Чацвер, 10 Кастрычнік 2024 16:33

2024 г. — 575 гадоў з часу першых звестак аб г. Лунінец (1449)

Горад Лунінец Брэсцкай вобласці вядомы з 1449г. як шляхецкае ўладанне пад назвай Малы Лулін. З 1471 г. сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь належала Неміровічам. У 1552 г. удава Я. П. Неміровіча Ганна (з роду Сапегаў) перадала сяло свайму прыёмнаму сыну — полацкаму ваяводзе Станіславу Давойне.

Сучасная назва населенага пункта з'явілася ў 1561 г. З 1588 г. Лунінец уваходзіў ў Новагародскі паветВялікага Княства Літоўскага, колькасць насельніцтва — 484 жыхара. У 1622 г. тагачасны ўладальнік Лунінца Канстанцін Долмат падарыў яго разам з прыгоннымі сялянамі Дзятлавіцкаму Новапячэрскаму Праабражэнскаму мужчынскаму манастыру. Манастыр гэты праіснаваў з 1620-х гг. да 1842 г., калі ўсе ўладанні манастыра, у іх ліку і Лунінец, былі перададзеныя казне.Насельніцтва вёскі стала лічыцца ў якасці дзяржаўных сялян.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лунінец быў уключаны ў склад Расійскай імперыі, у якасці населенага пункта Пінскага павета Мінскай губерні.

У 1880-х гг. на Палессі пачынаецца будаўніцтва чыгунак, гэта аказала значны ўплыў на развіццё Лунінца —ён становіцца буйнай вузлавой станцыяй з уласным вакзалам, дэпо, поштай і тэлеграфам. У 1884–1886 гг. прыкладна ў кіламетры ад сяла ўзнік буйны чыгуначны вузел. Паступова адбылося злучэнне станцыйнага пасёлка і сяла (статус горада Лунінец атрымаў у 1921 г.). Адначасова з ростам станцыі, на мяжы стагоддзяў узніклі новыя раёны Лунінца – Залессе (на месцы сялянскіх надзелаў і заросшых кустоўем забалочаных участкаў, дзе было праведзена асушэньне — меліярацыйныя каналы функцыянуюць да нашага часу) і Баханова.

З лістапада 1911 г. да лютага 1912 г. у Лунінцы жыў і працаваў настаўнікам класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Тут паэтам была распачата праца над паэмай «Сымон-музыка», напісана некалькі вершаў і апавяданняў, у тым ліку «Нёманаў дар»,  трэці раздзел паэмы «Новая зямля». У Лунінцы на доме, у якім жыў Якуб Колас, і на раённым краязнаўчым музеі ёсць мемарыяльныя дошкі, на вул. Савецкай усталяваны помнік-бюст у 2005 г.

У Першую сусветную вайну Лунінец апынуўся ў прыфрантавой паласе, праз яго ішло снабжэнне Рускай арміі. У гэты час тут пабываў рускі паэт Аляксандр Блок. Не раз наведваўся рэвалюцыянер Міхаіл Фрунзе. 10 лістапада 1917 г. у Лунінцы адбыўся першы з’езд Саветаў Пінскага павета (гэта была першая Савецкая ўлада на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці). У лютым 1918 г. горад акупіраваны нямецкімі войскамі. З лютага 1919 г. Лунінец стаў адным з важнейшых вузлоў абароны на Заходнім фронце ў час наступлення войск Польшчы, тут размяшчаўся штаб палескіх паўстанцаў. У ліпені 1920 г. адноўлена Савецкая  ўлада, у кастрычніку горад захоплены палякамі.

У Лунінецкай чыгуначнай школе ў 1918–1920 гг. выкладаў матэматыку будучы авіяканструктар Павел Сухой, Герой Сацыялістычнай Працы, якому ў 2005 г. лунінчане паставілі помнік.

У 1921–1939 гг. Лунінец з'яўляўся цэнтрам павета Палескага ваяводства Польшчы, з колькасцю насельніцтва 8267 жыхара. Да 1925 г. у павеце дзейнічалі партызанскія атрады. Некаторыя з партызан былі асуджаны і расстраляны ў Лунінцы, сярод іх – Янка Глушка (расстраляны 21 ліпеня 1925 г.).

У склад БССР горад быў уключаны ў 1939 г. З 15 студзеня 1940 г. Лунінец — раённы цэнтр Пінскай вобласці. Падчас акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну (ліпень 1941 г. — ліпень 1944 г.) нямецка-фашысцкія захопнікі ў створаных тут канцлагерах закатавалі 4312 савецкіх грамадзян, забілі 16.637 жыхароў горада і раёна, 2319 забралі на катаргу ў Германію. 10 ліпеня 1944 г. горад быў вызваленны часцямі 1-га Беларускага фронту, брыгадамі караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі і партызанамі. Штогод ў гэты дзень жыхары Лунінца адзначаюць Дзень горада.

З 1954 г.  г. Лунінец — у Брэсцкай вобласці. З 7 сакавіка 1963 г. Лунінец стаў горадам абласнога падпарадкавання, знаходзіцца ў 240 км ад Брэста і ў 250 км ад Мінска. Насельніцтва на 1 студзеня 2024 г. складае 23.592 чалавек.

У 1970–1980 гг. у Лунінцы быў пабудаваны найбуйнейшы ў Еўропе завод электрарухавікоў (цяпер РУВП «Палессеэлектрамаш»). Дзейічаюць акцыянерныя таварыствы «Лунінецкі малочны завод», «Лунінецлес», лакаматыўнае дэпо. Лунінецкі чыгуначны вузел з'яўляецца трэцім па значнасці пасля Брэсцкага і Баранавіцкага чыгуначных вузлоў.

У 2009 г. уведзены ў строй рэканструяваны стадыён «Палессе», матадром. У 2011 г. адчыніла дзверы лядовая арэна «Алімп», у 2013 г. — плавальны басейн «Дэльфін». Дзейнічаюць 2 прафесійных каледжа, 4 сярэднія і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, гімназія, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, кінатэатр, 8 дзіцячых садоў-ясляў, бальніца, 3 паліклінікі, Дом культуры, раённы краязнаўчы музей, 3 бібліятэкі. Выдаецца раённая газета «Лунінецкія навіны».

На пл. Леніна ўстаноўлена скульптура У. І. Леніна (1959). Гістарычнай славутасцю Лунінца з’яўляецца Крыжаўздвіжанская царква, якая пабудавана з цэглы ў 1912–1921 гг. У горадзе захаваўся будынак касцёла Святога Іосіфа (1931). Пабудавана царква іконы Божай Маці «Взысканне загінуўшых» (2013). На прывакзальнай плошчы горада ўстаноўлены помнік-паравоз.

У старажытнасці Лунінец не меў герба. У 1998 г. Дзяржаўнай геральдычнай службай Рэспублікі Беларусь былі распрацаваны герб Лунінца, а ў 2001 г. — флаг.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

Бушыла Іна Васільеўна,

бібліёграф аддзела абслуговання і інфармацыі

  1. Лунінец // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 369.
  2. Лунинец // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 35–37.
  3. Лунінец // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 205–209.
  4. Лунинец // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 563–564.
  5. Лунинец // Туристическая энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 302–303.
  6. Лунінец // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны. Мінск. 2004. С. 50–51.
  7. Лунінец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 400.
  8. Лунінец // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка / укл. Т. В. Канапацкая. Мінск, 1995. С. 20–21, 31, 34–35, 37, 39, 45, 55, 68, 121–143, 150–161, 204–208, 211–213, 229, 238–245, 257, 270–289, 316, 317, 321, 324, 335, 373–392.
  9. Калинкович, Н. Лунинец : историко-экономический очерк / Николай  Калинкович. – Минск : Полымя, 1990. – 126 с.
  10. Литвинчук, В. А. Лунинец : историко-экономический очерк / В. А.  Литвинчук, Н. Н. Калинкович. – Минск, 1981. – 62 с.
  11. «Милая малая родина, вечная наша любовь…» : к 570-летию города Лунинца / ред. Т. П. Войтеховская. – Минск «Белтаможсервис», 2019. – 200 с.
  12. Лунінец і ваколіцы / гал. рэд. В. Шпарло. – Брэст : ТАА «Вечерний Брест», 2011. – 96 с. : іл.
  13. Татаринов, Ю. Лунинец / Юрий Татаринов // Города Беларуси / Юрий Татаринов. Минск, 2010. С. 166–170.
  14. Котляров, И. Лунінец – Малы быў Лунін // Котляров, И. О, Беларуь. ты – гербная держава! Геральдические сонеты / Изяслав Котляров ; пер с рус. Софьи Шах. Минск : Беларуская навука, 2019. С. 66.
  15. Лунинец : [краеведческий музей, памятник П. Сухому] // 100 достопримечательностей Брестчины. Брест : Вечерний Брест, 2019. С. 46.
  16. Лунинец // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биограф.справочник / Б. Д. Долготович. Минск: Беларусь, 2008. С. 36–39.
  17. Лунинецкий район // От Беловежской пущи до полесских болот. Минск : РИФТУР, 2013. С. 144–149.
  18. Г. Лунинец // Адамушко, В. И. Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. Минск: Беларусь, 2006. С. 40–42.
  19. Лунинец // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск,1990. С. 266–271.
  20. Яцушкевіч, К. Акрылены пяшчотай роднай зямлі / Кацярына Яцушкевіч // Лунінецкія навіны. 2024. 12 ліпеня. С. 8.
  21. Савина, А. И. Уверенный рост по всем направлениям / Александр Савина ; беседовала Вера Артеага // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 28 июня. С. 18.
  22. Войтеховская, Т. П. Лунинетчина – удивительный регион / Татьяна Войтеховская ; фото автора // Заря. 2024. 17 января. С. 7.
  23. Горгун, Г. С Новым годом, лунинчане! : [стихотворение] / Галина Горгун // Лунінецкія навіны. 2023. 29 снежня. С. 9.
  24. Берлеж, М. У Лунінецкай гімназіі з'явілася імя / Мікола Берлеж // Літаратура і мастацтва. 2023. 29 снежня (№ 52). С. 2.
  25. Вайцяхоўская, Т. П. Прыгажуні, чараўніцы –«Лунінецкія клубніцы»! / Таццяна Вайцяхоўская // Заря. 2022. 29 июня. С. 13.
  26. Васільева, Т. «Кола(с) часу Палесся» / Таццяна Васільева // Літаратура і Мастацтва. 2023. 8 снежня (№ 49). С. 11.
  27. Канапацкая, Т. В. Маршрутамі Лунінеччыны / Таццяна Канапацкая // Літаратура і мастацтва. 2023. 11 жніўня (№ 32). С. 11.
  28. Данилович, Е. «Человек года Брестчины» / Елена Данилович // Лунінецкія навіны. 2023. 21 красавіка. С. 1, 5.
  29. Павлюкевич, Н. Лунинетчина – наш общий дом / Наталья Павлюкевич // Лунінецкія навіны. 2023. 6 кастрычніка. С. 3.
  30. Даніловіч, А. Лунінец – часцінка нашай Беларусі! / Алена Даніловіч // Лунінецкія навіны. 2022. 13 ліпеня. С. 1, 4–5.
  31. Ефімава, Л. Ураджайныя сталіцы : [верш] / Людміла Ефімава // Лунінецкія навіны. 2022. 24 чэрвеня. С. 12.
  32. Яцушкевич, Е. Новые улицы в честь героев /Екатерина Яцушкевич // Лунінецкія навіны. 2023. 23 чэрвеня. С. 9; 30 чэрвеня. С. 9 ; 7 ліпеня. С. 9; 6 верасня. С. 5.
  33. Канапацкая, Т. В. Унікальныя сведкі гісторыі / Таццяна Канапацкая, Аляксандр Коўка // Лунінецкія навіны. 2022. 18 лютага (№ 13). С. 12.
  34. Конопацкая, Т. В. «Базар, вокзал, перрон...» / Татьяна Конопацкая // Лунінецкія навіны. 2022. 30 лістапада. С. 8.
  35. Канапацкая, Т. В. Якуб Колас на Палессі: лунінецкія адкрыцці / Таццяна Канапацкая // Літаратура і мастацтва. 2022. 5 жніўня (№ 31). С. 15.
  36. Канапацкая, Т. В. Калі Лунінец стаў горадам? / Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2021.13 жніўня. С. 6.
  37. Колосов, Л. Говорят архивы : беседы об истории / Лев Колосов // Лунінецкія навіны. 2020. 18 снежня. С. 6.
  38. Канапацкая, Т. Край з помнікамі НАСТАЎНІКАМ : [у Лунінцы ўсталяваны помнікі настаўнікам – Якубу Коласу і Паўлу Сухому] / Таццяна Канапацкая // Лунінецкія навіны. 2018. 5 кастрычніка. С. 4.
  39. Кавалёў, А. Лунінец — не толькі чыгунка / Аляксей Кавалёў // Лунінецкія навіны. 2020. 17 студзеня (№ 4).С. 4.
  40. «Влюбленные в Лунинец» / [обработала Татьяна Конопацкая] // Лунінецкія навіны. 2019. 23 жніўня. С. 6 ; 16 кастрычніка. С. 7 ; 25 кастрычніка. С. 6.
  41. Колосов, Л. Камыш с шишкой и 4 листочка – символы Полесья / Лев Колосов // Лунінецкія навіны. 2018. 30 мая. С. 5.
  42. Тамашэвіч, Г. Сэрцам знітаваныя з газетай : [пра выданне «Сэрцам знітаваныя з газетай», прысвечанае 75-годдзю Лунінецкага раёна і 565 годдзю Лунінца ] / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2015. 10 января. С. 13.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 92 разоў Апошняя змена Чацвер, 10 Кастрычнік 2024 16:41