Серада, 18 Верасень 2024 11:38

5 жніўня 2024 г. — 80 гадоў з часу стварэння камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ» (1944)

Пасля вызвалення г. Кобрына Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стаялі задачы аднаўлення народнай гаспадаркі. У Кобрыне былі разбураны і прыведзены ў непрыдатнасць трэцяя частка жылога фонду, прамысловыя прадпрыемствы, будынкі паштова-тэлеграфнай сувязі, электрастанцыя, чыгунка, вакзал і масты. Усё гэта трэба было аднавіць.

Ужо праз два тыдні загадам выканкама Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 жніўня 1944 г. № 4 была ўтворана Кобрынская камунальная гаспадарка. У гэты дзень загадам старшыні райвыканкама быў зацверджаны першы загадчык камунальнай гаспадаркі Канстанцін Сцяпанавіч Гапасюк.

Работнікі камунальнай гаспадаркі непасрэдна адказвалі за аднаўленне жыццядзейнасці роднага горада. Паступова з вуліц горада пачалі знікаць руіны У яго цэнтры на пустцы з'явіўся сквер. Ад плошчы Свабоды былі пракладзены і рэканструяваны вуліцы, пачалося пакрыццё іх асфальтам.

У 1965 г. на падставе пастановы Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных і абласнога Савета прафсаюзаў ад 8 сакавіка 1965 г. № 144 і на выкананне загада Беларускага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР ад 15 сакавіка 1965 г. № 18 быў створаны Кобрынскі камбінат камунальных прадпрыемстваў.

Наступныя дзесяцігоддзі ўпісалі ў гісторыю калектыва Кобрынскай ЖКГ шмат новых старонак. У 1978 г. рашэннем Брэсцкага аблвыканкама створана аб'яднаная кацельная гаспадарка, якая ўвайшла ў падпарадкаванне камбіната камунальных прадпрыемстваў. Рашэннем Брэсцкага аблвыканкама № 361 ад 21 мая 1984 г. Кобрынскі камбінат камунальных прадпрыемстваў з 1 чэрвеня 1984 г. перайменаваны ў Кобрынскае гарадское вытворчае аб'яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

З 15 сакавіка 2001 г. Кобрынскае гарадское вытворчае аб'яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі перайменавана ў камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ».У 2002 г. рашэннем Кобрынскага райвыканкама на аснове зліцця ў склад КУШВП «Кобрынскае ЖКГ» уведзена раённае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У жніўні 2011 г. рашэннем Кобрынскага райвыканкама з 1 лістапада камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Аздараўленчы цэнтр з водагразелячэбніцай «Аквапарк г. Кобрын» рэарганізавана шляхам далучэння да КУШВП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ». З'явіліся новыя напрамкі паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, павялічваліся аб'ёмы работ.

Сапраўдным іспытам для калектыву стаў 2009 г., калі напярэдадні рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі» Кобрын ператварыўся ў адну вялізную будаўнічую пляцоўку — ад цэнтра да самых аддаленых вуліц і завулкаў.І ў гэтае абнаўленне ўнеслі свой уклад работнікі ЖКГ.

Адмысловую старонку ў гісторыю Кобрынскай ЖКГ упісалі 2012–2013 гг. Прадпрыемства стала ўдзельнікам пілотнага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН «Содействие развитию всеобъемлющей структуры международного сотрудничества в области охраны окружающей среды в Республике Беларусь».Асноўная мэта правядзення гэтага важнага міжнароднага мерапрыемства - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы раздзельнага збору і перапрацоўкі камунальных адходаў.

Сёння ў складзе КУШВП ЖКГ «Кобрынскае ЖКГ» 12 вытворчых падраздзяленняў: цэх кацельні гаспадаркі, участак лазневага абслугоўвання, жыллёва-эксплуатацыйная служба, участак саначысткі і добраўпарадкавання, участак «Зелянгас», аўтатрактарны ўчастак, дарожна-эксплуатацыйны ўчастак, рамонтна-будаўнічы ўчастак, разлікова-даведачны цэнтр, крама рытуальных паслуг, аздараўленчы цэнтр «Аквапарк». І кожнае з названых падраздзяленняў імкнецца ўнесці свой дастойны ўклад у агульныя фінансавыя і эканамічныя паказчыкі прадпрыемства.Сярэдняспісачная колькасць работнікаў прадпрыемства – 892 чалавека, у тым ліку кіраўнікоў, спецыялістаў і служачых – 158. Дырэктар Сяргей Пятровіч Ялец.

Кобрынская ЖКГ – адна з лепшых у вобласці і рэспубліцы. Гэтае званне прадпрыемства пацвярджае ўжо шмат гадоў. Асноўным напрамкам работы з'яўляецца аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву, прадпрыемствам і арганізацыям горада і раёна. Згуртаваны, дружны калектыў упэўнена спраўляецца з пастаўленымі задачамі: забяспечвае якаснае функцыянаванне вялізнай камунальнай гаспадаркі ў горадзе і раёне, нарошчвае аб'ёмы выкананых работ і атрыманых ад гэтага даходаў, скарачае затраты за кошт рэалізацыі мерапрыемстваў па энергазберажэнні. З году ў год пашыраецца сфера дзейнасці камунальнікаў у аказанні насельніцтву платных паслуг.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў ў 2024 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Камунальнаму ўнітарнаму шматгаліноваму вытворчаму прадпрыемству жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ» (1944) – 80 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 142.
  2. С душой от зеленхоза : [о работе участка «Зеленхоз» государственного предприятия «Кобринское ЖКХ» рассказала начальник участка Татьяна Прокопчик] // Кобрынскі веснік. 2024. 30 сакавіка (№ 13). С. 20.
  3. Белов, Д. По труду и честь! : [машинист предприятия «Кобринское ЖКХ» Н. Нестерчук удостоен нагрудного знака «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» и занесен на районную Доску почета] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 23 сакавіка (№ 12). С. 5.
  4. Белов, Д. Работать на своей земле – это счастье : [водитель Дивинского участка предприятия «Кобринское ЖКХ» А. Свидунович награжден Почетной грамотой Министерства ЖКХ Республики Беларусь] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 23 сакавіка (№ 12). С. 5.
  5. Белов, Д. В приоритете качество дорог : [о планах работы по ремонту улиц г. Кобрина рассказал начальник дорожно-эксплуатационного участка ГП «Кобринское ЖКХ» А. Якимович] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 10 лютага (№ 6). С. 1, 6.
  6. Елизарова, Ж. Цветочное настроение : [о работе участка «Зеленхоз» КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» по благоустройству г. Кобрина] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 2 ліпеня. С. 12.
  7. Муха, Ф. Экономя, богатеют : [о работе КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ»] / Федор Муха // Заря. 2022. 9 апреля. С. 19.
  8. Бартошук, А. Акцент на ЖКХ, или Трудовой десант коммунальников : [о работе КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» рассказал заместитель директора по строительству и благоустройству] / [Александр Бартошук ; записала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2021. 2 сентября (№ 35). С. 3 : фот.
  9. Белов, Д. Тепло, экономично и эффективно :[Кобринское ЖКХ заняло I место в республиканском конкурсе на лучшее предприятие в сфере тепло- и водоснабжения] / подготовил Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 23 чэрвеня. С. 1.
  10. Елец, С. П. ЖКХ: живи как хозяин / [Сергей Елец ; записала] Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 27 сакавіка (№ 25). С. 1, 3.
  11. Белов, Д. С заботой о Кобринщине и кобринчанах : [за достижение в 2019 году наилучших результатов КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» занесено на районную Доску почета] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 23 мая. С. 1, 3.
  12. Савчук, М. ЖКХ – одно из самых многогранных отраслей хозяйства / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 2 апреля (№ 14). С. 2.
  13. Белов, Д. Во благо кобринчан : [КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» отмечает 75-летие деятельности] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 31 ліпеня. С. 4.
  14. Белов, Д. Человек года Брестчины – Григорий Синьковец :[почетное звание «Человек года Брестчины» присвоено главному инженеру КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» Г. Синьковцу] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 25 мая. С. 1.
  15. Бакун, Е. От комфорта к красоте : [о работе КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 23 сакавіка. С. 3.
  16. Савчук, М. Акцент на ЖКХ : [о работах, проводимых КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» для улучшения быта кобринчан] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 15 ноября (№ 46). С. 2.
  17. Бакун, Е. Цветочные фантазии : [работники КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» стали обладателями II места в областном конкурсе профессионального мастерства] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2018. 5 верасня. С. 4.
  18. Елец, С. П. Работа, приносящая уют / [Сергей Елец ; беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 24 сакавіка. С. 2.
  19. Елизарова, Ж. Когда поют коммунальники : [о коллективах художественной самодеятельности КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 24 сакавіка. С. 3.
  20. Лосич, П. В режиме онлайн : [в Кобринском ЖКХ начали работу по модернизации котельных] / Павел Лосич // Рэспубліка. 2018. 24 сакавіка. С. 18.
  21. Сортировка мусора по-европейски : [благодаря совместному проекту ЕС/ПРООН в Кобринском ЖКХ произошло усовершенствование существующей системы обращения с твердыми бытовыми отходами] // Кобрин-информ. 2017. 21 сентября. С. 2.
  22. Пальто, К. Удивили яркие краски лета : [звено участка «Зеленхоз» КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» удостоено диплома II степени областного смотра-конкурса профессионального мастерства] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 2 верасня. С. 12.
  23. Белов, Д. За добрый труд – достойная награда! : [водитель Кобринского ЖКХ Иван Демчик награжден Почетной грамотой Министерства жилищно-комунального хозяйства РБ за трудовые заслуги] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 26 сакавіка. С. 1, 3.
  24. Казакова, А. Они в ответе за наш город : [о работе КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ»] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2016. 24 марта. С. 3.
  25. Вовк, Ю. Цвети любимый город! : [участок зеленхоза КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» стал победителем областного конкурса «Цветочный калейдоскоп»] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2015. 10 сентября. С. 2.
  26. Белов, Д. К мусору – по-хозяйски : [Кобринское ЖКХ по обращению с отходами занимает лидирующую позицию в области и республике] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2014. 25 кастрычніка. С. 4.
  27. Свиридович, О. «Зелёные» награды : [работники Кобринского ЖКХ привезли с республиканского экологического форума «серебро»] / Ольга Свиридович // Заря. 2014. 25 сентября. С. 6.
  28. Кондрашук, Н. В их руках комфорт и уют : [ЖКХ отметило свое 70-летие] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2014. 7 августа. С. 2.
  29. Бялоў, Д. На варце камфорту і прыгажосці : [70-гадовы юбілей адзначае КУШВП ЖКГ «Кобрынская ЖКГ»] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2014. 30 лiпеня. С. 3.
  30. Елец, С. П. «Снижать темпы не планируем» : [директор КУМПП «Кобринское ЖКХ» о планах на будущее] / [Сергей Елец ; беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2014. 22 сакавiка. С. 4.
  31. Елец, С. П. Наши общие коммунальные проблемы / [Сергей Елец ; беседовала] Н. Кондрашук // Кобрин-информ. 2014. 20 марта. С. 4.
  32. Осипов, М. Градообразующее начало : [о высоком качестве работы кобринских коммунальников] / Максим Осипов // Народная газета. 2013. 8 октября. С. 5.
  33. Мусор – в деньги? : [ООН софинансирует программу Кобринского ЖКХ по раздельному сбору мусора на 900 тысяч евро] // Заря. 2012. 25 октября. C. 7.
  34. Смолян, А. Творцы городской красоты : [о службе ЖКХ и горзеленхоза] / Александра Смолян // Кобрынскi веснiк. 2012. 17 кастрычніка. C. 3.
  35. Наша справа – падтрымливаць прыгажосць : [Кобрынскае ЖКГ на рэспубліканскім конкурсе заняла першае месца па тэхнічнаму ўпрыгожванні жылфонду] // Звязда. 2012. 28 жніўня. C. 4.
  36. Занько, Н. Кобрынскія камунальнікі – лепшыя ў рэспубліцы / Настасся Занько // Кобрынскi веснiк. 2012. 15 жніўня. C. 1.
  37. Елец, С. П. Мы в ответе за наш город : [об основных направлениях деятельности Кобринского ЖКХ] / Сергей Петрович Елец ; [беседовала] Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2011. 24 марта. C. 2.
  38. Васюк, Н. Кобринское ЖКХ в 2010-м : [в январе 2010 г. КУМПП ЖКХ «Кобринское ЖКХ» возглавил Сергей Петрович Елец] / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2010. 25 марта. C. 2.
  39. Стельмак, М. ЖКХ ставит на мини-ТЭЦ : энергосбережение / Михаил Стельмак // Национальная экономическая газета. 2009. 4 декабря. C. 23.
  40. ЖКХ: от «А» до «Я»: [Кобринское ЖКХ]// Кобрынскi веснiк. 2009. 6 лістапада. C. 8.
  41. Бялоў, Д. Работа, востребованная всегда : [Кобринское ЖКХ]/ Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2009. 21 сакавіка. C.3.
  42. Васюк, Н. Главная задача ЖКХ / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2007. 22 марта. C. 2.
  43. Васюк, Н. ЖКХ: взгляд изнутри / Наталья Васюк // Кобрин-информ. 2006. 23 марта. С. 2.
  44. Батулин, А. С. ЖКХ: 5 баллов за работу / А. С. Батулин //Кобрин-информ. 2005. 24 марта. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 46 разоў Апошняя змена Серада, 18 Верасень 2024 11:43