Панядзелак, 14 Кастрычнік 2024 15:01

2024 г. — 20 гадоў з часу стварэння Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Колас» (Кобрынскі р-н; 2004)

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Колас» быў створаны ў адпаведнасці з загадам Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС для аздараўлення дзяцей, якія пацярпелі ў выніку аварыі на ЧАЭС. Цэнтр пачаў функцыянаваць 1 чэрвеня 2004 г., а першыя дзеці прыбылі на аздараўленне 15 чэрвеня 2004 г.

Здраўніца знаходзіцца ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці на беразе ракі Мухавец. Да раённага цэнтра — 9 км, да абласнога — 32 км. Карпусы дзіцячага цэнтра размешчаны ў маляўнічым хвойным лесе ў дзяржаўнай экалагічна чыстай зоне «Сасновы бор» плошчай 8,5 га. У наваколлі няма шкодных вытворчасцей.

База здраўніцы знаходзіцца на агароджанай тэрыторыі і размяшчае спальныя карпусы і спальны корпус сямейнага тыпу, лячэбна-аздараўленчы комплекс, ізалятар, адміністрацыйны будынак, будынак маркетынгу, корпус вольнага часу і клуб-сталовую, водалячэбніцу, краму, стаянку для аўтамабіляў. З кожным годам матэрыяльна-тэхнічная база ўдасканальваецца. З 2024 г. запрацавала свая пральня. Вялікая ўвага надаецца добраўпарадкаванню тэрыторыі, яе азеляненню.

Першапачаткова магутнасць установы складала 140 ложкавых месцаў, зараз павялічылася да 532. За 20 гадоў аздараўленне ў цэнтры прайшло каля 130 тысяч чалавек. На санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне прымаюцца дзеці па чатырох узроставых катэгорыях: 3–6, 7–10, 11–13, 14–17 гадоў, — з раёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Адпачывальнікі знаходзяцца пад кругласутачным назіраннем медыцынскіх пастоў, размешчаных у кожным спальным корпусе, дзе аказваецца неадкладная дапамога, а таксама ёсць магчымасць атрымаць адпаведнае дыягназу медыкаментознае лячэнне.

Па выніках атэстацыі цэнтру прысвоена I катэгорыя санаторна-курортнай арганізацыі. Аздараўленне ў цэнтры праходзіць па многіх напрамках, сярод іх лячэнне органаў стрававання, нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарата і іншыя. Лячэбна-аздараўленчы комплекс «Коласа» абсталяваны шырокім спектрам медыцынскай тэхнікі і сучасных апаратаў, што дазваляе на высокім узроўні праводзіць лячэнне і аздараўленне. Адпачывальнікі могуць наведаць кабінет стаматолага, фізіякабінеты. Папулярнасцю сярод працэдур карыстаюцца розныя лячэбныя ванны, душы, крыятэрапія. Функцыянуе зала для фізкультуры і СПА-кабінет. Добра арганізавана харчаванне: у рацыён уваходзяць карысныя прадукты, багатыя вітамінамі і мікраэлементамі.

Сёння ў «Колас» на аздараўленне прыязджаюць дзеці не толькі з забруджаных у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый, але і дзеці з бацькамі па праграме «Маці і дзіця». Ёсць асобны катэджны пасёлак «Маці і дзіця», дзе можа размясціцца цэлая сям'я.

Вольны час у цэнтры арганізаваны на высокім узроўні. Ёсць гульнявая пляцоўка, працуюць розныя гурткі, арганізоўваюцца экскурсіі, канцэртныя праграмы, прагляд відэа- і мультфільмаў. Здраўніца валодае камфартабельным аўтобусам, на якім дзеці ездзяць на экскурсіі па культурна-гістарычных месцах Беларусі. Кожны год на базе ДРАЦ праводзяцца турзлёты, злёты юных інспектараў дарожнага руху.

У навучальны час для дзяцей арганізаваны якасны адукацыйны працэс: 12 навучальных кабінетаў, камп'ютарны клас, бібліятэка з вялікай базай вучэбнай, метадычнай, мастацкай літаратуры, спартыўная, трэнажорная залы. Урокі вядуць вопытныя педагогі. Вялікая ўвага надаецца выхаваўчаму працэсу.

Аказваюцца платныя паслугі розным слаям насельніцтва. Інфрачырвоная саўна, масажныя крэслы, кабіны для сухіх вуглякіслых працэдур, апараты ўльтрагукавой тэрапіі, крыятэрапіі, саляны пакой, салярый, гідрамасажныя ванны, апарат УГД, апарат ЭКГ і інш. Ёсць магчымасць правесці на базе цэнтра карпаратыўныя, дзіцячыя святы.

Комплекснае ўздзеянне на арганізм кліматычнага фактару, фізіятэрапеўтычнага лячэння, дыетатэрапіі, вітамінатэрапіі, прыём мінеральнай вады дае выдатныя вынікі лячэння. Добрасумленная праца калектыву і яго дырэктара Юрыя Леанідавіча Цітовіча, высокі прафесіяналізм і вялікі ўклад у справу аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння неаднаразова адзначаўся рознымі ўзнагародамі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Детский реабилитационно-оздоровительный центр «Колос» // Здравницы Брестчины. Брест, 2012. C. 40–45.
  2. Детский реабилитационно-оздоровительный центр «Колос» // Санаторно-курортные организации Республики Беларусь. Минск, 2007. C. 19.
  3. «Колос», детский реабилитационно-оздоровительный центр в Кобринском районе // Курорты и здравницы Беларуси. Минск, 2008. С. 133.
  4. Камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Колас» (2004) – 20 гадоў // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 145–146.
  5. Бакун, Е. Шаг к успеху с суворовцами : [в детском реабилитационно-оздоровительном центре «Колос» прошла встреча с гостями из Минского суворовского военного училища] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 20 ліпеня (№ 29). С. 16.
  6. Бакун, Е. Яркое лето от «Колоса» / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 1 чэрвеня (№ 22). С. 8.
  7. Бакун, Е. За будущее в ответе : [о работе детского реабилитационно-оздоровительного центра «Колос»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 31 мая (№ 39). С. 4.
  8. Бакун, Е. С заботой о детях : [по результатам работы среди учереждений по оздоровлению и санаторно-курортному лечению за 2022 г. КУП «Детский реабилитационно-оздоровительный центр «Колос» занял 3-е место в области] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 25 лютага (№ 15). С. 10.
  9. Бакун, Е. Крепкий «Колос» : [об опыте работы детского реабилитационно-оздоровительного центра «Колос» в условиях коронавирусной инфекции] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 24 лістапада (№ 93). С. 4.
  10. Белов, Д. В мир высоких технологий – вместе с МТС! : [основы робототехники постигали дети в «ІТ-лагере» МТС на базе ДРОЦ «Колос»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 7 жніўня. С. 5.
  11. Елизарова, Ж. ДРОЦ «Колос» – только первые! / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 22 верасня. С. 4.
  12. Ізафатава, С. Турысты, яднайцеся! : [каманда ДРАЦ «Колас» заняла першае месца ў рэспубліканскім турыстычным злёце] / Святлана Ізафатава // Настаўніцкая газета. 2018. 9 жніўня. С. 3. 
  13. Пальто, К. «Колос» принимал гостей : [участников республиканского совещания] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2017. 1 сакавіка. С. 4.
  14. Дубіна, Л. На ахове дзіцячага здароўя : [дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Колас» пачаў сваю дзейнасць 1 чэрвеня 2004 г.] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 23 красавіка. С. 3.
  15. Савчук, М. Боль Чернобыля на кобринской земле : [ДРОЦ «Колос» круглогодично принимает на оздоровление детей из районов, пострадавших во время аварии на ЧАЭС] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2016. 28 апреля. С. 2.
  16. Тимошук, А. Чтобы всем было комфортно : [в детском реабилитационно-оздоровительном центре «Колос» нашли возможность принимать на оздоровление детей и взрослых с ограниченными возможностями] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 13 лютага. С. 3.
  17. Савчук, М. «Колосу» – 10 лет / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2014. 5 июня. С. 5.
  18. Бялоў, Д. Стаўка – на якасць і тэхналогіі : [рэспубліканскі семінар «Асаблівасці гаспадарчай дзейнасці ў рыначных умовах на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра» прайшоў на базе КУП «ДРАЦ «Колас»] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2013. 11 снежня. С. 1-2.
  19. Савчук, М. «Дети Чернобыля» в «Колосе» / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 2 апреля. С. 3.
  20. Савчук, М. Конкурировать в условиях рынка - это реально : [на базе одного из лучших в республике КУП ДРОЦ «Колос» прошел республиканский семинар] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 19 декабря. С. 3.
  21. Савчук, М. Центр «Колос» – для мам и их детей : [второй год в ДРОЦ «Колос» функционирует отделение «Мать и дитя»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 11 апреля. С. 2.
  22. Гром, А. Правильное движение в «Артек»! : [на базе ДРОЦ «Колос» проходил республиканский слёт юных инспекторов] / Анна Гром // Кобрынскі веснік. 2011. 11 чэрвеня. C. 3.
  23. Лазарева, И. Оздоровление должно быть полноценным : [об оздоровлении и санаторно-курортном лечении в КУП ДРОЦ «Колос»] / Ирина Лазарева // Кобрин-информ. 2011. 14 июля. C. 5.
  24. ДРОЦ «Колос» приглашает // Кобрин-информ. 2010. 16 декабря. C. 18.
  25. ДРОЦ «Колос» приглашает // Кобрин-информ. 2010. 25 ноября. C. 6.
  26. Бялоў, Д. Дзякуй за гасціннасць, «Колас»! / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2010. 28 жніўня. C. 3.
  27. Гром, А. Все дороги ведут в «Колос» : [республиканское совещание прошло в реабилитационно-оздоровительном центре «Колос»] / Анна Гром // Кобрынскі веснік. 2010. 6 лютага. C. 1.
  28. Охремук, Л. Успех – в интеграции усилий : [на базе ДРОЦ «Колос» в д. Пески-2 прошло республиканское совещание, на котором подведены итоги работы по оздоровлению и санаторно-курортному лечению] / Лариса Охремук // Заря. 2010. 4 февраля. C. 7 ; Вечерний Брест. 2010. 3 февраля. С. 1, 7.
  29. Грышкевіч, С. У «Колас» – па здароўе! / С. Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2006. 26 жніўня. С. 3.
  30. Чопко, М. А в «Колосе» лучше! / М. Чопко // Заря. 2006. 25 июля. С. 1-2.
  31. Пянко, А. Дзе сосны з небам гамоняць : [о ДРОЦ «Колос»] / А. Пянко // Кобрынскi веснiк. 2005. 8 кастрычніка. С. 2.
  32. Петров, Ю. Кому он нужен, детский санаторий? : [неподалеку от д. Пески Кобринского района – незаконченное строительство детского санатория на 210 мест] / Ю. Петров // Заря. 1999. 28 октября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 70 разоў Апошняя змена Панядзелак, 14 Кастрычнік 2024 15:13