Чацвер, 02 Май 2024 00:00

1 мая 2024 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Марата Сяргеевіча Маркава (1969), тэлевядучага, дзяржаўнага дзеяча, лаўрэата спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва (2020)

Марат Сяргеевіч Маркаў нарадзіўся 1 мая 1969 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Маці, Лілія Канстанцінаўна Маркава, працавала ў натарыяльнай канторы. Закончыў СШ № 2 г. Лунінца з залатым медалём. Класны кіраўнік — Наталля Аляксееўна Ерамеева. Вучыўся ігры на скрыпцы, у школьным рок-гурце іграў на бас-гітары. У школьныя гады захапляўся спортам, займаўся барацьбой дзюдо, наведваў футбольную секцыю. Пабываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» і «Артэк», куды траплялі самыя актыўныя дзеці.

Марат Маркаў атрымаў выдатную адукацыю: Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны па спецыяльнасці «радыёінжынер» (1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пра спецыяльнасці «правазнаўства» (1998), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае ўпраўленне нацыянальнай эканомікай» (2013). Ваенна-інжынерная адукацыя дала лагічнае мысленне, уменне думаць, аналізаваць. Юрыдычная і эканамічная, а таксама аспірантура па паліталогіі ў Акадэміі кіравання, дапамаглі развівацца ў новых сферах, атрымліваць новыя веды.

Служыў у 1991–2000 гг. на розных афіцэрскіх пасадах, у тым ліку г. Капусцін Яр Астраханскай вобласці (Расія), у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, дзе ў званні маёра юстыцыі ўзначаліў аддзел дазнання. Адзін час быў у роце ганаровага каравула (якраз тады, калі ў Мінск прылятаў прэзідэнт ЗША Білл Клінтан — 15 студзеня 1994 г.). Працаваў юрыстам, аўдытарам, арганізаваў аўдытарскую кампанію, потым пайшоў журналістам у БелТА.

У 2003–2011 гг. М. С. Маркаў працаваў у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, спачатку радавым супрацоўнікам, у 2009–2011 гг. — на пасадзе першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У 2011–2017 гг. — намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

На тэлеканале «Беларусь 1» Марат Маркаў вёў аўтарскую перадачу «Крупным планом», у якой браў інтэрв’ю ў палітыкаў, высокапастаўленых чыноўнікаў, замежных гасцей, вядомых спартсменаў і іншых публічных асоб. З 2017 г. — старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Удзельнік тэлеперадачы «Клуб рэдактараў» на канале «Беларусь 1».

На тэлеканале «ОНТ» у лістападзе 2018 г. запусціў аўтарскі праект «Марков. Ничего личного», у якім бярэ інтэрв’ю ў герояў, імёны якіх на слыху ў грамадстве. У абодвух праектах першым яго суразмоўцам стала Наталля Iванаўна Качанава. На перадачах пабывалі Вячаслаў Кебіч, Генадзь Зюганаў, Лідзія Ярмошына, Валянціна Мацвіенка, Ігар Шуневіч, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніамін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі і многія іншыя.

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2020) за стварэнне аўтарскіх тэлеперадач аб людзях, падзеях і дасягненнях суверэннай Беларусі. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2022).

У вольны час Марат Сяргеевіч рэгулярна займаецца ў трэнажорнай зале, яго другое захапленне — паездкі на цяжкім магутным матацыкле «Харлей Дэвідсан» з гучнай музыкай класічнага савецкага рока. Многія лічаць Марата Маркава жорсткім і амбіцыйным. Ён — баец па жыцці, цяжкасці яго не палохаюць, а мабілізуюць.

13 чэрвеня 2024 г. М. С. Маркаў назначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Прыняў удзел у ХХХI Дні беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Национальная безопасность Республики Беларусь / [С. В. Зась, М. С. Марков и др. ; под редакцией М. В. Мясниковича, Л. С. Мальцева]. – Минск : Беларуская навука, 2011. – 557 с., [31] л. цв. ил.
  2. Социальный облик современной белорусской молодежи : сборник статей / А. А. Буданова и [др.]. – Минск, 2008.
  3. Іванова, Л. Сумленныя словы для гісторыі : [у ХХХІ Дні беларускага пісьменства прыняў удзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь М. С. Маркаў] / Людміла Іванова // Звязда. 2024. 3 верасня. С. 9.
  4. Революции не будет. Марат Марков рассказал, как станет работать Министерство информации // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 14 июня. С. 3; Рэспубліка. 2024. 14 чэрвеня. С. 3.
  5. Кононович, Е. «Всё должно быть четко, красиво, в интересах государства» : [о назначении М. С. Маркова министром информации Республики Беларусь] / Евгений Кононович, Полина Кононога, Дмитрий Крят // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 14 июня. С. 2–4.
  6. Кононович, Е. Мы вошли в электоральный период – всё должно быть в интересах государства : [о назначении М. С. Маркова министром информации Республики Беларусь] / Евгений Кононович, Полина Кононога, Дмитрий Крят // Рэспубліка. 2024. 14 чэрвеня. С. 5–4.
  7. Сцяцко, В.«Лёгка вам не будзе» : [аб назначэнні М. С. Маркава міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь] / Валерыя Сцяцко // Звязда. 2024. 14 чэрвеня. С. 1–2.
  8. Марков, М. С. Марат Марков: «Сегодня у телезрителей в тренде искренность, преданность и верность» / Марат Марков ; [беседовала] Ирина Овсепьян // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 4 января. С. 2. (приложение: ТВ твоего дома).
  9. Маркаў, М. С. Марат Маркаў: «Я гатовы аддаваць даўгі сваёй малой Радзіме...» / Марат Маркаў ; [гутарыла] Таццяна Вайцяхоўская // Лунінецкія навіны. 2021. 5 мая. С. 2–3.
  10. Маркаў, М. С. Марат Маркаў: «Тут маё жыццё» / Марат Маркаў ; гутарылі Валянціна і Іван Ждановічы // Беларусь = Belarus. 2018. № 10. С. 18–23.
  11. Марков, М. С. Движение вверх / Марат Марков ; [беседовал] Сергей Кожух // Милиция Беларуси. 2018. № 6. С. 40–44.
  12. Маркаў, М. С. «Баец – па жыцці» : [гутарка са старшынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», ураджэнцам г. Лунінца] / Марат Маркаў ; гутарыла Алена Даніловіч // Лунінецкія навіны. 2018. 20 красавіка. С. 3.
  13. Новый руководитель телеканала ОНТ – уроженец Лунинца : [Марат Марков] // Информ-прогулка. Лунинец, 2017. 30 марта ( №13). С. 2.
  14. Выборы – это не только технологии / [М. С. Орда и др.] ; беседовали Сергей Головко, Марат Марков [и др.] // Беларуская думка. 2012. № 9. С. 17–23.
  15. Марков, М. С. Информационные технологии и политическое процессы / Марат Марков // Беларуская думка. 2005. № 10. С. 49–53.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 94 разоў Апошняя змена Пятніца, 06 Верасень 2024 08:55