Серада, 18 Верасень 2024 09:17

1 кастрычніка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Савельевіча Туркова (1949), мастака, майстра разьбы па дрэве, Ганаровага грамадзяніна Камянецкага раёна

Анатоль Савельевіч Туркоў нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацькі Савелій Мяркулавіч і Надзея Мікалаеўна адправілі яго вучыцца ў Высокаўскую школу-інтэрнат, дзе ён пачаў маляваць. У старэйшых класах Анатоль вучыўся ў СШ № 1 г. Камянца і адначасова займаўся малюнкам, жывапісам і лінагравюрай у студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам заслужанага настаўніка БССР Дзмітрыя Раманавіча Дошчыка.

Прафесійнай мастацкай адукацыі Анатоль Туркоў не атрымаў. Не атрымалася паступіць у вучылішча, бо трэба было працаваць, каб забяспечваць сям’ю, дзе ён застаўся старэйшым. Працаваў рабочым і экспедытарам (1966–1968), газаэлектразваршчыкам у Камянецкай перасоўнай механізаванай калоне (1970–1975). Праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў г. Пушкіне Ленінградскай вобласці (1968–1970).

З 1975 г. па 1989 г. Анатоль Туркоў кіраваў раённай мастацкай майстэрняй, быў членам абласнога мастацкага савета ўпраўлення культуры. З 1989 г. па 1992 г. прыняты на пасаду старшыні мастацкага кааператыва «Узор». З 1992 г. працаваў мастаком КУМПП ЖКГ «Камянецкая ЖКГ».

Анатоль Савельевіч у складзе групы скульптараў вырабіў помнікі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Камянцы, вёсках Лескі, Трасцяніца, Падбела, Мінкавічы, Седруж, у Прускаўскім лесе, манументальныя знакі «Саўгас-камбінат “Белавежскі”» і «Колас». Гэтыя работы знаходзяцца на тэрыторыі Камянецкага раёна і добра захаваліся. Праведзеная праца была ацэненая і ў 1985 г. Анатоль Туркоў сумесна з калегамі стаў пераможцам Усесаюзнага конкурсу па афармленні раённых цэнтраў да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Прыклаў нямала намаганняў пры падрыхтоўцы Камянца да святкавання 700-годдзя горада. Яго рукамі выканана мастацкая частка манументальнага знака на ўездзе ў Камянец з боку Брэста.

У 2004 г. А. С. Туркоў прыняты ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. У 2007 г. увайшоў у склад савета абласнога аб’яднання майстроў народнай творчасці «Скарб». Невычэрпны энтузіязм і арганізацыйныя здольнасці майстра праявіліся ў супрацоўніцтве з актыўнымі ўдзельнікамі аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіёна «Белавежская пушча» і Брэстчыны «Тур», якое Анатоль Савельевіч узначальвае з 2008 г.

Многія творы Анатоля Туркова выкананы алеем і акварэллю. Яго творам уласцівы выразнае каларыстычнае і кампазіцыйнае рашэнне, насычанасць паветрам і святлом: «Санаторый “Белая вежа” », «Панскае возера», «Высокаўскі парк», «Восень у Голым Барку», «Камянец зімой», «Родны Камянец», «У падножжы Белай Вежы», «Над ракой Лясной г. Камянец».

З дрэвам Анатоль Савельевіч працуе больш за 40 гадоў. Пачынаў з пано, гравюр і маленькіх фігурак. Стыль разьбяра Анатоля Туркова вельмі своеасаблівы. Ён адточвае кожную дэталь з любоўю і густам, а сюжэтам сваіх творчых работ часцей за ўсё выбірае свет жывой прыроды Белавежскай пушчы.

Прыцягваюць увагу работы майстра, выкананыя ў своеасаблівай тэхніцы — гэта контурная разьба па таніраванай фанеры, якая характэрная толькі для рэгіёна Белавежскай пушчы. Тэхніка падобная на лінагравюры і адрозніваецца магчымасцю выконваць больш тонкія рыскі. З работ майстра заслугоўваюць увагу «Зубры Белавежскай пушчы», «Белавежская пушча. Гравюра па таніраванаму фону», «Паляванне на кабана». У рэспубліканскім конкурсе «Лепшы беларускі сувенір» заняў III месца за работы на тэму Белавежскай пушчы, выкананыя ў гэтай тэхніцы.

Прыярытэтным напрамкам творчасці Анатоля Савельевіча з'яўляецца стварэнне паркавай скульптуры і малых архітэктурных формаў. Сакрэты разьбы па дрэве ён спасцігаў самастойна, грунтуючыся на мастацкіх дасягненнях беларускай традыцыйнай культуры. Майстар плённа працуе з дрэвам на пленэрах, майстар-класах, семінарах, удзельнічае ў розных святах і фестывалях, выставах і аглядах рознага ўзроўню.

Стварыў шмат вобразаў: «Эліза Ажэшка» (2023), «Ефрасіння Полацкая», «Сварог», «Лявон» (Каробчыцы Гродзенскага раёна), «Лелікаўская сваха» (2020, Дзівін Кобрынскага раёна), «Ціхан», (Пінск), «Мікола Тарасюк» (Стойлы Пружанскага раёна), «Мадонна» (Воля Ухруская, Польшча), «Паэтэса» (Тухова, Польшча), «Рыцар» (Макавішчы Камянецкага раёна), «Мацярынства» (Высокае Маларыцкага раёна), «Скульптурная кампазіцыя Сароцні» (Сароцні Драгічынскага раёна), «Святое сямейства» (Ноненрот, Германія) і шмат іншых.

У 1973 г. узяў шлюб з Галінай Мікалаеўнай Ярмак, якая працавала бібліятэкарам, загадчыкам метадычнага аддзела Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Выхавалі дачку Таццяну і сына Дзмітрыя.

Неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі, дыпломамі, падзячнымі лістамі. За плённую працу і неацэнны ўклад у справу прапаганды беларускага народнага мастацтва ў 2016 г. А. С. Туркову прысвоена званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь». Рашэннем Камянецкага раённага Савета дэпутата ад 27 снежня 2019 г. № 78 за значны ўклад у развіццё беларускай культуры, захаванне духоўнасці і далучэнне да каштоўнасцей нацыянальнай культуры А. С. Туркову прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Туркоў Анатоль Савельевіч // Памяць : Камянецкі раён : гіcт.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 512.
  2. Турков Анатолий Савельевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Мінск, 2009. С. 236.
  3. Турков Анатолий Савельевич // Каменецкому району 70 лет / Отдел идеологической работы Каменецкого районного исполнительного комитета. Каменец, 2010.С. 35.
  4. Валасюк, Л. Камянецкі майстар разьбы па дрэве / Л.Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакіi літаратары, народныя майстры i дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 234–235.
  5. Яско, А. Золотые руки мастеров : [А. С. Турков получил титул «Мастер – Золотые руки» на VIII Международном фестивале этнокультурных традиций «Зов Полесья»] / Алена Яско // Сельская газета. 2024. 31 августа. С. 17.
  6. Трибулева, Е. Образ, воплощенный в дереве : [об участии А. С. Туркова в XII пленэре резчиков по дереву в Коробчицах Гродненской области] / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. 2023. 26 жніўня (№ 34). С. 8.
  7. Трибулева, Е. Магия родного края : [выставка работ А. С. Туркова открылась в Каменецкой детской школе искусств] / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. 2023. 9 снежня (№ 49). С. 12.
  8. Трибулева, Е. Стеклодув и барышня с собачкой : [А. С. Турков стал одним из участников XX областного пленэра резчиков по дереву в Телеханах] / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. 2022. 20 жніўня (№ 34). С. 25.
  9. Мощик, С. Сигизмунд Август, глашатай, купец... : [о пленэре резчиков парковой скульптуры «Візітоўкі гасціннага Бярэсця» в рамках конкурса ландшафтного искусства] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2022. 27 мая (№ 21). С. 4.
  10. Новик, Г. 80 ступеней вверх : [А. С. Туркову присвоено звание «Почетный гражданин Каменецкого района»] / подготовила Галина Новик // Навіны Камянеччыны. 2020. 25 студзеня (№ 4). С. 2.
  11. Трибулева, Е. Анатолий Турков: «Я всегда был слишком принципиальным» / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. 2020. 22 лютага (№ 8). С. 18.
  12. Оскирко, И. Скульптуры из дуба : [о работах народного мастера, резчика по дереву А. Туркова в д. Дивин Кобринского района] / Иван Оскирко // Заря. 2020. 15 августа. С. 9.
  13. Казловіч, В. Сапраўдны Тур : [пра А. С. Туркова] / Валянціна Казловіч // Народная газета. 2020. 17 студзеня (№ 3). С. 16.
  14. Трибулева, Е. Музыка застывшая в дереве : [о юбилейной выставке А. С. Туркова] / Елена Трибулева // Навіны Камянеччыны. 2019. 12 кастрычніка. С. 10.
  15. Трыбулёва, А. Паміж Каменцам і Бельскам : [пра сустрэчу з удзелам мастака А. Туркова, фалькларыста Д. Фіоніка і інш.] / Алена Трыбулёва // Навіны Камянеччыны. 2019. 13 апреля (№ 15). С. 3.
  16. Павловский, Б. Увековечат в дереве : [о работе резчиков по дереву А. Туркова и Н. Скляра над скульптурной композицией в память о погибших жителях д. Сороцни Дрогичинского района] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2018. 24 августа. С. 4.
  17. Туркова, Т. Мы перамаглі!: [пра ўдзел сям'і Турковых у абласным свяце-конкурсе «Грай гармонік! Звіні прыпеўка!» у в. Парэчча Пінскага раёна] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. 2018. 9 чэрвеня (№ 23). С. 20.
  18. Трибулева, Е. Рыцарь по дереву : в Бресте открылась выставка работ народного мастера Беларуси Анатолия Туркова / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2018. 16 февраля (№ 7). С. 4.
  19. Троцюк, Д. Экспозиция Туркова в Бресте : [о выставке А. Туркова в Художественном музее г. Бреста] / Денис Троцюк // Навіны Камянеччыны. 2018. 2018. 24 лютага (№ 8). С. 8.
  20. Рагін, Я. Нацыянальны сувенір: хто ты і дзе ты? / Яўген Рагін // Культура. 2017. 22–28 ліпеня (№ 29). С. 4.
  21. Кунашко, А. В гостях у народного мастера : [в мастерской А. С. Туркова] / Анна Кунашко // Навіны Камянеччыны. 2017. 21 студзеня (№ 3). С. 19.
  22. Туркова, Т. Возрождение батлейки : [о возрождении батлейки мастерами и членами общественного объединения «ТУР»] / Татьяна Туркова // Навіны Камянеччыны. 2017. 6 студзеня (№1). С. 6.
  23. Строцкая, Г. Когда дерево вдохновляет : [о резчике, народном мастере А. Туркове] / Галина Строцкая // Беларускі час. 2016. 28 октября – 3 ноября (№ 42). С. 23.
  24. Туркова, Т. Праслаўляе родны край : [А. Туркоў на ХIII абласным пленэры разьбяроў у в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. 2016. 22 кастрычніка (№ 43). С. 6.
  25. Кондратьева, Т. Сказка, вырубленная с плеча : [VIII Международный пленэр резчиков по дереву в усадьбе «Коробчицы»] / Татьяна Кондратьева // Рэспубліка. 2016. 20 жніўня. С. 6.
  26. Туркова, Т. Яго дрэва жыцця : [пра народнага майстра, разьбяра А. С. Туркова] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. 2016. 12 сакавіка (№ 11). С. 6.
  27. Трибулева, Е. Полку народных прибыло:[А. Туркову и М. Кравчинской из Каменецкого района присвоено звание народных мастеров] / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2016. 12 февраля. С. 2.
  28. Туркова, Т.«Сцежкамі Міколы Тарасюка» / Татьяна Туркова // Навіны Камянеччыны. 2015. 30 мая. С.23.
  29. Туркова, Т. Ля «Лукамор'я» дуб зялены... : [А. Туркоў – сярод лепшых у адборачным этапе конкурсу эскізаў кампазіцый для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі драўлянай скульптуры «Лукамор'е»] / Таццяна Туркова // Навіны Камянеччыны. 2014. 15 сакавіка. С. 7.
  30. Деревянная свадьба удалась : [Ганаровымі дыпломамі ўзнагароджаны Анатоль Туркоў i Ірына Кушнярук за ўдзел у III Міжнародным пленэры разьбяроў] // Навіны Камянеччыны. 2011. 22 жніўня.
  31. Храмы на картинах : [А. Туркоў адзначаны дыпломам I ступені за ўдзел у абласным конкурсе мастацкіх работ «Храмы Берасцейшчыны»] // Навіны Камянеччыны. 2011. 27 красавіка.
  32. У дрэве жыве вобраз : [пра разьбяра А. Туркова, якi ўдзельнiчаў у Мiжнародным пленэры «Крэсы-92» у мястэчку Воля Ухруска (Польшча)] // Навiны Камянеччыны. 2008. 6 верасня. С. 2.
  33. Парафянюк, Г. Пасля пленэру – на «Ягайлаўскi кiрмаш» : [пра майстра разьбы па дрэве А. Туркова, пра яго ўдзел у пленэры i фестывалi ў Польшчы] / Георгiй Парафянюк // Навiны Камянеччыны. 2007. 25 жніўня. С. 3.
  34. Ад Камянца i да ўскраін : [аб прыняцці А. Туркова ў Саюз народных майстроў Беларусі] // Навіны Камянеччыны. 2005. 2 лютага.
  35. Mipoнчык, M. Незвычайныя ўмельцы : [пра А. Туркова] / Мікалай Мірончык // Літаратура i мастацтва. 2005. 2 жніўня. С. 12.
  36. Парафенюк, Г. Полку народных мастеров прибыло : [о принятии в Союз народных мастеров Беларуси резчиков по дереву А. Туркова (Каменец) и В. Чиквина (Кобрин)] / Георгий Парафенюк // Вечерний Брест. 2005. 2 февраля. С. 2.
  37. Шульга, Т. Взметнулись в небо три креста : [о крестах, установленных резчиками по дереву А. Турковым, В. Доротько и В. Чиквиным в д. Млыны Каменецкого района] / Татьяна Шульга // Заря. 2004. 14 декабря.
  38. Клунина, О. Жизнь, любовь, добро... : [о выставке А. Туркова и В. Чиквина в областном ОКЦ] / Оксана Клунина // Заря. 2003. 22 мая. С. 3.
  39. Микрюков, А. Пасхальный вернисаж в общественно-культурном центре : [о выставке работ В. Чиквина (Кобрин) и А. Туркова (Каменец) в Бресте] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2003. № 18. С. 8.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 38 разоў Апошняя змена Серада, 18 Верасень 2024 11:38