Чацвер, 05 Верасень 2024 11:42

10 снежня 2024 г. — 60 гадоў з дня аднаўлення Брэсцкага абласнога камітэта КПБ і абласнога выканаўчага камітэта (1964) пасля няўдалага рэфармавання ўпраўлення народнай гаспадаркай

У пошуках лепшых форм кіраўніцтва эканомікай і культурай лістападаўскі (1962) пленум ЦК КПСС прыняў рашэнне аб пераходзе да вытворчага прынцыпу арганізацыйнай пабудовы партыі і з разлікам, што такая перабудова зробіць партыйнае кіраўніцтва народнай гаспадаркай больш канкрэтным і кваліфікаваным, павысіць адказнасць партыйных арганізацый за гаспадарчае будаўніцтва.

У адпаведнасці з гэтым рашэннем была праведзена рэарганізацыя кіруючых органаў Камуністычнай партыі Беларусі. Яны падзяляліся на прамысловыя і сельскія. Былі створаны Прэзідыум ЦК КПБ, Бюро ЦК па кіраўніцтве прамысловасцю і будаўніцтвам, Бюро ЦК па кіраўніцтве сельскай гаспадаркай, а таксама адзіны кантрольны орган – Камітэт партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР. Сельскія райкомы партыі былі скасаваны, а замест іх утвораны партыйныя камітэты калгасна-саўгасных упраўленняў.

На VII пленуме Брэсцкага абкама КПБ 21 снежня 1962 г., у рабоце якога прыняў удзел першы сакратар ЦК КПБ К. Т. Мазураў, было створана арганізацыйнае бюро для падрыхтоўкі і правядзення рэарганізацыі. У складзе прамысловай партарганізацыі засталіся 3 гарадскія арганізацыі – Брэсцкая, Баранавіцкая і Пінская. Створаны 3 занальныя – Кобрынская, Бярозаўская і Лунінецкая. Замест 18 сельскіх раёнаў былі створаны 11 вытворчых калгасна-саўгасных упраўленняў.

Брэсцкая абласная партыйная арганізацыя з студзеня 1963 г. падзялялася на сельскую і прамысловую партарганізацыі, адпаведна былі ўтвораны сельскі і прамысловы абкамы КПБ. Першая абласная прамысловая партканферэнцыя прайшла 11 студзеня 1963 г., сельская – 14 студзеня. Першы сакратар прамысловага абкама – Леў Паўлавіч Мятліцкі, які перад гэтым быў першым сакратаром Баранавіцкага гаркама КПБ. Першы сакратар сельскага абкама – Уладзімір Андрэевіч Мікуліч (1920–2000), Герой Сацыялістычнай Працы (1958).

Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб рэарганізацыі абласных і раённых Саветаў дэпутатаў працоўных выйшаў 30 снежня 1962 г. Выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы адбыліся 3 сакавіка 1963 г. Першая сесія Брэсцкага прамысловага Савета адбылася 7 сакавіка, сельскага – 9 сакавіка. Старшынямі абласных выканаўчых камітэтаў абласнога Савета дэпутатаў працоўных былі абраны: прамысловага – Фёдар Дзмітрыевіч Рома (1919–1991), сельскага – Васіль Канстанцінавіч Луцкін (1914–1981).

Перабудова ўпраўлення прывяла да вялікіх зменаў у складзе кадраў. Раздзяленне партарганізацый разрывала сувязі паміж рабочым класам і сялянствам. Пастаноўка непрадуманых, ілюзорных, навукова не абгрунтаваных задач прыводзіла да расчаравання ў грамадстве. Нарастанне цяжкасцей у развіцці прамысловасці і сельскай гаспадаркі, бясконцыя перабудовы, непрадуманыя рэарганізацыі і, як вынік, – абвастрэнне сацыяльнай напружанасці ў савецкім грамадстве сталі галоўнымі прычынамі змены палітычнага кіраўніцтва СССР.

Кастрычніцкі (1964) пленум ЦК КПСС прадэманстраваў волю партыі, непрымірымасць да праяў суб’ектывізму і валюнтарызму, адыграў выдатную ролю ў выпрацоўцы палітычнага курсу. М. С. Хрушчоў быў вызвалены ад займаемых пасад. Першым сакратаром ЦК КПСС абраны Л. І. Брэжнеў. Старшынёй Савета Міністраў СССР назначаны А. М. Касыгін. Пленум прызнаў неабходным вярнуцца да пабудовы партыйных арганізацый і іх кіруючых органаў паводле тэрытарыяльна-вытворчай адзнакі.

Пленум (лістапад 1964 г.) ЦК КПБ вырашыў аднавіць ва ўсіх абласцях БССР адзіныя абласныя партыйныя арганізацыі, рэарганізаваў партыйныя камітэты вытворчых калгасна-саўгасных упраўленняў у раённыя камітэты партыі, сканцэнтраваўшы ў іх кіраўніцтва ўсімі партыйнымі арганізацыямі раёна; ліквідаваў прамыслова-вытворчыя партыйныя камітэты, створаныя раней на тэрыторыі сельскіх раёнаў і ў абласных цэнтрах. Былі аб’яднаны абласныя прамысловыя і сельскія Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзныя і камсамольскія органы.

10 снежня 1964 г. адбылася ХІІ абласная партыйная канферэнцыя. У рабоце канферэнцыі прыняў удзел сакратар ЦК КПБ Д. Ф. Філімонаў. Канферэнцыя абрала абласны камітэт КПБ і рэвізійную камісію абкама. Першым сакратаром абкама абраны У. А. Мікуліч, які адпрацаваў да сакавіка 1977 г. Старшынёй рэвізійнай камісіі абраны Мірон Емяльянавіч Крыштафовіч (1899–1985).

11 снежня 1964 г. адбылася аб’яднаная сесія Брэсцкіх абласных (прамысловага і сельскага) Саветаў дэпутатаў працоўных. Была заслухана інфармацыя аб дзейнасці выканаўчых камітэтаў. Сесія прыняла пастанову аб аб’яднанні абласных прамысловага і сельскага Саветаў у адзіны абласны Савет дэпутатаў працоўных, абрала кіруючыя органы Савета. Сесія стварыла аддзелы і ўпраўленні аблвыканкама, зацвердзіла іх кіраўнікоў. Старшынёй аблвыканкама быў абраны Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі (1917–1999), які адпрацаваў да 1983 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Брестский областной комитет КПБ // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 134–136.
  2. Исполком Брестского облсовета народных депутатов // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987.С. 222–223.
  3. Камейша, Б. І. Брэсцкая абласная партыйная арганізацыя / Б. І. Камейша // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 423–425.
  4. Очерки истории Брестской областной парторганизации : посвящается 50-летию Брестской областной партийной организации / [авт. кол.: Я. Я. Алексейчик и др. ; под ред. В. А. Бобкова]. – Минск : Беларусь, 1989. – 447, [1] с. : [12] л. ил., портр. – Из содерж.: [Реорганизация обкома в 1962–1964 гг.]. С. 198–200.
  5. Система государственной власти и управления (1954–1964 гг.) // История белорусской государственности : в 5 т. Минск, 2020. Т. 5. С. 88–117.
  6. Белорусская ССР : Брестская область. – 3-е изд., перераб. и доп. – Минск : Беларусь, 1987. – 207 с. : [8] л. ил.
  7. Крыштафовіч Мірон Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 530.
  8. Луцкін Васіль Канстанцінавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 444.
  9. Фалей, Е. С. Матюшевский Константин Викентьевич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2011. Т. 2, кн. 2. С. 110.
  10. Микулич Владимир Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2017. Т. 5. С. 249–280.
  11. Рома Фёдар Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 120.
  12. Объединенная сессия областных Советов // Заря. 1964. 12 декабря.
  13. ХII Брестская областная партийная конференция // Заря. 1964. 11 декабря.
  14. Об итогах социалистического соревнования производственных управлений, колхозов и совхозов за третий квартал 1964 года : в сельском обкоме КПБ и облисполкоме // Заря. 1964. 31 октября.
  15. Туровец, Д. Преодолеть отставание – задача дня / Д. Туровец, секретарь сельского обкома КП Белоруссии // Заря. 1964. 28 октября.
  16. Сдавать объекты без дефектов : в исполкоме Брестского областного (промышленного) Совета депутатов трудящихся // Заря. 1964. 10 октября.
  17. V сессия областного (промышленного) Совета депутатов трудящихся // Заря. 1964. 6 мая.
  18. По-хозяйски беречь жилой фонд : с сессии областного промышленного Совета // Заря. 1963. 4 июня.
  19. Решительно преодолеть отставание на севе, в производстве и заготовке молока : в сельском обкоме КП Белоруссии // Заря. 1963. 24 мая.
  20. Доска почета : [решение исполкома Брестского областного промышленного Совета депутатов трудящихся и президиума промышленного областного совета профсоюзов] // Заря. 1963. 7 мая.
  21. О неудовлетворительном ходе весеннего сева в ряде колхозов и совхозов области : в сельском обкоме КПБ // Заря. 1963. 30 апреля.
  22. Второй пленум Брестского промышленного обкома КПБ // Заря. 1963. 26 апреля.
  23. Информационное сообщение о пленуме Брестского промышленного обкома КП Белоруссии // Заря. 1963. 24 апреля.
  24. Информационное сообщение о пленуме Брестского сельского обкома КП Белоруссии // Заря. 1963. 13 апреля.
  25. Строительству жилья на селе – повседневную заботу : с первой сессии Брестского областного (сельского) Совета депутатов трудящихся // Заря. 1963. 12 марта.
  26. Список депутатов Брестского областного (промышленного) Совета депутатов трудящихся, избранных 3 марта 1963 года // Заря. 1963. 7 марта.
  27. Важный этап избирательной кампании. Список кандидатов в депутаты Брестского областного (промышленного) Совета депутатов трудящихся, зарегистрированных окружными избирательными комиссиями // Заря. 1963. 16 февраля.
  28. Список кандидатов в депутаты Брестского областного (сельского) Совета депутаов трудящихся, зарегистрированных окружными избирательными комиссиями // Заря. 1963. 15 февраля.
  29. Конкретно руководитеть производством : совещание в ЦК КП Белоруссии // Заря. 1963. 10 февраля.
  30. Народ выдвигает лучших : кандидаты в депутаты Брестского областного сельского Совета // Заря. 1963. 9 февраля.
  31. Народ выдвигает лучших : кандидаты в депутаты Брестского областного промышленного Совета // Заря. 1963. 8 февраля.
  32. Первая Брестская областная сельскохозяйственная партийная конференция : информационное сообщение // Заря. 1963. 15 января.
  33. Первая Брестская областная промышленная партийная конференция : информационное сообщение // Заря. 1963. 12 января.
  34. Областная конференция промышленной парторганизации // Заря. 1963. 11 января.
  35. О реорганизации областных и районных Советов депутатов трудящихся БССР : Указ Президиума Верховного Совеа БССР // Заря. 1963. 1 января.
  36. О пленуме Брестского обкома КП Белоруссии : информационное сообщение. Пленум обкома КП Белоруссии : из доклада тов. А. А. Смирнова ; прения по докладу тов. А. А. Смирнова // Заря. 1962. 23 декабря.
Чытаць 88 разоў Апошняя змена Чацвер, 05 Верасень 2024 14:26