ААТ «Кузлітмаш» вядзе сваю гісторыю з 18 лістапада 1971 г., калі быў выдадзены загад Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР аб будаўніцтве завода ўніфікаваных і спецыяльных вузлоў для ліцейных аўтаматычных ліній, першага з прадпрыемстваў станкабудаўнічага комплексу, стварэнне якога было запланавана ў г. Пінску. Будаўніцтва завода было пачата ў студзені 1974 г.
30 снежня 1974 г. быў падпісаны акт аб уводзе ў эксплуатацыю аб’ектаў першага комплексу — галоўнага і адміністрацыйна-бытавога карпусоў, сталовай. У 1975 г. пачаўся выпуск аўтаматычных ліній, камплектаў сродкаў механізацыі для ліцця металу пад ціскам. Тады ж завод быў перайменаваны ў Пінскі завод ліцейнага абсталявання. У 1978 г. ўвялі ў строй другі пускавы комплекс. У 1979 г. завод перайменаваны ў Пінскае вытворчае аб’яднанне па выпуску ліцейнага абсталявання.
Пачаўшы з выпуску параўнальна нескладаных машын для ліцейнай вытворчасці (абсталяванне для падрыхтоўкі і падрыхтоўкі фармовачных матэрыялаў, дазатараў алюмініевых сплаваў і інш.), завод паступова асвойваў выпуск больш складанай, якая не выпускалася раней у СССР, тэхнікі: комплексаў сродкаў механізацыі машын ліцця пад ціскам у складзе робатаў і маніпулятараў, комплексаў для механізацыі абрубных і зачыстных работ, разнастайнага абсталявання для механізацыі залівання чорных і каляровых сплаваў і, нарэшце, аўтаматычных фармовачных ліній.
18 ліпеня 1985 г. адбылося зліццё заводаў ліцейнага абсталявання і кавальска-прэсавых аўтаматычных ліній, новае прадпрыемства атрымала назву «Пінскае вытворчае аб’яднанне па вытворчасці кавальска-прэсавых і ліцейных аўтаматычных ліній «Кузлітмаш». У 1986 г. далучылі Плотніцкі завод ліцейнага абсталявання (в. Плотніца Столінскага раёна). У 1990–1992 гг. спецыялісты распрацавалі новы накірунак у развіцці аб’яднання і арганізавалі вытворчасць сельскагаспадарчых машын. У 1997 г. вырабілі ўнікальныя прэсы для Індыі. У 1998–1999 гг. распрацавалі трохблочныя аўтаматычныя лініі для вытворчасці радыятараў, лістагібачныя прэсы з праграмным упраўленнем.
У лістападзе 2010 г. рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кузлітмаш» пераўтворана ў ААТ «Кузлітмаш». 25 верасня 2012 г. Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала холдынг «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» з кіруючай кампаніяй холдынгу ААТ «Беларускі аўтамабільны завод». Удзельнікам холдынгу стала ААТ «Кузлітмаш».
ААТ «Кузлітмаш» сёння — гэта 700 высокакваліфікаваных рабочых і інжынерна-тэхнічных работнікаў, 133,861 тысяч кв. м вытворчых плошчаў, больш за 600 адзінак металарэзнага абсталявання, якое забяспечвае выкананне такарных, расточных, свідравальных, плоска-, кругла-, і ўнутрышліфавальных, фрэзерных і зубафрэзерных, долбежных отрезных і заточных работ. На прадпрыемстве ёсць таксама гальванічнае, інструментальнае, электратэхнічнае абсталяванне і вытворчасць па прамысловай апрацоўцы гумы і пластмас.
У снежні 2020 г. і ў снежні 2022 г. завод стаў лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння». Па выніках работы за 2018, 2021 і 2023 гг. калектыў завода быў занесены на гарадскую Дошку пашаны. У 2017–2020 гг. дырэктарам працаваў Сяргей Алегавіч Нікіфаровіч. Са снежня 2020 г. дырэктар – Максім Валер’евіч Захаранка, ураджэнец г. Пінска, выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2009).
Цяпер завод нарошчвае аб’ёмы вытворчасці за кошт асваення і ўкаранення ў вытворчасць вузлоў і дэталей для патрэб ААТ «БелАЗ», а таксама робіць стаўку на павелічэнне выпуску традыцыйнай прадукцыі, у прыватнасці, асваенне новых відаў навукаёмістай. прадукцыі: кавальска-прэсавых машын.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай
Літвінчык, В. К.,
бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Нікіфараў, А. В. Пінскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кавліцмаш» / А. В. Нікіфараў, В. А. Носаў//Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 365.
- Андрусович Н. В. Пинское машиностроительное предприятие «Кузлитмаш» / Н. В. Андрусович // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 235–236.
- Деревянкин, Ю. Н. Пинское машиностроительное предприятие «Кузлитмаш» / Ю. Н. Деревянкин // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 76.
- Открытое акционерное общество «Кузлитмаш»– 40 лет /[Открытое акционерное общество] «БелАЗ-Холдинг» ;[автор текста П. Куницкий; фото: А. Сапожников]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2014. – 47 с. : фот.
- Кузлитмаш – 40 лет в машиностроении : [г. Пинск]//Інфармацыйны бюлетэнь Пінскага гарвыканкама.Вып. 21. Пинск, 2015. С. 46–50.
- Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. С. 583–586, 654.
- Басевич, П. А.Эффективность инновационных технологий на РУМП «Кузлитма» :[г. Пинск]/ П. А. Басевич //Сборник трудов VI международной научно-практической конференции «Устойчивое развитие экономики: состояние, проблемы, перспективы» / Полесский государственный университет.Пинск, 2012. Ч. 1. С. 136–139.
- Захаренко, М. В. «Кузлитмаш»: славное прошлое, достойное настоящее, уверенное будущее / [Максим Валерьевич Захаренко ; интервью взял] Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2024. 27 верасня (№ 39). С. 6–7.
- Якушенко, П. В честь юбилея собрали гостей на торжественный концерт / страницу подготовили Полина Якушенко и Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2024. 27 верасня (№ 39). С. 4.
- Сынек, Е. А.Закон достойного производства/ [Евгений Сынек] ;беседовала Ирина Орлова// Заря.2024. 22 мая. С. 17.
- Козлович, В.Традиции плюс передовые технологии / Валентина Козлович //СБ. Беларусь сегодня.2023. 22 сентября. С. 11.
- Импортозамещение с высоким экспортным потенциалом/по материалам БЕЛТА// Рэспубліка.2023. 19 кастрычніка. С. 14.
- Кирковец, Н. ОАО «Кузлитмаш»: слаженная работа, новые идеи, постоянное движение вперед / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2023. 22 верасня (№ 38). С. 15.
- Жук, Е. Егор Панасюк: «ОАО «Кузлитмаш» выбрал осознанно» / Елена Жук // Пінскі веснік. 2023. 2 чэрвеня (№ 22). С. 8.
- Жук, Е. Молодые специалисты ОАО «Кузлитмаш»: как проходит адаптация на первом рабочем месте / Елена Жук // Пінскі веснік. 2023. 7 красавіка. С. 10.
- Козлович, В. Инновации в приоритете : [о работе ОАО «Кузлитмаш» г. Пинска, которое представило вагоноремонтный комбайн «Припять»] / Валентина Козлович // Рэспубліка. 2022. 13 снежня. С. 5.
- Ильенков, В. Пинские машиностроители презентовали «Припять» и готовы продолжать наращивать производственный потенциал / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2022. 9 снежня (№ 49). С. 5.
- Милевская, Н. Инновации от «Кузлитмаша» / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2022. 7 декабря. С. 3.
- Ильенков, В.«Кузлитмаш»: славное прошлое, достойное настоящее, уверенное будущее / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2022. 23 верасня (№ 38). С. 11.
- Захаренко, М. В. С честью имя несем –«Кузлитмаш»/ М. В. Захаренко ; [взял интервью] Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2021. 24 верасня (№ 39). С. 4.
- Добровольская, Е. Открытый диалог с машиностроителями : [на ОАО «Кузлитмаш» прошел единый день информирования] / Елена Добровольская // Пінскі веснік. 2021. 27 жніўня (№ 35). С. 2.
- ОАО «Кузлитмаш» получило и выполнило экспортный заказ на американском континенте / подготовила Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2021. 7 апреля. С. 2.
- Ильенков, В. Настройка на требования рынка : [об экономических показателях ОАО «Кузлитмаш» за 2020 г. и о планах на текущий] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2021. 2 красавіка (№ 14). С. 3.
- Назначения : [на должность директора ОАО «Кузлитмаш» назначен М. В. Захаренко] // Пінскі веснік. 2020. 18 снежня. С. 2.
- Строцкая, Г. Заводские бонусы «Кузлитмаша» / Галина Строцкая // Беларускі час. 2020. 30 октября (№ 44). С. 5.
- Руководитель «Кузлитмаша» возглавил «БЕЛАЗ» : [на должность генерального директора назначен С. О. Никифорович] / подготовила Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2020. 26 сентября. С. 2.
- Никифорович, С. О. Славное прошлое, достойное настоящее, уверенное будущее / С. О. Никифорович ; подготовил Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2020. 25 верасня. С. 4, 9.
- Денисович, И. Адрес успеха – БЕЛАЗ! : [о деятельности ОАО «Кузлитмаш»] / Ирина Денисович // Пінскі веснік. 2018. 21 верасня. С. 2.
- Никифорович, С. О. ОАО «Кузлитмаш»: эпоха возрождения / С. О. Никифорович ; интервью взяла Анна Веренич // Пінскі веснік. 2018. 21 верасня. С. 2.
- Андрейченко, Ю. Взаимовыгодное сотрудничество : [Пинский завод средств малой механизации выполняет заказ ОАО «Кузлитмаш» холдинга «БелАЗ»] / Юлия Андрейченко // Пінскі веснік. 2018. 24 жніўня. С. 2.
- ОАО «Кузлитмаш» разрабатывает новое оборудование совместно с Физико-техническим институтом НАН РБ // Полесская правда. Пинск, 2018. 10 января. С. 2.
- Назначения : [на должность директора ОАО «Кузлитмаш» назначен С. О. Никифорович] // Пінскі веснік. 2017. 2 чэрвеня. С. 1.
- Гришковец, В. В чем перспективы «Кузлитмаша»? / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 27 августа. С. 3.