Чацвер, 05 Верасень 2024 14:32

2024 г. — 85 гадоў з часу заснавання Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі (1939), дзяржаўнай установы культуры

Звесткі аб існаванні грамадскай бібліятэкі ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці адносяцца да пачатку ХХ ст., яна праіснавала да жніўня 1915 г., калі ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі Першай сусветнай вайны большасць насельніцтва была эвакуіравана ўглыб Расіі.

У час германскай акупацыі і ў першыя гады пад уладай Польшчы кобрынскія аматары чытання карысталіся за адпаведную плату невялікай бібліятэчкай уладальніка кніжнага магазіна Абрамовіча. Але ў сувязі з тым, што бібліятэка дзейнічала, па сутнасці, на паўлегальным становішчы, у пачатку 1920-х г. яна была закрыта польскай адміністрацыяй.

У 1921 г. узнікла першая польская бібліятэка пры клубе «Адраджэнне», якая абслугоўвала толькі 35 падпісчыкаў. Яе кніжны фонд складаўся з 940 кніг і брашур. Найбольш папулярнай і агульнадаступнай лічылася бібліятэка Польскага школьнага таварыства, якая ўзнікла ў 1925 г. і мела 1370 кніг, 308 чытачоў. Існавала ў горадзе таксама бібліятэка пры яўрэйскім культурна-асветным таварыстве імя Брэнера. У 1928 г. групай рускіх інтэлігентаў арганізавана руская бібліятэка з кніжным фондам 750 экзэмпляраў.У 1934 г. была арганізавана бібліятэка пры павятовым паліцэйскім упраўленні, у якой налічвалася 760 кніг.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. прынята рашэнне аб адкрыцці гарадской бібліятэкі. Размясцілася яна ў невялікім драўляным доме з сямі пакояў на вул. Суворава, 14. Раней дом належаў мясцовай памешчыцы Шыраевай. Сюды былі звезены кнігі і абсталяванне з іншых бібліятэк, на адрас бібліятэкі сталі паступаць пасылкі з кнігамі з усходніх раёнаў рэспублікі.

Арганізатарам і першым загадчыкам бібліятэкі стаў кобрынскі краязнаўца, гісторык і грамадскі дзеяч Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999), Ганаровы грамадзянін г. Кобрына (1997).Штат установы складаўся з сямі чалавек, сярод якіх не было ніводнага прафесійнага бібліятэкара. Дзякуючы самаадданаму старанню маленькага калектыву вельмі хутка ўдалося зрабіць бібліятэчную апрацоўку літаратуры і ў канцы года прыняць першых чытачоў. Наладжвалася рэгулярнае чытанне лекцый, афармленне кніжных выстаў, камплектаванне перасовак для сельскіх хат-чытальняў і інш. Не спынялася папаўненне кніжнага фонду, які да 1941 г. налічваў ужо 14 тыс. экзэмпляраў, аколькасць чытачоў склала больш за 2000.

За гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты разрабавалі кніжны фонд. Дзякуючы таму, што некаторыя польскія інтэлігенты ўвайшлі ў давер да немцаў, у Кобрыне была адкрыта бібліятэка з літаратурай выключна на польскай мове. Аднак вялікай папулярнасцю яна не карысталася. Загадчыца бібліятэкі — былая настаўніцаЯ. А. Крэйвіс, якая потым выехала ў Польшчу.

Пасля вызвалення Кобрына ад фашысцкіх захопнікаў, ужо 22 ліпеня 1944 г., на нарадзе актыву ў райкаме КП(б)Б А. М. Мартынаву было даручана ў найкарацейшы тэрмін аднавіць работу бібліятэкі. Пад бібліятэку занялі невялікі цагляны асабняк па вул. Савецкай, 10. У памяшканні былой кніжнай крамы было знойдзена шмат разнастайнай літаратуры (частка кніг са штампам бібліятэкі). Такім чынам, бібліятэка адразу займела трывалую базу і ў адносна кароткі тэрмін змагла наладзіць нармальную работу.

У 1950-я гг. бібліятэка стала сапраўдным культурным цэнтрам. Тут праводзіліся чытацкія канферэнцыі, літаратурна-мастацкія вечары да знамянальных і памятных дат, вечары пытанняў і адказаў і інш.

З 1960 г. бібліятэку ўзначальвала Ванда Дамінікаўна Касько (1935–2011), якая працавала на гэтай пасадзе больш за 30 гадоў. З 1963 па 1980 гг. бібліятэка знаходзілася ў двухпавярховым памяшканні на пл. Свабоды, 7, дзе праіснавала да мая 1980 г.У 1978 г. у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Кобрынскага раёна бібліятэка стала цэнтральнай для 62 бібліятэк-філіялаў. У цэнтральнай бібліятэцы было тры аддзелы: абслугоўвання (6 работнікаў), апрацоўкі і камплектавання літаратуры (7), методыка-бібліяграфічны (4).

28 мая 1980 г. бібліятэка размясцілася на першым паверсе жылога дома па вул. Жданава, 12 (сёння — Маршала Жукава); займае плошчу ў 720 кв. м, чытальная зала разлічана на 56 месцаў. У 1980-я гг. надаецца больш увагі індывідуальнай рабоце з чытачамі. Пры бібліятэцы створана літаратурна-паэтычная група «Рытм», члены якой выступалі ў маладзёжных аўдыторыях, на вытворчых участках, у вучылішчах з самай разнастайнай тэматыкай. Дзейнічаў прафесійны клуб краязнаўчага напрамку «Бацькаўшчына», які аб’ядноўваў усіх бібліятэкараў раёна.

З 1995 г. бібліятэку ўзначальвала Марыя Васільеўна Іванова. У практыку работы бібліятэкі ўкараняюцца такія формы прапаганды кнігі, як гадзіны і вечары беларускага фальклору, гадзіны карысных парад і цікавых паведамленняў, дні перыядычнага друку, урокі краязнаўства, бібліятэчныя вячоркі. Работнікі бібліятэкі супрацоўнічаюць з мясцовым друкам, радыёвяшчаннем, у прыватнасці, выступаюць па мясцовым радыё з нарысамі пра знакамітых жыхароў раёна ў цыкле перадач «Шануем нашых землякоў».

У 1999 г. пачаў стварацца электронны каталог. З 2002 г. пры бібліятэцы працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі. З 2010 г. бібліятэка атрымала безлімітны доступ у сетку Інтэрнэт, кругласутачнае злучэнне з кожнага аўтаматызаванага рабочага месца. Са снежня 2011 г. адкрыты сайт бібліятэкі. З 2013 г. бібліятэка вядзе абслугоўванне карыстальнікаў у электронным рэжыме, працуе ў аўтаматызаванай інфармацыйнай бібліятэчнай праграме АLIS-WEB. Акрамя традыцыйных бясплатных паслуг, бібліятэка прапануе 40 відаў дадатковых платных паслуг.

Дырэктар Кобрынскай РЦБС з 2016 г. — Ларыса Віктараўна Легацюк. Сёння цэнтральная раённая бібліятэка абслугоўвае больш за 8 тыс. чытачоў, маекаля 100 тыс. адзінак бібліятэчнага фонду як на папяровых, так і на электронных носьбітах.

 

Матэрыял падрыхтаваныў 2024 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 516.
  2. Кобринская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси  : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 467.
  3. Библиотечное дело в БССР : документы и материалы. 1941–1958 : сборник / [сост. Л. Н. Бурлак и др.]. – Минск : Вышэйшая школа, 1984. – 287 с. – См. на с. 283–286.
  4. З успамінаў А. М. Мартынава // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 416–417.
  5. Іванова, М. В. Бібліятэкі Кобрыншчыны / М. В. Іванова // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 414–415.
  6. Рачковская, Л. И. К истории библиотек Брестской области / Л. И. Рачковская, А. М. Мяснянкина // Нарысы гісторыі бібліятэк Брэсцкай вобласці. 2-е выд., дап. і перапрац. Брэст, 2001. С. 3–17.
  7. Цэнтральнай раённай бібліятэцы дзяржаўнай установы культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» (1939) – 85 // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 149–150.
  8. Чытай, краіна, пра нас пішуць! : бібліятэка на старонках СМІ : рэкламна-інфармацыйны спіс да 80-годдзя Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; уклад. Святлана Курачук. – Кобрын, 2019. – 52 с.
  9. Бакун, Е. По пути книги к читателю : [о работе отдела комплектования, обработки и организации единого фонда Кобринской центральной районной библиотеки] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 9 верасня. С. 7.
  10. Кондрашук, Н. П. Когда поют библиотекари : [при Кобринской центральной районной библиотеке создана вокальная группа «Фантазия», участниками которой являются библиотекари] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2022. 10 февраля (№ 6). С. 2.
  11. Кандрашук, Н. П. Страсці-мардасці, або... : [самадзейны тэатр-студыя «Піражок» працуе пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы] / Наталля Кандрашук // Культура. 2022. 29 студзеня (№ 5). С. 12.
  12. Курачук, С. Пространство правового просвещения : [публичному центру правовой информации Кобринской центральной районной библиотеки – 20 лет] / Светлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2022. 16 красавіка (№ 28). С. 12.
  13. Курачук, С. Библиотека и нотариат: взаимовыгодное сотрудничество : [на базе ПЦПИ Кобринской центральной библиотеки планируется проведение бесплатных юридических консультаций нотариуса] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2021. 4 февраля (№ 5). С. 6.
  14. Ефціфеева, Н. Старыя паслугі на новы лад : [эпідэміялагічнае становішча дыктуе свае правілы ў рабоце Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі] / Наталля Ефціфеева // Літаратура і мастацтва. 2020. 27 лістапада (№ 45). С. 3.
  15. Курачук, С. Конкурс виртуальных проектов :[Кобринская центральная районная библиотека – в числе победителей областного конкурса по созданию виртуальных проектов краеведческой тематики] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2020. 8 октября (№ 41). С. 24.
  16. Курачук, С. Праздник краеведов : [Кобринская центральная районная библиотека приняла участие в I Республиканском краеведческом форуме Республики Беларусь] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2020. 2 апреля (№ 14). С. 4.
  17. Ефціфеева, Н. Сугучча талентаў : [80-гадовы юбілей адзначыла Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка] / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. 2019. 25 верасня. С. 8.
  18. Ефтифеева, Н. В ногу со временем : [Кобринской центральной районной библиотеке исполнилось 80 лет] / Наталья Ефтифеева // Кобрин-информ. 2019. 19 сентября. С. 2.
  19. Елизарова, Ж. Храму книги – 80 лет : [Кобринской центральной районной библиотеке – 80] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 14 верасня. С. 9.
  20. Ефціфеева, Н. Знаёмімся з «ПоэтиКо» : [літаратурны клуб «ПоэтиКо» пачаў працаваць пры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы] / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. 2019. 4 верасня. С. 8.
  21. Афанасьва, С. «Радуга созвучий» : [под таким названием творческий конкурс к своему 80-летию объявила Кобринская центральная районная библиотека] / Светлана Афанасьева // Заря. 2019. 17 августа. С. 9.
  22. 11Курачук, С. Диплом от министра информации : [центральная районная библиотека – в числе победителей республиканского конкурса «Славутыя імёны маёй малой радзімы»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2019. 14 ноября (№ 46). С. 3.
  23. Елизарова, Ж. Добро пожаловать в храм Книги! / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2017. 13 верасня. С. 3.
  24. Аб выніках ХХV Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» : загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь : [сярод пераможцаў конкурсу – цэнтральная раённая бібліятэка ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»] // Бібліятэчны свет. 2017. № 3. С. 3–4.
  25. Курачук, С. Библиотека XXI века :[ко Дню библиотек в центральной районной библиотеке проходит Неделя рекламы «Библиотека XXI века»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2016. 15 сентября. С. 5.
  26. Кириевская, Е. Чтобы не пропал интерес к чтению :[центральная районная библиотека использует новейшие технологии в обслуживании читателей] / Елена Кириевская // Кобрынскі веснік. 2015. 22 ліпеня. С. 5.
  27. Лепшыя бібліятэкі : [сярод лепшых бібліятэк-удзельнікаў ХХIIIРэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» – Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка] // Заря. 2015. 10 июля. С. 2.
  28. Белов, Д. С читателями и для читателей : [центральная районная библиотека 15 сентября отметит 75-летие] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2014. 10 верасня. С. 3.
  29. Сідарук, І. Тут кніжкі вабяць светлай цішынёй : [аб рабоце цэнтральнай раённай бібліятэкі] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 13 верасня. С. 2.
  30. Галавейка, Т. ...А назаўтра сайт бібліятэкі наведалі 488 чалавек : [Кобрынская цэнтральная бібліятэка правяла акцыю пад адкрытым небам «Кнігі выйшлі пагуляць», прысвечаную Дню горада] / Таццяна Галавейка // Культура. 2013. 27 ліпеня. С. 3.
  31. Занько, Н. Кабрынчане ацанілі буккросінг / Настасся Занько // Кобрынскi веснiк. 2012. 25 красавіка. C. 3.
  32. Інфармкур'ер : мясцовыя навіны : [в районной библиотеке появился свой сайт] // Кобрынскi веснiк. 2012. 28 студзеня. C. 2.
  33. Жук, Е. А в Кобрине – библиовечеринка! : [Кобринская центральная библиотека впервые провела акцию «Ночь в библиотеке»] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2011. 18 мая. C. 3.
  34. Федаровіч, І. Пашыраючы спектр паслуг : [Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка аказвае 35 відаў розных паслуг] / Ігар Федаровіч // Кобрынскi веснiк. 2011. 16 красавіка. C. 3.
  35. Гром, А. Культурный центр родного края : [о роли Кобринской центральной библиотеки в культурном развитии края] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2010. 15 студзеня. C. 8.
  36. Кандрашук, Н. Цэнтр у цэнтральнай : [Кобрынскай цэнтральнай бібліятэцы – 70] / Наталля Кандрашук // Культура. 2009. 7–13 лістапада. C. 12.
  37. Гром, А. Не просто памятная дата : [Кобрынская цэнтральная бібліятэка адзначыла 70-годдзе] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2009. 7 кастрычніка. C. 5.
  38. Мельнiк, Р. Бібліятэка мяняе імідж : [Кобрынская цэнтральная бібліятэка перажывае капітальны рамонт] / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2009. 15 жніўня. C. 2.
  39. Курига, Е. Библиотека ХХI века :[о Кобринской центральной районной библиотеке, рассказала главный библиограф Светлана Курачук] / Елена Курига // Кобрин-информ. 2008. 19 июня. C. 6.
  40. Цвяткова, Л. Бібліятэка і чытач: мы разам / Л. Цвяткова // Кобрынскі веснік. 2006. 23 верасня.
  41. Галавейка, Т. Цэнтр інфармацыі і культуры / Т. Галавейка //Кобрынскі веснік. 2006. 13 верасня. С. 3.
  42. Хильчук, М. Объединяет книга : [при центральной районной библиотеке работает клуб «Золотые годы»] / М. Хильчук // Кобрынскі веснік. 2006. 21 студзеня.
  43. Аляксееў, У. Новыя тэхналогіі да юбілею : [Кобрынскай цэнтральнай бібліятэцы – 65] / У. Аляксееў // Настаўніцкая газета. 2004. 26 кастрычніка. С. 1.
  44. Корнелюк, Т. Компьютер – в помощь читателям : [Кобринская библиотека отметила 65-летний юбилей] / Т. Корнелюк // Вечерний Брест. 2004. 24 сентября. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 101 разоў