Чацвер, 05 Верасень 2024 14:45

23 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Дзмітрыевіча Ромы (1919–1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча

Фёдар Дзмітрыевіч Рома нарадзіўся 23 лютага 1919 г. у сяле Ачаратаватае Харольскага павета Палтаўскай губерні (цяпер Сямёнаўскага раёна Палтаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Працоўную дзейнась пачаў у сямнаццаць гадоў — з 1936 г. працаваў планавіком-рахункаводам на тлушчавым заводзе ў Гомелі.

У верасні 1939 г. Фёдар Рома быў накіраваны ў Брэст як упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ. Працаваў першым сакратаром Брэсцкага райкама камсамола. Член партыі з 1940 г. Моладзь Заходняй Беларусі актыўна ўключылася ў сацыялістычныя пераўтварэнні: стварала клубы, хаты-чытальні, першыя калгасы, з энтузіязмам будавала Дняпроўска-Бугскі канал і Брэсцкі ўмацаваны раён. 21 чэрвеня 1941 г. Фёдар Ромма прымаў удзел у пленуме Брэсцкага абкама ЛКСМБ, вярнуўся дахаты позна ноччу, а праз дзве гадзіны пачалася вайна.

У час Вялікай Айчыннай вайны выконваў спецзаданні ЦК КП(б)Б і цэнтральнага штаба партызанскага руху ў Арлоўскай і Маскоўскай абласцях. У сакавіку 1943 г. па заданню ЦК КП(б)Б у складзе групы кіруючых работнікаў Ф. Д. Рома накіраваны ў Брэсцкую вобласць з мэтай далейшага разгортвання партызанскага руху і падпольнай работы ў тыле ворага. У ноч на 16 сакавіка група была закінута самалётам на аэрадром Мінскага партызанскага злучэння. Пераадолеўшы сотні кіламетраў у канцы красавіка група прыбыла ў намечаны раён.

Месцам базіравання Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б, абкама ЛКСМБ і штаба Брэсцкага партызанскага злучэння быў абраны лес каля в. Корачын Івацэвіцкага раёна. Цяпер тут мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына». Трэці перыяд вайны па сутнасці быў пераможным. Супраціўленне ворага было адчайным, але ўжо амаль што безнадзейным. Дзейнасць партызан і падпольшчыкаў няўмольна набліжала перамогу Савецкай арміі над гітлерызмам.

Пад кіраўніцтвам падпольнага абкама КП(б)Б дзейнічаў падпольны абкам ЛКСМБ. Ф. Д. Рома – сакратар падпольнага абкама ЛКСМБ, намеснік камандзіра Брэсцкага партызанскага злучэння па камсамолу. У складзе падпольнай абласной камсамольскай арганізацыі было 18 райкамаў, 283 тэрытарыяльных, 70 пярвічных арганізацый у партызанскіх фарміраваннях, усяго 3545 камсамольцаў.

З ліпеня 1944 г. Ф. Д. Рома — сакратар, першы сакратар Гомельскага абкама ЛКСМБ. У 1946–1948 гг. — першы сакратар Пінскага абкама ЛКСМБ. У 1948–1951 гг. вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе ЦК КПСС. У 1951–1953 гг. — загадчык аддзела Пінскага абкама КПБ, у 1953–1956 гг. — першы сакратар Столінскага райкама КПБ, у 1956–1960 гг. — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ.

У 1960–1963 гг. Ф. Д. Рома — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1963–1964 гг. — старшыня Брэсцкага прамысловага аблвыканкама. У 1964–1967 гг. — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1967–1976 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па выкарыстанню працоўных рэсурсаў, у 1976–1981 гг. — старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5–8 скліканняў (1959–1971), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1963–1967). На ХХІІ з’ездзе КПБ (1956) выбраны кандыдатам у члены ЦК, член ЦК КПБ (1960–1961), член Рэвізійнай камісіі КПБ (1956–1980).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І (1948) і ІІ ступені, Дружбы народаў, ордэнам Польскай Народнай Рэспублікі, медалямі.

Аўтар кнігі ўспамінаў «Мужала молодость в боях» (1974), у якой апавядае аб рабоце падпольных камсамольскіх арганізацый Брэсцкай вобласці, дзеяннях Брэсцкага антыфашысцкага камітэта, самаахвярнай барацьбе камсамольцаў і моладзі супраць гітлераўскіх захопнікаў. Яго нарыс «Если тебе комсомолец имя»змешчаны ў зборніку «Буг в огне» (1965).

Ф. Д. Рома памёр 4 мая 1991 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Рома Фёдар Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 120.
  2. Рома Фёдар Дзмітрыевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 536.
  3. Ромма Федор Дмитриевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 537–538.
  4. Рома Фёдар Дзмітрыевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 516.
  5. Рома Фёдар Дзмітрыевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 152.
  6. Першыя сакратары Бранавіцкага гаркома КПБ : Рома Фёдар Дзмітрыевіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 631.
  7. Першыя сакратары Столінскага РК КПБ : Ромма Фёдар Дзмітрыевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 499.
  8. Ромма, Ф. Д. Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Федор Ромма ; [лит. обраб. Н.Грицана]. – Минск : Беларусь, 1974. – 286 с. : [12] л. фот.
  9. Профессии рабочих : справочник / [редколлегия: П. У. Бровка (гл. редактор), Ф. Д. Ромма и др.]. – Минск, 1980. – 494 с. : ил., табл., портр.
  10. Ромма, Ф. Д. Основные направления повышения эффективности использования трудовых ресурсов в свете решений ХХIV съезда КПСС и ХХVII съезда КП Белоруссии : доклад на научно-теоретической конференции «Воспроизводство и использование трудовых ресурсов Белорусской ССР» (г. Минск, 15–16 ноября 1942 г.) / Ф. Д. Ромма. – Минск : [б. и.], 1972. – 15 с.
  11. Ромма, Ф. Д. Правовые вопросы подбора и расстановки кадров / Ф. Д. Ромма, К. П. Уржинский. – Москва : Юридическая литература, 1971. – 168 с.
  12. Мужество молодых : из воспоминаний Ф. Д. Роммы // Память : историко-документальная хроника Березовского района. Минск, 1987. С. 187–190.
  13. Конференция под соснами : [из книги Ф. Д. Роммы «Мужала молодость в боях»] // Память : историко-документальная хроника Березовского района. 2-е изд., перераб и доп. Минск, 2014. С. 256–258.
  14. Конференция под соснами : [из книги Ф. Д. Роммы «Мужала молодость в боях»] // Память : историко-документальная хроника Березовского района. Минск, 1987. С. 213–2015.
  15. Ромма Ф. Д. Если тебе комсомолец имя / Федор Дмитриевич Ромма ; литературная запись С. Маслюкова // Буг в огне : сборник. 3-е изд., доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 200–211.
  16. Ромма Ф. Д. Если тебе комсомолец имя / Федор Дмитриевич Ромма ; литературная запись С. Маслюкова // Буг в огне : сборник. Минск : Беларусь, 1965. С. 239–252.
  17. Из докладной записки уполномоченного ЦК ЛКСМБ по Брестской области Ф. Д. Роммы секретарю ЦК ЛКСМБ М. В. Зимянину о работе комсомольских организаций области : 10 сентября 1943 г. // Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941– июль 1944) : документы и материалы : в 3 т. Минск, Беларусь, 1978. Т. 2, кн. 2. С. 217–226.
  18. Брэсцкі падпольны абком ЛКСМБ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 106.
  19. Шавяла, Р. М. Брэсцкі падпольны абком ЛКСМБ / Р. М. Шавяла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 101–102.
  20. Брестский подпольный обком ЛКСМБ // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 142–143.
  21. Навуменка, У. Я. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б / У. Я. Навуменка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 105–106.
  22. Навуменка, У. Я. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б / У. Я. Навуменка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 101.
  23. Брэсцкі падпольны абком КП(б)Б // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 435–436.
  24. Манаенкаў, А. А. Брэсцкае партызанскае злучэнне / А. А. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 94.
  25. Мазуров, К. Т. Незабываемое : [комсомол Белоруссии в Великой Отечественной войне] / К. Т. Мазуров. – Минск : Беларусь, 1984. – 349 с., [13] л. порт. – Из содерж.: Ф. Д. Ромма. С. 179, 180, 282, 290, 299, 304–305, 306, 312, 314, 324.
  26. Дзенісевіч, А. Ю. Арлінае племя : запіскі камсамольскага работніка / Анатоль Дзенісевіч. – Мінск : Беларусь, 1970. – 382 с.
  27. Дулебо, А. И. Место базирования Брестских областных подпольных обкомов КП(б)Б и ЛКСМБ, штаба Брестского партизанского соединения : [д. Корочин] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 207–208.
Чытаць 141 разоў