Панядзелак, 16 Верасень 2024 10:50

2024 г. — 50 гадоў з часу апублікавання рамана Барыса Львовіча Васільева «В списках не значился» (1974), які апісвае подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці

Рускі савецкі пісьменнік, драматург, сцэнарыст Барыс Львовіч Васільеў нарадзіўся 21 мая 1924 г. у Смаленску ў сям’і афіцэра. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Барыс Васільеў дабравольцам пайшоў на фронт у складзе знішчальнага камсамольскага батальёна. Затым служыў у 8-м гвардзейскім паветрана-дэсантным палку 3-й гвардзейскай паветна-дэсантнай дывізіі. У сакавіку 1943 г. быў паранены пад Вязьмай. Пасля шпіталя накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізіраваных войск імя І. В. Сталіна, закончыў інжынерны факультэт (1946), служыў на выпрабаванні новых танкаў на Урале. Звольнены ў запас ў 1954 г. у званні капітан-інжынера

Літаратурным дэбютам Барыса Васільева стала п’еса «Танкисты» (1954), прысвечаная тэме змены пакаленняў у пасляваеннай арміі. Працягваў асвойваць драматургію, спрабаваў свае сілы як сцэнарыст. Закончыў студыю пры Дзяржкіно СССР. Па яго сцэнарыях пастаўлены фільмы «Очередной рейс» (1958), «Длинный день» (1960) і інш. Шырокую вядомасць атрымаў фільм «Офицеры» (1971), у савецкім кінапракаце яго паглядзелі 53,4 млн. гледачоў.

Найбольшую вядомасць пісьменнік набыў у 1969 г. пасля публікацыі ў часопісе «Юность» аповесці «А зори здесь тихие…». Паведле аповесці былі пастаўлены спектаклі ў Цэнтральным тэатры Савецкай арміі (Масква), Тэатры драмы і камедыі на Таганцы (Масква), Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага (1971), Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ (1972), Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы (2023) і інш. У 1972 г. выйшаў мастацкі фільм «А зори здесь тихие…» рэжысёра Станіслава Растоцкага. У далейшым пісьменнік пастаянна звяртаўся ў сваёй творчасці да тэмы Вялікай Айчыннай вайны і ваеннага пакалення. У 1990-я гг. звярнуўся да гісторыі ранняй Русі (выйшла 8 раманаў: «Вещий Олег» (1996), «Александр Невский» (1997) і інш.).

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), Дружбы народаў (1984, 1994), «За заслуги перед Отечеством» ІІ ступені (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1975), прэміі Ленінскага камсамола (1974). Народны дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1989–1991). Б. Л. Васільеў памёр 11 сакавіка 2013 г., пахаваны на Ваганькаўскіх могілках (участак 43). Мемарыяльныя дошкі ўстаноўлены ў Смаленску, Варонежы і Маскве.

У часопісе «Юность» у трох нумарах 1974 г. быў апублікаваны раман Барыса Васільева «В списках не значился». У тым жа годзе выйшла асобным выданнем трагедыя ў дзвюх дзеях «В списках не значился». Ідэя стварэння рамана ўзнікла ў пісьменніка, калі ён быў на вакзале ў Брэсце. Ён пабачыў жанчыну, якая прынесла кветкі да памятнай дошкі з імем Мікалая без прозвішча.

Дзеянне рамана пачынаецца ў ваенным вучылішчы, якое заканчвае дзевятнаццацігадовы лейтэнант Мікалай Плужнікаў, ураджэнец Масквы. Яго накіроўваюць на праходжанне службы ў часць, якая размешчана на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Лейтэнант прыбывае ў пагранічны г. Брэст якраз напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Яго не ўнеслі ў спіскі часці, але ўжо з першай гадзіны ён уступае і бой з нямецкімі захопнікамі.

На працягу дзевяці месяцаў абаронца знаходзіцца ў казематах, губляе сяброў і паплечнікаў, робіць вылазкі, аднойчы хавае сцяг палка. Немцы падсылаюць да Мікалая Плужнікава скрыпача Свіцкага, каб прымусіць таго скласці зброю. Мікалай адказвае: «Крепость не пала. Крепость не пала: она просто истекла кровью. Я — последняя её капля». Выйшаўшы, Мікалай Плужнікаў прадстаўляецца нямецкаму генералу: «Я — русский солдат», і, не даходзячы да санітарнай машыны, памірае. Шлях, які прайшоў герой рамана і яго аднагодкі, — гэта шлях фарміравання асабістай чалавечнай і нацыянальнай годнаці.

Тэатр «Ленком» у 1975 г. паставіў спектакль «В списках не значился» паводле інсцэніроўкі Юрыя Візбара і Марка Захарава. Рэжысёр Марк Захараў. Ролю Плужнікава выканаў Аляксандр Абдулаў. Па матывах рамана быў зняты фільм «Я — русский солдат» (1995), яго прэм’ера на тэлеканале ОРТ адбылася 16 чэрвеня 1996 г. Рэжысёр Андрэй Малюкоў. У ролі Плужнікава — Дзмітрый Мядзведзеў.

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя ЛКСМБ 9 красавіка 2010 г. паказаў прэм’еру спектакля «В списках не значился». Рэжысёр Уладзімір Савіцкі. У ролі Плужнікава — Віктар Піскун.

У жніўні 2024 г. у Брэсцкай крэпасці сумеснымі намаганнямі расійскай і беларускай кінастудый пачаліся здымкі эпізодаў мастацкага фільма паводле рамана «В списках не значился». Ініцыятыва праекта належыць народнаму артысту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Машкову. Рэжысёр Сяргей Каратаеў. У галоўнай ролі — Уладзіслаў Мілер. Прэм’ера фільма плануецца да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

Творы Б. Л. Васільева

  1. В списках не значился : [роман] / Борис Васильев. – Санкт-Петербург : Азбука : Азбука-Аттикус, 2018. – 285, [2] с. – (Азбука-классика).
  2. А зори здесь тихие... ; В списках не значился : повесть, роман / Борис Васильев ; [вступительная статья В. Воронова]. – Москва : Детская литература, 2014. – 393, [2] с. – (Школьная библиотека).
  3. А зори здесь тихие... ; В списках не значился : повесть, роман / Борис Васильев ; [вступительная статья В. Воронова]. – Москва : Детская литература, 2005. – 393, [2] с. – (Школьная библиотека).
  4. В списках не значился : роман / Борис Васильев. – Минск : Юнацтва, 2001. – 380, [2] с. – (Школьная библиотека).
  5. В списках не значился : роман / Борис Васильев. – Минск : Юнацтва, 1992. – 316, [2] с. – (Школьная библиотека).
  6. А зори здесь тихие... ; Не стреляйте в белых лебедей ; В списках не значился / Борис Васильев ; [послесловие В. Туниманова]. – [Ленинград] : Лениздат, 1980. – 494, [2] с.
  7. В списках не значился : роман / Борис Васильев. – Москва : Детская литература, 1976. – 221, [3] с.
  8. В списках не значился : трагедия : в 2 действиях / Борис Васильев. – Москва : ВААП, 1974. – 86 с.
  9. В списках не значился : роман / Борис Васильев // Юность. 1974. № 2. С. 3–19; № 3. С. 32–57; № 4. С. 29–66.

 

Аб жыцці і творчасці Б. Л. Васільева

  1. Кузьміна, С. Ф. Васільеў Барыс Львовіч // С. Ф. Кузьміна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 27.
  2. Левченкова, О. С. Васильев Борис Львович / О. С. Левченкова // Большая российская энциклопедия. Москва, 2006. Т. 4. С. 640.
  3. Визбор, Ю. В списках не значился : пьеса в 2 частях / Ю. Визбор, М. Захаров. – Москва : ВААП, 1975. – 91 с.
  4. Чагайда, Ю. Н. Ономасиологический портрет героев военных произведений В. Быкова и Б. Васильева : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.02.02 ; 10.02.01 / Ю. Н. Чагайда ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исследований белорус. культуры, яз. и лит. – Минск, 2016. – 28 с.
  5. Чагайда, Ю. Н. Номинации лица в военной прозе В. Быкова и Б. Васильева: ономасиологический аспект : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Чагайда Юлия Николаевна ; Центр исследований белорус. культуры, яз. и лит. – Минск, 2015. – 24 с.
  6. Чагайда, Ю. Н. Когнитивные планы как системные содержательные характеристики персонажей (на примере романов Б. Васильева «В списках не значился» и В. Быкова «Сотнікаў») / Ю. Н. Чагайда // Тыпалогія ўзаемасувязей беларускай і рускай моў і праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Мінск, 2011. С. 332–336.
  7. Дементьев, А. Г. Военная проза Бориса Васильева / А. Г. Дементьев // Статьи о советской литературе / А. Г. Дементьев. Москва, 1983. С. 394–413.
  8. Броман, Г. Бой Николай Плужникова : [о романе Б. Васильева «В списках не значился»] / Г. Броман // Литература великого подвига. Минск, 1980. С. 303–308.
  9. Кино про неизвестного солдата : [о съёмках эпизодов фильма «В списках не значился» в г. Бресте] // Вечерний Брест. 2024. 13 сентября (№ 37). С. 1, 5.
  10. Гневушева, А. «В списках не значился» : [о съёмках эпизодов фильма «В списках не значился» в г. Бресте] / Алена Гневушева // Заря. 2024. 11 сентября. С. 13.
  11. Павлова, Л. Зачислены навечно в память народную : [о спектакле «В списках не значился»Брестского академического театра драмы] / Любовь Павловна // Брестский курьер. 2010. № 18. С. 9.
  12. Шеламова, Т. Себе не изменяй! : [о спектакле «В списках не значился»Брестского академического театра драмы] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2010. 16 апреля. С. 5.
  13. Данилова, Е. А мы похожи на них? : [о спектакле «В списках не значился» Брестского академического театра драмы] / Елена Данилова // Заря. 2010. 15 апреля. С. 5.
  14. Данина, А. Подвиг народа : [о романе Б. Васильева «В списках не значился»] / А. Данина // Нева. 1975. № 10. С. 194.
  15. Васильев, Б. Л. Крепости не сдаются : [об истории романа «В списках не значился»] / Борис Васильев ; интервью взял А. Изусов // В мире книг. 1975. № 3. С. 75–78.
  16. Балавин, А. Мальчик из легенды : [о романе Б. Васильева «В списках не значился»] / А. Балавин // Звезда. 1975. № 4. С. 211–213.
  17. Савельев, С. Отцы и сыновья : [о романе Б. Васильева «В списках не значился»] / С. Савельев // Красная звезда. 1974. 5 мая.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 132 разоў