюк, А. На страже законности и правопорядка / Александр Петросюк // Кобрынскі веснік. 2014. 5 сакавіка. С. 3.
  30. Петросюк, А. Неукоснительно соблюдать закон : [осуществляя надзор за исполнением законодательства об обращениях граждан, прокуратура района в 1 полугодии 2013 г. провела проверки] / Александр Петросюк // Кобрынскі веснік. 2013. 14 верасня. С. 3.
  31. Петросюк, А. «Соблюдению законности – безоговорочный приоритет» / Александр Петросюк // Кобрынскі веснік. 2013. 26 чэрвеня. С. 1–2.
  32. Белов, Д. Помочь и защитить : [о старшем помощнике прокуратура прокуратуры Кобринского района Марине Свистунович]/ Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2013. 19 чэрвеня. С. 3.
  33. Петросюк, А. «Цель – верховенство закона» :[принятые прокуратурой района меры позволили добиться снижения преступлений]/ Александр Петросюк // Кобрынскі веснік. 2013. 2 лютага. С. 3.
  34. Петрасюк, А. Не пакараць, а папярэдзіць : [гутарка з пракурорам Кобрынскага раёна] / Аляксандр Петрасюк; [гутарыў] Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 23 чэрвеня. C. 2.
  35. Петросюк, А. Вести наступательную борьбу : [о работе прокуратуры, направленной на борьбу с коррупцией и преступностью]/ Александр Петросюк // Кобрынскi веснiк. 2012. 11 лютага. C. 3.
  36. Федаровіч, І. Вартавыя законнасці : [аб пракуратуры Кобрынскага раёна] / Ігар Федаровіч // Кобрынскi веснiк. 2011. 3 снежня. C. 1.
  37. Савчук, М. Они стоят на страже законности : [о прокуратуре Кобринского района] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2010. 1 июля. C. 4.
  38. Петросюк, А. И. Прокуратура стоит на страже законности / Александр Иванович Петросюк ; [беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2010. 22 апреля. C. 4.
  39. Максименко, И. Прокурорские рокировки : [А. И. Петросюк назначен прокурором Кобринского района]/ Игорь Максименко // Вечерний Брест. 2010. 6 апреля. C. 2.
  40. Пракуратура пераехала : [7 верасня пракуратура Кобрынскага раёна справіла наваселле ў будынку былой шахматнай школы па вул. Савецкай]// Народная трыбуна. 2009. 12 верасня. С. 3.
  41. Запорощенко, М. Приоритеты прокурорской работы / Михаил Запорощенко // Кобрынскi веснiк. 2008. 30 жніўня. C. 1–2.
  42. Запорощенко, М. И. Важное звено государственной системы : [о работе прокуратуры Кобринского района] / М. И. Запорощенко // Кобрин-информ. 2007. 28 июня. C. 2.
  43. Пянко, А. Укрепляя правозащитные функции : [наиболее важное место в работе прокуратуры отводится защите прав и свобод граждан] / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2007. 23 чэрвеня. C. 2.
  44. Запорожченко, М. И. Дайте жалобную книгу! : [Кобринская райпрокуратура провела проверку исполнения законодательства об обращениях граждан]/ М. И. Запорожченко // Кобрин-информ. 2006. 9 февраля. С. 3.
  45. Запорощенко, М. Усиливая прокурорский надзор / М. Запорощенко ; [беседовал] А. Пянко // Кобрынскі веснік. 2005. 25 чэрвеня. С. 2.
  46. Деятельность коллектива Кобринской межрайпрокуратуры : [ко Дню работников прокуратуры] // Кобрин-информ. 2005. 23 июня. С. 3.
  47. Запорощенко, М. Защищая права и свободы  / М. Запорощенко ; [беседовал] А. Пянко // Кобрынскі веснік. 2003. 25 чэрвеня. С. 2.
  48. Пилипчик, В. Если решение не обосновано : [итоги работы Кобринской межрайпрокуратуры за 2002 г.] / В. Пилипчик // Кобрынскі веснік. 2003. 29 студзеня. С. 3.
  49. Запарошчанка, М. На варце захавання законнасці : [аб пракуратуры Кобрынскага раёна]/ М. Запарошчанка // Кобрынскі веснік. 2002. 26 чэрвеня. С. 2.
  50. Пянко, А. Михаил Запорощенко: «Демократия – не вседозволенность» / А. Пянко // Кобрынскі веснік. 2002. 6 лютага. С. 2.
  51. Піліпчык, В. На варце закона і інтарэсаў грамадзян / В. Піліпчык // Кобрынскі веснік. 2001. 14 сакавіка. С. 2.
  52. Запарошчанка, М. Важнае звяно дзяржанай сістэмы : [Дзень работніка пракуратуры] / М. Запарошчанка // Кобрынскі веснік. 2000. 24 чэрвеня. С. 2.
  53. Кобрынскі міжрайпракурор – кабрынчанін : [М. І. Запарошчанка] // Кобрынскі веснік. 2000. 5 красавіка. С. 1.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 99 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Жнівень 2024 10:19